• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    60.2 МБ
    Чэмпіён апрытомнеў і дапяў, чаго ад іх хоча змагар за праўду, ці, як кажуць пра такіх у пэўных колах, лідэр злачыннай групоўкі, а з выгляду — лох лохам: прыйшоў у рэстаран у азіяцкай піжаме. Яму пэўна што, нехта ад злосці душэўнай падказаў, што гэткая апранаха — арыгінальны варыянт спартыўнага касцюма крутой, элітнай, малавядомай у Саюзе фірмы.
    «Ванёк Ваньком, а гаворыць, як піша,— разважаў Чэмпіён,— Складна гэтак пра даўгі-абавязкі і галодных Паволжа расправіў».
    Аднак наехаў на гасцей галоўны бандыт дарэмна. Пачуцця страху, уласцівага большасці нармальных людзей, у пераможцы добрага дзесятка міжнародных турніраў дзюдо і самба не было зусім. Да таго ж ён быў у піку формы, а значыць, на адкрытай, свабоднай пляцоўцы адзін мог змагацца з тузінам ахвотнікаў. Бандытаў жа было сямёра. Праўда, хлопцы нішто сабе, падцягнутыя, плячыстыя. Але гэтая акалічнасць Чэмпіёна не бянтэжыла. Вага для яго не мела асаблівага значэння.
    I ён цярпліва растлумачыў «сіняму»:
    — Ты, бос, не да тых хлопцаў падышоў. Публікі шмат, а выбар зрабіў не з лепшых. I калі, прыкладам, ты не ведаеш такога слоўца, як іпон1, лепш перайдзі на другі бок дарогі і там займайся. Тут прыбіць могуць.
    Дагаварыўшы, Чэмпіён на ўсялякі выпадак адсунуўся разам з крэслам ад стала (раптам бандыт занадта нервовым будзе і
    1 Чыстая перамога ў некаторых відах усходніх адзінаборстваў.
    кулакамі пачне махаць), трошачкі адкінуў галаву назад і развёў рукамі: маўляў выбачай.
    Бандзюга, відаць, блізка з чэмпіёнамі не сутыкаўся (іх жа адзінкі, гэтых чэмпіёнаў па белым свеце матляюцца, і яны, як правіла, недаступныя простаму народу, няхай нават і «сіняму»: калі не на зборах адседжваюцца, дык у спаборніцтвах бяруць удзел) і палез быў на ражон. Але нешта — відаць, ціхі голас і спакойны тон Чэмпіёна — насцярожыла «караля», ён засумняваўся ў сабе, надумаў перастрахавацца і махнуў астатнім:
    — іЬй, братва! 3 намі пагаварыць хочуць. Ага, з усімі. Герой тут адзін знайшоўся. Проста прагне пазнаёміцца.
    За раз падняліся шасцёра стрыжаных бясшыйных малойчыкаў і рушылі да гасцей.
    Ішлі павольна.
    Павольна Чэмпіён пачаў мяняцца. На твары ўзнікла ўсмешка. Ён учуў музыку. Сваю музыку. Музыку бою.
    «Come together! — заражаючы энергіяй яго цела, прамільгнула ў свядомасці, і ён прыкінуў: — Шэсць. Шэсць плюс адзін — сем. Іэта блізка да мяжы. Усё! — загадаў сабе — Нікога няма! Я адзін. Увага! Бой! Хаджыме!1»
    Ён пачуў «right now», ускочыў з-за свайго стала, перакуліў рукамі суседні і, вызваліўшы спераду ад сябе прастору, «хукам» у грудзі збіў першага з нападнікаў. Паспеў адчуць: такі ўдар нават для гэтага мацака — бальніца. Адскочыўшы ўбок, апынуўся ззаду ад самага дужага з бандытаў і рукамі з усіх сілаў штурхануў таго ў плечы. Дакладней, штурхаў не рукамі, а корпусам. Інакш бугай, які быў вышэйшы за Чэмпіёна на галаву, не праляцеў бы дзесятак метраў і не грымнуўся б усёю тушай на бетонную падлогу.
    Астатнія чацвёра (галоўны застыў, як помнік) былі жвавейшымі. Бліжэйшы прыняў баявую стойку.
    «Добра стаіць. Прыгожа. Па-баксёрску»падумаў Чэмпіён і, тупнуўшы нагой, на імгненне вымусіў баксёра апусціць вочы. Гэтага досыць было. Галавой ён баднуў бандыта пад рэбры, і той адляцеў ад яго, як пешы разявака ад капота машыны, што збіла небараку. «Слабаваты ў хлопца жывот, рыхдызазначыў Чэмпіён, але адразу прыйшоў сумнеў: — Нешта лёгка хлопцы кладуцца»і
    1 «Сходзьцеся!» — каманда да пачатку бою ў некаторых відах усходніх адзінаборстваў.
    на ўсякі выпадак аўтаматычна зрабіў крок управа — там было нібыта вальней.
    У патрэбны час спахапіўся. Кулак яшчэ аднаго адважнага замест таго, каб патрапіць яму ў галаву, толькі шмаргануў па шчацэ. Але балюча шмаргануў. «Абпаліў гад»,— мільганула ў Чэмпіёна, і ён зразумеў — гэта першы званок: ён прыпазняецца. Сабрацца! Прадыхацца! Удых-выдых! Наперад! I Чэмпіён ірвануў да галоўнага.
    Той уцякаць не стаў. Што ні кажы, гаспадар і ўсё такое. Але і біцца «ў тэмпе» не ўмеў, таму абцас і раструшчыў яму пераноссе.
    «Ты глядзі, заадно і з кальца вырваўсявыдыхнуў Чэмпіён і разгледзеўся,— О-о, ну гэта нікуды не варта,— пракаментаваў сабе тактычныя захады бандытаў— Трое, і з нажом яшчэ...»
    Чэмпіён з дзяцінства баяўся нажоў. Такое ў яго было наканаванне. Яшчэ хлапчуком моцна парэзаўся, калі гуляў з падоранай паўночным сваяком фінкай. I ўсё ж, адолеўшы боязь, ён кінуўся на нож. Баяўся, але ведаў: таго, з нажом, атакаваць трэба першым.
    Двое прапусцілі ўзброенага наперад. «Сур’ёзны, відаць, таварыш»,— зрабіў выснову Чэмпіён.
    — Дай! — крыкнуў неспадзеўкі, паказваючы на нож, ад чаго бандыт на нейкі момант разгубіўся.
    Скарыстаўшы затрымку, левай рукою ўхапіў яго за кісць, правай — за локаць і завучаным болевым рычагом прыгнуў да падлогі. «Не, гэтага шкадаваць нельга»пранеслася ў галаве, і ён шпурнуў бандыта на падлогу. Той торкнуўся ў плінтус галавой.
    — Адпачні,— параіў Чэмпіён, пераводзячы дух.
    Апошняя парачка не марудзячы кінулася да лесвіцы. Гэтак спрытна махнуць з другога паверха на першы Чэмпіён, напэўна, не змог бы і сам.
    — Прыгожа,— пачуў і зразумеў: ён выходзіць з бою.
    — У жыцці такога не бачыў. Як у амерыканскім кіно,— ажыў сябра Чэмпіёна Андрэй,— Та-ак... He ведаў з кім таварышую, не ведаў... Да цябе, выходзіць, без пушкі не падходзь.
    — У-у-у...— загула, падтакваючы Андрэю, зала.
    За бліжэйшымі столікамі запляскалі ў ладкі.
    Чэмпіён падышоў да свайго. Апусціўся на крэсла. «Сем,— чамусьці зноў уварвалася ў ягоную свядомасць магічная лічба — He­rnia не так. Нешта не адпускае. Так-так, іх, безумоўна, болып. I хутка прыбудзе падмога! Бой не скончыўся! Увага!»
    I тут яму апякло спіну. Цела зайшлося ад болю.
    «Нож ці куля»падумаў. I памыліўся. Гэта аперазаў яго дубінкай мясцовы мент, сяржант, дружбак сямёркі.
    — Устаць! — раўнуў ён пастаўленым голасам — Рукі!
    Падскочыў другі мент. 3 кабурой на баку і наручнікамі на поясе.
    — Ёсць пушка, не глядзі, не сумнявайсясказаў перахапіўшы іранічны позірк Чэмпіёна — Значыць, устаём, рукі падымаем. I ўсё робім вельмі павольна, ве-ельмі. Бачылі, які ты спрытны...
    Прыціхлая зала зноў загула. Нехта крыкнуў:
    — Чаго да чалавека прычапіліся? Лепш бы бандытаў лавілі! He чапайце хлопца!
    — Маўчаць! — раўнуу той, з наручнікамі,— А гэты хто? Такі ж бандыт! Рукі, я сказаў! — павярнуўся зноў да Чэмпіёна.
    «Што рабіць? — узважваў Чэмпіён— Паслухаць ці атакаваць? Можа, гэтага, з пушкай, падсячы, а другога — нагой з развароту? He! — пастанавіў для сябе — 3 мянтамі звязвацца — на сваю галаву праблемы шукаць. За мянтоў усякі суддзя папросту на «пяцёрку» раскашэліцца. Прыйдзецца здацца. Хоць і гэта рызыкоўна. Падмога, калі паспее раней, чым мяне павязуць, умомант змяце гэтых хамякоў... Але будзем спадзявацца на лепшае».
    Мянту Чэмпіён сказаў:
    — За ўдар па спіне адкажаш, а пакуль што адзнач і запомні: я не супраціўляюся. Аднак ведай: калі яшчэ раз махнеш палкай, гэта будзе апошні раз у тваім жыцці.
    — He палохай! Палоханыя. He такіх крутых бачылі,— сказаў мент не надта пераканаўча,— Пайшлі...
    «Шкада Андруся. Слова не вымавіў, а яго таксама забралідумаў Чэмпіён, спускаючыся па прыступках,— От жа не шанцуе хлопцу Толькі што з КПЗ, і цяпер зноў...»
    Андрэй жа думаў пра іншае: «Такія баі самі сабою не канчаюцца. He да дабра ўсё гэта, не да дабра. Адчуваю, будзе працяг банкету...»
    У фае з туалета, што быў насупраць гардэробнай, выйшаў ментлейтэнант. Мянта гэтага Чэмпіён ведаў, але не пазнаў: у форме раней не бачыў. Кожны чацвер у іх клубе праводзіўся «дзень схватак», і лейтэнант не раз наведваўся да Чэмпіёна ва «Ураджай», бо ў «Дынама», дзе ён займаўся, вартых праціўнікаў у яго вазе было няшмат. Мент таксама хацеў стаць чэмпіёнам.
    — Пятроне паводле статуту звярнуўся сяржант да лейтэнанта,— бандыта злавілі. Рэзкі, сука. Проста вундэркінд. Ты б пабачыў! Цэлы спектакль закаціў. Ну нічога, мы яго...
    «Дык гэта ж Пётр! — прамільгнула ў Чэмпіёна: толькі цяпер ён пазнаў свайго спарынг-партнёра,— 6т змей! Сітуацыю ўсёк, a маўчыць. Здумаў памучыць, паздзекавацца,— разважыў, па-свойму ацаніўшы кароткі позірк таварыша,— Можа, і мае рацыю. Я ж яго на татамі не шкадаваў».
    — Давайце, давайце, цягніце бандыта ў машыну. У аддзяленні разбяромся. Паглядзім, што за птушка,— загаварыў нарэшце лейтэнант.
    «Падлюга!» — вылаяўся ў думках Чэмпіён, але апускацца да танных фраз кшталту: «Пятро, ты што, сваіх не пазнаеш?» — не стаў.
    I тут заявіла пра сябе падмога.
    Чэмпіён убачыў іх першы. Яны ламаліся ў дзверы. Нешта крычалі.
    Загучала «Come together». Нагадала: «Небяспека!»
    Уваходныя дзверы з тоўстага шкла былі зачыненыя, але дагодлівы швейцар паспяшаўся да іх.
    — Стаяць! — загадаў яму Чэмпіён, рызыкуючы яшчэ раз атрымаць дубінкай. I, мабыць, атрымаў бы, калі б лейтэнант не зрэагаваў:
    — Косця, правядзіце «вундэркінда» на другі паверх, прайдзіце праз бар у гасцініцу і выклічце машыну адтуль.
    Сяржант не стаў абмяркоўваць загаду, штурхануў Чэмпіёна ў СПІНў:
    — Пайшлі, круты. Сёння твой дзень. Халява табе так і прэ.
    «Круты ды круты. I што ў яго за манера такая дэбільная: адно слова пяць разоў паўтараць»думаў Чэмпіён, падымаючыся па прыступках на другі паверх.
    — Дваццаты, я восьмы,— пачуў Чэмпіён з рацыі, што раптам ажыла ў машыне— Затрыманага дастаўце дадому. Ля аддзялення брыгада Крэндзеля дзяжурыць...
    — Зноў табе шанцуепракаментаваў сяржант паведамленне,— I адкуль такія ўдачлівыя бяруцца?
    Сёння чацвер, дзень схватак. Ён праспаў і цяпер спяшаўся. Ляпнуў дзвярыма. Амаль уляцеў у адчынены ліфт. He гледзячы,
    11.	Зак. 413
    о2 	—	
    націснуў ніжнюю кнопку. На першым паверсе дзверы рассунуліся. Чэмпіён зрабіў крок, другі. Адчуў халадок. Небяспека! Справа?! Павярнуў галаву. Выкінуў, пераймаючы ўдар, руку. Позна!
    Ён ведаў, што некалі спозніцца. У дзяцінстве бачыў сон. Бог, ці хто, глядзеў на яго, папярэдзіў: «Ты станеш лепшым, але ніколі не будзеш старым».
    Удар быў з-за спіны збоку. Моцны, рэзкі. прафесійны. Чэмпіён скокнуў назад, але яго абхапілі двое. Умела абхапілі, як звязалі, не тузануцца.
    — Геройсказаў бандыт, што ўдарыў яго,— зараз ты будзеш паміраць. Паміраць паволі і балюча. Ты падняў руку на Крэндзеля. Ведаеш, хто гэта? Ведаеш! — паласнуў бандыт яго па грудзях— He хвалюйся. Гэта не страшна,— адвёў руку з нажом зноў...