Запісы забітага кантрабандыста
Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
Уварвалося «Come together...». «Нажы — гэта не для мяне,— успомніў Чэмпіён,— 3 нажамі ў мяне праблема. Як жа атаку празяпіў?» Чэмпіён адчуў пах крыві. «Наперад! — загадаў сабе.— Бой! Хаджыме!»
Адштурхнуўшыся ад тых двух, што трымалі яго, нагамі ўдарыў трэцяга. Той адляцеў і выпусціў нож. «Без нажа працаваць можнамільганула ў Чэмпіёна думка. I, зноў адштурхнуўшыся, гэтым разам ад зямлі, кульнуўся цераз сябе, перакаціўся, згрупаваўся, устаў— Цяпер паехалі»заклікаў сябе і... замоўк.
ІІерад ім стаялі двое: сяржант з напарнікам. У цывільным.
Сяржант дастаў пушку:
— Во гад! — не марудзячы націснуў на курок.
Куля трапіла Чэмпіёну ў плячо, прайшла навылёт, дзынкнула аб паштовую скрынку. Ён кінуўся на сяржанта, але той не адпускаў курка. Чатыры кулі ўвайшлі ў грудзі Чэмпіёна.
Чатыры разы апякло. Ён павольна апускаўся, непрытомеў паміраў...
Калі тыя двое падышлі да Чэмпіёна, ён яшчэ чуў «Come together...» Сяржант прыставіў пісталет да ягонай галавы і стрэліў. Музыка абарвалася.
— Усё,— сказаў сяржант,— Адыходзім.
— Справы о’кей, кажаш? — спытаўся, трымаючы слухаўку, чалавек з заклееным дзвюма шырокімі стужкамі пластыра носам,— Гэта
добра, што о’кей. 3 мяне падаруначак Зрэшты, з цябе, літэр', таксама належы...— не дагаварыў заклеены і заціх. Убачыў.
Андрэй націснуў на курок. Пластыр, успораны чымсьці нявідным, адарваўся ад твару. Твару не было.
— Што здарылася? — чулася з павіслай на шнуры трубкі — Што ў вас робіцца?
— Right now...— падняў трубку Андрэй — My friend is waiting for you2,— дапеў ён за Чэмпіёна.
Ён не ведаў што сваім стрэлам паставіў у шэраг тых, хто там чакае помсты за сябе, і таго, у каго страляў.
«Мальбара-Лайтс»
Накінуў куртку, абмацаў кішэні: партманет на месцы. Вызірнуў у акно: шапік працуе. Спусціўся, «Мальбара-Лайтс» няма. Перайшоў на другі бок вуліцы, дзе бабулі ля кавярні, акупаванай італьянатуркамі, прапаноўвалі цыгарэты з-пад крыса: ёсць «Мальбара», але без «Лайтса», а каханая ж заказала менавіта лёгкія. Прайшоўся да кавярні на рагу: ні таго, ні другога. Крамка на пачатку бакавой вулкі не свяцілася — зачынена.
Вярнуўся назад, у двор. Падышоў да машыны. Сеў, завёў. На колах — не на сваіх на дваіх: раз-два, і патрэбная рэч у кішэні.
На выездзе з двара прытармазіў. Месца на Нямізе небяспечнае: мост, за ім уздым і адразу стромы спуск. Двойчы азірнуўся: нікога — можна разварочвацца. Павярнуў руль улева, крануў машыну і... пачуў, адчуў нутром — аж дух заняло — віскат тармазоў, удар, скрыгатанне металу. Здавалася, на спіну звалілася рэйка. Тыцнуўся лбом у шкло. Адразу адкінула назад. Пацямнела ўваччу. Забыўся...
Пабудзіў голас-рык:
— Сляпы? Лупы забыў, га?
— Што такое? — ачуньваў— У чым рэч?
— He ўсёк! — па-ранейшаму наязджаў бас— Ты, відаць, пацан, нюх страціў?
1 Ад слова «лейтэнант» (жарг.).
1 Мой сябра цябе зачакаўся (англ).
«Раве, іграе на апярэджанне,— прабегла думка — Цяпер несці адказнасць буду я, хоць праўда не на баку крыкуна. Я ведаю сваю вуліцу, тым болей гэтае месца побач з домам. Каб з яго не ўбачыць, што нехта едзе, трэба гнаць кіламетраў сто дваццаць, не меней. A пры ўездзе ж на вуліцу вісіць знак «сорак», з моста пачынаецца вуліца. Та-ак, вінаваты ён, а плаціць буду я».
— Ды нічога я не страціў— пачаў досыць памяркоўна: для цывілізаванага чалавека незразумелыя сітуацыі лепш развязваць згодай,— Куды вы ляцелі? Знак жа вісіць! Тут школа непадалёк...
— Гэта хто ляцеў?! — Бас відавочна працаваў на публіку.— Ехаў сабе сорак, гора не ведаў. Што я, знакаў не бачу? Гэта табе засляпіла! Хочаш усё па-свойму перавярнуць?
«Ты якраз гэтага і хочаш! Перакінуць з хворай галавы на здаровую!» — падумаў сам сабе. Уголас прамовіў па-ранейшаму спакойна:
— Дарма горла дзярэш! Я не глухі. Ад’едзем да ўзбочыны. Тут толькі дадаць могуць.
— Эге, дык ты, бачу, хітрун. У лапці абуць захацеў? «Ад’едзем»! Эйш, прыдумаў.
«Тупызразумеў я,— На тупых мне шанцуе штодня, як паводле раскладу».
— Нічога ніхто не прыдумляў,— паспрабаваў патлухмачыць сітуацыю— Тут чым даўжэй стаіш, тым болей шанцаў што ў азадак заедуць. Што тут незразумелага?
I ў гэты момант узніклі яны. Ягоныя браткі. Як з неба зваліліся. У такіх па ўсім свеце ёсць браткі. Ім адзін аднаго шукаць не трэба. Ехалі міма і ўбачылі: «Ага, дык гэта ж свой з лохам сутыкнуўся. Можна пажывіцца»узрадаваліся браткі, прытармазілі. Іх было трое. Няспешна выйшлі з новай «BMW». Па-крутому не зачынілі дзверцаў. Рушылі да нас. Адзін вярцеў у руцэ ланцужок з кастэтам. Упалыя шчокі, шэры твар — копія зомбі. Другі — з прыжмурам, нібыта яму сонца вочы слепіць, відавочна зэкаўская звычка — ухмыляўся. Весяліўся. Трэці. стрыжаны пад нуль «качок», пэўна што, найздаравейшы і рэзкі, узначальваў шэсце.
Я разумеў, што бойка пры такім умеркаванні сілаў бесперспектыўная, і выйсце бачыў у адным: трэба яе ўнікнуць.
— Калі выходзіць строга з правілаў— апярэдзіў «качка», не даў яму — а ён быў ужо раскрыў рот — паздароўкацца з босам,— дык
віна за мною. Але ў прынцыпе гэта не так. Знак «сорак» у пачатку вуліцы вісіць невыпадкова. Дарога крута бярэ ўгору, пасля рэзка падае, і машына, што йдзе паперадзе, знікае метраў праз сто. I ўбачыць яе, а тым болып зрэагаваць — нелыа. Але зараз гэта, само сабою, няважна. Калі б ён,— паказаў рукою на «гоншчыка»не ляцеў больш за сто, дык я ўбачыў бы яго і дачакаўся, пакуль праедзе. А так выходзіць, што вінаваты я: разварочваўся не там, дзе належыць. Таму не супраць закрыць пытанне, а значыць, разлічыцца, аддаць належнае...
— Дый што тут разбірацца-свяціццаплюнуў на асфальт «качок»,— Валім на базу... У сэнсе — у гараж,— паправіў сябе.— Гэта побач, у цэнтры. Там укалвае класны кузаўшчык. Лішняга не возьме. У яго ўсё па мізэры. Хлопец прыкіне, чым рамонт абернецца, ты разлічышся, і — разышліся, як у моры караблі.
«Побач, у цэнтры, класны кузаўшчык... Цывільная «сінеча» трапілася»здзівіўся я і, згаджаючыся, махнуў:
— У гараж дык у гараж. Толькі адганю машыну да ўзбочыны.
— Давай,— ухмыльнуўся той, што гуляў з кастэтам. «Ну й лох, цёпленькі спёкся»,— чыталася ў яго вачах.
«Паглядзім, хто яшчэ тут лох»падумаў я, сядаючы за руль. Уставіў ключ. Завялася старушэнцыя, не падвяла. Мільганула думка: «Можа, гонкі наладзіць?» Дакранууся да педалі газу, машына рушыла. «Шых, шых, шых» — скроб кола пакарэжаны бампер. Зразумеў: з гонкамі глухі нумар. Затармазіў выйшаў. Трымаўся натуральна. Сеў у «BMW».
— Пагналі.
Да гаража, дзе «ўкалвае класны кузаўшчык», дабіраліся чвэрць гадзіны. Усё было культурна і прыстойна (мне расказалі нават некалькі анекдотаў з турэмнага жыцця), але толькі да таго моманту, як заехалі на лодачную станцыю. Яна станавіла сабою абгароджаную дзялянку зямлі памерам з палову футбольнага поля, на якім стаялі два будаўнічыя вагончыкі, даволі вялікая драўляная халабуда накшталт стадолы і амаль ля берага, на фоне шэрагу перакуленых лодакальтанка. Злева і крыху далей стаяла прыбіральня і бочка з пагрозлівым чэрапам і надпісам: «Не курыць!» У ёй, напэўна, трымалі паліва для матораў. Гаражоў не відаць было. Усё слушна. Так мне і трэба.
— А дзе ж наш майстра-слесар? — падняў я бровы, удаючы дурня.
— He спяшайся,— выйшаў з машыны «качок»,— Будзе табе майстра, і не адзін. I не толькі слесар.
— А чаго адразу на ты? — прапусціў я сказанае міма вушэй,— Здаецца, авечак разам не пасвілі,— але не дагаварыў, азірнуўся на гул за спінаю.
Да станцыі пад’ехалі яшчэ дзве «бээмвухі». Чалавек сем саколікаў рэкецірскага бізнесу ўсміхаліся, віталі сваіх.
«Зручная прылада — мабільны тэлефонпадумаў я,— I паўгадзіны не мінула, а хлопцы ўсё ведаюць, у курсе падзей».
— Як будзем разбірацца? — спытаў няголены мужычок гадоў сарака пяці — пяцідзесяці з сінімі ад наколак рукамі. Адвесіў блазенскі паклон, нібы запрашаючы зайсці ў вагончык,— Па-людску ці па-іншаму?
Я зразумеў, што зараз будзе вызначацца цана рамонту плюс маральна-матэрыяльныя выдаткі (як яны кажуць — няўстойка), якія, паводде чутак, у такіх хлопцаў разоў у пяць перавышаюць рэальную суму.
Давялося далей клеіць дурня:
— Што тут разбірацца? Закрываць трэба тэму. Няма ніякіх праблем. Вінаваты дык вінаваты. За ўсё трэба плаціць. Я не супраць. Але тут, як бачу, ніякага кузаўшчыка няма. Прапаную пад’ехаць да майго аднакласніка. Аднаўленнем машын ён заняўся яшчэ ў час першых кааператываў. Досвед — аграмадны. Лепш за яго ніхто такую работу не зробіць. Адказваю!
— От з гэтым спяшацца не трэба. Вельмі сур’ёзнае гэтае слова — «адказваю»,— абарваў мяне ўладальнік сініх рук.— Разбяромся на месцы. Навошта без патрэбы катацца, кагосьці там шукаць? Тут бабкі падаб’ём.
«Чаго ж там, на месцы аварыі, не падбілі?» — слушна падумаў я. Але, каб не пагаршаць сітуацыю. давялося пагадзіцца:
— Тут дык тут.
— Цяпер паглядзі на машыну— павысіў голас «сіні»,— Бакавіна счасана, пярэдняя стойка паехала. Машыне — кранты. Аніводзін доктар яе не вылечыць. Так што пра рамонт забудзь. Тачку трэба вярнуць новую, такую, як была.
— Якая ж яна новая?! — не стрываў я.— Гэтай мадэлі гадоў дзесяць, не менш.
— Пры чым тут гады? — Рэакцыя была імгненнай,— Машына не ездзіла. Прайшла нейкіх пару тысяч. На спідометр зірні!
«Па перамотцы спідометраў вы спецыялісты»,— падумаў я, ужо ледзь валодаючы сабой.
— He хачу нічога чуць пра новую машыну. Назавіце суму, якую я павінен за рамонт. Калі яна боская, разлічуся — і ўсё на гэтым. А калі...
Ад удару ў спіну я пахіснуўся, але на нагах утрымаўся. Зрэагаваў адскочыў назад, прыняў стойку. Вось чаго не варта было рабіць! Гэтага чакалі. Нешта цяжкое, як сцяна, абрынулася на плечы і адкінула мяне назад, на бандытаў. Падкасіліся ногі. Асунуўся. Шанцу ўваліць ляжачаму браткі не ўпусцілі. Першыя ўдары адчуваў, пасля некуды праваліўся...
Ачуўся ў вагончыку. Паглядзеў на аконца: шарэла. Відаць, адпачываў доўга.
Сінія рукі торкнулі пад нос смярдзючую прабензіненую анучу.
— Ты, гэта, дарма хлопцаў раззлаваў,— разабраў я малюнак змяі на ягонай руцэ— Ледзь адбіў цябе ў мальцоў. А магло па-іншаму павярнуцца. Дарма не захацеў па нулях усё раскінуць, дарма. Але цяпер, калі хлопцы з’ехалі, можаш не баяцца. Напішы колькі слоў якія я прадыктую, і...
— Пад дыктоўку не пішу!
— Зноў за сваё? — Скамечыла рука маю кашулю— Рызыкуеш, хлопец, ой, рызыкуеш.