Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

Запісы забітага кантрабандыста

Леанід Маракоў

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
60.2 МБ
як да «Паўднёвай» пад’язджалі. Яго там сваякі сустракалі. Ён і студэнтку з вашага купэ прыхапіў. Да іх і хлопчык — ён ехаў у суседнім вагоне — прычапіўся: «Падвязіце, дзядзечка, мне адсюль дадому бліжэй». 3 усяго цягніка толькі яны ўтраіх і сходзілі. Утраіх і паехалі. Вясёлы ў цябе бьгў сусед. Нават мне прыдумаў нейкага палюбоўніка. Гэта ў мяне, замужняй жанчыны?! От выдумляка! А ты паціхеньку злазь ды апранайся — пара.
— Дзякуй, што разбудзілі... кхэ... кхэ...— зламаўся чамусьці мой голас на хрыпенне.
— Пабегла падымаць астатніх! — Правадніца паднялася з незасланай пасцелі студэнткі,— А ты ўсё ж паварушыся, займі чаргу ў мыцельнік. Як будзем пад’язджаць да Цэнтральнага, я ўжо не забудуся яго зачыніць.
Але да мыцельніка не дайшло. Нешта падштурхнула спраўдзіць пачкі пад шпількамі. Першы ж распячатаны брыкет рассыпаўся васьмушкамі роўна нарэзанай шчыльнай паперы — купюр па дваццаць пяць рублёў было ўсяго дзве: зверху і знізу. Лялька!
Наступную ўпакоўку раскрываць не стаў: усё было ясна, як божы дзень.
Успомніў як даваў мне цётчын знаёмы грошы. Наказваў: «Глядзі, не лічы варон! Давяраю табе сабранае за многія гады працы на Поўначы. А там жыццё — не цукар». Успомніў, як увіваўся тады каля' нас кірпаты хлопчык у шэранькім, да пятаў палітоне. Успомнілася і тое, што спярша, калі заносіў рэчы ў купэ, заспеў у ім парачку пенсіянераў а вярнуўшыся пасля развітання з цётчыным сябрам, наткнуўся на веселуна са студэнткаю. Падумаў нават, што трапіў не ў сваё купэ.
Ясна! Хлопчык расказаў ім пра нашу з жыхаром Поўначы гаворку, і яны, высветліўшы, дзе я кінуў якар, паспяшаліся абмяняцца з пенсіянерамі месцамі. Хутчэй за ўсё сказалі, што сустрэлі земляка ці сваяка. Старыя, вядома, былі не супраць: трэба дык трэба.
Малы і падмяніў брыкеты, пакуль весялун з сяброўкай-опершакурсніцай» мяне, цяля, адрэпетаванай «клубнічкаю» забаўлялі. A перад гэтым, як цяпер разумею, маю пільнасць віном спрабавалі прытупіць. Можа, і цыгарэты прапаноўваліся не простыя, а з якой заразаю. У прынцыпе ўсё было разлічана слушна: хто адмовіцца ад капіталістычнага «Філіп-Морыса» і масандраўскага дэсертнага? A «кіно» — як апошні варыянт. Ён і спрацаваў. Пакуль глядзеў пастаноўку, хлопчык упакоўкі перакладваў.
Што ж, працмокаў — сам вінаваты. Сам і адказваць буду.
153^
Накінуу куртку, якая падалася нязвыкла лёгкаю: грошы, можа, і не пахнуць, затое вагу маюць.
Спакойна падумаў пра самагубства: «А што? Расквітаюся з усімі адразу!»
Зноў успомніліся словы, прамоўленыя красуняю ў сне: «За добрае кіно трэба плаціць».
Заплачу!
Як нырнуў у прасвет між платформаю і лакаматывам — ён ужо набіраў ход — не помню.
Помню, што было потым... Калі ачуўся і ўбачыў трох сваіх старых сяброў.
He толькі за добрае кіно трэба плаціць.
Дарагое жыццё
Сястрычкі-блізняткі былі маладыя, як майская раніца, чароўныя, быццам казачныя феі, і дарагія, як Жыццё. Менавіта так. Бо «дорага бяз меры дорага,— нашэптвала прачуванне,— абыдзецца табе з Сашкам ночны шпацыр з феямі». Красуні пад раніцу шмыгнулі ў акно бацькоўскае хаты, а кавалераў вядома, не запрасілі.
— Да суботы, салдацікі! Усё было так цудоўна!
Мясцовыя героі сустрэлі няпрошаных кавалераў маўклівым аглядам-канстатацыяй, але задоўжаную паўзу парушылі першыя.
— Любіш катацца? — падаў голас высачэзны, пад неба, у папугайнай кашулі, відаць, галоўны з іх, тыцкаючы ў мяне пальцам — Любі і саначкі цягаць!
Сашка — малайчына, адразу змікіціў: большага па сіле праціўніка можна адужаць, толькі нечакана ўгрызаючыся яму ў горла. I першы кінуўся ў атаку. Рэмень вінтом верталёта засвістаў над яго пілоткаю і гэтым адразу адцягнуў на сябе траіх.
Двое астатніх, наўздзіў не разгубіліся — рынулі да мяне.
— Н-а-а!
— Д-а-ай! — ашалела, разрываючы грудзі, маё сэрца.
Закружыўся млын з рук і ног.
Усе забыліся пра дарагое Жыццё. Зараз яно нічога не каштавала.
— Ку-ка-рэ-ку-у! — звонка і проста ў душу заверашчаў певень.
Нехта ў гэтую цёплую сонечную раніцу чуў яго апошні раз.
!
154
I
Леанід Маракоў
Сашка не быў цяжкавагавіком, і я лёгка ўзваліў сябра на плечы. Да часці напрасткі праз лес — з гадзіну хады, і з перадышкамі да пад’ёму паспею. Калі дадуць перадыхнуць. Чатырох мы палажылі, але той, пад неба, што разбіў Сашку галаву, пабег прывесці падмогу. Як прывядзе, дык аддыхацца не дадуць. He дадуць.
Нічога. дачыкільгаем. I не з гэткага віхру выбіраліся. Ты, галоўнае, Алесік, трымайся! За мяне трымайся, не вешай галавы. Дыхай, як я дыхаю. Як паравоз, дыхай...
А цяпер — цішэй, дружа, цішэй. Прытрымай дух. Пашануй сілы, а заадно — і нашыя Жыцці. Няхай хлопцы бягуць сабе міма, няхай бягуць. He вытрывае твая разбітая галава калоў якімі месцюкі неўтаймоўныя на бягу размахваюць. Ну не стагні, Алесік, не стагні, дарагі. Бачыш, хлопчыкі спыніліся, прыслухоўваюцца? Ну не стагні, родны.
*
— Навошта валок? — азадачыў Сашка,— Без мяне не дагналі б, і жыў бы сабе, не тужыў. Можа, доўга-доўга жыў бы.
Сашкава магіла была побач з маёю, і я добра чуў сябра.
— Такія, як я, доўга не жывуць. Так што — усё нармальна, Алесік, усё слушна.
— Эх, братка! — уздыхнулі.
— Загадвай жаданне! — разышоўся Сашка.
— Да феяў! — бухнуў я.
— Толькі дачакаемся месяца! — падхапіў Сашка.
— Як жа без яго! — згадзіўся з сябрам.
Ён яшчэ доўга захлынаўся ад смеху:
— Ха-ха-ха, ха-ха-ха!
I не толькі ён.
Гена
Гену мне заўсёды было шкада. Хоць і самога лупцавалі не раз, але сябе так, як яго, не шкадаваў. Вялікі і прыгожы (чаго вартыя былі яго добрыя карыя вочы, пышная русая чупрына і гладкія
ружовыя, як у немаўляці, шчокі!), ён панічна ўсіх баяўся, дрыжэў пры кожнай пагрозе, ад каго б яна ні выходзіла, заціхаў, калі бачыў чыюсьці занесеную — а раптам удараць? — руку. He ведаю, хто і калі гэтак моцна яго напалохаў, але што нейкая сволач узяла на сябе такі грэх, сумневу не было. Я марыў знайсці гэтую сволач і адпомсціць за Гену. Жорстка адпомсціць! Адбіць падлюгу мазгі, як ён адбіў Гену!
Але мінулі гады. Забыўся Гена, аселі злосць, абурэнне, гнеў...
Учора я прахаджваўся каля сваёй школы. Дваццаць пяць гадоў таму, развітаўшыся з ёю, мы ўсю ноч шпацыравалі з аднакласнікамі па праспекце. Тая ноч сталася для мяне апошняй у родным горадзе. Назаўтра давялося з’ехаць, і болей я ў тутэйшых мясцінах не быў. Але жыццё — кругазварот, і рана ці позна мы вяртаемся да вытокаў.
Школа здавалася вымерлай, як, між іншым, і праспект. Вымерлая школа, вымерлы праспект, вымерлы горад. Такое вось атрымалася вяртанне.
Жывым быў... Гена, які паказаўся з-за рага. Ён амаль не змяніўся: такі ж вялікі, нават масіўны, і па-ранейшаму запалоханы, баязлівы да дрыжыкаў.
Гена ўбачыў мяне, замёр. Відаць, думаў: сігануць назад, за рог, ці ўсё ж ісці, як ішоў далей? А можа, пашанцуе і не зачэпяць?
Я падняў рукі і склаў іх над галавою крыжам, даў зразумець — свой! Памятаеш наш знак?
Гена ўспомніў, ступіў наперад, пасміхнуўся.
Я быў здзіўлены: ён вельмі рэдка ўсміхаўся. I ніколі не плакаў. Дакладней, плакаў па-свойму. Пасля біцця і здзекаў дваровай шпаны ў яго пачыналі торгацца плечы, лыпаць доўгія дзявочыя вейкі, няспынна ліцца слёзы. Hi стогнаў. ні ўзрыгаў ні просьбы аб літасці — толькі слёзы. Яны быццам вымывалі боль з цела і душы, вызвалялі Гену ад пакут.
Гена ўсміхаўся. Толькі цяпер я разгледзеў яго твар, і мяне быццам токам пранізала: ён быу ссечаны безліччу рубцоў-шнараў. Гэта ж колькі з яго, з гэтага твару, здзекаваліся, рэзалі яго!
Гена падышоў накульгваючы: відаць. дасталося не толькі твару.
— Прывітанне, дружа,— паспрабаваў я суцешыць яго, падбадзёрыць,— Ты ўсё такі ж — вялікі і дужы!
— He, не, не! — задрыжаў-спалохаўся Гена— Я не дужы, я не дужы, я не дужы! — Голас сарваўся на фальцэт.
— Добра, добра...— спахапіўся я — He пазнаеш, ці што?
Гена маўчаў, зіркаў-касавурыўся ў адзін бок, у другі, узважваючы, куды бегчы. «ІПто ж рабіць? думаў я— Вось дык сустрэча. He, хлопцы! Сёння я так проста не здамся! Я павінен разарваць гэтае заганнае кола!»
— Генка! — успомніў як называў яго ў дзяцінстве — Генка, я — свой! Такі ж біты, як ты, адзін да аднаго. Няўжо забыў Саньку?
Дзявочыя вейкі перасталі торгацца, бровы выпрасталіся.
— Санё-ок! Ро-од-ны! — ажыў Генка і — заплакаў.
Плакаў ён вось так, наўзрыд,— пры мне ўпершыню. Плакаў, захлынаючыся слязьмі, усміхаўся:
— Санё-ок!
Я абняў сябра, злёгку паляпаў па плячы, падтрымаў — як у тую ноч, дваццаць пяць гадоў назад. Пастаялі. Пасля ўзяў яго за руку і мы пайшлі.
— Санё-ок! — ніяк не мог супакоіццца Гена, ловячы дрыготкімі пальцамі мой локаць,— Ро-од-ны!
Мы ішлі, смяяліся, нечаму радаваліся. Як у тую выпускную ноч, калі нас забілі.
Ціхая восень восемдзесят восьмага
Група завялася і была ў экстазе, выконваючы бітлоўскую «Come together. Right now». Нават сябра Чэмпіёна Андрэй, які сядзеў насупраць, паклаў відэлец, прыціх. He вельмі даўно ён зазнаў — прытым, як выявілася, нізавошта — год катаванняў і голаду ва ўнутранай турме КДБ, празванай народам «амерыканкай». Андрэй глядзеў у адну кропку. Заглыбіўся ў простую, але рэзкую, што брала за душу з першых акордаў, бітлаўскую «together...». Здавалася, цалкам забыўся. Нешта ўспамінаў.
Моцнае ўзрушэнне адчуваў і Чэмпіён. Раскацістае «right now», здавалася, праточвалася ў душу і гучала ўсярэдзіне.
I таму не адразу а толькі пасля паўтораных з націскам слоў «Добры вечар!» Чэмпіён спачатку ўбачыў, а пасля пачуў чалавека, што падышоў да іх. Сам сабе схарактарызаваў яго як караля мясцовых рэкеціраў. У народзе той і сапраўды лічыўся крымінальным аўтарытэтам і галоўным сярод бандытаў што атабарыліся ў гэтай установе.
— У рэстаранчык да нас зазірнулі? У госці, як той казаў на агоньчык? У госці — гэта добра. Трэба й развеяцца. А тое, што без падарункаў прыйшлінесалідна, некультурна, я нават сказаў бы — нахабна. Нахабнікаў жа трэба выхоўваць, вучыць дабру-розуму. Але вы не хвалюйцеся, мы людзі лагодныя, сардэчныя і наражвацца нікому не збіраемся. Дый грэх гэта — гасцей крыўдзіць. Але ж, скажам, узяць удзел у дабрачыннасці кожны, хто адпачывае ў рэстаране, думаю, абавязаны. Бачыце, там, у куточку, хлопцы сядзяць? Яны, між іншым, не проста так лынды б’юць, а вас ахоўваюць. Галодныя, адзначу. Удзячнасці ж — аніякай. А ці справядліва гэта, калі адны шыкуюць, а другія ад недаядання пухнуць? Ці добра? Па-боску? I апошняе задаю пытанне: ці маеце вы намер выправіць гэтую несправядлівасць?