• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    60.2 МБ
    _ I 130 ч
    але гэта ўжо іншая гісторыя.) I апошняе — твой фокус з партманетам, у якім, зразумела, спачатку знойдзецца парачка «франклінаў», а пасля банда падляціць і ўмомант давядзе, што партманет іхны і грошай там было разы ў тры болей,— гэты фокус я ведаў калі ты яшчэ пад стол пехатою хадзіў. А цяпер — бывай! — скончыў маналог, ступаючы з моста на зямлю— I бегчы за мною, былым стаерам, не трэба: марна час патраціце...
    Як толькі мінуў кампаньёнаў майго правадніка (яны маячылі менавіта там, дзе і трэба было чакаць), я кінуўся бегчы. Можа. тыя і памчалі б наўздагон, але іх запыніў вокліч:
    — Стойце, лох усё роўна пусты: капусту ў гатэлі забыў. Чакаем наступнага.
    «Чаму гэта ён такі клапатлівы?» — з трывогай падумалася ў той момант, але толькі падумалася.
    Прабегшы на ўсякі пажарны паўквартала. я спешна выкінуў угору руку. He паспеў аддыхацца, як ужо сядзеў у светла-карычневай, з вядомымі ва ўсім свеце чорна-белымі шашачкамі машыне. I ўсё б добра, калі б не голас ззаду:
    — Смірненька сядзі, не торгайся: дзверы заблакаваныя, а пушка проста на тваю левую нырку глядзіць... He чакаў? А як ты думаў. Пад асабліва шустрых — такіх, як ты,— мы машыну на выхадзе трымаем. Так, разумнік, праляцеў ты, моцна праляцеў. He захацеў наш кашалёк браць — цяпер мы возьмем твой... Шэры! — гэта ўжо было адрасавана кіроўцу— Паварочвай да моста па мальцоў — і на базу.
    «Добры горад Шаржа,— думаў я. спаралізаваны новым паваротам падзей,— але лепей атаварвацца ў Дубаях».
    — Бывае, конь на чатырох нагах і тое спатыкаецца,— паспрабаваў выйсці з трансу а заадно і адцягнуць увагу бандыта, намацваючы ў кішэні балончык з на-адта ж эфектыўнай вадкасцю (на сабе праверыў, купляючы ў знаёмага гэбэшніка: той доўга не мог вярнуць мяне да жыцця — сам, відаць, не ведаў што за таварчык прадае).— Яшчэ не вечар, панове, яшчэ не вечар,— рэзка, з разваротам прыўзняўся, асвяжаючы адэкалончыкам хлопца з пушкаю.
    Кіроўца рвануўся тармазіць, каб вызваліць рукі і памагчы дружбаку. He атрымалася: таго па інерцыі кінула ўперад, і ён хапануў порцыю газу з запасам. Абмяк адразу... Машына ўжо спынілася, але Шэры, заміж таго каб мужна палезці ў бойку, выскачыў і сігануў прэч. I ключы, дурань, у замку пакінуў. Але каштоўным падарункам я не пакарыстаўся: азіяты скрадальнікаў вылоўліваюць — не па-
    ц
    131
    спееш свіснуць, а караюць так, што пасля не будзе чым свістаць. Я таксама пабег, як мага далей ад моста. Гэтак і засталіся пры сваіх.
    Цікавы, як вам думаецца, масток, га? I мне так здаецца.
    Аблава
    — Санёк, кажуць, аблавы на ўсіх мытнях. Хлопцы прапаноўваюць адседзецца дзень-другі ў гатэлі, дый апаратура на дзяржскладзе лепш захаваецца. Прымаўка «Хто не рызыкуе — не п’е шампанскага» — цяпер не праходзіць. He тыя часы — Серж зрабіў глыбокую зацяжку, выдыхнуў, крыху суііакоіўся і далей не стаў напружваць. Глядзеў на сябра, чакаў, што той скажа.
    «А калі яны былі тыя? — нервова падумаў Санька— Ды ніколі! Прабач, але сядзець і ціха вар’яцець ад немачы і невядомасці — не для мяне. Збаўце!»
    — Серж,— Санька ўсё ж спрабаваў гаварыць спакойна і ўпэўненатрэба ехаць, рухацца, уцякаць. Аблава — толькі пачатак. Далей кола пачне сціскацца. Дабяруцца рана ці позна і да склада, хай і дзяржаўнага. Трэба забіраць апаратуру і перці на які далёкі пераход. Наперадзе паслаць легкавушку (каб яшчэ і на халяўнікаў з ДАІ не нарвацца), а за ёй — нашу фуру. Рацыі, зразумела, прыхопім. Трэба ўцякаць, Серж! Павер яшчэ раз маёй інтуіцыі, яна ж пакуль не падводзіла.
    — Можа, і глупства раблю, але іншага варыянта не знаходжу. Тут хоць інтуіцыя.
    Калі іхная фура, набітая апаратурай так, што і палец не ўсунуць, уехала на аднакалейку Геранёнскага мытна-памежнага пераходу і заняла амаль усю яго тэрыторыю, з агаломшана-тупаватых позіркаў вясковых мытнікаў Санька зразумеў: гэтым разам на яго жыццёвым шляху лёс паставіў бар’ер асаблівай моцы. Гэтыя сонныя мухі ў шэрым максімальна мытавалі хіба што свінню, дый тую разабраную. I гэтым страшныя. Яны не зведалі асалоды валодання зялёнымі купюрамі і, значыць, у сваім ціхім сялянскім жыцці разлічвалі вылучна на прасоўванне па службе.
    Начальнік пункта-вагончыка выбег і схапіўся за галаву:
    — Гэта што? Гэта ад-куль? Гэта д-для чаго?
    Бедачына заікаўся.
    В-
    «Калі пабачыць, што ўсярэдзіне, можа і анямець. Урэшце, гэта не так і кепска. Мы яго для пачатку дарагім вінцом адпоім, потым паперкі патрэбныя ў кішэньку засунем. Галоўнае, каб у цэнтр не кінуўся званіць — экспертаў па апаратуры выклікаць. Гэтыя вампіры да трусоў могуць распрануць, вокам не змігнуўшы, a то і скуру зняць не напружваючыся. Эх, куды мяне панесла. Так і сапраўды можна бяду наклікаць. Сабрацца! Забыўся, чым рызыкуеш? Забыўся, як сям’я пасля леташняга ўлёту на Брэсцкай мытні паўгода чорным хлебам ды капустай жывілася? Забыўся, што яшчэ і цяпер, калі бачыш тыя салатавыя качанчыкі, вантробы выварочвае? Ану нюхні чорнага корачка, можа, памяць і асвяжыш!»
    Санька ўсхапіўся, быццам яму ў нос нашатыром пырснулі. Скочыў з кабіны і рушыў насустрач лёсу і начальніку Геранёнскага перахода.
    I добра зрабіў: вада камень точыць, а вось пад ляжачы не цячэ.
    I вось ён вярнуўся
    Бензін скончыўся ўначы, за хвіліну язды ад дому. Бензін не мог не скончыцца: лёс не хацеў адпускаць яго вось так проста, не выпрабаваўшы нарэшце і ў родным горадзе.
    Разбуджаны таксіст за буксір заламаў гэтулькі, што калі б у чаўнака быў пісталет, ён адразу ж застрэліў бы хціўца. Але пісталета не было, і чаўнок, сціснуўшы зубы, згадзіўся. Гэта быў той выпадак, калі з першых крокаў (а масць у гэтую дарогу не пайшла адразу) ён здумаў прабівацца на гвалт. Як мага!
    «Цікава,— пасміхнуўся вяла,— я ў мінусе ці хоць нешта на жыццё засталося? Зрэшты, цяпер такі час, што не выпасці з абоймы — ужо дасягненне».
    Таксіст дацягнуў яго «васьмёрку» да пад’езда. Змеркаваўшы, што спрасонку заламаў суму, разоў у дзесяць большую за тарыф, моўчкі дапамог занесці тавар, асабістыя рэчы. Падзякаваў і знік.
    Чаўнок перахрысціўся: здаецца, усё ціха, жонку не пабудзіў. Хай адпачывае — і так, гаротная, перанервавалася: шэсць сутак чакала. Стаў пад душ. Адкруціў гарачую ваду. Грэўся. Адчуў, што ад цяпла засынае. Выйшаў. Уздыхнуў. Нешта сэрца паколвае. He ўпершыню... Прысеў. Так лепш. Паглядзеў у акно. Позірк слізгануў на сцяну, столь — чаўнок траціў прытомнасць...
    Раніцай, калі жонка выклікала «хуткую», ён ужо не дыхаў.
    «Што ж гэта робіцца, што ж?..» — стагнала яна, абдымаючы мужа, спрабуючы цяплом свайго цела вярнуць яго да жыцця. Але чаўнок не чуў.
    Ён быў ужо там. Дакладней, тут. 3 намі.
    У «ТУ-154», які разбіўся пяць гадоў таму. 3 усіх пасажыраў ён адзін тады выжыў.
    I вось ён вярнуўся.
    КРЫМІНАЛЬНЫЯ АПАВЯДАННІ
    Прынцэса
    Канец ліпеня выдаўся спякотны да знямогі. Сп’янелыя ад задухі людзі-цені блукалі па зямлі, як па дне акіяна.
    Але Люся гэта не заўважала. Яна кружылася, як заведзеная лялька, і дарослым, што прыціхлі, разамлелі ад гарачыні за сталом у цэнтры саду, здавалася, гледзячы на яе, што яны бачаць старое паскоранае кіно. Толькі каляровае.
    Люся спявала:
    — Сонейка, сонейка, у мяне сёння дзень нараджэння! Павіншуй мяне, а я — цябе! Калі ласачка.
    Па Люсінай спінцы скакалі дзве змейкі-коскі. Даставалі да пояса. Да яе прыгожага раменьчыка. Раменьчык з зіхоткай спражкаю быу аздобай сукенкі, падоранай мамкай і таткам на дзень нараджэння.
    Ах, якая сукеначка!
    Люся была шчаслівая, патанала ў шчасці, раставала ў ім. Люсі ж — толькі дванаццаць. У яе ўсё жыццё наперадзе! Усё!
    За вялікім дубовым сталом разам з гасцямі знемагалі яе бацькі: чарнабровая, з пунсовымі шчокамі пяюха — калісьці салістка вядомага хору — мама і харашун-акардэаніст — выкладнік музыкі — тата. Усяго за сталом чалавек дзесяць. Радня.
    Нібы ўлавіўшы ад дачкі зарад энергіі, Люсін тата ажыў, страпянуўся, выдыхнуў-скінуў з сябе млосныя абдымкі спёкі і сп’янеласці, зацягнуў моцным сакавітым басам:
    — Ой, моро-оз, моро-оз, не моро-озь меня-а...
    Люся любіла, калі тата спяваў. Яна любіла яго і баялася. Баялася: пасля хмельнага застолля тата сварыўся з мамай, біў яе.
    Мама плакала і прасілася: «Не трэба, Валерык». А тата тузаў яе за валасы, крычаў: «Ты чаго на яго талопілася? Зараз ты ў мяне нагледзішся! — I круціў маме галаву,— Глядзі! Глядзі!»
    Тата не мацюкаўся. Тата быў інтэлігент. Ён біў маму.
    Яшчэ зусім нядаўна Люся была круглай выдатніцай. Але апошнім часам у яе надараліся і чацвёркі. Нярэдка' яна прыходзіла ў клас змучанай пасля няспанай ночы і ўжо на трэцім уроку торкала носам у парту.
    Настаўніца папікала: «I з гэтай дзяўчынкі я раіла браць прыклад?!» Трохі супакоіўшыся, цікавілася: «Што здарылася, даражэнькая?»
    Люся маўчала. Ёй было сорамна за тату і шкада мамы. <Я больш не буду»,— апускала галаву.
    Зноў пачулася музыка. Люся схамянулася.
    — Ой, моро-оз, моро-оз, не моро-озь меня-ападымаўся з-за стала, расцягваючы акардэон, тата,— He моро-озь меня-а, моего-о коня-а...
    Люся паглядзела на неба, ціхенька папрасіла:
    — Сонейка, сонейка, выканай, калі ласка, адно-адненькае маё жаданне,— I ўжо зусім шэптам дадала: — Каб татка ніколі не біў мамачку.
    I зноў Люся закруцілася, забегала, заспявала. Спявала? Люся плакала, але гэтага ніхто не бачыў. Стаяла задушлівая спёка, а Люсі было халодна.
    Горача Люсі было зімою, калі выбягала ў адной сукеначцы на вуліцу, клікала на падмогу суседзяў: татка зноў біў маму.
    Так у Люсі мінулі тры бясконцыя, пакутліва доўгія гады.
    Так мінула Люсіна дзяцінства.
    He было ў Люсі дзяцінства.
    А ці ёсць без дзяцінства будучыня?
    — Ой, моро-оз, моро-оз,— цягнуў пастаўленым басам тата, перабіраючы клавішы,— не моро-озь меня-авыцер рукавом пот з ілба,— Спякота.
    «Холад, холад, холад,— бегала-сагравалася, супыняючы словамі дрыжыкі, Люся,— Сонейка, сонейка, памажы, калі ласка».
    — Дачушка, бяжы да мяне! — раскінула рукі, гатовая злавіць Люсю, мама.
    13b 	
    Мама прапала ў дзень апошняга Люсінага экзамену за восем класаў. Яе так і не знайшлі — напэўна, і не шукалі. Шмат іх, зніклых і прапаўшыхусіх не перашукаеш.
    А Люся скончыла восем з трыма чацвёркамі. Для яе гэта было зашмат. I яна адчула-. да дзесятага ў выдатніцах не дацягне. Стамілася. I Люся кінулася ў тэхнікум — з апошніх сіл у апошні вагон. У найпрэстыжнейшы і цяжкадаступны. Вось так пастанавіла! Дваццаць пяць чалавек на месца, дваццаць пяць! Тое, што трэба! Будзь як будзе!