Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

Запісы забітага кантрабандыста

Леанід Маракоў

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
60.2 МБ
два дазволеныя для правозу я памяняў у старшыні абмежаванага саўкантынгенту на салярачку) ён скажа запаветную фразу:
— Едзь, артыст, толькі не цяпер, дачакайся раніцы: начамі пацаны на дарогах пільнуюць, крыўдна будзе заляцець на фінішы.
Але не стаў я чакаць ранку. Пагнаў уночы «Форд», а на світанні вярнуўся па «Опель».
I таварыш, які прыехаў з Германіі праз два месяцы, пасвяжэлы, нібыта з санаторыя, але з пустымі кішэнямі і неўязным штампам у пашпарце, забіраючы ў мяне ключы ад «Опеля», скажа:
— Шкада, не было мяне. Я б за паўблока граніцу праскочыў. Ну, такой бяды, наступным разам будзем разумнейшыя. Дарэчы, пакуль у каталажцы сядзеў, пэўныя людзі каштоўнай інфармацыяй падзяліліся: цяпер выгадней машыны купляць на Блізкім Усходзе, у Арабскіх Эміратах. Тут галоўнае — каб пры перагоне на тэрыторыі Ірана не падстрэлілі, а далей — дробязі...
Дзевяць сутак і дзевяць гадоў
Ад’ехаліся ад Омска кіламетраў дваццаць, асфальт пайшоў уперамешку са снегам і лёдам, і Азік — так звалі прысібіранага азербайджанца, што сядзеў за рулём,— раптам прарэзліва, быццам яму ў шыю ўпілася змяя, заенчыў: «Ва-ай!» — і рэзка затармазіў. Машыну панесла юзам, але пярэдні прывод не падвёў, утрымаў яе на дарозе. Спынілася «васьмёрка» за нейкі крок ад абрыву. Заікаючыся, хлопец прызнаўся:
— Вад-дзіцель я, с-сам б-бачыш, ніякі, нават н-не ведаю, як у тваім «зубіле» задняя перадача робіць. Нагадзіўся на непасільную для мяне работу дзеля жонкі. Тыдзень таму зноў узняла гвалт і заявіла, што болей трываць у кватэры дармаеда не будзе. Чалавек я просты, але сітуацыю разумею, згодны і гатовы на ўсё. Можаш змясіць мяне хоць да паўсмерці, калі табе ад гэтага стане лепш, толькі адпусці: адсюль я дадому яшчэ на сваіх дваіх дабяруся.
Такі-от вясёлы сюрпрыз паднеслі мне на пачатку дарогі ў дзве з паловай тысячы кіламетраў. I што было рабіць? Выкінуць ашуканца з салона і застацца аднаму? А калі машына, бітма набітая апаратурай, сапсуецца? Хто застанецца яе пільнаваць і хто пойдзе шукаць падмогі? I праўда, што рабіць? Ды нічога! Пакінуць гада ў машыне, хоць вартаўніком, хоць...
— Глушы матор, пагамонімзагадаў я небараку-кіроўцу,— У мяне таксама ёсць жонка і дзеці. Але з табою мой кампаньён Жэнька Бяндзераў наперад разлічыўся, і твае ў бліжэйшы час ад голаду не зачэзнуць. А мае — зачэзнуць! Учора ў іх скончыліся і прыпасы, і грошы, і цяпер я ўжо не ўяўляю, у каго жонка будзе пазычаць. У суседзяў брала, бацькі самі маюць патрэбу ў дапамозе. Адным словам, пра «адпусці» — забудзься. 1 ўбі сабе ў галаву: не рыпайся і не думай адысціся ад машыны хоць на крок. Будзеш грузчыкам, штурманам, не ведаю кім, але — паможаш дабрацца. Цяпер — вылазь, памяняемся месцамі. I кінь калаціцца! Вазьмі з бардачка атлас дарог, разваж далейшы маршрут. He такі ты ўжо тупы, калі чаўнака абуў у лапці. I не глядзі гэтак на мяне — я не дзеўка.
Азік узяў атлас асцярожна, як нейкую атруту. Я жахнуўся: «Можа, ён яшчэ і непісьменны? Во ўлез дык улез! Як мае быць. Што ж, не першыня. Будзем біцца да канца».
I я пачаў біцца, дакладней — біць. Я хвастаў яго па рабым няголеным твары, тыцкаў носам у карту, крычаў:
— Ты ў мяне ўмомант грамацеем станеш, мігам прачнешся і пачнеш памагаць!
Толькі кроў, што лынула ў яго з носа, крыху астудзіла мяне. Я даў яму губку для працірання шкла. Ён прыклаў яе да твару He прасіўся, маўчаў — відаць. падумаў, што лепей не выпрабоўваць лёсу. Дапяў, што я не жартую і ў зрыве магу забіць.
Так пачынаўся першы дзень майго «падарожжа» з Омска ў Мінск. Наперадзе было яшчэ дзевяць. Дзевяць сутак татальнага галалёду пры мінус трыццаць восем за бортам з бандытамі або часам (калі адпачывалі бандыты, але не я) мянтамі на хвасце.
Дзевяць сутак, што забралі дзевяць гадоў жыцця.
Нармальная для чаўнака статыстыка.
Уладзівасток Найдалёкшы Усход, або Другая спроба
Ці ведае паважанае спадарства горад, у якім, калі звярнуцца да тутэйшай мадам-с і з усмешкай-намёкам, гулліва ўскінуўшы ўгору бровы, пацікавіцца: «I колькі?» — вам не зададуць сустрэчнага пытання: «Чаво?» — не кінуцца ўдакладняць, ці доўга вы мяркуеце карыстацца гэткай незвычайнай паслугаю, і ўжо пагатоў не
шіюнуць у твар і не ўрэжуць па нахабнай мордзе? Вам бясконца млява пасміхнуцца і па-змоўніцку ледзь чутна агучаць лічбу. Нават дзве: за гадзіну і за ноч. Лічбы будуць сціплыя, не напалохаюць: скажам, трыццаць і пяцьдзесят тых самых умоўных адзінак. Але галоўным і найдзіўнейшым стане тое, што абслужаць вас як мага лепш. Як мага! Вы не пачуеце: «Так — не хачу!» або «О-о, хітрун, за гэта — асобная плата!». 3 вамі будуць з задавальненнем. Выціснуць з вас усе сокі — нават тыя, пра якія. вы і не здагадваліся.
Пасля такога якаснага абслугоўвання вам застанецца толькі вохкаць і войкаць: дзе гэта раней, на якой такой забытай Найвышнім планеце мучыліся, у якім каменным веку абарачаліся? Як жа далёка да гэтай планеты вашым жонцы і палюбоўніцы! Вы нарэшце зразумееце, што ж так прыгнятала вас. Але галоўнае — вы даведаецеся, што такое Уладзівасток. Самы бандыцкі горад былога Савецкага Саюза. Дзяржава ў дзяржаве. Бандыцкая дзяржава. Бо як на найвышэйшым роўні вас абслужаць мясцовыя гейшы (а гэта, так ці інакш, лічы што ўсё тутэйшыя women), гэтаксама па найвышэйшым роўні вас вычысцяць мясцовыя грывастыя хлопцы.
3 аэрапорта пасля марнай спробы паляцець мы вырваліся толькі цудам. Да чыгуначнага вакзала дабраліся на грузавічку «Хлеб». 3 закупленай у мясцовым ГУМе дэфіцытнай японскай электронікай пад’ехалі з тылу. I дзяжурныя бандыты, «ахова», як яны сябе называлі, нас заўважылі не адразу і тое-сёе паспелі.
— Удвух проці васьмі. He найгоршая мера,— прашаптаў мне Жэнька Бяндзераў калі пералічыў каўказцаў, што перакрылі нам падыход да чыгуначнай платформы.
Я пагадзіўся:
— Першая спроба прарвацца не ўдалася. Але купім не купім, a патаргавацца можна,— паўторым. Каб вырвацца з лапаў гаспадароў Уладзівастока, пупок давядзецца напружыць.
— Прабівацца да вагонаў прапаную перабежкамі, як нядаўна ў Ніжнім Тагіле,— успомніў Жэнька нашы апошнія гастролі.
«Ага, перабежкамі»,— кіўнуў я, не перастаючы сачыць за рухам маленькіх вузкалобых чарнявых урвісаў. I не карлікі, і не нармальныя піпл. Сімбіёз пацука і сабакі. Носяцца па платформе, як ашалелыя, шукаюць. Нас, вядома. Тут, на жаль, мы ў адной вязцы, дакладней — у адным жыццёвым чыне. У адным, але ў розных ролях. Яны — паляўнічыя, мы — здабыча. Мы ўсё жыццё
127
I |
128 			
для кагосьці здабыча: справа — міліцыянты, злева — гэбэшнікі, наперадзе — мытнікі і падатковая паліцыя, ззаду — бандыты. Хоць не: зараз і бандыты спераду!
Як я стаміўся! Узяць бы дый перастраляць зграю ненажэрную. Пісталет жа купілі. Аднак перастраляць — значыць пайсці па-банку, значыць — здалі нервы, значыць — пляваць на сям’ю, значыць — не вярнуцца дахаты, ніколі не ўбачыць сына, Наташу...
— Ну што — другая спроба? — зрынуў мяне ў рэальнасць Жэнька Бяндзераў— Скачам?
I мы скочылі на чыгуначныя рэйкі, пабеглі, панесліся, паляцелі.
Чорная зграя паперла за намі. Але цяжка ім будзе нас дастаць. Яны ж хочуць толькі грошай, а мы цяпер марым пра большае — выжыць! Апаратурка ж японская ў паштовым вагоне паехала...
Мост
Мост лучыў гандлёвы цэнтр горада, рассечаны аўтабанам напалам. Абедзве паловы амаль цэлыя суткі кішэлі купцамі, прадаўцамі, грузчыкамі, разявакамі-турыстамі. На мосце ж вока фіксавала хіба што адзінокія фігуркі. Мост заставаўся незапатрабаваным. Загадка.
«Зачараваны,— мільганула думка— I як азіяты стыкаюцца міжсобку, гэтак упарта ігнаруючы дугападобнага стальнога харашуна?»
На мост я ступіў з трывогаю. Даўжэзны, ён вісеў не толькі над шасціпалосай шашою, але і сягаў кончарамі ў глыб вялізманага рынку.
Трывога ўзмацнілася, калі я адлічыў першую сотню крокаў і спінаю адчуў: я тут не адзін. I за што мяне Бог узнагародзіў гэтым незразумелым прыцягненнем? Варта падысці ў магазіне да прылаўка, як ля яго ўмомант выцягваецца чарга, а нехта імкнецца і адапхнуць, наперад праціснуцца. Пра тэатральныя касы наагул няма слоў: здаецца, здолеў бы стварыць ажыятаж і распрадаць білеты на відавочную шэрасць.
Мой нечаканы спадарожнік не спрабаваў абганяць, але я ўсё ж прыспешыў крок: чуццё падказвала — лепш адарвацца. Адарваўся. Аднак недзе на сярэдзіне моста незнаёмы зноў задыхаў у спіну.
— Ну і спякота! — нібы прытрымаў словам — Шкодны ў нас, аднак, занятачак. Як думаеце?
Трэба сказаць, інтуіцыя рэдка падманвала мяне. Зараз жа яна проста выбухнула: «Уцякай! Хутчэй! I не ўздумай тузацца. Сілы няроўныя. Ён, вядома ж, не адзін, увесь мост у іх пад кантролем. Але бяжы не адразу, а як зыдзеш з моста. Ляці без духу. Апынешся ля дарогі — адразу хапай таксі».
«Я ўсё разумею, не хвалюйся,— запэўніў інтуіцыю,— Так і зраблю->. Супакоіў і прыліпалу:
— Проклятыя Эміраты! Ад спёкі мазгі размяклі — бабкі ў нумары забыўся. Трэба вяртацца. За дурной галавой і нагам неспакой.
Надзеў маску чаўнака-дэбютанта: разяўлены рот, здзіўлена вырачаныя вочы (маўляў, лох лохам — усё о’кей, не мітусіся, я твой, ужо цёпленькі).
Ён быў кідала, хоць і малады, але, з усяго відаць, спрактыкаваны, біты воўк, і на маё адцягванне ўвагі, само сабою, не папаўся, не адчапіўся. Наадварот, усё з болыпай любасцю аблашчваў позіркам сумку-партманет, якая вісела ў мяне на поясе.
Усміхнуўся:
— Я, дарэчы, таксама ў «Карлтане» жыву.
«Значыць, з самага пачатку вялі: не прачытаў жа ён праз кашулю на бірцы ад ключоў назву гатэля».
— Ого! Здаецца, кашалёк! Бачыш?! От падфарціла! Паглядзім, што там? Паглядзім...— ён нагнуўся, падхапіў рупліва згублены кімсьці з яго памагатых светла-карычневы партманет,— Во гэта штука! — падкінуў яго— Ну-ну... Цяжкі кашэль...— Раскрыў— Слухай, а бабак колькі! Халява, брат! Толькі цур. дзелім па-чэснаму, напалам...
— Мне чужога не трэба, пакінь сабеасмялеў я, калі адчуў пад нагамі прыступкі, якія паказвалі, што адна з рынкавых вуліц блізка. Але не пабег. Унізе нас, вядома ж, чакалі і з моста маглі проста не выпусціць — I яшчэ,— працягваў задарма навучаючы бандыцкі маладняк і крыху саромеючыся свайго нервовага шматслоўяшто ты не чаўнок, адчуваецца адразу Першае: мы ніколі ні да кога не чэпімся — няма часу: за тры дні ў дзесятцы пунктаў трэба атаварыцца. Другое: на работу сваю ніколі не скардзімся: навошта языком малоць дарма? He хочаш — кідай: святое месца пустым не бывае і замена заўсёды знойдзецца. (Сам сабе зазначыў, што наконт замены крыху перагнуў палку, бо незаменныя ўсё ж ёсць,