Запісы забітага кантрабандыста
Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
Цяпер у Стаса для слесара, а дакладней — для гаспадара сеткі камерцыйных кіёскаў, што стаялі каля ўвахода на цэнтральны рынак сталіцы, нічога не было, і ён прыйшоў да Сашы. Грошы Саша
II '’Ш
119
I
(J20
павінен сябру знайсці, інакш стане ворагам. Сусед ці знаёмы, што не пазычыў, гэта проста той, хто не даў — «сволач», «скупяндзя». A сябра, які не дапамог,— гэта «здраднік», «кроўны вораг», «юда».
Саша не хацеў быць Стасавым кроўным ворагам, не хацеў быць «юдам».
Успомніў! Жывы яшчэ апошні з магіканаў, любы радыёпрымальнік, адзін з першых лічбавых «Sony». Некалі найвышэйшая мадэль у каталогу. 3 яе каталог пачынаўся. Нават цяпер, праз паўтара дзесятка гадоў яе ніхто не перавысіў. З’явіліся меншыя габарытамі і вагою, але не лепшыя паводле якасці.
Усе гэтыя гады прымальнік прастаяў у спальні і стаў паўнапраўным сям’янінам. Спачатку — сведкам шчаслівых імгненняў зачацця, потым — жарлівых сцэнаў рэўнасці, цяпер — няспаных начэй таго, хто паставіў на карту ўсё і прайграў, дакладней, не стаў гуляць. Любы прымальнік шанавалі, накрывалі махровай сурвэткаю, шкадавалі. Ставілі толькі перад сном: што там, на «Свабодзе», пра найсвабоднейшую гавораць? Таму і захаваўся ён у ідэальным стане.
Цікава, ці возьме Віцька, неўтаймоўны бізнесовец і пястун лёсу, апарат, які каштаваў семсот даляраў, за «Стасавы» дзесяць?
Сябру сказаў:
— Добра, пачакай. Сам разумееш, зараз трымаць грошы дома — тое самае, што бандытаў на гарбату запрашаць.
Увайшоўшы ў спальню, Саша ўбачыў родны «Sony». За гэтыя гады ён стаў яму другім бацькам, першым настаўнікам, малодшым братам. I зараз ён мусіў свайго брата прадаць. Саша паглядзеў на прымальнік, падумаў супакоіў сябе: ён выкупіць, ён абавязкова яго верне. За ўсякую цану!
Пяшчотна працёр «Соньку», блок сілкавання ад яе, дастаў з ніжняй паліцы шафы тоўстыя, з добрую кніжку, правілы эксплуатацыі, прыкладзены да іх даведнік частот вядучых радыёстанцый свету, паклаў усё гэта ў дыпламат і выправіўся да суссда. Ішоў як на плаху. У трыццаціградусную сонную ліпеньскую спякоту цела працінаў холад, ад якога ён некалі ледзь не задубеў у Сібіры.
Дзверы адчыніла Святлана, бізнесоўцава жонка, былая прыбірачка ЖЭСа, а цяпер заўзятая наведвальніца буцікаў масажных кабінетаў і іншых панадных мясцін для здаровых і заможных.
— Светка, твой дома? — паспрабаваў Саша спытаць суседку пасвойску, але збянтэжыўся. Наплыў французскі туман, і ў былога караля відэаапаратуры язык прысох да паднябення. Прагучала не
пытанне, а просьба. Апошні флакон духоў скончыўся ў жонкі год таму. «А Францыя застаецца Францыяй,— падумаў Саша,— гіпноз, а не пах. He здаецца старая гвардыя. He здаецца».
— Як усе збрыдлі,— незадаволеным голасам загадніцы каўбаснага аддзела часоў брывастага калекцыянера цацак Леаніда Ілыча, сустрэла яго суседка,— У выходныя адпачыць не даюць. Віктор (зрабіла націск на другім складзе) заняты! — Суседка мелася зачыніць дзверы.
— Свет, хто там? — пачуў ён голас слесара-бізнесоўца,— Сашка? Пусці пацана. Хай цягне, што прывалок.
— Праходзь ужо,— кінула Света, нехаця адчыняючы дзверыМёртвага ўгаворыш. Тапкі здымі. Віктор у спальні.
«Бедны мой «Сонечка»,— падумаў Саша, уваходзячы ў бялюткую спачывальню,— He спытаўшыся, вырваў цябе з наседжанага месцейка. Тут цябе, здаецца, ні разу і не пагамоняць з браточкам».
У спальні Саша ўбачыў, як па голым целе Віцькі-бізнесоўца праходжвалася масажыстка, высокая, у празрыстым халаце, без ніжняй бялізны, з сакавітым целам бландзінка. Віцька, пакрактаўійы ад кайфу, кінуў адрывіста:
— Выклад-вай свае забаўкі. Можа, што й спатрэбіцца.
Сашка падышоў да суседа і падаў яму «Sony».
— Гадзіннік, ці што? — хмыкнуў, гадаючы, Віцёк.
— He, прыёмнік,— адказаў Саша, пачынаючы злаваць на гэтую цёмную, задаволеную жыццём істоту,— От напісана: «All band Receiver»,— усехвалевы, значыць. Але гадзіннік і таймер у ім таксама ёсць.
— Колькі? — адрэагаваў хваткі ўладальнік шапікаў.
Імгненне падумаўшы, Саша назваў цану, крыху большую за суперхаляўную, па якой сусед пераважна і купляў усё:
— Семдзесят...
— Ну ты даеш! — не даслухаўшы, абарваў Віцька.— Дурня шукай у іншым месцы. Трыццаць — і амбец!
— «Sony», арыгінальны, японскі, не які там малайзійскі філіял,— тлумачыў Саша,— Такіх цяпер раз-два L.
— Так,— зноў перапыніў яго Віцька,— Цяпер — не тады! Пяцьдзесят. Апошняе слова. Паўсотні! I рублямі. Усё! Гандаль скончаны,— спаліў сусед апошні масток, які лучыў Сашу з тым іншым, актыўна-застойным жыццём,— Светка, нясі капусту! Санёк мяне зноў абуў.
i I 122
I
Атрымаўшы грошы і аддаўшы суседу за пяцьдзесят рублёў прымальнік, цаною ў семсот даляраў Саша пажадаў яму далейшага квітнення і пайшоў.
Ужо падыходзячы да сваёй кватэры, падумаў: «Толькі б Стас не зрабіў глупства і не ўкраў чаго, пакуль мяне не было, з дарагога посуду, да продажу якога я пакуль не дакаціўся. Іра знікнення яе талісмана, апошняй адзнакі таго, амаль забытага жыцця не вытрывае».
Але хваляванні яго былі дарэмныя. Нават у цяперашнім бядотным стане Стас чужы посуд красці ніколі б не стаў. Прапіць сваё — так. Але чужое... Ён жа былы фарц, а не злодзей! Так, Стас не крадзе — і гіне.
Аддаўшы сябру ўпакоўку рублёў (два чырвонцы «іхнымі»), Саша правёў яго і, вярнуўшыся, прысеў на ўсё яшчэ шыкоўную, але месцамі ўжо пацёртую скураную канапу, што раскінулася на паўзалы. Уздыхнуў.
— Старая,— звярнуўся да канапы,— што будзем рабіць? Можа, годзе лайдакаваць, каціцца ў прорву галечы ды апатыі? Здаецца, настаў час падумаць, як далёка я зайшоў не жадаючы прымаць новых правілаў гўльні.
Саша думаў. Меркаваў. Куды скіраваць намаганні, веды, досвед? Ды й з чаго пачаць? Кінуцца ў бойку самому ці пайсці ў найміты? He, лёкаем ён ніколі не быў! Але і ад боек стаміўся. Можа, таму цяпер і не ў абойме. Так, ён стаміўся. Пятнаццаць гадоў змагання за годнае жыццё... Стаміўся...
Саша расслабіўся, забыўся, заснуў.
Сніўся сон.
Індыя. Яны ўзляцелі. Выбар тавару, яго закуп, загруз і апошні прыпынак перад фінальным скокам у нашпігаваным кандыцыянерамі бамбейскім аэрапорце — усё мінулася. Яму за сорак, a вымуіпаны завіхацца з маладымі хлопцамі. Але хлопцы працавітыя, дружныя, вясёлыя, чымсьці родныя. Ён зышоўся з імі, ажыў, пачаў усміхацца. Упершыню за апошнія гады адчуў сябе чалавекам, дзейным чалавекам, які працуе, змагаецца, жыве.
Нарэшце!
Іх дванаццаць. Дванаццаць чаўнакоў, гатовых верай і праўдай, або й без іх, прарвацца, прабіцца, праскочыць, даставіць, зарабіць, карміць сям’ю, жыць і зноў прарывацца.
Ён стаў адным з іх. Людзей па-за дзяржаваю і законам, па-за абаронаю і гісторыяй. Нямытых, трохжыльных, рызыкоўных, змушаных бадзяг-падарожных, камікадзэ, шукальнікаў удачы.
Гэтым разам удача іх абмінула, абышла, пакінула, здрадзіла ім.
Адразу пасля ўзлёту заклініла рухавік, потым — другі. Ён успомніў словы аднаго з пілотаў сказаныя камусьці з экіпажа перад узлётам: «Хлопцы, давайце адкладзём свой тавар на наступны рэйс. Мы ж не чаўнакі, нас час не падганяе. Шэсць тон перагрузу».
Так, перагруз.
Ён узяў болей за норму, болей, чым мог панесці. Ён хацеў дагнаць гады. Гады прастою, нечынення, роспачы. Ён не адужаў. He змог. He вытрымаў. Зламаўся.
Самалёт зламаўся. Падаў. Гінуў.
Сашка выдыхнуў. расслабіўся, заплюшчыў вочы.
«Усё. Фініш. Стаміўся. Стаміўся змагацца з жыццём. Стаміўся назаўсёды».
Грымнуў выбух.
Гарэў самалёт, гарэў дом, на які самалёт упаў, гарэў яго лёс.
Ён не ведаў што сон будзе прарочым. Абудзіўшыся, паабяцаў жонцы: «А «Соню» я абавязкова выкуплю, вось пабачыш».
Але яна не ўбачыла. Яна спала. Учора было яго пахаванне, і яна вельмі стамілася.
БОНУС
А далей дробязі...
100 марак. Сто. Роўна столькі у канцы васьмідзесятых — на пачатку дзевяностых трэба было адшкадаваць за «гасцявое запрашэнне» ў Германію (тады з гонарам дадавалася: Заходнюю), спакойна браць білет на цягнік-мару Масква — Берлін і махаць краіне ручкаю: «Да няхуткай сустрэчы, дарагая!»
— Мы пойдзем іншай дарогаю! — па-ленінску настаўляў мяне старэйшы таварыш, які паспеў раней пабамжавацца ў капіталюг ненасытных— Удвая таннейшаю! Галоўнае — дабрацца да Згаржэлец (гэта крыху на поўнач ад трохкутніка — стыку межаў Польшчы, Чэхіі і Германіі), а далей — дробязі...
Дробязі, як выявілася, зусім не дробязі, і было іх гэтулькі, што нават і цяпер, праз шмат гадоў, калі ўспамінаю пра той Згаржэлецкі трохкутнік, сэрца з рытму збіваецца.
Знаёмага паляка, «спецыяліста бязвізавага перасячэння межаў», таварыш не заспеў — паехаў пан у мясціны, як у нас кажуць, не вельмі аддаленыя, а ягоны нядурань-сусед і сябрук у эмігранцкім бізнесе таксу падвоіў:
— Цяжкія надышлі часы, небяспечныя, хапаць паліцаі кінуліся нашага брата. Дзвесце «дойчаў», не меней, каштуе цяпер, каб патрапіць на той, Богам не забыты бок,— заспакоіў нас нягоднік — як зарэзаў.
Ужо вечарэла, а там, глядзі, і ноч насунецца. Паўздыхалі мы, паўздыхалі, дый згадзіліся на гэтую ідыёцкую авантуру. (Заплацілі столькі сама, колькі каштуе віза, а ідзём без яе, роднай.)
Мяжа — рака. Брудная, але што зробіш. Перасек, пераплыў яе — і ты там, за Кардонам. Але-але, з вялікай літары. 3 малой — гэта калі б гаворка ішла пра Паляндыю. Самі разумееце: «курііца — не птнца, Полыпа — не заграннца».
Плыўма, як Чапаеў мы ў рэчку не кінуліся — лепш караскацца, нібыта малпы, па ржавай арматуры чыгуначнага моста, ці то недабудаванага, ці то паўразбуранага.
Як ні дзіўна, выйшла.
Ціха, амаль не дыхаючы, пратупалі і палову Гёрліца (той жа Згаржэлец, але з нямецкага боку). He ўбачылі нас паліцаі і на мясцовым — увесь у свастыках — вакзальчыку, размаляваным маладымі спадкаемцамі Адольфавай справы. I рушылі бойкія хлопцы ў цэнтр Еўропы без штампікаў-візаў у пашпартах, хоць за іх, быццам бы, і заплацілі.
Зэканомілі.
I яшчэ наперадзе мяне чакала сітуацыя, калі на ўсходзе Галандыі, у ціхім буржуйскім Арнхеме (самы закаранелы бомж-гультай тут фруктозай напічканы шчыльней, чым наш хвалёны, вельмі адукаваны, бязмежна эрудзіраваны суперінжынер), я застануся адзін з двума купленымі напярэдадні аўтамабілямі (таварыш заляціць у турму за вулічны гандаль цыгарэтамі), з грашыма, якіх ледзь хапала на запраўку аднаго.
I яшчэ, чакала мяне наперадзе сітуацыя: брэсцкі мытнік вылезе з будкі падзівіцца на клоуна, што адзін спрабуе прасунуць цераз мяжу дзве тачкі. I злітуецца. За сімвалічую плату (блок «Мальбара» — апошняе, што засталося з таварышавых рэчаў свае