Запісы забітага кантрабандыста
Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
Я ўжо і сам быў досыць узвінчаны, калі нарэшце запаветная рулетачка-брамка расчынілася і бравая група амаральнага ўздзеяння, гучна выказваючыся на чынгісханскай, пайшла да машыны.
Завялася «васьмёрачка», бы той гадзіннічак, што зараз цікаў пад яе бензабакам. Люда тонка заўважыла і нашу звярнула ўвагу на тое, што ў тутэйшых краях, згодна з зімовай звычкай, новыя машыны і ўлетку трохі праграюць. Шамацела на месцы з хвіліну і гэтая. На такі якраз час Жэнька, дэбютант-падрыўнік, і навёў у пякельнай машыне будзільнічак.
Г1
100
Li
Успомніліся словы ўмельца-піратэхніка: «За гэтую штучку спрачацца аб цане не варта. Яна канкрэтна праблемы развязвае...» Выбух атрымаўся такой моцы і аглушыў і асляпіў нас так, што ў першае імгненне здалося, быццам падарвалася акурат наша бедная «капеечка». I толькі пабачыўшы, як цела «адзідасніка» разам з прыліплымі да яго заднімі дзверцамі ляціць-вяртаецца да брамкі (Во лёс! А толькі што героем быў!), у нас адкрылася другое дыханне.
Паволі, ледзь шоргаючы шынамі, шэрая «капеечка» пачыкільгала ў бок чыгуначнага вакзала. Да адпраўлення цягніка Ніжні Тагіл — Масква заставалася болыл як дзве гадзіны, і спяшацца не было куды.
— Саша? — пачуў я жаночы голас у трубцы і, пазнаўшы яго, падскочыў ад радасці:
— Лена, гэта ты, прапаўшая грамата?
— Я, хто ж яшчэ. Але ты не хвалюйся і не сварыся. Зараз усё растлумачу. Толькі не крычы, дай слова сказаць. Пасля таго як ты зноў патэлефанаваў, я зусім змучылася. Увесь час успамінала тую ноч. Вы сядзелі, спрачаліся, жартавалі. Як Мікола быў рады, што вы аб’явіліся! Якія планы грандыёзныя складаў! Тая ноч бясконца пракручвалася перад вачыма. I я паціху вар’яцела. Баялася, што дзеці адны застануцца. Калі зрабілася зусім няўсцерп, сабрала Тамарку, Уладзіка і паехала да мамы. Там мы прабылі два тыдні. Мама ёсць мама. Хадзіла за мною, супакойвала, настаўляла. I роспач паступова прайшла. А сёння раніцаю мы вярнуліся дадому. Заходзім, і амаль адразу ж — званок. Падбягаю, бяру трубку. Уся калачуся, Міколу ўспомніла. Ледзь выціснула з сябе «алё». Чую голас: «Гэта следчы Дангулаў. Мы падумалі, што трэба яшчэ раз сустрэцца з вамі. Тры дні таму невядомыя падарвалі машыну вельмі паважанага ў горадзе чалавека. Можа, тыя ж бандыты, якія забілі вашага мужа». Ты ўяўляеш, Саша? Паважанага чалавека! Га-а? Як табе? Цікава толькі, хто ж гэтую гніду кончыў? Помнік такім бандытам ставіць трэба! Саша, ты хоць чуеш мяне?
— Так-так,— супакоіў я Лену— чую: помнік бандытам.
А сам сабе падумаў: «Вось прыбярэш з дарогі такую погань, і адразу ўвекавечыць цябе гатовы. Давядзецца. відаць, усё ж мяняць прафесію».
Касіў Ясь I
1994 год. Глыбокая восень. Пражэктары слізгаюць па бетонных скалах недабудаванага аэрапорта «Мінск-2». Злева ад забытай людзьмі і Богам пабудовы стаілася аграмадная «жоўтая чарапаха» — ангар-склад, пераабсталяваны пад залу чакання, сектары прылёту і адлёту, міліцыю, мытню, білетныя касы, багажню, бар, туалеты і іншае. За чарапахаю — лётнае поле. На ім танцуем мы, «эміратнікі». Чакаем, дрыжым, сінеем. Пранізлівы холад, шалёны вецер, слепяць камякі снегу. He Мінск, а поўнач Аляскі (а што, і там бывалі!). Чакаем.
Нарэшце з завірухі-туману выплывае бела-серабрысты — абледзянелы,— бы здань, «Ікарус». Ускокваем, спатыкаемся, падаем, смяёмся. Пад’язджаем да роднага «ТУ-134». Узбягаем-рассаджваемся з хуткасцю гуку. Радуемся першай супакойлівай ластаўцы: «Пасажыры, прышпіліце рамяні, калі ласка». Цяплее.
Разганяемся. Узлятаем. Мы — у небе! Цяпер ім нас не дастаць!
Ура! Свабода! Нал-лівай!
— Э, дзелавыя, у каго мая «капуста»? — успырхваюць з некалькіх месцаў неспакойныя галасы.
— Тэпайце сюды, хлопчыкі,— самавіта азываецца з хваста самалёта Юрык Сачкін, празываны Банкірам,— I кілішачак дзядзьку не забудзьце наліць,— распачынае, пасміхаючыся, пачак цыгарэт «Davidoff».
*
— Касіў Ясь канюшыну! Касіў Ясь канюшыну! — не спяваў — гарлаў я праз гадзіну пасля ўзлёту.
— Ка-асіў Ясь канюшыну, паглядаў на дзяўчыну! — перабіваў мой віскат, падскокваючы каля ілюмінатара, Сяргей Ласавец. Быццам сапраўдны дырыжор, махаў-памагаў сабе рукамі. У немалой ступені ён ім і быў. План, куды і па што крутануцца, а пад тое не застацца дурнем і не быць падвешаным за ногі ў выніку нерэнтабельнага выкарыстання чужых фінансаў спеў і выспеў у яго светлай галаве.
Мытня! Атас! Мы прайшлі мытню! Прарваліся! Прадзерліся! Прабіліся! Налівай!
— А дзяўчына жыта жала...— узняў Сяргей аэрафлотаўскую шкляначку з «Абсалютам»,— А дзяўчына жыта жала! А-а дзяўчына жыта жала...— чокнуўся са мноюды на Яся паглядала!
Сяргей рызыкаваў меней, але пры абломе застаўся б без галавы і ён. Мяне ж пры залёце жыўцом падсмажылі б. Ён вёз пяцьдзесят шэсць, а я — дзевяноста дзве тысячы тых самых, зялёных (як-ніяк за траіх трымаў адказ).
Мытня! Мытня! Мытня!
Грошыкі! Грошыкі! Грошыкі!
Дзе? Дзе? Дзе?
Ня.ма-а-а!!!
*
— Здымі абутак,— ці то загадаў ці то параіў мне шчанюк з парай зорачак на пагонах,— Цяпер — шкарпэткі. He бянтэжся, ты ж не дзеўка-цнатліўка. А можа, паразумнееш і сам раскажаш, куды бабкі схаваў? Тады хоць і не паляціш разам з усімі, затое пры сваіх застанешся.
«“Пры сваіх” — гэта не да нас,— сам сабе пасміхнуўся я — «Пры сваіх» мы ўжо праходзілі, даволі ў жабрацтве сліны наглыталіся».
Шчанюку адказаў:
— Вы нібыта панібрацкія янкі: усё ты і ты. У чым прызнавацца, калі няма ў чым?
Гаварыў даверліва і спакойна. А ў душы ўсё спявала: на пакет з прадуктамі, што стаяў перад «тэлевізарам», хлопец не звярнуў ніякай — нуль! — увагі. He ўсёк, тупіца! А ў ім і была ўся соль. Праверылі, да прыкладу, твае сумкі-чамаданчыкі, махнулі: «Праходзь!» Ты і пайшоў. Толькі пакецік з хатняю каўбаскаю падхапіў і пайшоў. А рэчы — хэ-э! — няхай глядзяць-шныпараць. Работа такая — у чужых рэчах корпацца. Трасі чаўнака-зажору. Вось і гэты ўбачыў з паўгадзіны таму, што ў маёй пары сумак чыста, і датумкаў: «Пры сабе, відаць, разумнік трымае баксікі». Замітусіўся: «Пройдзем». I — дарэмна бурбалкі пусціў. Яму б, стратэгу зоркаму, пачакаць, пакуль я запаветны пакецік у рукі вазьму і ўжо з ім патэпаю. A так, даруйце-выбачайце — пралёт. Пакет у зону дагляду не трапіў: яго Сяргей, які стаяў на падстрахоўцы, нагою да сябе падсунуў. Адрэпетыравана!
— Дальбог, дарма, час марнуеце,— адагнаў я набеглае было хваляванне (а калі Сяргей не падсунуў?).— Раптам у гэты самы момант сапраўдныя кантрабандысты праз вашы парадзелыя кардоны прабіраюцца?
— Ты чуў? — павярнуўся малады мытнік да такога ж, як сам, сабрата-навабранца.— ГІарады дае, жыць вучыць, здзекуецца. Абарзеў! Відаць, да практолагаў нераўнадушны, хоча, каб да яго ў адно месца залезлі.
«Хоць і надта нахабныя, але зяленіва поўнае,— спакайней затахкала маё сэрца — Ці ж у гэтае месца можна запхнуць амаль што сотню саўзэндз1? Парвецца месца, па швах разыдзецца, ні ў адной бальніцы не выратуюць».
— Да дактароў, і праўда, неабыякавы, век бы іх не бачыць,— цягнуў час,— А стараецеся вы, паўтараю, дарма! Як на споведзі, кажу: пры сабе толькі пяцьсот дазволеных для правозу без дэкларацыі даляраў нават менш — сёе-тое ўжо ў бары пакінуў.
— Спявай песеньку. чаўнок, спявай, усё роўна не пабачыш рай,— не сунімаліся ўчэпістыя хлопцы— He хочаш прызнавацца — воля твая. Выклічам хлопца ў белым халаце. Сам на медагляд напрасіўся.
«Далібог, над усякую меру спраўныязасмуціўся за іх, не за сябе.— Падобных наязджальнікаў яшчэ не сустракаў. Што ж, хлопцы, з вамі далей будзе? Гэтак можна і да старасці не дажыць. Высмыкнеце, ачысціце якога нервовага, каму губляць няма чаго, ён вас і прышые — грошы ж не абы-якія круцяцца. Сустрэне вас ля пад’езда калі... Зрэшты, гэта не мая гісторыя... А што ж у нас? Напалохалі мытнікі хлопца — добра, такая ўжо ў іх работа, але ж час і адпускаць. Дурню зразумела: пасажыр не торгаецца, спакойны, a таму наўрад ці бабкі пры сабе заціснуў».
— Так, хлопчыкі, зніклі! — уваліўся нарэшце ў «катоўню» Ігар. («Фу-у!» — здрадліва вырвалася ў мяне.) — 3 гэтым хітруганам я сам разбяруся.
— Мы тут, Ігар Мікалаевіч, яго амаль раскруцілі. Можа...
— He можа. I круціць будзеце дзяўчатам галовы або сабе вусы, як вырастуць, а кантрабандыстаў выяўляюць. I давайце-давайце, ідзіце да стоек. Шэфу толькі што зверху тэлефанавалі: рэйс ані ў якім разе не затрымваць. Гэтым самалётам сын старшыні Саўміна
1 Ад англ. thousands — тысячы.
' I
104
i
ў вясельнае падарожжа ляціць. Папярэдзілі: каб ніякіх эксцэсаў! A тут я сам разбяруся.
Учэпістыя хлопчыкі панура адышліся, і Ігар падышоў да мяне. Самы раз было выпусціць пару:
— Малайчына! Дзе цябе носіць? Я ледзь на смаркачах не пагарэў! А каб салагі накінуліся на пакет з ежаю?
— He крычы. тут як-ніяк я начальнік. 3 пакетам усё нармальна: Сяргей яго падхапіў — не разгубіўся. Сам бачыў. А спазніўся праз мымру сваю. У яе сёння дзень нараджэння, вось дуня і надумала ўразіць гасцей небывалаю — пад нейкую галівудскую зорку — фрызураю. Раніцай пабегла ў цырульню. Сказала — на гадзінку-паўтары, а з'явілася праз тры. Забіць мала. Пасля мчаў сто шэсцьдзесят, ледзь машыну і сябе не размалаціў — ты ж папярэдзіў, колькі гэтай ходкаю грошай бярэш. Жах! Я і Вадзіму званіў каб падстрахаваў цябе, калі не паспею даехаць. Дык ён узяў і захварэў. Ну, думаю, хана! Але ўсё, дзякуй Богу, абышлося. Хоць не зусім. На двух у шэрых плашчах, быццам прыкутых да стоек, звярнуў увагу? Нашы хлопцы, гэбэшныя. 3 той рэвалюцыі ніяк не супакояцца. Шныпараць, вышукваюць, хто ад лапаў дзяржавы пару капейчын спрабуе ўтаіць. I няма ім, няўрымслівым, спакою. Дарэчы, работа ў іх такая — сабачая... Пяройдзем да нашых, чалавечых пытанняў. Ты зараз для канспірацыі паспрабуй хоць фэйс крыху скрывіць. Уяві, прыкладам, нібыта табе па галаве дубінкаю мянтоўскай урэзалі. Тады, калі гэтыя ў твой бок кінуць вокам, падумаюць, што мы цябе ўжо вычысцілі, і наноў душыць не палезуць. Пакажы твар. Во, як мае быць! Проста артыст! Але не мітусіся без прычыны, усё будзе нармальна. Ідзі з Богам!
Двое на мяне нават не зірнулі: былі занятыя іншымі кліентамі, дакладней — кліенткай. Адна наша, з новых, нафарбавалася пад ляльку Барбі, прыбралася, як валютная прастытутка ў ночны рэстаран, і ганарліва падплыла да стойкі. Яўна разлічвала сваёй абаяльнасцю непрабіўных «двухзорачнікаў» укласці. А ўклалі яе. Дурніца схавала ў касметычцы пяцёрку тысяч «лішніх грошай» і ў спешцы забылася — пакінула яе ў сумцы з адзеннем. А тую, вядома ж, прасвятлілі і засеклі вузельчык патаемны.