Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

Запісы забітага кантрабандыста

Леанід Маракоў

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
60.2 МБ
— Дык і кажы гэтае слова,— зноў падтрымала нас новая хаўрусніца,— а не трэль абы-што.
— Ну добра, добра, не наязджай,— спрабаваў адбіцца Мік.
— Чытай, чытай,— хорам перайшлі мы ў атаку.
— Другое — дваццаць дзіцячых пакояў. Made in USA... Спальні, вытворчасць — Румынія...
Спіс быў такі доўгі (меў усё ж, гад, права дражніць дзікіх гусей), што, разявіўшы раты і слухаючы чарговае «мэйд ін...» — мы неўзабаве перасталі лічыць — за колькі ходак зможам вывезці скарбы Тутанхамона — заляжалы ў тутэйшых магазінах дэфіцыт.
— Кландайк, а не Ніжні Тагіл — падвёў Жэня вынік агучвання ўсяго спіса.
— Далейне супакойваўся наш новы партнёр — У чыгуначны кантэйнер (фуру — забыць: на дарогах аблавы з нашых хлопцаў стаяць) улазіць...
Усё гэта, трошкі звыкшыся з дзівосамі, мы слухалі больш спакойна.
Урэшце, пасля зацятай спрэчкі паміж мною і Жэнем, першую ходку намеркавалі зрабіць спробнай, па многіх пазіцыях адразу не біць. Узяць для пачатку толькі «дзіцячыя пакойчыкі», а там відаць будзе.
— Тады — да справыпраявіў Мік задаткі кіраўніка, і мы пачалі збірацца ў дарогу.
Гадзіны праз паўтары белая «сямёрка» пад’ехала да склада часоў Пятра Вялікага. Калі я ўбачыў аграмадную аблезлую гаспадарчую будыніну і побач з ёю — старадаўні двухпавярховы асабняк з забітымі вокнамі, чамусьці адразу ж падумаў: «Акурат тут нас і пахаваюць. Разрэжуць на кавалкі і раскідаюць па розных кутках “Вішнёвага саду”» (нягледзячы на рэстаўрацыйна-шкодніцкія работы, склад нагадваў панскую сядзібу, сканфіскаваную і прыстасаваную да інтарэсаў працоўнага народа ў навальнічныя гады).
Але дарэмна так думаў. З’явілася тоўстая загадніца склада і заміж роспалаці прапанавала нам гарбату, пернікі і іншыя ўральскія ласункі. Спрабавала паднагрэць лохаў, спекульнуць на іх яшчэ і самацветамі. Але даходны Жэнька адказаў строга: «Самі з вусамі і выхад на каменьчыкі просты ведаем» (ох і маніў!). Гаспадыня за «пралёт», на наша здзіўленне і радасць. не пакрыўдзілася і, не марнуючы часу, узялася за справу.
— Хлопчыкі і праўда ўсе «дзіцячыя» забяруць? — перапытала з недаверам у Міка,— Та-ак, за дзень двухмесячны план выканаю. I куды толькі можна спхнуць два дзесяткі дзіцячых па вар'яцкай цане? Бываюць жа ненармальныя!
«Цікава,— падумаў я,— амерыканскія дзіцячыя пакоі за... так, колькі ж гэта ў нармальных грашах? Ага, за сто трыццаць сімвалічных, сказаў бы, долараў нікому ў Ніжнім Тагіле не патрэбныя. Паўстае пытанне: і куды бандыты глядзяць? Золата пад нагамі валяецца, а яны па старой завядзёнцы спрабуюць залезці ў чужыя кішэні».
Гружэнне ладна заняло часу: Мік сачыў, каб рабочыя насілі ўпакоўкі асцярожна (а значыць — паціху) і складвалі іх роўненька — адну да адной (золата, а не кампаньён!). Гадзіны праз чатыры ладаванне «драўніны», як казалі нецярплівыя грузчыкі, скончылася, і, не чакаючы канца змены, не звяртаючы ўвагі на вокрыкі мажной загадніцы, хлопцы пайшлі ўзяць пару-тройку «пузыроў». Тут, само сабою, Мік быў вінаваты, торкнуў, чорт, хлопцам дваццацьпятку. Тыя ажно працверазелі. «Па дзве белай на рыла?!» — перапытвалі ўтарапела. «Та-а-ак, можа здарыцца, што сёння “напрасно старушка ждет сына домой”,— гледзячы на грузчыкаў, падумаў я — Літр без закусі — гэта сур’ёзна... Хоць на Урале свае ўяўленні аб рэкордах...»
Але ўзніклі праблемы і ў нас.
Калі пагрузілі дзіцячыя гарнітуры, выявілася, што ў кантэйнеры засталося вольнае месца. Разважыўшы згодна з сітуацыяй, Мік агучыў дзіўную для сферы бізнесу прапанову:
— На тыя грошы, што належаць мне, возьмем яшчэ адну дэфіцытную па ўсім Саюзе пазіцыю — індыйскія ручнікі — і заткнём дзіркі. Нельга скрынку няпоўнай адпраўляць. Гарнітурчыкі сюдытуды пакоўзаюцца, і пад канец падарожжа замест іх атрымаем высакаякасныя дровы... Наконт грошай — думаю так: адным заездам вы сытыя не будзеце, прыедзеце яшчэ, тады і разбяромся.
I
92
I
Такая шляхетнасць у той вясёлы час была рэдкасцю (цяпер ні пра што такое наагул гаварыць не даводзіцца), і адмаўляцца ад прапановы было б нечуваным глупствам.
Пакінуўшы Жэню ахоўваць тавар, мы з Мікам праехалі да бліжэйшага прызаводскага магазінчыка. Зайшоўшы праз кабінет загадніцы адразу на склад, забралі ўвесь наяўны лазне-пральны асартымент і ў дадатак, на ўсякі пажарны, прыхапілі яшчэ тузін кітайскіх падушак.
Вярнуўшыся да галоўнай пляцоўкі загружвання, мы заспелі Жэню ў стане лёгкага афекту. Выявілася, замест запланаванай паловы гадзіны нас не было цэлых дзве. Як жа, аднак, у працы час ляціць! Бедны Жэнька ледзь не памёр ад розных благіх думак. Дый напарніца, здаецца, спрабавала свайго шанцу не ўпусціць. Цікава, адбіў зямляк атаку ці ўсё-ткі спазнаў асалоду мімалётнага флірту?
У той далёкі час кантэйнеры, што каталіся па краіне, бандытамі не адсочваліся, і да грузавой чыгуначнай станцыі мы даехалі без прыгод.
Нейкі час быў затрачаны на афармленне розных паперак і даванне лёгкіх прэзентаў прадстаўнікам «ніжэйшага бюракратычнага звяна». Неўзабаве, я сказаў бы, нарэшце-такі, мы вызваліліся ад грузу, што вісеў на нашых карках ужо болып за дванаццаць гадзін.
Рукі былі развязаныя, але чамусьці адразу захацелася адчуць іх звязанымі, і я ўспомніў пра дзяўчатак. На здзіўленне, рыбак Жэнька падтрымаў маю ініцыятыву. Аднак беспрэцэдэнтная ў сваёй нахабнасці прапанова новага кампаньёна: «Я ведаю адзін класны рэстаранчык...» — нас адразу астудзіла. Гэта як напалены метал у ваду апусціць (пра што, дарэчы, яшчэ будзе).
— Не-не, час дадому збірацца. Стаміліся вандраваць,— амаль што хорам адгукнуліся мы.
«От малайчынападумаў я пра Мікаведаў як уратаваць хлопцаў ад рэпартажу з пятлёй на шыі».
Да адпраўлення рэйса Свярдлоўск — Масква заставалася пяць хвілін. Жэнька глядзеў у ілюмінатар (як больш пацярпеламу — ён так лічыў — гэтае месца дасталося менавіта яму) і паважна (ужо трошкі расслабіўся, змей) гаварыў:
— Цікавае ўсё-ткі ў нас жыццё, Санёк. Многія жывуць сабе — хлеб жуюць дый добра. А мы не проста жывём, а радуемся, што жывём, дакладней — што жывымі засталіся. Э-э, а што гэта
ты аціх, быццам нябожчык? — злёгку штурхануў мяне— Сэрцам чую — чарговую авантуру плануеш. Ты, гэта, канчай жыццём маім адзіным распараджацца. Мысляр-камікадзэ...
Але я думаў пра іншае: «Ці даляціць да месца прызначэння наш стары, сто разоў заслужаны паветраны лайнер? I наагул, каму гэта прыйшло ў галаву даваць самалётам назву не самых якасных цыгарэт?»
II
— Лена? — крыкнуў я, як толькі на другім канцы паднялі трубку.
— Я слухаю.
— «На Заходнім фронце без перамен»,— пачаў з пароля,— Гэта Саша. Ведаю, што Мік зараз наўрад ці дома, але ўсё роўна званю. Добрымі навінамі заўсёды прыемна падзяліцца. Наш груз дайшоў цэлы і непашкоджаны. I ўжо зрэалізаваны. Уяўляеш, мэблю грузілі аптавіку адразу ў машыну. У яго аж вочы разбегліся ад халявы несусветнай. Гэтак ён сказаў калі ягоная фура была запоўнена. Наагул, усё о’кей. Мікаву дзель, як дамовіліся, адклалі, так што хай не хвалюецца. Лен, ты мяне слухаеш?
— Так...
— А чаму голас у гаспадыні журботны? Можа, галубка чаго недачула? Усё добра, кажу! — ужо крычаў я ў трубку.
—	Не,— адказалі на тым канцы дротуне ўсё добра.
—	Што значыць — не ўсё?
—	Міколы няма,— аглушыла мяне Лена.
Я не адразу ўсвядоміў сэнс гэтых слоў але адчуў: здарылася нешта кепскае, жахлівае, непапраўнае.
—	Лена, ты супакойся, калі ласка. а то я не зразумеў. Мікалай кудысьці з’ехаў?
—	Але, з’ехаў. Туды, адкуль не вяртаюцца. Забілі Міколу. У пад’ездзе чакалі... Без Зуба не абышлося...
I на тым канцы дроту паклалі трубку.
Нейкі час я сядзеў як ачумелы. Перазвоньваць Лене не адважыўся і, ратуючыся ад жаху, што апанаваў мяне, аўтаматычна набраў Жэньку.
—	Прыходзь, ёсць пытанні,— абарваў ягонае «а-а» і ўдакладніў: — Сур’ёзныя.
I
94
I
Жэнька, пэўна што, здорава гнаў сваю «Ніву», бо прымчаў хвілін праз пятнаццаць.
— Чаго торгаешся? — замест «дабрыдзень» пачаў ён з парога,— Мянты выклікалі? He? Званілі? Добра! He крадзі!
— Супакойся, канчай блазнаваць. Я тэлефанаваў Лене. Павіншаваць хацеў а там... Бяда. Мікалая забілі. Яна кажа — Зуб, «адзідаснік» арганізаваў.
Усмешка сышла з Жэнькавых вуснаў.
— Та-а-ак,— сказаў ён, сядаючы на тумбачку трумо ў вітальні — Ты, гэта, Саша, не пажартаваў? — спрабаваў адсунуць ад сябе страшную навіну— Та-а-ак.„— паўтарыў і замоўк.
— Тут, пакуль ты стырно па горадзе круціў, я сёе-тое прыдумаў. Далучышся — добра. He — сам спраўлюся. А надумаў і зразумеў я вось што: мне цяпер не заснуць спакойна, пакуль спакойна спіць Зуб. Папраўдзе, я толькі тады і засну, калі ён на вечны спачын адыдзе. Карацей кажучы, грошы ёсць, здароўе — таксама, так што нечаканы доўг, мяркую, мы аддаць здолеем. Я слушна кажу — «мы»?
Жэнька паглядзеў на мяне і, нервуючыся, кінуў:
— Ты лічыш. што я хачу на ўсё жыццё даўжніком застацца? Забілі як праз цябе, так і праз мяне! He ўжо, выбачай, жыць з каменем на шыі...
— Добра, добра, я ведаў, дружа, што ты не падвядзеш. Шчыра кажучы, шанец аднаму грукнуць Зуба, мяркую, у мяне быў, а вось шанцаў застацца пад тое жывым, адчуваю, не было.
— Ну, артыст, без сябра хацеў змыцца,— пачаў прыходзіць да памяці Жэнька.— Ляцім хоць калі? Ці ў цябе, як заўсёды, свае адметныя задумкі ёсць?
— Ніякіх лётанняў! Прозвішчы свяціць не будзем. Паедзем сціпла — цягніком, і маім улюбёным плацкартам. Выйдзем, дакладней, увойдзем, як той казаў, у народ. Калі правадніца мае ў вагоне дзесяць пасажыраў — гэта адно, а калі да паўсотні і пяцёра зайцоў — іншае. Паспрабуй запомніць кожнага.
Праз некалькі гадзін мы выйшлі з дому і пазванілі Лене з галоўпаштамта: лішні раз кватэрны тэлефон засвечваць не варта было.
У далёкім Ніжнім Тагіле трубку не падымалі. He паднялі яе і за пятнаццаць хвілін да адпраўлення цягніка, калі я званіў з вакзальнага перагаворнага пункта.
Двое шукальнікаў прыгод, а лепш сказаць — гуза на сваю галаву, як і даўней, удзень зышлі на станцыі цікавага, як яны цяпер
гаварылі, горада. У цягніку іх моцна прымарыла, і зараз абодвум трэба было нямала намагацца, каб заставацца пільнымі, адсочваць сітуацыю.
Сігаючы разам з масамі да аўтобуса (таксі тут, як ужо ведаем, толькі надта бойкіх дэбютантаў-самагубцаў возіць), яны ўбачылі воддаль знаёмага жартаўніка. Той чынна махаў рукамі і нешта гаварыў-тлумачыў чарговаму кліенту-смяротніку наконт люкса і ўсяго астатняга.