• Часопісы
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    60.2 МБ
    Ах, як жывіць фірмовая гарачая кава! Паўжыцця за кубачак! (Асабліва калі ўжо і пра заводскі кампот не марыў.) Цяпер я пратрымаюся! Будзьце пэўны! I надараюцца ж такія людзі — анічога ім ад вас не трэба. Нічога! Сядзі і слухай, як мінулым вераснем іхная кампанія «на бульбе» начамі ля вогнішча розныя смелыя песні спявала, а днём на полі адаспацца спрабавала. I шанцуе ж некаторым: бацька ў капіталістычнай краіне працуе...
    Пахваліўся і я (тым, што, думаецца, не выпадкова тут прыйшло ў галаву), як аднойчы, гадкоў не помню ўжо колькі, сватала мяне ў Маскве цётка за дачку шведскага пасла. Меў бы і я цяпер болып спакойны занятак. Пашкадаваў:
    — Тады б ды цяперашні розум!
    — I што змянілася б? — прымружыла незнаёмка вочы з хітрынкаю.
    — Грэў бы костачкі ў адным з безмерных крэслаў тутэйшай савецкай амбасады, а не муляў бы аднаго месца на пластмасавым табурэце Made in Sweden. I ўжо ж, само сабою, не цягаў бы скрынкі
    з другога канца Еўропы. Дый спаў бы, як усе нармальныя людзі, гадзін па восем, не меней!
    — А ты хочаш быць як усе? — азадачыла бландзінка. Дастала цыгарэту.
    — У кожным разе, не горш! — даў ёй прыкурыць.
    — He горш — мала! — яна злёгку зацягнулася,— Трэба імкнуцца да лепшага! Ты, бачу, стараешся, шчыруеш, але шлях, абраны табоюдоўгі. Ёсць іншыя, карацейшыя. I адзін з іх, як я зразумела, ты некалі не скарыстаў. Цяпер шкадуеш... Зрэшты, ты мяне не вельмі слухай. Змагайся, рызыкуй, калі не знайшоў іншага шляху да дабрабыту. Дарэчы, як табе новая знаёмая? Хто? Ды я, цемната! Нішто сабе, кажаш, дзяўчына? Сімпатычная? А хочаш пацалаваць сімпатычную? He ўмееш цалавацца? Ну даеш! Цікавы ты хлопец, цікавы. Але буду закругляцца: на мой рэйс пасадку абвясцілі. А ты, гляджу, ангельскую ведаеш... у абсягах школьнай праграмы,— укусіла пад канец, як некалі і свацця-цётка.
    Бландзінка паклікала афіцыянта, разлічылася. Паглядзела ў люстэрачка пудраніцы, асвяжыла румяны і паднялася.
    — Бадай што ўсё. Се ля ві — Пайшла да выхаду. Ля дзвярэй азірнулася: — Ледзь не забылася. Заказала табе мой улюбёны малінавы Lipton і крэкер, так што прынясуць — не адмаўляйся, аплачана. Нешта яшчэ не так? Ах, во! Ты ж назваў сябе, а я — не! Папраўлю памылку. My name is Віка. 3 гэтага года — студэнтка Маскоўскага універсітэта. Заадно дачка пасла СССР у каралеўстве Швецыя. Наша сям’я тут нядаўна. Вясною з... з адной лацінаамерыканскай краіны прыехалі. I апошняе: раю навучыцца цалавацца. Раптам Бог пашле табе трэцюю спробу
    Праводзіў дачку пасла паглядам: вось табе і першакурсніца! Грымучая сумесь наіўнай савецкай дзяўчыны з прашытай капіталістычнай тыгрыцаю. Адказаў ёй у думках: «Трэцяя спроба выбіцца ў людзі ў мяне, галуба, адбылася значна раней — калі на патроенай армейскай прабежцы, на чэсць дня Кастрычніка, у нармальных для алтайскай зімы мінус сорак ледзь ногі не адкінуў. Арганізм тады вытрываў і я нават прыбег першы, за што і павінен быў у звязку з вялікім святам атрымаць неардынарны прыз — дзесяцідзённы водпуск дадому. I хоць прыбег першы, ды з неацэннай узнагародаю ўсё ж праляцеў: не пусціў п’яніца-ротны салдата на пабыўку. Зрэшты, тое было даўно. Дык жа і цяпер таксама даў маху: такую дзяўчыну правароніў! Але што тут казаць.
    J
    72
    I
    Каб ведаў дзе спатыкнешся, саломкі падаслаў бы. Відаць, лёсам мне наканавана да скону веку скрынкі цягаць. Дачка пасла паставіла слушную кропку: се ля ві. Гарбатага магіла выпрастуе. I нічога тут не паробіш. Нічога...»
    А што ў гарбатага з часам? О-о! Дык гэта ж і на мой рэйс пасадку абвясцілі! Разява і салапяка ўвадначас! Мы ж адным самалётам ляцім! Ён жа ўсяго адзін і ёсць. He дарма ж суткі тут паруся! Наперад! Яшчэ не ўсё ў гэтым жыцці страчана! Памылку з пацалункам можна і на борце лайнера выправіць.
    Пакінуўшы бармену апошнія дзве кроны на чай, кінуўся да стойкі рэгістрацыі. Я быў апошні, хто яе яшчэ не прайшоў.
    Прачынаўся на хаду: таварчык жа пыліцца без нагляду, трэба ж забраць рэчы. Схапіў кімсьці кінуты багажны вазок — хоць тут падфарціла — і папёр яго да кавярні.
    Бой на дзве мае кроны не забыўся — дапамог пагрузіцца. 3 радасці аддаў яму і нечапаыы крэкер.
    Здаўшы ненавісныя скрынкі ў багаж, я нарэшце вызваліўся ад грузу, які скоўваў мае рукі і ногі дваццаць тры гадзіны.
    Праўда, здарыўся невялікі казус. Стандартны для маіх падарожжаў перагруз у сорак «кэгэ» я аплаціў загадзя, але крыху не разлічыў: лішняй вагі было на тры кілаграмы болей. Аднак пранесла: шведка, некуды спяшаючыся, слушна зразумела маё пацепванне плячыма: скончылася капустачка, скончылася...— і махнула:
    — Pass1.
    Накіраваўся ў свой першы клас. Менавіта так, не агаварыўся: у першы! Тут вам не Швецыя! Тут — іншая планета! Тут і я іншы! Тут у мяне ўжо ёсць сваё «я».
    Хто не зразумеў тлумачу папулярна.
    Білеты купляў за рублі, а розніца ў іх паміж класамі first (першы) і business (дый нават народнымі — tourist або economy), калі яе, вядома, праз відэакасеты пралічыць, не вельмі б’е па кішэні. Калі ж вымяраць дэльту чыста ў рублях, дык рэч зусім іншая выходзіць. Таму, хто зажадаў нялішніх зручнасцей, давядзецца на месячную зарплату (а то й на дзве!) дадаткова раскашэліцца. Яму first class абернецца дарагою асалодаю. Пацець трэба, хлопчыкі, дзеяць, рызыкаваць, а не чакаць літасці (заплаты) ад прыроды (дзяржавы).
    Настаў час і сваю ратаўніцу кавай пачаставаць: нашы, драўляныя, у мяне заўсёды ў запасе ёсць.
    Але дзе ж паслова дачка? Чаму не гучыць калючае: «Надумаў не ўпускаць другой спробы?»
    — Пані і панове, калі ласка, прышпіліцеся. Узлятаем.
    He сцярпеў спытаў шэптам у сцюардэсы:
    — Даруйце, вы не бачылі, выпадкам, маладой прыгожай бландзінкі ў чорна-сінім скураным плашчы?
    — Выпадкам бачыла... у турыст-класе. А раменьчык усё ж накіньце.
    «Ну і выкрунтасы! — глядзеў ачмурэла бортправадніцы ўслед,— Вось табе й паслова дачка! У турыст-класе».
    He, бадай, не кіну я пакуль што лёты-пералёты, паматляюся яшчэ крыху па белым свеце. I наша хата прычакае свята! Хоць і начуем часцяком у аэрапортах, затое — як пасля ляцім!
    — Шампанскае, каньяк, віскі, джын, марціні. Для пасажыраў першага класа — задарма.
    «Задарма мы ўжо праходзілі. Задарма толькі сыр у пастцы, за ўсё астатняе даводзіцца пеклаваць»,— прьгўзняў я празрысты пластыкавы кубачак і павярнуўся да сцюардэсы:
    — Армянскага, калі ласка.
    Трэцяе купэ
    Спачатку ў купэ паказаўся бот, складзены ў гармонік. Ён наступіў на мае навюсенькія лакавыя туфлі-вастраносікі, неабачліва пакінутыя ля ўвахода. Яны жаласліва рыпнулі. За ім — лынуў атрутны пах перагару. I, нарэшце, на парозе з’явіўся той, ад каго ішоў перагар,— інспектар саўковай мытнай службы ўзору 199... года. Квадратны, наліты крывёю, аблеплены буйнымі воспінамі фэйс. Воспіны знікалі пад стрыжкаю з дзіўнай назваю «паўбокс» — адзінай для ўсіх грамадзян монадзяржавы. А паўбокс у яго быў рыжы.
    — Чаго зекры вылупіла?! — не інакш прывітаўся ён з нашай суседкаю на свой манер. Бабуля «божы дзьмухавец», відаць, упершыню выехала за ваколіцу роднай вёскі.
    Старая знямела. Яна была — сама дабрыня. Па першым часе страшэнна хвалявалася, безупынна жагналася і шаптала: «Божа,
    74
    уратуй і захавай, не дай у крыўду рабу сваю безабаронную». Троху асвойтаўшыся ў нязвыклых для яе абставінах, завінулася частаваць нас вясковай смакатою: пальцам пханай каўбасою, варанымі яйкамі з ярка-аранжавымі жаўткамі, самаробным — ажно, здаецца, раставаў у роце — сырам. Мы — я і маладая пара насупраць — за некалькі гадзін язды да мяжы, трупацячы сыр, ледзь языкоў не паглыталі. А бабуля ўсё прыгаворвала: «Ешце, дзеткі, ешце!-> — і шчодра адкройвала ад белага, загорнутага ў марлю, тоўстага круга новыя і новыя кавалкі.
    Цяпер бабуля спалохана глядзела на ўладальніка складзенага ў гармонік бота.
    — Маўчыш?! — паказаўся і другі бот— Ану ўстань!
    У бабулі задрыжэлі рукі і барада. Яе важкае цела ледзь уціснулася між столікам і купэйнай перагародкаю. Ёй нс проста было паварушыцца, не тое што ўстаць! Але яна паспрабавала. Зазвінелі шклянкі з чаем. прыпраўленым заміж цукру яе смачным, пальчыкі абліжаш, малінавым сочывам.
    — Я, я...— пачала яна заікацца. Хацела нешта сказаць, але не мела сілы вымавіць і слова.
    — Вылазь, старая кантрабандыстка! — раз’юшваўся, задаволены, што нагнаў на бабулю і на ўсіх нас страху, Прапаршчык. (Так я ахрысціў яго за падоўжна размешчаныя на пагонах зорачкі, хоць і ведаў што ў мытнікаў яны значаць крыху іншае.) Бездапаможная разгубленасць жанчыны яго развесяліла — А вы чаго раты паразяўлялі?! — не забыўся ён і на маладых.
    Тыя дружна падхапіліся.
    — Нам выйсці? — палахліва спыталася кірпатая шэравокая дзеўчынёха. нервова цярэбячы акуратна заплеценую касу колеру спелага каштану, што звісала на грудзі паверх светла-зялёнай, у белую палоску кофтачкі. Малады муж мякка ўзяў яе руку, быццам падтрымаў: «Не бойся, я — побач!»
    — Дайшло нарэшце! — таптаўся па маіх, цяпер ужо зусім — на жаль! — сапсутых туфлях рыжы Прапаршчык.
    У правым не вытрымаў разышоўся па шве заднік. Наймаднейшыя вастраносікі — паэтаву мару! — можна было выкідаць. Можна, ды нельга: у абцасе левага я схаваў неапрыходаваную валюту.
    У тыя далёкія часы, калі адбываліся падзеі, пра якія расказваю, клас «новых рускіх» толькі нараджаўся і людзі, што пераязджалі мяжу з валізамі грошай, на кожным кроку не трапляліся. (Апошнім
    часам яны зноў прапалі.) Мытныя дэкларацыі, цяпер абавязковыя, звычайна не раздаваліся і адпаведна не запаўняліся. Але няўлічаную валюту вывозіць з краіны не дазвалялі і тады. Вось і хавалі за падшэўку, у бялізну, у іншыя патаемныя месцейкі незадэклараваныя грошыкі тыя, хто хацеў набыць не толькі двухкасетавы «Панасонік» і пару мадняцкіх джынсаў «Montana», але і такі-сякі не зусім дабіты «мерседэсік».
    Неведаю,штоўвамнеспрацавалаўтойлёсавымомант — пачуццё самазахавання ці інтуіцыя, сам не чакаў што здольны на такое, але мяне панесла.
    — Таварыш старшы лейтэнант! — пачаў з камплімента, бо павысіў рыжага ў званні. Ніводзін рыжы на маёй памяці ні разу не заставаўся абыякавым да цёплых слоў пра сябе — Я, вядома, прашу прабачэння, але вы стаіце на маіх туфлях. на тььм, выбачайце, што ад іх засталося. А выходзіць у шкарпэтках у калідор, самі разумееце...
    Рыжы ленавата зірнуў сабе пад ногі, саступіў з туфляў і... (тут маё сэрца, шчыра скажу, пайшло было ў разгон) зафутболіў іх ботам у праход.