• Часопісы
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    60.2 МБ
    Але жах быў не толькі ў гэтым. Пачаліся эксцэсы-прыгоды.
    У цёмна-шэрых апратках, што нагадвалі нешта сярэдняе паміж халатам і купленым навырост плашчом, і з аднолькава цяжэннымі — на паўгрудзіны — бліскучымі крыжамі ў залу зайшла гоп-кампанія з чатырох братоў-блізнятаў. Адрозніць іх можна было хіба што паводле колькасці блакітных ці ружовых палосаў на галаве.
    Заўважыўшы мяне ў атачэнні сумак і скрынак, яны заміж прывітання праспявалі: «Ой-ля-ля!» — і, разгледзеўшыся, ці няма дзе рэйнджараў падышлі бліжэй. Датумкаўшы, з якіх такіх краёў прыбыў дарагі госць, асмялелі.
    Адзін з крыжакоў, сіневалосы, з фрызураю, якая нагадвала дыск-фрэзу, на траціну ўтопленую ў галаву,— хто бачыў, разумее, пра што ідзецца — паставіў брудны чаравік на скрынку аднаго з сінтэзатараў.
    «I дзе ён свой абутак у ідэальнай шведскай чысціні ўмудрыўся так страшэнна запэцкаць? — здзівіўся я,— Гэта ж як трэба было пастарацца! Хоць што й казаць? Свіння ўсюды гразь знойдзе. Нават у Швецыі».
    Сіневалосы тыцнуў чорным ад татуіровак пальцам — вось ад каго наша маладое пакаленне засвойвае свае манеры — у скрынку з «трынітронам» і, скрывіўшы вусны — відаць, намагаўся надаць твару застрашлівы выраз,— нешта прагугнявіў.
    Шведская — не тая мова, якой я марыу з маленства авалодаць, нават не ведаю, як на ёй да дзесяці лічыць, а таму выкрыкнутую з хамаватай усмешкаю тыраду зразумець не змог і прамаўчаў. Гэта дало сіневалосаму падставу пайсці далей у сэнсе нахабства. Нахабнай нагою ён падцягнуў «Ямаху» бліжэй да сябе і да сваіх сяброўтаварышаў — я паспеў ужо ахрысціць іх «патужнікамі».
    Некаторыя жартаўнікі, аматары гуляць з агнём, кажуць: «За баксы я і Бацькаўшчыну прадам!» Я не прыхільнік гэтакіх смелых заяў, але ў скрынках з сінтэзатарамі ўпакаваў і па пары дыскаў (для сябе і звышмеламана-суседа) незраўнаных «Led Zeppelin», «Nazareth», «King Krimson», «10 сс» i «Queen». Бацькаўшчыну турбаваць не буду, а вось за старых рокераў паваяваць заўжды гатоў!
    Скінуў я са скрынкі брудны чаравік будучага заўсёдніка дармовых харчэўняў за кратамі і на ўсякі выпадак адступіў —а раптам сіневалосы красунчык калі ў секцыю боксу, скажам, заглядваў? Аднак спартоўцам забытае дзіця капіталізму, відаць, ніколі не было, бо такому майму кроку здзівілася і быццам разгубілася, нават спужалася. He знайшліся чым мяне астудзіць-напалохаць і яго віхрастыя дружбакі.
    He стану цяпер гадаць, які б атрымаўся фінал міжнароднай, але зусім не таварыскай сустрэчы па вулічных адзінаборствах, калі б нечакана не вярнуліся ў залу строгія рэйнджары. Сіневалосы, выявілася, быў наўздзіў кемлівым і зрэагаваў імгненна. Зрабіўшы выгляд, што мы з ім сябры, сто гадоў знаёмыя і гэтак далей, ён махнуў рукой, маўляў — мне пара, стары, удачы!
    Паліцэйскія правялі чацвёрку да выхаду з запытальнымі позіркамі, але не зачапілі: няхай дзятва гарэзіць, абы нікому не назаляла. Капіталізм, што ні кажы, і значыць — свабода самавыяўлення.
    «Няхай бы так і паўз мяне пратупалі, не заўважылі»,— шаптаў я малітву, і, здаецца, уверсе яе пачулі. Перамовіўшыся некалькімі словамі, рэйнджары пакіравалі да выхаду: відаць, усё ж непакоіліся наконт гарэзаў хлопчыкаў, не пэўныя былі, што тыя і на вуліцы будуць добра сябе паводзіць.
    He сядзелася і мне. Устаў каб разрухаць здранцвелыя костачкі.
    «Раз-два, раз-два!» — успомніў даўныя армейскія ранішнія прабежкі. Пераступіў з нагі на нагу, пераступіў і... скеміў, чаму гэтак прытанцоўваю.
    Пакрытыя тоўстым слоем эмалі белыя дзверы з двума нулямі і перакуленым над імі залацістым трохкутнікам ззялі метраў за дваццаць. Але як вядома, у «дабле» дзверы за сабою не толькі
    джэнтльмены зачыняюць. I што я змагу заспець, калі вярнуся, здаволіўшы натуральнае жаданне? Так... нічога.
    Выйсця не было, а пакуты — абвастраліся, і я важыўся пакінуць на волю лёсу электронныя прычындалы, якія ў мяне цяпер во дзе сядзелі. Ужо сказаў быў сабе: «Усё, начхаць, пайшоў! Колькі можна трываць!» — і ўстаў... Але ў гэты момант тутэйшая старэча-прыбірачка, адзетая па-моладзеваму ў камбінезон колеру хакі — сама галантнасць — заўважыла мае прытопы і добра ацаніла сітуацыю. Злезла са свайго аўтападмятальніка і, падышоўшы бліжэй, шапянула (з англійскай мовай у Швецыі нават пенсіянеркі на ты):
    — The Mister, no problems. Unless you object, I care for your things1.
    Перакладаць гэтакі тэкст не спатрэбілася, і я шмыгануў за жаданыя дзверы.
    Праз гады, пабыўшы ў многіх аэрапортах свету, я наведаў безліч розных «цаблаў», але такога, які ўбачыў у шведскім <• Arlanda», не сустракаў: бялюткія, з пахам ранкавага бору падлога, столь і сцены: шарэнга аўтаматаў з квяцістымі аконцамі для продажу сродкаў сексуальнай абароны, цыгарэт, жуек, паўсюднага «Марса», не ведаю чаго яшчэ; мякчэйшая за шоўк папера і ў колькасці, дастатковай, каб абгарнуць Зямлю па экватары; некалькі гатункаў вадкага мыла для рук, аўтаматычныя паветраныя сушылкі; бляск святла, як пры здыманні кіна. I, галоўнае, здавалася, немажлівае: ніводнага наведніка, акрамя вас! Ніводнага!
    У фінале азнаямлення з... апартаментамі — іншага азначэння гэтага месца цяжка падабраць! — мяне дабіў адзін з унітазаў. Ён стаяў як Людовік XIV, пасярод пакоя-спачывальні, без адзінае ручкі, рычажка, а тым болей — шнурка ці вяровачкі. Хітрых кнопак таксама не назіралася. Разумны унітаз спрацоўваў паводле патрэбы...
    Ці варта ўспамінаць пра падобныя ўстановы ў нашых тагачасных аэраі, асабліва, чыгуначных вакзалах з іх невыносным вечным смуродам, з выдрапанымі на сценах напісамі з лексікону адважных вояў Чынгісхана і не менш пахабным насценным жывапісам.
    У зале чакання засвяціўся, запрацаваў сам сабою і прымусіў ачуцца ад роздуму — нават крыху спалохаў умураваны ў сцяну
    1 Містэр, няма праблем. Калі вы не супраць, я паназіраю за вашымі рэчамі (англ.).
    тэлевізар. Акрэслілася аблічча вядучага з застаўкаю «CNN» у правым ніжнім кутку. Выстрэльваючы словамі з хуткасцю кулямёта, дыктар расказваў і паказваў, хто, як і дзе ў свеце рыхтуецца да Калядаў. Дабраўся нават да папуасаў, якія, як з песні вядома, з’елі Кука — насамрэч і не спрабавалі. Але нядоўга абарыгены аднаго з астравоў Новай Гвінеі высоўвалі доўгія языкі, палохалі рэдкімі зубамі-іюіамі і дэманстравалі дармовы стрыптыз. Падышоў у зялёнай спяцоўцы, але пры белай кашулі і салатавым галыптуку, рыжырыжы-васпаваты і тэлік вымкнуў.
    — The ladies and gentlemens, beg your pardon for troubling you. Is connected the new system. Is connected the new system of television — satellite. Soon meeting long for in expectation of does not come1.
    «Во гад! A я рот разявіў. I зноў жа — на зразумелай мове патлумачыу— адкінуўся назад да спінкі крэсла.— Няйначай, ангельская для шведаў — як родная».
    Паглядзеў на гадзіннік: палова на шостую. 3 такое нагоды ўспомніўся вядомы анекдот, але настрой ад гэтага не палепшыўся. Наперадзе — пятнаццаць гадзін адпачынку-пакут на проклятым капіталістычным крэсле, а сілаў ужо няма!
    Аднак набеглая думка ўзняла настрой, дала надзею: мінула ж траціна тэрміну. Дый жывы-здаровы, і рэчы пры мне. Большага жадаць — Богу грашыць і на капрызы лёсу нарывацца. Ад дабра толькі занадта рызыкоўныя і неўтаймоўныя яшчэ большага дабра шукаюць.
    У развагах пра дабро і зло — а з грунту, гэта тое самае, розніца толькі ў тым, з якога боку паглядзець — праседзеў да цемнаты.
    Каля васьмі трыццаці — дванаццаць трыццаць да пачатку рэгістрацыі — у кавярні насупраць, адкуль даплывалі смачныя пахі і выклікалі выдзяленне сліны, па-садысцку туманілі галаву, змяніліся бармен з афіцыянтам. Бязлітасная капіталістычная сістэма эксплуатацыі працоўнага люду яўна ўлічвала і адпачынак. Але гэта ўлічвала іхная сістэма і для іхнага народа. Праўду Астап казаў: «Мы госці на гэтым свяце жыцця».
    Калі апошнім глытком ліманаду, яшчэ гатэльнага, я тужліва зафіксаваў на цыферблаце ўсяго толькі дзевяць гадзін вечара, актыў-
    1 Пані і панове, прашу прабачэння за турботы. Прылучаецца новая сістэма тэлебачання — спадарожнікавая. Неўзабаве ўсім пачаканцам у зале сумаваць не давядзецца (англ.).
    на пачалі прыбываць транзітнікі. За лічаныя хвіліны яны запаланілі ўсё, што можна запаланіць, і ўрэшце зала-хол нагадвала ўжо фае савецкіх кінатэатраў у часы шэсця па Саюзе раз’юшанага «Фантамаса». Службы аэрапорта такога бурнага наплыву гасцей не вытрымалі і захлынуліся. Узніклі абураныя чэргі каля рэгістрацыйных стоек. А паасобныя рэйсы нават давялося пераносіць, што для распешчаных, зусім нам не таварышаў-капіталістаў — надзвычайная сітуацыя.
    Карацей, скандынавы не падрыхтаваліся да перадкаляднага турысцкага ажыятажу.
    Падрыхтаванымі да яго былі амерыканцы. Дзіўны, скажу вам, народ! Бальшавікі плацілі сваім рабам — рабочым ды інжынерам у 100 — сто! — разоў менш, чым янкі сваім — таксама быццам бязлітасна эксплуатаваным працоўным. I ў гэткім звышняроўным змаганні капіталісты перамаглі: усё ў іх лепш. якасней, ды яшчэ ў тыя ж 100, калі не ў 1000 разоў усяго гэтага якаснага болып. Адныя загадкі, неразгаданыя таямніцы...
    Калі ж мы будзем дзяліць нашыя грошыкі. гаспада бальшавікі, тыя трыльёны, што вы ўкралі ў нашых дзядоў бацькоў і ў нас?
    Зноў задаю пытанне без адказу, адхіляюся...
    Дык вось, акурат у шведскім аэрапорце я даведаўся, якія нестандартныя гома сапіенсы жывуць за акіянам. Можа, таму хлопцы і вырваліся наперад планеты ўсёй? Тады амерыканцы яшчэ не развалілі свайго, вартага спарынг-партнёра, які не дазваляў ім расслабіцца. Гэта крыху пазней прыблудныя псы, вылезшы з пяскоў пачнуць цішком кусаць янкі, што адарваліся ад цывілізацыі...
    Недалёка ад майго крэсла пакут заакіянскія турысты правялі кароткі, але дзейны сход, на якім выбралі старшых. Начапілі тым на рукавы павязкі з пярэстых шалікаў —яны ў той час толькі ўваходзілі ў моду — і ўчынілі з сваіх жа пасажыраў дадатковы мытна-памежны калідор. Шведы спачатку вяла пасупраціўляліся досыць арыгінальнай самадзейнасці, але пад ціскам свабодалюбных і ўпартых амерыканцаў неўзабаве здаліся.
    Праўду кажучы, гэта было маё другое знаёмства з пасланцамі далёкай, амаль што казачнай для мяне краіны, а больш дакладна — іншай планеты, гасцямі з будучыні. Першы раз з бесклапотнымі малойцамі я сутыкнуўся ў алімпійскім 1980-м, калі яны з’явіліся ў нас у інстытуце. Дарэчы, колькі там часу? Дзесяць дваццаць пяць? Паўсутак прабегла? Ужо весялей! Бач, як ва ўспамінах час ляціць!