Запісы забітага кантрабандыста
Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
Дык вось, па ўзаемаабмене да нас у інстытут прыбыла група з васьмі амерыканскіх студэнтаў — пяць хлопцаў і тры дзяўчыны. Усе як на падбор, гуліверы — інакш пра іх і не скажаш: кожны вышэй за савецкага брата-студэнта на галаву.
Такую юную дэлегацыю нашы, вядома, умацавалі б парачкаю старэйшых таварышаў без пагонаў але са званнямі. А янкі, пазбытыя ўсякага жалю, адправілі сваіх дзяцей туды, дзе Макар цялят не пасвіў — і адных.
Тады мы нават не ведалі, што ўсмешка ў амерыканцаў сядзіць у генах. I так моцна, як у п’янага рускага маханне кулакамі. Дык вось, гэтай вечна бестурботнай васьмёрцы нашы жартаўнікі прапанавалі згуляць у баскетбол — любы амерыканскаму народу. Гэтую справу ўзначаліў артыст-рэктар — ну выкапаны Мюлер — Бранявы, сутыкнуўшыся з гэткім тыпам, можна было заікам стаць. A ўжыццявіў яе загаднік кафедры фізічнага выхавання, не па вазе спрытны — паўтара цэнтнера! — празываныЖапацінскім;такстудэнты перайначылі прозвішча вядомага чэмпіёна-штангіста, вядома ж, звязанага з галоўным фізруком не сваяцтвам, а толькі саліднай вагой.
— А во якраз і навікі-першакурснікі таўкуцца ля колца! — заспявалі Мюлер і Жапацінскі дуэтам,— Захоп мяча пад шчытом адпрацоўваюць.
Навікамі ля колца была зборная інстытута па баскетболе, якая нядаўна стала чэмпіёнам сталіцы. Перад прыездам гасцей яе на ўсякі выпадак узмацнілі яшчэ і парай-тройкай найлепшых гульцоў з іншых клубаў. Два апошнія тыдні хлопцы дзень і ноч старанна займаліся, дзеля чаго іх вызвалілі ад заняткаў узмоцнена кармілі ў адным з рэстаранаў для замежных турыстаў.
Дарма кармілі! Праляцелі і рэктар, і загаднік кафедры! Выйшла так, што пажартавалі яны з сябе!
Няўрымслівыя — усё ўсміхаюцца ды ўсміхаюцца! — амерыканцы пачалі гульню асцярожна: дзяўчаты селі на лаўку запасных, a пяцёрка хлопцаў 'выйшла ў асноўным складзе.
А што адбылося пасля? Гэта трэба было бачыць!
Амерыканцы далі не гульню, не,— цыркавы паказ! Сам-адзін — абводзіў трох, чатырох. А мяч часам знікаў з вачэй, быццам зачараваны. Тыя, зусім не навікі, якія «выпадкова таўкліся ля колца», потым вярталіся на сваю палову поля і, паўтарыўшы праход, то кідалі, то... проста клалі мяч у карзіну. «Вандроўныя» цыркачы-жанглёры забівалі зборнай-чэмпіёну і з цэнтра пляцоўкі, і з-пад ног, і стоячы
спінаю да шчыта, і бокам, і па-валейбольнаму, калі няўлоўным дотыкам мянялі кірунак лёту мяча, і з адскокам ад падлогі, і галавою (жартавалі-ўсміхаліся), і яшчэ бог ведае як і чым.
Здавалася, вочы ў гледачоў вось-вось павыскокваюць з вачніц, a ў раты заляцяць усе мухі свету. Калі на фінішы першага тайма паспешліва наладжанае пад амерыканцаў электроннае табло высвеціла 46:8, госці выпусцілі на замену траіх дзяўчатак з коскамі а-ля рашан. (Вось у каго капіталісты моды крадуць!) Выхад даўганогіх акселератак не прынёс чэмпіёнам горада палёгкі. Адрыў, хоць ужо і не так хутка, але няўмольна рос.
Усе, вядома, былі агаломшаныя і прыгнечаныя. Загадзя спланаваная і, здавалася, добра падрыхтаваная акцыя-спектакль пад кодавай назваю «Савецкі спорт — найлепшы ў свеце!» правалілася. Рэктар ужо не сумняваўся. што зляціць са свайго цёплага месца. Гульня, а хутчэй змаганне з праклятымі буржуямі была начыста прайграная. Ды яшчэ горш: змагання, самога праз сябе, з боку нашай каманды наагул не выйшла. Бо лічы не трапляў у рукі зборнае мяч. А да сёмага ж поту займаліся і карміліся! Да якога ж поту набівалі руку гэтыя загадкавыя амерыканцы?
Пасля фінальнага свістка заакіянскія госці далі гаспадарам па баваўнянай майцы з голубам міру, па часопісе з рыфмаванай назваю «USA TODAY», надрукаваным на паперы, якая адбівала сонечныя зайчыкі, і па значку з двума сцяжкамі — сваім і савецкім, чым крыху супакоілі перакормленых валідолам інстытуцкіх кіраўнікоў: цяпер гульню там, наверсе, можна будзе падаць як сяброўскую студэнцкую сустрэчу, вынік якой не такі ўжо й важны.
А што ж там нашы цяперашнія, шведскія амерыканцы?
Апошнімі, зачыніўшы за сабою часова арганізаваны памежнамытны канал, зніклі Lx старшыя з павязкамі.
Сам сабе зацеміў: поўнач — мінула. Засталося ўсяго дзесяць гадзін. Але чаму гэта на душы каты скрабуцца?
Нездарма скрабуцца!
Два рэйнджары ўхапілі пад рукі турка — ён сядзеў ад мяне праз пяць крэслаў і шмат разоў быў папярэджаны яшчэ ўдзень — ды пацягнулі ў бок закутка-лежака. Хлопец залятаў як мінімум, на пару сот крон, а хацеў жа, небарака, зэканоміць. Праўда, у Швецыі — капіталізм, амаль што поўная свабода і заўсёды ёсць варыянты. Калі, скажам, кліент катэгарычна ўпрэцца і не пажадае разлічыцца за атрыманыя даволі шыкоўныя, і цаною адпаведныя,
паслугі, маршрут яго руху зменіцца і скончыцца таксама ложкам, толькі ўжо без анатамічнага матраца, бялюсенькай, з пахам язміну прасціны, гарачага Gold Nescafe з пірожным Freeh strawberries1 ды іншых атрыбутаў буржуйскай цывілізацыі — дагэтуль усё не памерлай. Карацей, патрапіць вусаты хлопец у каталажку, а адтуль — і да бацькаўшчыны рукой падаць.
Адным словам, знік з далягляду таварыш па змушаным няспанні, і мінула ахвота пакімарыць які час і ў мяне. Успомнілася даўнавата ўжо забытае, суцяшальнае: слабак ты, турак недабіты, далёка табе да нашага, катаванага бальшавікамі ў трэцім пакаленні, паўночнага брата!
Дзве дзесяць. Выходзіць, ногі адымаюцца не толькі ад бясконцага бегу па неабсяжных стэпах Алтая. I цягне не абавязкова на сон, але і на ўспаміны! Трэба было б устаць, прайсціся, можа, акрыяюць, гаротныя. Божа, калі ж усё гэта скончыцца! Зноў паліцаі! I чаго яны апаўночы расхадзіліся? Сон сабе, а заадно і іншым перабіваюць, ці што? 3 прабежкай-патупваннем давядзецца пачакаць. Чамусьці зноў амерыканская васьмёрка ўспомнілася. I раптам такое нечаканае пытанне у звязку з гэтым прарэзалася: тыя амерыканскія студэнты засыльнымі казачкамі былі ці ў капіталістаў ля кожнага пад’езда асы баскетбольныя таўкуцца?
03.33. «Трндцать трн богатыря... Пушкпн напнсал не зря!» Чуў ад каго ці рыфма а-ля рашан сама ў галаву палезла? Няйначай першая адзнака ціхай шызафрэніі. Чыгунок, само сабою, ужо не варыць. Паспаць бы хоць з гадзінку. Але не будзем даваць волі ўсялякім шкодным думкам: адлік пайшоў на хвіліны...
«А што гэта злева ў шкляной сцяне знаёмае мільганула?» — злавіў на тле неправіднай цемры адлюстровак чалавечка, сціснутага камячком у цэнтры тузіна крэслаў звінчаных у радок. Прыгледзеўся: ды гэта ж я! Святы Божа, святы крэпкі, я не варт сухой свірэпкі! Да свабоды — шэсць гадзін дваццаць сем хвілін, а мяне ўжо вунь як скруціла! Праклятыя шведы давялі! (3 роднай антыдэмакратычнай дзяржавай звязаў такі далёкі ад яе панятак, як свабода.)
3 неймавернай цяжкасцю дадзюбаў да чатырох сарака пяці. Паліцэйскіх не відаць. Крыху пасплю. Колькі можна з арганізма здзекавацца?! Калі рэйнджары пабудзяць — атрымаю толькі першае папярэджанне. Першае — не апошняе...
1 Свежыя трускаўкі (англ).
Я засынаў але, відаць, Бог не забыў пакутніка, і ў падсвядомасці I нешта спрацавала.
«А багаж, Ваня? Га? Хто будзе рэчы пільнаваць?! Прачніся! Ты ж сюды не адпачываць прыехаў! Дома на канапцы адляжышся. Ці засумаваў па заводскай сталоўцы і кампоце сямікапеечным з пахам анучы?! Падымайся, гультай, уставай!»
Спрабаваў супакоіць свайго пільнага двайніка: «Ціха, ціха! He сварыся! He сплю я, не сплк».
Поўная шызафрэнія!
Роўна ў шэсць, быццам закамандавалі, аэрапорт пакрысе заварушыўся. (Ноччу самалёты капіталістаў зазвычай, не ўзлятаюць — шануюць хлопцы сваё дарагое здароўе.)
«Госпадзе, няўжо пакуты канчаюцца?» — ажыў і я. Час ізноў пабег весялей. Папіць бы чаго ды перакусіць крыху! Марыць — не шкодна. «Даў бы хто паперку, звярнуў бы цыгарэтку, ды табачкі няма». He, пра хлеб-соль і тытунёк лепш не ўспамінаць. А спіну самлелую разрухаць не пашкодзіла б.
Спахапіўся ў час! Зноў паліцаі некага павялі. За што арыштавалі няшчаснага? I чаго бармен гэтак абураецца? I... па-ангельску? А-а, вунь яно што, бомж-аўтастопнік свіснуў у кавярні булачку... I госць здалёку, па-шведску ні гу-гу. Як жа гэты рызыкант планаваў на самалётах аўтастопіць? Ты глядзі, хлопцу рукі заламалі... Але ж які моднік: у карычневай скуранцы, нестарых джынсах «Wrangler», чысценькіх — не тое што ў сіневалосага мутанта — красоўках «Adidas»! Бомж, называецца! Адарваліся буржуі ад свету зямнога, адарваліся...
Без пяці сем. Да пачатку рэгістрацыі гадзіны паўтары. Сцяў зубы. Сяджу каменем. Амаль што суткі. Як доўжыцца нерухомая кара, найпакутлівейшая для мяне. Усё, досыць, панове! Устаю, трэба прадыхацца, прачысціць лёгкія, неяк паціху ачуньваць. Латва, што побач нікога. Падумалі б — з’ехаў з глузду хлопец: ускочыў без дай прычыны і давай хухукаць, як паравоз. He зразумець вам, містэры, што такое амаль дваццаць гадзін да аднаго месца быць прыкутым.
3 кавярні выйшла прыгожая маладая бландзінка, гуллівымі вочкамі бліснула ў мой бок.
Я прыпыніў занятак «ёгаю»: чаго яна?
— Апаратуру валачэш? — знячэвіла найчысцейшым «рашан»,— Няслаба загрузіўся!
— Як сказаць...— ад нечаканасці не знаходзілася слоў. Паспрабуй не разгубіся тут! Тая самая ахвочая да сексу — проста ненасытная — хахлушка і то спачатку шведкаю выстаўлялася.
— Так і кажы: пад завязку атаварыўся, цяпер сяджу ды пыхкаю без капейкі!
— Кожнаму сваё,— насцярожыўся. Наконт «без капейкі» гэта яна, пагадзіся, правільна адгадала. Але і надта ж кемлівая. Можа, не выпадкова падышла? Можа, яе нейкая свалата падаслала, каб загружанага на поўную сілу хлопца прамацаць і «абуць»?
— He пужайся! Мне ад цябе нічога не трэба! — быццам прачытала мае думкі бландзінка.— Хочаш, колаю або сапраўднай кавай-экспрэса пачастую? He люблю ў самоце час бавіць. Бацька за дзве гадзіны да пасадкі прывёз мяне ў гэтыя джунглі. Пазней не выпадала — заняты. А відзікі свае пакінь дзе стаяць — ніхто іх не возьме. Гэта табе не Расея. Засёк, як за булачку хлопцу рукі ледзь не адарвалі? Яны сквапных да чужога дабра мігам адлоўліваюць. I тваё барахло сто гадоў нікому не спатрэбіцца! He верыш? Гэта з непрывычкі. Мінецца. Ладна, Фама («Добра, хоць не Ваня!» — пасміхнуўся і я), давай дапамагу паднесці да століка твой неацэнны скарб. Цябе няйнакш без іх танкам з месца не зрушыш. Хоць тэлевізар з «ямахамі» на месцы пакінь: іх жа ну ніяк не спруць.