Запісы забітага кантрабандыста
Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
Я адзеўся сціплей: шакаладны касцюм ангельскай фірмы «BHS», светлая кашуля ў буйную клетку, чаравікі мала каму вядомай тады (во цёмныя былі!) «Salamander».
Тандэмчык выйшаў някепскі: бландзін з брунетам у апратках на ўсякі густ. Скажам так, хлопцы да бою гатовы! Але ў свядомасці чамусьці круцілася не надта вясёлая рыфмачка: надзелі што мелі і ўсё ж праляцелі. Такі вось вершык прыклеіўся. Думаеце, падказка зверху? На жаль, нічагуткі мы не ведалі.
Спусціліся ў рэстаран красунчыкі (вось і не вазьму ў двукоссе!) недзе а палове на восьмую, але незаняты столік быў толькі адзін, дый той у куточку («Адсюль цяжкавата будзе дзяўчатак выглядаць»,— зацеміў я адразу) і з шыльдачкай «Заказаны». Запыніў-
шыся ў цэнтры залы, мы яшчэ раз разгледзеліся, хітнулі па-крутому галовамі: ніводнага прасвету. Няма дык няма, і Жэня прапанаваў:
— Што ж, атаварымся на кухні і — у нумар. Перакусім — і баюбай. Ляжам раней. На досвітку ўставаць: выведка боем. Магазінаў тут, здаецца, няшмат, але таварчык, мяркую, будзе ў тэму. Сам ведаеш, як яно вядзецца: таго, што ў іх на складах гніе, у нас днём з агнём не знойдзеш. А тутэйшых дзяўчатак яшчэ паспееш шампанскім пачаставаць. Дый ці п’юць тутэйшыя Абрау-Дзюрсо? На твае панскія звычкі тут, як мне думаецца, пажадана забыцца. Сітуацыя ў гэтым Кітаі нейкая... He ведаю нават, як сказаць... нервовая, ці што. Чуе маё сэрца, што яшчэ не вечар.
I адгадаў. Па дарозе на кухню нас запыніў нейкі бойкі хлопец і, усміхаючыся (ну зусім не Ніжні Тагіл, a — ура стаматолагам! — Галівуд), спытаў:
— Панове, а што ж вы за свой столік не сядаеце?
— За свой столік? — адначасна вырвалася ў нас абодвух.
— А-а, так-так,— працягваў ужо адзін Жэнька — Дзяжурная з паверха вам пазваніла, напэўна?
— Само сабою, Вольга Васільеўна нам усё перадала. Так і сказала: «Новенькім хлопцам запэўніце столік, і каб ніхто не замінаў у куточку дзе».
(«Выходзь на новенькага»,— пранеслася ў мяне ў галаве — недарэмна, напэўна.)
— Цікавая ініцыятыва з боку дзяжурнай з паверха, спрактыкаваная, аднак, дзяжурнаяшапнуў Жэнька мне ў вухапрагадлівая.
Бойкі хлопец прыбраў са століка шыльдачку, і мы селі на запэўненыя месцы.
Афіцыянтцы нас даручылі маладой, сімпатычнай, і Жэнька, убачыўшы яе, адрэагаваў з ходу:
— Як запасны варыянт — нішто сабе, пойдзе.
«Запасны варыянт» быў дзяўчынай шустрай і кемлівай — яна відочна прэтэндавала на тое, каб перайсці ў асноўны. Падаўшы чарговую страву, Люда-Людачка запынялася ля нашага століка, выслухоўвала Жэнькавы досціпы наконт мясцовых жартаўнікоўтаксістаў («Тыя яшчэ ворлікі»,— пагаджалася яна), абшарпаных лкжс-нумароў («Так, не Парыж»уздыхала) і іншых тутэйшых адметнасцей. Неўзабаве Жэнька з «найпрыгажэйшай на Урале» (во пайшоў кампліменты шпурляць, а казаў жа: галоўнае — вітаміны) быў ужо на ты і, як пасля высветлілася, пастараўся не марна.
I
к82
За гадзіну мы расквіталіся са «Сталічнай» салатай, якасці — натуральнай у такіх установах, з курыным заліўным, падобным да квашаніны з ножак пярэстаркі-свінні (у дзяцінстве я аднойчы такім аб’еўся) і разбавілі ўсё гэта «Белым буслам», які, надзіва, прынеслі неадкаркаваным.
Неўзабаве наведвальнікі (і мы. на жаль. разам з імі) пачалі п’янець, але, апрача ўсё больш частага мату, нас нішто асабліва не занепакоіла. I дарма.
«Бусел» затуманіў вочы, і мы забыліся «прабіць» публіку. А тым часам набліжаўся момант, які я не забуду ніколі, хоць бы таму, што ён адразу паставіў пад сумнеў эпітэт «ціхі» ў дачыненні да нашага бытнішча.
.Група музыкаў (таксама эстэтаў: усё <-не гонн лошадей» ды «не гонн-н») пайшла перадыхнуць, і амаль што адразу сярод запанавалай цішыні пачуўся дзікі лямант:
— Сёння я вам зладжу. блядзі, вечар! Сёння вы ў мяне пакуляецеся! Я — Міна-ай! Забыліся? Устаць, сукі!
Жэнька папярхнуўся фрагментам таго, што ў меню значылася як гуляш, і, кхэкаючы, схапіў шклянку з ліманадам — запіць.
Крык узвіўся ў мяне за спінаю і нагадаў што там, ззаду, знаходзіцца сцэна: можа, пачаўся які авангардысцкі спекгакль? Але інтуіцыя падказала: не, дружа, гэта не спектакль, гэта — жыццё. Жыццё, якое пачынаецца ў «ціхім» ніжнім горадзе разам з надыходам ночы. Цёмнае такое жыццё, змрочнае. Тайга, адным словам.
— Ай-я-яй! Ахранеў народ! Міная забыліся?! А Мінай сёння рэзаць будзе ахранелых! Ох, будзе! — I маларослы, моцна збіты неандэрталец гадоў трыццаці, са шмат разоў парэзаным тварам, што спалучаў ленінскі лоб і мангольскія вочкі («Відавочны шызафрэнік,— мільганула ў мяне ў галаве,— прытым закончаны»), усхапіўся з крэсла і ўскочыў на стол. Прымружыў і без таго амаль нявідныя вочкі, і яны нібы зніклі. Сабачая морда абярнулася ў пацучыную і, не адкрыўшы, а скрывіўшы рот, адпрацаваным фальцэтам завішчэла:
— Сука буду — не забуду!
Схапіўшы бутэльку шампанскага, недарэзаны з размаху агрэў суседа па галаве.
— Я — Мінай! — неслася наўслед стрыжанаму пад нуль хлопцу, які потырч кульнуўся з крэсла— Ты ўсёк, вырадак, на каго зекры лупіш? Усіх прырэжу! — не мог ніяк супакоіцца недарэзаны,
накручваючы сябе ўсё больш і больш. Спружыністы быў, трэба сказаць, жвавы.
Па шчацэ хлопца, які зваліўся з крэсла, цякла кроў, і, паторгаўшыся крыху на падлозе, ён заціх. «Страціў прытомнасць,— зазначыў я — Калі зараз жа не дапамагчы, можа й загнуцца».
Аднак выгляд крыві толькі ўзбадзёрыў Міная.
— А ты, падда, чаго вылупіўся? — гыркнуў ён на мужчыну-бугая за суседнім столікам,— Зёш і ты, вырадак! — і ўсадзіў мужыку ў грудзі нож, які невядома адкуль з'явіўся ў ягонай руцэ— На! Атрымай! Атрымай! — вішчэў Мінай, раз-пораз вырываючы нож і наносячы новыя ўдары — Хто яшчэ пяра захацеў? — павярнуўся да залы.
Зараз, успамінаючы той момант, разумею, што Мінай быў сапраўдным бандытам, даперабудовачным, не раўня цяперашнім: за проста так мог зарэзаць.
Кроў з нажа пырснула на дзяўчатак за суседнім столікам, і, адолеўшы гіпноз, яны нарэшце закрычалі (праўда, як нам падалося, не на поўную сілу).
Мінай быў хлопец спрытны. але ўхіліцца ад бутэлькі, што ляцела ў яго ззаду, не змог: ён яе не бачыў. Бутэлька была запушчана кімсьці дасведчаным у кіданні. Пацэліла дакладна ў патыліцу і не як-кольвек наўскос, а самым донцам. Мінай паваліўся на суседні, злева ад нашага, стол, за якім вішчэлі дзяўчаткі, і, перакаціўшыся, распластаўся ля нашых ног.
«Выдаткі вытворчасці»,— падсумаваў я сам сабе.
Але Мінай не быў бы Мінаем, калі б вось гэтак проста ўзяў ды сканаў. Нож, што застаўся ў ягонай руцэ, заварушыўся, і, ачуняўшы, неандэрталец ускочыў і кінуўся міма нас у тую частку рэстарана, адкуль прыляцела бутэлька. Відаць, ведаў хто мог на гэта адважыцца. I праўда, хто?
Замітусілася-забегала і астатняя высокая публіка. Услед за Мінаем рынуліся два-тры яго хаўруснікі, гэткія ж мангалаватыя апалонікі (не такі ўжо і рэдкі гібрыд, выходзіць). 3 другога канца залы за імі спяшаліся чалавек пяць асоб «каўказскай» нацыянальнасці. У руках у іх былі ланцугі.
— Пазнаю, пазнаю-ю наш рэстаранчык,— спакойна выстаўляла на стол сімпатычная Люда заказаную Жэнем рыбу— Класны спектакль убачыце. Зрэштыдадала янаён ідзе тут штодня.
Рэстаран быў вялікі, а столікаў не так і шмат — месца для гладыятарскіх забавак ставала. He мінула і хвіліны, як па зале з
крыкамі насіліся ўсе, апрача нас і гасцей за суседнім — справа ад нашага — столікам, чатырох дзяўчатак і зграбнага хлопца ў «адзідасе», пад якім ля пояса адгадвалася нешта болып сур’ёзнае, чым усе гэтыя нажы, ланцугі ды кастэты. Па-за калатнёй заставаўся толькі наш астравок. I нешта падказвала: лепш не выпрабоўваць лёсу, сядзець ціха, не варушыцца. Жэня ад такіх сюрпрызаў знямеў і скамянеў, як правадыр пралетарыяту на адной з плошчаў велізарнай, даўней, а цяпер зніклай, краіны.
— Слухай, мы што, у непрабівальным полі сядзім? Ці сапраўды забраняваныя? — ачуўшыся ад наслання, спытаў я ў сябра,— I што б усё гэта, як ты думаеш, значыла?
Нічога ён не думаў. Дый ці можна думаць пра што ў сітуацыі, калі стукат сэрца ў галаве адбіваецца?
— Вас на дэсерт пакінулі,— пачуў я з-за спіны ціхі голас Людачкі, і да мяне дайшло: «Нас ашчаджаюць, як тых выбраных на забой бараноў адкормліваюць...»
«Між сабой разбірайцеся, а лохаў маіх не чапайце»,— думаю, нешта такое сказаў той, у «адзідасе», тутэйшым адмарозкам. Здаецца, і «ггушка» тут была толькі ў яго, астатнія так, шушамець, хіба што парэзаць могуць. Праўда, рэжуць тут, дык рэжуць. Кроў фантанам пырскае. Але субардынацыя, скажу вам, узорная. I гэта добра. Значыць, галоўнае — пад аховаю «адзідасніка» ўцячы ад адмарозкаў а пасля і ад самога абаронцы, таксама, пэўна што, аматара і калекцыянера розных купюраў. «Асабліва чужых»,— давязваў я ланцужок, страляючы вачыма па зале.
А на авансцэне-арэне валтузілася чалавек шэсцьдзесят. Дзяўчаткі, быццам пад каманду, выстраіліся ўздоўж сцен і вокнаў. Некаторыя паспелі закурыць. Шустрыя! 3 дзесятак гладыятараў ужо ляжалі на падлозе, калі «адзідаснік», высунуўшыся ў акно, даў адмашку мянтам, якія стаялі на вуліцы, і тыя нарэшце непарадак заўважылі.
У залу забегла брыгада (тузіны тры братоў-блізнюкоў) і рукамі, нагамі, дубінкамі амаль імгненна паклала на бетонную падлогу ўсіх, каторыя заставаліся на нагах, наведвальнікаў. Угледзеўшы, як двое мянтоў валакуць за ногі Міная, ужо без адзнакаў жыцця, я зразумеў што неўзабаве ў гэтай зале застануцца толькі пачэсныя госці: мы і каманда «адзідасніка». Нам, можа, улічваючы маральныя выдаткі, дазволяць не разлічвацца за вячэру, але заплаціць за ўратаваныя жыцці давядзецца. Болып дакладна, аддаць усё: не той выпадак, каб капейкі лічыць. Жэня, убачыўшы, што сталы, нажы і
людзі па зале больш не лётаюць, крыху супакоіўся (ён сядзеў да «адзідасніка» спінаю) і падсунуў да сябе талерку з рыбай.
— Фільм жахаў— сказаў ён не сваім голасам,— Карпентэр з Хічкокам адпачываюць. Га-а?
Ддя мяне жыццё было даражэй, чым смажаны карп, і я, махнуўшы Людачцы, хуценька пашыбаваў да яе ў бок кухні. Трэба было нешта рабіць, неяк дзеяць.
«Адзідаснік», відаць, заўважыў мае торганні, прыўзняўся. Але прасачыўшы, куды я пайшоў не кінуўся наўздагон, зноў апусціўся на крэсла. Мусіць, успомніў што Жэня застаўся ў закладніках. Так я і ведаў: пры мянтах засвечвацца, паказваць свой інтарэс да нас ён не стане. Да таго ж у яго былі іншыя турботы. Мяркую, фразу «вы бачылі забітага апошнім», звернутую да сябе, ён не хацеў бы пачуць нават ад сяброў. Пасадзіць не пасадзяць, але грошай за паслугі папросяць.