• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    60.2 МБ
    Вязень маўчаў.
    На змену малойцам з’явіўся белы карлік. Зрэшты, не карлік — тыя складзены больш-менш прапарцыянальнаа гэты да смешнага каратканогі і таму нехлямяжы чалавечак у белым, да пятаў халаце. Праўда, тым, хто ведаў карантыша Доктара, ніколі, гледзячы на яго, не прыйшло б і да галавы засмяяцца: звычайна, у час стыканняў з кліентамі, ён весяліўся і хахміў. На шырокім Доктаравым твары нішто, калі браць упаасобку, здаецца, не адштурхоўвала: выразныя карыя вочы, просты, амаль што ідэальны нос, строгі квадратны падбародак, ярка-ружовыя, як у дзіцяці, рухавыя вусны. Але ўсё гэта было неяк зрушана, перамешчана, і з гэтае прычыны твар быў як зберты і склеены з разнародных фрагментаў. Такая вось адмысловая пачварнасць.
    За пачвараю ўвайшоў здаравіла ў шырокім трыко і з голым торсам — з той самай каманды разагравальнікаў. Сёння яму выпала працаваць на пару з Доктарам.
    «А карантыш — баязлівец! — пасміхнуўся ў душы вязснь,— Самадзін нават з паўмёртвым баіцца застацца. Відаць, былі прэцэдэнты».
    Здаравяк абарваў яго одум. Хапіў за лахманы, што засталіся ад адзення, падцягнуў да ўмураванага ў сцяну металічнага крэсла. Пасадзіў і прыціснуў рукамі-гірамі да спіны. Хехекнуў:
    — Чаму такі мокры? Ванну прыняў? — He чакаючы адказу, пахваліў: — А трымаешся малайцом, скора ачуняў, вынослівы. Цяпер расслабся пакуль што, адпачывай, набірайся сілаў. Яны табе зараз спатрэбяцца...
    Вязень спадзяваўся, што сэрца не дацягне да таго моманту, калі ён апынецца на спецкрэсле — так назваў яго, убачыўшы ўпершыню. Прыслухаўся да сябе. He, сэрца схавалася, затаілася — ашчаджала сябе. Сэрца хацела жыць.
    Здаравяк прышпіліў вязня да крэсла. Рамяні ўпіліся ў цела, сцісііулі, спаралізавалі. ІРта паўплывала: сэрца спалохалася, сарвалася, затрапяталася.
    «Малайчына! — пахваліў яго вязень,— От і пасобіш мне. Можа, да самага страшнага і не дойдзе...» I заціх, убачыўшы столік са слясарна-медычным інструментарыем, які падкочваў да яго карантыш.
    Доктар узяў храмаваныя абцугі, якія паблісквалі пад моцнай вузкаскіраванай лямпаю, і некалькі разоў развёў і звёў іх — разрухваў пальцы. Абцугі ціха парыпвалі — скрэблі па мазгах.
    — Думаў кусаюцца толькі шалёныя сабакі? Дзе тамнаблізіўся да яго вясёлы чалавечак.
    Паказаў зубы, выбеленыя да бляску. Угледзеў: вязень сцяўся. Пасміхнуўшыся, задоўжыў паўзу: наталяўся асалодаю.
    — Значыць, так Электроніка цябе не бярэ: ты яе, не датыкаючыся, вымыкаеш. Хімія, пігулкі, уколы табе таксама да лямпачкі — не прымае іх твой хітры арганізм. I хлопцы мае дарма двое сутак стараліся, спадзеючыся, што ў цябе сумленне абудзіцца. Застаецца адно — успомніць святую інквізіцыю. Яна заўсёды свайго дамагалася. А ўжо якія кліенты ў яе былі! Цярплівыя, скажу табе, кліенты, цярплівыя... А геніі якія... Адзін Джардана Бруна чаго варты... От бачыш, і па гісторыі прайшліся... Цяпер і па табе пройдземся... Ды не дрыжы, не торгайся! Балюча — толькі першы раз, пасля прывыкаеш. Я ж прывык...
    ♦Ты не прывык, ты гэткім нарадзіўся. Сабака, нелюдзь, жывёліна! — Вязень глядзеў карантышу ў вочы,— Калі здамся, здраджу, збаюся — стану такой самай жывёлінай».
    Доктар прыціснуў да сцягна вязня пякуча-халодную галоўку абцугоў.
    — Ну што, будзем языком варушыць ці і далей нямка з сябе ўдаваць? — Яшчэ счакаў: падкідваў апошні шанец,— Пакуль што цябе прамацвалі з сярэдзіны. Цяпер праверым звонку...
    Сэрца ў вязня зноў ажыло, закалацілася, пайшло збівацца з рытму, захлынацца. Ён падахвоціў яго, шапянуў у думках: «Давай, давай...»
    I тут пачвара пстрыкнуў абцугамі — вырваў са сцягна латку скуры з ружовымі нітачкамі мяса.
    Маланка болю працяла галаву вязня, але сэрца, ліха на яго, не разарвалася. Наадварот: зноў прыціхла, сціснулася, запаволіла бег. Разрывалася галава. Стала млосна.
    «Інсульт! — мільганула ў згасальнай свядомасці — Божа, забяры мяне, забяры!»
    — He, даражэнькі...— На кіў карантыша лінуў з вядра здаравяк,— Без споведзі ад нас яшчэ ніхто не адыходзіў.
    Ледзяная вада астудзіла галаву, і вязень роспачна і ясна ўразумеў: такога разрывання цела па кавалачках яму доўга не вытрываць, ён здасца, раскажа ўсё — чаго ад яго патрабуюць і чаго не патрабуюць. Ягоны мозг не выбухнуў, не заліўся крывёю ад першага разу. 3 часам, казаў Доктар, прывыкаеш? He, ён не такі моцны
    і хутчэй зломіцца, чым прывыкне. «Госпадзе, дай мне памерці да таго, як...»
    Надзея заставалася па-ранейшаму адна — сэрца!
    Але сэрца дарэшты заціхла, легла на дно.
    Доктар апусціў абцугі ў высокую шклянку. Кроў павольна змешвалася з празрыстай вадкасцю, афарбоўвала яе ў колер маладога чырвонага віна. Патануў-знік у ёй і шматок скуры.
    Карантыш вышчарыўся:
    — Значыць, абцужкоў таксама не баішся? Смелы, аднак! А як наконт пазуркоў? Спадабалася нямка ўдаваць? Нічога, рана ці позна галасок у цябе прарэжацца.
    Ён змяніў інструмент. Злавіўшы маленькай цёплай рукою вязнеў мезенец, адціснуў мякаць, старанна абцяў пазногаць пласкагубцамі, тузануў і залямантаваў, быццам той пазногаць вырывалі ў ЯГО:
    — А-а!
    Гэта быў крык захаплення.
    Маланка зноў ударыла вязню ў галаву. Але пранізала не па гарызанталі, з вуха ў вуха, як мінулым разам, а пеканула зверху. Упілася ў цемя і рассекла галаву напалам. Вязень не закрычаў: спаралізавала мышцы твару. 3 горла пайшла кроў. «У-у...» — загудзеў розум, зрываючыся ў бездань, але — утрымаўся на беражку.
    — Моцны арэшак,— расплыўся ў усмешцы карантыш— Давядзецца сяброўкай вернай пакарыстацца.— Ён узяў са століка пілку-лобзік даўжынёю з дзве пядзі — Гэтая харашуха да чаго хочаш дапілуе,— узрадаваў— Во, глядзі, рука твая ля запясця прывязана, а мы яе зараз вызвалім. Праўда, не ўсю — сам разумееш, свабода вымагае ахвяр.
    Доктар прыклаў пілку да рукі крыху ніжэй раменьчыка-жгута, зрабіў першую насечку. Скура распаўзлася, разаслала крывавую дарожку.
    — Паехалі! — разануў ужо з націскам,— Туды-сюды, туды-сюды! — з асалодаю вадзіў пілой і вішчэў— Глядзі, які я работнічак! Глядзі...
    Калі пад пілою зашалясцела косць, вязень паплыў — каляровы малюнак перад вачыма ператварыўся ў чорна-белы, чорна-белы — у непраглядную ноч.
    Здаравяк сваю службу ведаў момант адчуў дакладна — зноў абліў вязня вадою:
    — He, герой, нумар з паскораным пахаваннем не пройдзе!
    Холад вярнуў вязня да памяці. Ён зноў бачыў. Бачыў у колеры. Кроу — чырвоная. Буйвал-здаравіла — у сінім трыко і з рыжай валасатай грудзінай. «Не паміраю,— намагаліся і не маглі шапнуць засмяглыя губы — Дай цябе немач!»
    Раптам за спінаю карантыша нешта грымнула, задрыжэлі дзверы камеры.
    Гру-ух-х! — разам з завесамі і прыліплай да замка-завалы тынкоўкаю ад сцяны аддзяліліся цяжкія акаваныя дзверы, рухнулі на здаравяка і ўціснулі яго ў падлогу. Канец адагнутай жалезнай шыны ўспароў яму бок.
    У праёме паказаліся двое ўзброеных. Адзін, не бавячыся, гваздануў пачвару прыкладам аўтамата па галаве. Праломленая галава засмяялася.
    Пасля другога ўдару ўхмылка з ружовых вуснаў зляцела, маленькія ножкі падагнуліся і карантыш моўчкі паваліўся. Ён ляжаў у вязня ля ног, закаціўшы вочы. Быццам сабака, якога аддзячыўпагладзіў за верную службу гаспадар. Сабакам ён і быў. Шалёным сабакам...
    «Учэпісты, яшчэ крыху — і дамогся б свайго!» — глядзеў на замерлага ката вязень.
    I раптам злавіў сябе на думцы: «А мае збаўцы, хто яны? Што зробяць, калі падзялюся з імі вядомай мне інфармацыяй? Скарыстаюць яе дзеля дабра ці зла?»
    — He хвалюйцеся,— быццам пачулі ягоныя нявыказаныя сумневы тыя двое— Мы адразу раскрыем карты: нам вядома, хто вы і адкуль. Ведаем мы і тое, што праз лучнасць са сваім светам вы здольныя варажыць будучыню — акрамя сваёй — на бліжэйшыя дваццаць чатыры гадзіны. Зараз развяжам ггуты, і вы пачуеце пра нашы планы...
    Вязень траціў прытомнасць. Ён яшчэ не паспеў усвядоміць, піто вызвалены, быў ва ўладзе нясцерпнага болю, але недзе ў глыбіні душы ўжо нарадзілася, расло гэтае ганарлівае пачуццё: ён выжыў, вытрываў, застаўся чалавекам!
    Цяпер ён не жадаў смерці — хацеў жыць! Чаго б гэта ні каштавала — жыць! Насуперак усім вылюдкам і пачварам — жыць! Жыццё — цудоўнае!
    Радасць і шчасце перапоўнілі яго, падхапілі, панеслі. 1 сэрца, якое выцерпела нечалавечыя пакуты, не скарылася, калі скараліся
    I
    Г'
    Леанід Маракоў
    
    розум і цела, раптам не вытрывала абрынутае патокі свабоды — захлынулася...
    Збаўцаў насцярожыла, што галава чужаземца раптам упала на грудзі. Адзін з іх узяў яго за руку: пульсу не было.
    — Вады! Хутчэй! — закрычаў, спрабуючы зрабіць хоць што.
    Усё было дарэмна.
    Збаўцы так і не даведаліся, што адбудзецца заўтра — 11 верасня 2001 года.
    А Душа чужаземца ляцела да неба.
    Неўзабаве закружылася ўслед за Зямлёю. Кружылася і чакала.
    Чакаў свайго часу і я.
    I час надышоў. Я вырваўся на волю, і Душа ўвайшла ў мяне, ускалыхнула сэрца — адарыла жыццём.
    Так я нарадзіўся. Папраўдзе — ажыў ён, чужаземец.
    ЗМЕСТ
    СШЫТАК ЗАБІТАГА КАНТРАБАНДЫСТА
    Апавяданне
    Ваяры невідочнага фронту	 5
    Усход — штука тонкая	 35
    Першы клас	 58
    Трэцяе купэ	 73
    Самы Ніжні Тагіл	 78
    КасіўЯсь	 101
    Інтуіцыя	 110
    Фарц	 117
    Бонус
    А далей — дробязі	 12 3
    Дзевяць сутак і дзевяць гадоў	 125
    Уладзівасток — Найдалёкшы Усход, або Другая спроба	 126
    Мост	 128
    Аблава	 131
    I вось ён вярнуўся	 132
    КРЫМІНАЛЬНЫЯ АПАВЯДАННІ
    Прынцэса	 134
    Жакей	 140
    Апошні варыянт	 147
    Дарагоежыццё	 153
    Гена	 154
    Ціхая восень восемдзесят восьмага	 156
    «Мальбара-Лайтс»	 163
    Першага верасня	 169
    Настаўнік фізікі	 172
    Маленькая гісторыя	 174
    Дабрадушны	 180
    АПАВЯДАННІ ПРА КАХАННЕ У месяцовым святле	 187
    Пах «Envoi»	   192
    Хлопчыкі	 216
    Сюжэт	 219
    Трое	—	 224
    Беверлі-хілз	;	 228
    Гэта не балюча	 237
    Вяртанне	 242
    ЗАПІСЫ
    Абразкі
    Мера кахання	 245
    Садок	 245
    Яны не ведалі	 245
    Мяжа мажлівасцей	 246
    He прасачыліся	 246
    Адно цэлае	 247
    Ігар Елянёў: Рэквіем	 247
    Ёсць — не будзе	 249
    Праменьчык	 249
    Арол ці рэшка?	  250
    Ёндумае	,	 250
    Замена	 250
    Блізняты	 251
    Палата № 8, або Праз 110 гадоў	 251
    Класны хлопец	 254
    Партрэт	 258
    Хлопцы ўжо, відаць, зачакаліся?	 258
    Як яны ўсміхаліся адно аднаму!	 259
    Апошняе слова	 259
    Прызнанне	 260
    Несправядлівасць	 261
    Як у Бога за пазухай	 261
    Я люблю любіць	 262
    Бонус
    (3 чорнага сшытка) Чужаземец	 263