Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

Запісы забітага кантрабандыста

Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
60.2 МБ
Вось гэтак заўсёды: захочаш скокнуць вышэй галавы, падняцца на прыступку, а ў выніку прыходзіш да класікі. Да Даніэля Дэфо. Усё ж класны быў хлопец!
>0 				
Партрэт
Вось вы — мастак, малады, таленавіты, смелы, дзёрзкі. Гэтаксама смела і дзёрзка вы забілі сваю багатую, у гадах, што вечна вас павучала, жонку. А перад тым, заўважым, паспелі намаляваць яе амалоджаны партрэт-камплімент (адзін з першых падарункаў — a як жа інакш да старой мымры падлабуніцца?). Ён і цяпер вісіць у спальні. Цудоўна прамаляваны, ваш гонар. адна з першых удач. I здымаць яго вам зусім не хочацца. Дый дзірку ў сцяне потым заштукоўваць.
I вось вы вольны шляхціц, забяспечаны, у росквіце сілаў — самы раз, каб пажыць дзеля ўласнае асалоды.
I вы запрасілі яе — маладую, прыгожую, амаль, як і вы, пачаткоўку. I яна здзейсніла любоўны цуд, і вы — ля яе ног. I ўсё як найлепш: воля, каханне, шчасце. I яна — такая спакусніца-чараўніца.
Але гэта для вас усё як найлепш. Для яе ж усё выглядае іначай: ёсць грошы, але як бы не зусім яе, ёсць віла, але як бы зусім не яе. Hi тое, ні гэтае. Лозунг жа красуняў: усё альбо нічога!
I яна ідзе на ўсё.
I ўжо ваш аўтапартрэт ёй не хочацца здымаць са сцяны.
Хлопцы ўжо, відаць, зачакаліся?
Прахапіўся ў пяць. Толькі-толькі днела. Разбудзіў ён. Утаропіўся ў мяне вачыма, высмоктваў апошнія сокі. Я ўпершыню злавіў яго за працай. Зразумеў, чаму пасля смерці яе мужа кожную раніцу пачуваюся блага, а яна баіцца тут начаваць.
Шпурнуў будзільнік. Жалезная скрыначка не даляцела да яго некалькі дзюймаў адскочыла, упала на падлогу, пакацілася: дзінь, дзінь.
«Ён у ахоўным полі,— сцяміў я— 3 ходу — не ўзяць. Думай, Федзя, думай».
Ёсць ідэя: сернікі! Полымя праглыне і поле! Падпаліць крывасмока!
Устаю, усміхаюся (як бы кажу: ну годзе на сёння, даражэнькі, ну годзе), іду нібыта мыцца. Запальваю пліту, нібыта згатаваць кавы, але прыкурваю ад канфоркі газету. Адразу, пакуль «сябра» не датумкаў што да чаго,— выплюхваю ў вочы-свярдзёлкі — толькі
не абмыхнуцца! — падрыхтаваную на ўсякі выпадак (як супала!) шклянку спірту і пасылаю наўслед агністыя «апошнія навіны». I — салют: яго партрэта болып няма!
А сам кіруюся дахаты. He чакаю, пакуль тыя, што нічога не бачаць, мяне туды ў ненавіснай з дзяцінства кашулі да пят завязуць. Дый халасцяцкае, у родных сценах, жыццё будзе спакайнейшым. I хлопцы зноў жа, пакуль я сватаўся-жаніўся, пэўна што, па сябруку засумавалі...
Як яны ўсміхаліся адно аднаму!
Яна: «Піць пачне з сямі-васьмі. Да адзінаццаці будзе «гатовы». У дванаццаць адыдзе, захрапе, і вось тады...»
Ён: «Ляжа, як усе, хто шануе здароўе, у дзевяць-дзесяць.
Да адзінаццаці пагартае якую лухту, кшталту «Веданне свайго гараскопа — зарука даўгалецця». Пад дванаццаць гарматай не разбудзіш. I вось тады...»
Яны сядзелі за невялікім столікам у «МакДональдсе». Прыгожыя, элегантна адзетыя, шчаслівыя. Быў выходны дзень. Сонечна. Радасна. Яму зайздросціў увесь мужчынскі род, ёй — увесь жаночы.
«Вось тады,— скончыла яна,— і заб’ю яго...»
«Яе»,— паправіў ён.
Як яны ўсміхаліся адно аднаму!
Апошняе слова
Ён заехаў ёй поўху: яна, не папярэдзіўшы, адлучылася на некалькі гадзін і, як ён лічыў — здрадзіла. Але яна не здраджвала. Прынамсі, гэтым разам яна сапраўды была ў маці. Апошнім часам тая дрэнна пачувалася і папрасіла яе: «Хачу цябе ўбачыць, нешта сказаць. Баюся, што гэта будзе апошняе маё слова». На пратэсты дачкі дадала, што жартуе, але паўтарыла настойліва: «Прыйдзі, дачушка!»
«Мама казала праўду— думала янабыццам у ваду глядзела: муж цябе ўдарыць, як толькі зойдзеш, а пасля папросіць прабачэння, збегае па кветкі, цукеркі, шампанскае...»
Так усё і адбылося. Але пад канец вячэры. Пасля яе слоў: «Вось гэта мужчына! Такі, мабыць, не стоміцца да ранку!» — ён ускіпеў
I
рэўнасцю да тэлевізійнага героя і зноў замахнуўся. Але ўдарыць не паспеў — вастрыё нажніцаў для стрыжэння рыбы ўвайшло яму пад рэбры.
Ён доўга не паміраў а яна істэрычна смяялася.
Раптам супакоілася.
—	Ледзь не забылася,— выцерла слёзы,— Як адыходзіла ад мамы, яна і сказала: «I апошняе табе маё слова, дачушка: перад тым як сесці вячэраць, пакладзі каля сябе што вострае і доўгае...»
Прызнанне
3	нейкага часу яму пачало здавацца, што муж, які надта ж хваліць сваю жонку прылюдна (скажам, за бяседным сталом), робіць гэта не проста так, не з прычыны палкага кахання і пяшчоты да яе. Чамусьці думалася, што такі чалавек у нечым вінаваты перад сваёю палавінай, тоіць нейкі страшэнны грэх і цяпер каецца, спрабуе загладзіць віну, адкупіцца. I толькі зараз, за святочным сталом, да яго дайшло, што тут да чагояны, гэтыя людзі, проста не спяць з жонкамі...
—	Тата, твая чарга маму віншаваць! — прахапіўся ён ад голасу старэйшага сына.
—	Але-але, мы чакаем, Алег Васілевіч,— падтрымалі госці,— Ваш тост.
Ён паволі падняўся з крэсла, нібы ажываючы, вяртаючыся ў святочную атмасферу, з якой, задумаўшыся, выпаў на колькі хвілін, ледзь чутна праверыў голас: «гм-гм», канчаткова ачуўся і — яго панесла:
—	Скажу вам, сябры, шчыра: без маёй дарагой, ненагляднай, мудрай, каханай жонкі я ў гэтым жыцці анічога б не дамогся. Толькі дзякуючы ёй...
—	Вось гэта я разумею — каханне! — перапыніла яго жончына сяброўка.— Вось гэта прызнанне.
«Але, прызнанне,— мільганула ў ягонай галаве,— сапраўды, прызнанне...»
Несправядлівасць
Яна ведала, што свет несправядлівы, але каб да такой ступені! I каб несправядлівасць закранула акурат яе, усё жыццё гатовую сустрэць хоць якія нягоды?
He, свет не толькі несправядлівы — свет нелагічны, непаслядоўны, бязглузды.
Яна пільнавалася рэжыму, жыла згодна з распарадкам: басейн, сон, масаж, прырода. He працавала, не ператамлялася, не нараджала, шанавала сябе: да сарака — ніводнай зморшчынкі. Любіла сябе.
Вельмі любіла.
I яна, што ашчаджала сваё здароўе, як зрэнку вока, што здзьмухвала з сябе пылінкі, цяпер памірала, а ля ложка стаяў яе муж. Сівы, аблыселы. Які ніколі не асцерагаўся, недасыпаў. Усё жыццё працаваў як вол і таму быў вечна змучаны і ў пяцьдзесят — стары. Стары і стомлены.
I, стомлены, ён падаваў ёй есці, прыўзнімаў на падушках галаву, даглядаў яе, супакойваў здабываў па аптэках лекі, працаваў уночы, каб аддзячыць дактарам і не прыйсці да яе ў палату з пустымі рукамі. Шмат працаваў. Цягнуў і цягнуў ярэмца.
Ён кахаў яе.
Яна памерла, але так і не зразумела, што свет не проста несправядлівы — ён суцэльна несправядлівы. Несправядлівы і да несправядлівасці, і да кахання.
Як у Бога за пазухай
Шэсцьдзесят гадоў разам. Шэсцьдзесят гадоў жыцця як у Бога за пазухай. Ён быў інтэндант, генерал. Заўсёды заняты, заклапочаны, нават па выхадзе ў адстаўку: «Не хачу, каб ты хоць калі зведала нястачу». А яна — пры ім: жонка, каханка, кухарка, прыслуга, сяброўка — усё разам.
Жыццё прамчала, як імгненне. Жыццё прамільгнула...
Яна выцяла яго. Моцна, наводліў. Пасля яшчэ і яшчэ. Па галаве. Біла і галасіла. У яго пайшла кроў. 3 рассечанай губы, з носа. А ён толькі бездапаможна ўсміхаўся. Паказаў вачыма на сервант. Там, у верхняй шуфлядцы, ляжаў дамскі, інкруставаны слановай косцю пісталет. Падказка? Ён кіўнуў: давай!
_	Леанід Маракоў
Яна не вінаватая. Яна — здалася, зламалася, сарвалася: ён зноў вырваў шланг, праз які апаражняўся. Пад раніцу заснуў павярнуўся на бок і — шланг зляцеў. Ці ж першыня! Божа, зноў гэты смурод. Ён працінае, выварочвае, душыць...
Ён не варушыўся, астываў, а яна ўсё перакладвала пісталет з рукі ў руку, не магла прыйсці да памяці. Нарэшце ачомалася, села ўзгалавашча на крэсла. Апошнія некалькі месяцаў амаль не ўставала з яго: чакала, спадзеючыся на цуд. Цяпер усё. Уздыхнула: «Дзякуй Богу, канец. Даруй, любы. Даруй і павер: цярпела, але — не вытрывала. Гэта, выходзіць, мне не да падняцця. Але ты не хвалюйся, я скора».
Прайшла на кухню, узяла падрыхтаваную загадзя капсулку, паклала ў рот. Наліла ў шклянку вады. Запіла. Вярнулася ў спальню. Легла побач з ім. Была шчаслівая: зноў разам.
Ціха заснула.
Я люблю любіць
Каханне!
Каханне — гэта найвышэйшы, дадзены нам Богам духоўны і душэўны дар. Найлепшае з набытага чалавекам на зямлі. Повязь развіцця і эвалюцыі.
Яно ап’яняе, змушае траціць галаву —і ўзносіць да нябёсаў. Робіць свет прыгожым. Рухае яго наперад. Скіроўвае ў будучыню.
Каханне — гэта надзея, мара і мроя, покліч продкаў прага дасканаласці. Усведамленне сэнсу жыцця. Найвышэйшае шчасце. Асалода. Найсвятлейшае жаданне. Удача. Перамога. Удзячнасць. Слёзы і смех. Слёзы радасці. I ад душы смех.
Каханне — гэта Дабро.
Гэта — Рай.
Але ёсць пачуццё, мацнейшае за каханне, най!чацнейшае ў свеце пачуццё.
Рэўнасць!
Рэўнасць — гэта кара нябесная, найбольшае зло.
Рэўнасць, як і інтуіцыя, вышэй за розум. Але інтуіцыя дапамагае розуму, рэўнасць жа вядзе да страты яго.
Запісы 		 26
Рэўнасць — гэта сатана з апраметнай, д’ябал, што пракраўся ў душу. завалодаў сэрцам, свядомасцю, целам.
Рэўнасць спусташае духоўна, адбірае сілы, нявечыць жыццё, лёс. У рэўнасці няма логікі. Яна адвеку алагічная: кахаеш чалавека і — лічыш яго здраднікам.
Рэўнасць — гэта атрута, змешаная з крывёю, ракавая пухліна, што спавіла і спаралізавала цела, змусіла яго гнісці. Жах памутнелага розуму, самакатаванне да няпамяці.
Рэўнасць — гэта перамога рэфлексаў над інстынктамі. Але не ў саюзе з эвалюцыяй, а насуперак ёй.
Рэўнасць — гэта рэгрэс, дарога, якая вядзе ў нікуды.
Рэўнасць — гэта Пекла.
Гэта — нянавісць! Татальная нянавісць — нянавісць да блізкіх.
Я ненавіджу ненавідзець!
Я люблю любіць!
БОНУС
(3 чорнага сшытка)
Чужаземец
Вязень ведаў, што не вытрымае катаванняў, але ведаў і іншае: у яго ёсць шанец — хворае сэрца. Яно не стрывае, здасца, згарыць, перастане біцца раней, чым развяжацца язык.
Яго білі прафесійна і доўга. Мінула вечнасць, перш чым з палёгкаю ўсвядоміў: удараў не ўспрымае і ў прасторы не арыентуецца. Практыкавалася — вось-вось узляціць: адбітае нутро страціла повязь з целам, і яно здавалася бязважкім. Зацеплілася надзея: «Дасць Бог, так і памру, не раскрыўшы рота».
Два мокрыя ад поту малойчыкі адвалаклі вязня ў кут камеры.
Адзін плюхнуў на акрываўленую галаву вадой з вядра, прабасіў:
— Так і будзеш у маўчанку гуляць?
— Нічога,— пасля невялікай паўзы адказаў за вязня другі— У Доктара спяваць пачне. У яго і не такія салаўямі заліваліся. Ііайшлі, мы сваё зрабілі...— Але нечакана павярнуўся і выцяў ляжачага нагой — От, сука!