• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    Ён прайшоў у спальню. Жонка, бессаромна голая, ляжала пад кандыцыянерам. «Дзіўна,— сцепануў плячыма— Заўсёды баялася холаду, не выносіла тэмпературы ніжэй за трыццаць і ніколі не раскрывалася. А тут ляжыць сабе ў патоцы халоднага паветра і ўсміхаецца». Па жончыных грудзях беглі-перакочваліся хвалістыя дрыжыкі. Пісьменнік заціх. Цела прыўзнялося. выгнулася, затрымцела, зноў апусцілася на пасцель. Жонка прашаптала:
    — Яшчэ! Але, але, так! О-о, як мне хораша!
    «Перапрацаваўся! — уздыхнуў пісьменнік,— Два апавяданні за дзень! Сапраўды можна звар'яцець! Спаць! Зараз жа! Інакш — дурдом, міраж, блюзнерства! Пачуецца ж такое».
    Лёг побач з жонкаю. Асцярожна паклаў руку на яе грудзі. 3-пад далоні выслізнула нешта валасатае, потнае, гідкае.
    — Уцякаю, уцякаю! — дыхнуў на пісьменніка жахам знаёмы голас, падмацаваны пахам серы— Ты гаспадар, ты! He хвалюйся. Грунт я падрыхтаваў. Mary, калі хочаш, і далей за цябе папрацаваць. Толькі скажы...
    — Галюцынацыі... Усё! Я паралізаваны, дабіты,— прашаптаў пісьменнік і забыўся.
    — Мой муж — найлепшы ў свеце! — разбудзіў яго жончын пацалунак,— Ноччу ты так салодка ўвайшоў у мяне, што здавалася, сэрца разарвецца ад шчасця. Ты волат! Супер! Як я кахаю цябе! Да няпамяці кахаю...
    «Чуеш, што гаворыць? «Да няпамяці»! Калі ў цябе такое было?! A мяне праганяў!» — ажылі ў пісьменнікавай галаве шматкі фраз.
    Ён выплываў са сну з выразным усведамленнем, што наперадзе яго чакае шмат цікавага. «Вінчэстэр недарма купіў»,— падумалася ў адказ на сваё ж пытанне пра тое, што будзе рабіць далей.
    — Так! Змагацца, не апускаць рук! — загадаў сабе — Біцца да канца.
    Зачыніўся ў кабінеце. Пасля хвіліннай паўзы патэлефанаваў адвакату:
    — Дружа, не дзеля службы, кінь усе справы і знайдзі сур’ёзную фірму пратэзавання. Ніяк не прывыкну жыць без рукі. Хоць дзеравяку якую прычапіць. He, дзеравяку, вядома, не трэба. Даведайся, што ў гэтай галіне ёсць найлепшае, і паведамі. Тэлефануй. Чакаю.
    Чакаць давялося вечнасць — трыццаць неймаверна доўгіх хвілін.
    Званок.
    Адвакат гаварыў, як у гарачцы:
    — He ведаю, можа, дарэмна мітусіўся. У найлепшага і цана адпаведная. Два мільёны каштуе апошняе дасягненне канструктарскакамп’ютэрнай думкі.
    — Пляваць на грошы! — перабіў яго пісьменнік.— Сёння ж аплаці!
    — Гэта можаце зрабіць толькі Вы асабіста. Згодна з дамоваю, каб зняць такую суму патрэбен Ваш подпіс.
    «Малайчына д’ябал: тры — нуль! — паклаў трубку пісьменнік — Спрытна гуляеш! У адны вароты. Добра, дастаў! Што ж, пагуляю і я! Толькі — як цябе знайсці, каб ударыць у адказ? Дзе шукаць? Думай, думай! — заклікала свядомасць — Ратуй сваё становішча, сям’ю, жыццё!
    Галоўнае — пераадолець бар’ер. Прарьгў мажлівы толькі праз апавяданне. Але... такія апавяданні, відаць, пішуцца адно праваю рукою, якой няма. Інакш не выходзіць. Дзе ж узяць руку? Замкнёнае кола. Няма выйсця! Тупік! Фініш! Канец! Прыплылі!
    Стой! Заткніся! Салапяка! Слабак! Выйсце ёсць заўсёды!
    Думай, думай, думай...
    235 !
    Ціха!
    Ёсць! Вядома ж, ёсць!
    Ёсць адно апавяданне. Невядомае. Пра жонку. Яна прасіла яго не публікаваць. Занадта інтымнае. Так яно і засталося ненадрукаваным. Як я забыўся! Зараз жа начытаю камп’ютэру. Можа, пойдзе».
    Пісьменнік прабег вачыма апошнія радкі. Узмакрэлы, паглядзеў на кандыцыянер: робіць. Пачуў знаёмы голас:
    — Махлярства, мой дружа! Пайшоў на падман? Навучыўся чыніць у абход?! Давай, камбінатар, што ў цябе там?
    — Прапанова. Свежая. Я хачу ўвесці новыя, болып жорсткія і цікавыя, правілы гульні.
    — Больш цікавыя, кажаш? Давай, прыдумляй, спрабуй падмануць бацьку. Хоць, як мне падавалася, нам і так з табою сумаваць не даводзіцца. Пра вінчэстэр, скажам, успомніў. Гэта ты дарма. He той метад.
    — Разумею, згодзен, але я пра іншае. Унясём дадатковыя ўмовы. Ты шмат мне даў. А цяпер, наадварот,— адбяры што.
    — Што, прыкладам? I навошта? Які ў гэтым сэнс? Нешта не падабаецца мне тваё хітраванства...
    — Мне таксама далёка не ўсё падабаецца. Зрабі так, каб у мяне не стала найраднейшых людзей — бацькоў!
    — I што потым?
    — Потым — новая гульня.
    «Згаджайся, згаджайся! — заклінаў пісьменнік д’ябла.— He будзе бацькоў — не будзе мяне, і, такім парадкам, скончацца ўсе гэтыя жахлівыя кашмары».
    — Дык тут і думаць няма чаго,— адказаў д’ябал, павесялеўшы,— згодны. Гэтай прапановы я чакаў дужа доўга. Можна сказаць — усё антыжыццё!
    «Ён чакаў, каб мяне не стала? — збянтэжыўся пісьменнік,— Нешта тут не так. Ды чорт з ім! Галоўнае — вырвацца!»
    «Не, чорт — з табою! — ухмыльнуўся д’ябал,— Усё тут акурат так. А што да таго, каб вырвацца, дык — пра гэта ўсе мараць».
    Ён быў у экстазе, у стане трызнення. Ён спаў сам з сабою. На ім ляжаў ён — д’ябал.
    — А-а-х,— стагнаў у. аргазме. Адчуў, што апрытомеў, і з прыдыханнем прашаптаў: — Я ж табе казаў: добрая ўгода, выгадная. Няма продкаў — няма цябе! Хітра прыдумаў. Але так не бывае. Лёсам
    табе наканавана быць у адным біяполі з жонкаю. Раз яе няма — ты стаў ёю. Ты — у ёй. Гэта твой лёс! Затое я цяпер — ты! Прыемныя навіны, праўда? Я — ты. Твая жонка на Беверлі-хілз з табою-мноюд’яблам! He плач! Добрыя навіны, добрыя. Ты ведаеш, а некалі ж гэтак і было! Я толькі вярнуўся ў сваё цела. Вось так! Дзякую. Шчыра! Very well! Каб ты ведаў, як мне надакучыла бадзяцца па Беверлі-хілз!
    Гэта не балюча
    I
    Я HE МОГ РАСТЛУМАЧЫЦЬ ЧАГО АБО СКАЗАЦЬ: «Ты нябожчык!» Як бы вы самы ўспрынялі такі вырак: «Малады чалавек, галубочку, хацеў бы папярэдзіць: жыць вам засталося не болып як год! He болып! I не глядзіце на мяне як на вар’ята, і не спрабуйце раскрыць рот і пра нешта спытаць. Я не ведаю, колькі дакладна часу адвёў вам Найвышні — хвіліну, гадзіну, дзень ці месяц, але пэўна што — не болей як год!»
    Навошта, адкуль нарадзілася, узнікла, усялілася ў мяне здольнасць прачуваць смерць? He сваю — чужую. Як вызначаю, што менавіта гэты няшчасны альбо няшчасная — з тых, каму засталося жыць меней за год? He ведаю.
    Іду па шырокай шматлюднай вуліцы і здзіўляюся: асуджаных не так ужо й мала! Яны быццам апякаюцца аб мой позірк, кідаюцца ад мяне, паскараюць крок, калі не бягуць. Але куды б яны ні кіраваліся, куды б ні ішлі, ні беглі, мне вядомы іх фінал, дакладней — блізкая яго няўхільнасць.
    Чым тыя, каму засталося жыць меней за год, розняцца ад іншых? Як распазнаю іх? Хто надзяліў мяне гэтым жудасным самазабойчым дарам? Хто?
    II
    Я HE МОГ РАСТЛУМАЧЫЦЬ ЧАГО АБО СКАЗАЦЬ. Загаварыў ён. Амаль закрычаў. Нечакана, з налёту. Агідна. Так, мабыць, рыпелі веснічкі ў юдавым доме. Раза*м з голасам з рота вырваўся смурод мярцвячыны.
    — А, новенькі, цёпленькі! Яшчэ неадукаваны? Захапляешся вялікім, невядома кім табе дадзеным усёмагутным дарам? Давай, давай, чмурэй, цешся! Першыя дні ўсе на сёмым небе лётаюць. Язык, пэўна што, свярбіць? Так і хочацца пахваліцца, ударыць у званы? Адгадаў? Прызнавайся, не маўчы. Хвалюешся? He бойся. I не спадзявайся што змяніць. Усё згодна з планам. Увесь свет згодна з планам. Здзіўлены? А гэта праўда, павер. Выпадковасцей не бывае. Ведай, пад канец падарожжа і ты будзеш кідацца ад навікоў. Меней за год засталося не нейкім там нешчасліўцам. Акурат нам — мне і табе. Гэта значыць, ты — наш, той, хто ўвайшоў у круг, пераступіў мяжу, трапіў на адваротны бок. Таму ты і ёсць пасвячоны. I не толькі ты! Усе, каму засталося меней за год, ведаюць праўду пра сябе. Ведаюць, але маўчаць. I рота ніколі не разявяць. Пад страшнымі катаваннямі не прызнаюцца. Дзеля сваіх блізкіх і дзеля самых сябе. ёсць закон, правіла, прынцып: балбатун памірае да часу, раней прызначанага часу. Памірае ў пакутах, у полымі, у пекле. A хто хоча трапіць у пекла? Ты?
    Згадка пра пекла прымусіла мяне здрыгануцца ад жахлівай фантастычнай здагадкі: я пазнаю тых, каму засталося жыць меней за год, бо стаў для іх сваім. Я свой, такі самы, як яны, ужо калею, амаль што нябожчык. I ніхто з іх не кажа пра гэта, не крычыць. He хочуць, баяцца адысці раней, Тым болей — у пекла. Але гэта яны не хочуць — нармальныя, звычайныя, якіх бальшыня. Мне ж карта ў жыцці іншая выпала.
    — Я! А хіба ты — не хочаш?! — адказаў пытаннем на пытанне. Ён знямеў ад такога нахабства. Яшчэ ў маленстве я засвоіў: нечаканасць — галоўнае, з чаго складаецца перамога.— Хіба не прагнеш помсты? He імкнешся да справядлівасці? He? Хочаш спакойна дажываць — і ўсё? Навошта? He ведаеш? А я ведаю! Ёсць мэта! Найвышэйшая! Галоўная! Самая першая! Аснова, падмурак, сэнс жыцця...
    — Жыцця? — ачуўся крыкун,— Ну не! 3 жыццём у цябе зараз пачнуцца праблемы! He будзе ў цябе ніякага жыцця!
    Ён пайшоў на мяне. Чамусьці я гэтага чакаў.
    III
    Я HE МОГ РАСТЛУМАЧЬІЦБ ЧАГО АБО СКАЗАЦЬ. Але мог дзеяць. I першы схапіў яго за горла. Што будзе, калі ён памрэ раней часу і не праз свой доўгі язык, а ад маёй рукі? Я заб’ю злога вестуна і закрычу, выкрыю сябе: «Людзі, мне засталося жыць меней як год! Таму прызнаюся: яшчэ за год да смерці асуджаныя знаюць усё, але маўчаць!» Пасля такога самавыкрыцця, думаю, пекла мне забяспечана. А гэта — галоўнае, тое, да чаго я імкнуся: трапіць да юдаў, у апраметную. Знайсці там забойцу бацькі! Вось мэта майго жыцця! Кроў — за кроў, смерць — за смерць! Але смерць за смерць не выходзіць. Я спазніўся. Цягнік пяцідзесятых пайшоў. Застаецца кроў — за кроў, кара — за кару, пакуты — за пакуты.
    Пальцы сціснулі кволае горла. Яму, відаць, і праўда заставалася не шмат часу. Ён быў вышэйшы за мяне, з выгляду дужэйшы, але дарма спрабаваў адарваць ад сябе мае рукі — нумар з абаронаю не прайшоў. Пазногці ўсё глыбей упіваліся ў ягоную шыю. Правы ўказальны намацаў кадык, падчапіў яго, націснуў — і вочы высокага палезлі з вачніц. Жоўтыя, з зялёным ваніты змяёй выслізнулі з яго рота. Я адпусціў кадык, і крыкун абвяў.
    Цяпер мара збудзецца. Я — забойца ды яшчэ і выдаў сябе. Усё зроблена з запасам. Мушу трапіць туды, куды імкнуўся. Заслужыў, дамогся, маю права. Ды што там права — я абавязаны сустрэцца з забойцам бацькі. Дзякуй табе, крыкун, дзякуй!
    IV
    Я HE МОГ РАСТЛУМАЧЫЦЬ ЧАГО АБО СКАЗАЦЬ. Нешта ляцела, вішчэла, набліжалася да мяне. Смерць? Зноў? Адскочыў, прыпаў да зямлі, заціх. Тое вісклівае «нешта» не папала, але паспела зрэагаваць, згрупавацца, перакаціцца, устаць. Загарлала, залямантавала. Яшчэ адзін крыкун?