Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

Запісы забітага кантрабандыста

Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
60.2 МБ
— Выбачайце, што забавілася.
— Вы б яшчэ да другога прышэсця сядзелібуркнула бландзінка і, выявіўшы зайздросны спрыт, шмыгнула за дзверы. Пакінула хлапчанё, быццам забылася на яго.
I бацька як пайшоў у краму, так і прапаў. А можа, вярнуўся ды стаіць дзе за рогам, хаваецца — не хоча, каб ім прылюдна папіхалі.
Я скарыстаў момант і падышоў да хлопчыка.
— А ты малайцом! — усміхнуўся яму— Сцярпеў, не заплакаў.
Мне хацелася пагладзіць малога, пашкадаваць, ды не адважыўся: чаго добрага, спалохаецца, убачыўшы, што падымаю руку.
Раптам успомнілася: у кішэні ляжыць гадзіннік, набыты Зміцерку да дня нараджэння. Падумаў: яшчэ амаль тыдзенв, паспею сыну купіць іншы.
— Трымай! — дастаў жоўценькі, ужо з раменьчыкам гадзіннік — Давай, брат, памагу зашпіліць.
— Не-не! — спалохана адхіснуўся хлопчык.
— Чаму?! — Я бьгў знячэўлены — Паглядзі, які прыгожы!
— Адзін дзядзя ўжо даў быў мне тамагочы. Я пасля два дні ў куце стаяў. Мамка сказала: калі яшчэ раз у незнаёмага вазьму што, яна мяне з дому выганіць,— захныкаў малы,— He трэба!
— Добра, добра,— паспрабаваў я супакоіць хлопчыка — He трэба дык не трэба. Толькі не плач. Ты ўсё роўна малайчына.
Сам сабе падумаў: мусіць, я не першы, хто адбівае атакі гэтай бландзінкі.
Мне нічога не заставалася як пайсці. Плюнуў на чаргу, чакаць не стаў — выйшаў на двор. Глынуў свежага студзеньскага паветра. Угледзеў на другім баку вуліцы цямцю-лямцю — той і сапраўды вызіраў з-за афішнай тумбы.
«Не, Зміцерку я ёй не аддам! — пакляўся сам сабе.— Яшчэ падчэпіць гэткага ж цюхцяя — дзе ты іх, вартых, набярэшся? — і пачне здзекавацца з сына, спаганяць на ім сваю злосць на няўдалы лёс ды на тату-свалату, што зламаў ёй жыццё».
Махнуў таксісту, які пралятаў міма. Учэпістым спрактыкаваным вокам той згледзеў мяне, прытармазіў.
— Дзіцячы садок чатырыста чатыры,— адольваючы нервовую задышку, вымавіў я — Ведаеш дзе? Тады пагналі. Цісні на педаль.
— Націснем, не турбуйцесяспакойна адказаў кіроўца. Паглядзеў на мяне, паківаў галавой: — Я разумею...
Я не ведаў што ён разумее ці мае на ўвазе, але, пачуўшы, што таксіст таксама спяшаецца ў дзіцячы садок, падумаў: «Што нам рабіць з усімі гэтымі ўзгадаванымі сацыялізмам маткамі — сучкамі, ваўчыцамі, гібрыдамі гада і распусніцы?»
Мы не ведалі, што рабіць. Мы проста мчалі па нашых хлопчыкаў. Ён — пасля таго як падвёз чарговую кліентку з сынам, я — пасля няўдалай спробы параіцца з адвакатам.
Сюжэт
Сеў за камп’ютэр. Наважыўся паэксперыментаваць — напісаць апавяданне, не маючы пэўнай задумы, напрацовак, сюжэта — нічога з таго, што ёсць у пісьменніка, калі ён бярэцца за пяро. Хоць мець сюжэт, відаць, не так ужо і важна. Дапусцім, апавяданне акурат і будзе пра тое, як прыдумаць сюжэт. Успомнім бяспройгрышныя тэмы: каханне, здрада, нянавісць, смерць. He густа. I галоўнае — усё ўжо было. Пра ўсё пісана-перапісана, усё заезджана да нудоты. I таму... Ой, што там, за акном, бліснула? Знічка? Ды якая яркая! Пашэнціла дык пашэнціла. He трачу дарма часу, загадваю жаданне: дай мне, Божа, вузлавое слова, слова-спружыну, слова-матор. Я хачу, каб... каб... Стоп! Ёсць! Завёўся!
Матацыкл завёўся.
Малодшы брат паглядзеў на старэйшага:
— Ты абяцаў — сёння ўжо абавязкова павозіш.
— Сядай, назола, усё роўна не адчэпішся. Але каб пасля не крыўдаваў. I бацьку не ўздумай скардзіцца. Сам напрасіўся. Лаві шлем. Зашпіліў? Яшчэ раз пытаюся: не перадумаў? Упэўнены? Тады сядай!
Павесялелы малодшы гэпнуўся на заднюю сядуху, радасна адрапартаваў:
— Гатовы!
— Узорны піянер! Цяпер хапайся за мяне і трымайся мацней,— загадаў старэйшы.
Газануў некалькі разоў як бы правяраючы «машыну», нарэшце адпусціў счапленне, і браты літаральна паляцелі з месца.
Малодшы брат ніколі б не паверыў, што мчаць на матацыкле будзе так страшна. 3 першых жа метраў яму перацяло дыханне, здавалася, вось-вось ён зляціць з сядла і разаб’ецца. Насмерць, ушчэнт. Толькі што, у момант абгону, ледзь не зачапілі грузавік. На павароце нага чырканула па асфальце. «Хутчэй бы ўсё скончылася,— думаў ён, дранцвеючы ад страху,— За кіламетр буду матацыклы абыходзіць. 0 Госпадзе...»
Пашанцавала, Бог злітаваўся.
Званок.
Зняў трубку:
— Слухаю.
— Вы яшчэ дома,. Сяргей Канстанцінавіч? — пазнаў механічны голас сакратаркі — А пара б ужо выехаць: у шаснаццаць нуль-нуль пачынаем. Як — што? Забыліся? У Рыгора Сцяпанавіча дзень нараджэння! Вы мяне добра чуеце?
— Чую, чую... Дзякуй, што нагадалі — Хуценька паклаў трубку, пакуль гэтая сарока не затлуміла галаву дарэшты,— Так, на чым жа спыніўся? «На бліжэйшым павароце нага чырканула па асфальце. «Хутчэй бы ўсё скончылася,— думаў дранцвеючы ад страху— За кіламетр буду абходзіць матацыклы. 0 Госпадзе...» Пашанцавала, Бог злітаваўся».
He, Бог тут ні да чога. Усё выракуе ўдача. Разгледзім той самы выпадак з матацыклам. Удача прыходзіць да канкрэтнай асобы. Гэта значыць, спачатку трэба нарадзіцца чалавекам, а не сланом,
скажам. Бо сланы не ездзяць на матацыклах. Пэта і ёсць першая ўдача. Тады — дажыць да таго веку, калі зможаш трымаць руль. Другая ўдача! Далей...
Далей пажадана не траціць часу на пустое мудрагельства і падумаць, што падаць паважанаму шэфу і мужу маёй каханкі, Рыгору Сцяпанавічу. Можа, рогі? He смешна. Ён гумар не ацэніць і зробіць з іх вяшак, на які ў бліжэйшыя восенныя месяцы раз у тыдзень я буду вешаць сваю куртку. I штораз перад тым, як пацешыцца з ягонаю красуняй, прыйдзецца дакараць сябе ў думках, які я подлы і нягодны: спакушаю шэфаву жонку без аніякага сораму. Зрэшты, годзе займацца самавыхаваннем — збіўся з сюжэта. Што там з хлопцамі? Яшчэ ездзяцца? Пара тармазіць.
— Усё, спектакль скончаны,— заявіў старэйшы брат,— Паркуемся.
«Здаецца, жывы,— абмацаў сябе малодшы— Во праехаўся. На ўсё жыццё запомню!»
— Ну што, набраўся страху? — злез з матацыкла старэйшы.
— Дзе-е там,— малодшы стараўся гаварыць спакойнаусё нармальна. Амаль што як на веласіпедзе, толькі з гары.
— На веласіпедзе, кажаш? — засумняваўся старэйшы — А самому за руль не хочацца? Я пакажу, што трэба рабіць.
— Праўда? — не паверыў малодшы. I ўчапіўся за здагадку: «Напэўна, самому кіраваць матацыклам не так страшна, як вісець ззаду?»
— Сядай на маё месцапачаў старэйшы першую навуку— Бліжэй да руля. Па-блатному будзеш ездзіць, як навучышся. Цяпер пакруці ручку газу, адчуй яе. Націсні на тармазы, прывыкай да педаляў...
Нешта я завалаводзіўся з хлопцамі. Пара бегчы на босавы імяніны.
У кватэру на трэцім паверсе аднаго з найпрэстыжнейшых дамоў горада ўляцеў з робленаю, да вушэй. усмешкаю. Віншаванне загадзя амаль слова ў слова спісаў — прыдумваць не было калі — з адное паштоўкі, прысланай мне летась:
— Дарагі (па*мяняў імя і імя па бацьку) Рыгор Сцяпанавіч! Ад усяго сэрца («Так,— прызнаўся сабесэрца якраз жа ў мяне і няма»)... віншую вас з юбілеем. У гэты радасны для вас і, безумоўна ж, усіх нас (ой, ці для ўсіх?) дзень хацелася б зычыць вам
вялікіх поспехаў у працы, моцнага здароўя (пры гэтым стандартным зычэнні ў мяне чамусьці пачаў заплятацца язык) і доўгіх гадоў жыцця! — Адразу спытаў сябе: «3 такой жонкаю?» I сам сабе зазначыў «Крый Божа, тым болей з такою жонкаю!» Сабе ж дадаў: «3 гэткай ненажэрнай красуняй год за тры трэба лічыць. Так што наўрад ці...»
Перакульваючы ў рот чарку, зноў успомніў пра матацыклістаў.
— Цяпер адзін зможаш праехацца? — глянуў старэйшы брат на малодшага пасля таго, як тры гадзіны запар бавіў яго на пустцы непадалёк ад дома.
— Пытаешся! — усклікнуў малодшы — Сам жа бачыш, я ўжо о-го-го як кірую!
— Думаеш? — недаверліва пахітаў галавою старэйшы,— Што ж, паглядзім. Пакуль што — толькі да нашага дома і назад. Зразумеў?
— Зразумеў. Рукі, праўда, крыху дрыжаць. пэўна што, з непрывычкі. Можа, кругоў пяць яшчэ зраблю тут, а пасля рызыкну і па вуліцы?
— Добра, займайся. Галоўнае — адпрацуй да аўтаматызму перамыканне хуткасцей. Руль трымай моцна, не торгайся. I ў павароты старайся плаўней уваходзіць...
Пакуль малодшы брат даводзіў да бляску тэхніку кіраванця, тосты на чэсць Рыгора Сцяпанавіча пайшлі па другім крузе. Да майго чарговага выступу было далёка, і я спусціўся, здавалася, незаўважна, у двор — падыхаць свежым паветрам. Амаль што адразу ж выбегла і яна.
— He глядзі на мяне так,— кінула, ледзь не крычучы,— Я ўсё прагадала. Сказала Грышу: пакуль, маўляў дойдзе да гарачага, хачу спакойна пакурыць. А на лоджыі поўна гасцей...
— А я пра што...
Далей я не стаў выпрабоўваць лёс і моўчкі пачаў рухацца назад. Яна ценем кінулася за мною.
У пад’ездзе схапіла мяне за плечы, прыхінула да сцяны.
— Абдыміпрашаптала, заплюшчваючы вочы,— Я хачу цябе.
«Вар’ятка! Убачаць жа! Далібог, убачаць! — пранеслася ў галаве,— Няўжо не разумее? У нас жа сем’і, дзеці. Пазабаўляліся, пацешыліся і — годзе».
— Ціха, супакойся,— узяў яе за рукі,— Дачакайся панядзелка. Я ў абед вырвуся. Абяцаю.
— Ніякіх панядзелкаў. Ніякіх абяцанняў. Хачу цябе зараз, кожны дзень, заўсёды, усё жыццё!
«Сапраўды з глузду зёхала,— занерваваўся я— Што рабіць? Як супакоіць вар’ятку?»
— Абяцаюпрыціснуў да сябе.— У панядзелак прыеду, сядзем, усё абдумаем і...
— Ніякіх «і»! Я не веру! Я не дачакаюся! — перабіла,— Я болып не магу чакаць’
He стрываў:
— Усё! Годзе! Пусці! — лёгенька адштурхнуў яе і ступіў да выхаду. Адтуль — на вуліцу. На другім баку — стаянка таксі. Машыны ёсць! Яшчэ пару метраў — і я вольны. Яна вернецца да гасцей, жыццё пойдзе сваёй чарадою, і вечар скончыцца без скандалу.
Яна, імгненна ўсвядоміўшы, што засталася адна, ірванулася ўслед.
— Спыніце яго! — закрычала.
I гэтае «спыніце!» апаліла мне плечы. «Уцякаць! Куды? Ці мага?» Спачатку захапіўся, пасля заблытаўся, цяпер вось магу дабегацца. От табе і сюжэт. А як там, дарэчы, мае хлопцы?
— Значыць, дамовілісянагадаў старэйшы брат малодшаму,— толькі туды і назад. Калі будзеш праязджаць паўз наш дом, на вокны не глядзі — чаго добрага, у слуп урэжашся.
Малодшы сядзеў за рулём, падгазоўваў і старэйшага не слухаў. Ён паверыў у свае сілы і думаў толькі пра адно: хутчэй у бой. Паказаць старэйшаму, што можа не проста праехацца, прапаўзці чарапахай. He! Ён праляціць эфектна, як сапраўдны матацыкліст.
I малодшы газануў і сарваўся з месца. Пад’язджаючы да свайго дома, яшчэ здалёк выгледзеў знаёмыя вокны. «Вунь нашы,— усміхнуўся— Можа, там і мама стаіць? Махну рукою: салют, мама! От здзівіцца!»