• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    60.2 МБ
    Уладзімір і Марына, толькі калі засталіся адны, падняліся.
    У супернумар ішлі моўчкі і няспешна. нібыта, не змаўляючыся, ашчаджалі сілы. От і заказаны люкс. Зайшлі. Уладзімір замкнуў дзверы і паклаў ключык у сакрэтную кішэньку пакутнага пінжака — перастрахоўваўся. «А раптам не дагаджу ці яшчэ што не спадабаецца».
    Марына паводзіла сябе так, быццам была адна. Hi слова не кажучы, падалася ў лазенку і бясконца доўга мокла пад дупіам. Вымучыла Уладзіміра дарэшты. Калі выйшла, ён быў такі зараджаны, што не ўсё цяміў. Адважыўся. Абняў яе, падхапіў на рукі, панёс да ложка. Асцярожна паклаў. Лёг побач. He мог стрымаць дрыжыкаў: вельмі ж прыгожая была Марына, не верылася.
    Яна ляжала з заплюшчанымі вачыма, пра нешта думала. «Пэўна што, не пра мяне»змеркаваў Уладзімір.
    Знячэўку павярнулася на бок, як бы дэманструючы сябе, і спытала:
    — Ты з такой, як я, спаў?
    — Не,— адказаў шчыра .Уладзімір,— Гэткіх вышыняў браць не даводзілася — А нутраны голас дакінуў: «Можа, таму і жывы?»
    Зноў — цішыня. Ён успомніў амаль што дзіцячае: маўчанне — знак згоды. Асмялеў перасіліў сябе, спытаўся:
    — А ты?
    — Я, апрача мужа, ні з кім не была.— Марына паглядзела яму ў вочы— Кажуць, што ён харашун. якіх мала. He ведаю. Ведаю
    ц
    203
    і"
    галоўнае: не любіць ён мяне. Часам здаецца, што прычына ў арыентацыі...
    «Неяк надта ж цвяроза разважае,— захваляваўся Уладзімір — Так можна і перагарэць. Пара атакаваць».
    Атакаваць не давялося. Павярнуўшыся да Марыны, убачыў: яна — палала. Ярчэй за яго. Шмат ярчэй!
    I тады ён выбухнуў. Доўгія хвіліны чакання, пакуль Марына была ў лазенцы, страх, што ўсе намаганні застануцца марнымі, плюс аграмадны «завод» ад яе непраўдападобнага хараства зліліся ў адно, увайшлі ў рэзананс, і... Уладзімір панёсся, памчаў, паляцеў — забыўся на ўсё на свеце.
    Гэта было нешта на мяжы чалавечых сілаў. Здавалася, ажылі два вулканы, і лава аднаго намагалася паглынуць лаву другога.
    Зацішак, што надышоў разам з світанкам, здзівіў. «I як выжыў, вытрываў, змог?! — не верыў Уладзімір— Сёмае неба! Цяпер я ведаю, што такое ўзысці на сёмае неба! Гэта калі бярэш планку, у жыцці для цябе немажлівую, недасяжную...»
    Разбудзіў стук у дзверы. Уладзімір расплюшчыў вочы. Разгледзеўся. Марыны побач не было. Дзе яна? Пайшла?! He! У лазенцы святло.
    Ахінуўшыся прасціною, падышоў да дзвярэй:
    — Алекс, гэта ты спаць не даеш? Мы ж не ў цягніку, свой прыпынак не праедземабурыуся, адчыняючы дзверы.
    — Салют, салют!
    — Добрага ранку!
    — Затаіліся, суб’екцікі?! — уварвалася за Алексам уся вясёлая кампанія.
    — Сюрпрыз маладажонам! — выступіў наперад Віктар,— Рада брыгады пастанавіла: сёння ж гуляем вяселле!
    — Што вы, хлопцы? Цішэй! Марына пачуе, дык дасць вам вяселле, а заадно і на арэхі.
    — Ты чаго гэта? — выйшла з ваннага пакоя Марына.— Пазабаўляўся з дзяўчынай, а цяпер адмаўляешся ад яе?!
    — He адмаўляюся! — з радасцю, зусім па-хлапечаму адгукнууся Уладзімір,— Хіба ад багінь адмаўляюцца? I марыць пра такое не мог.
    — А я марыла,— зусім сур’ёзна перабіла яго Марына,— Пра такога, як ты! Прыгожага, дужага, добрага!
    — Во так, Валодзька, трапіў ты ў нерат,— узрадаваўся чамусьці Віктар — Здавайся, калі прайграў будзь рыцарам.
    Пра рыцараў была першая кніга, прачытаная Уладзімірам гадоў у шэсць. Ён заўсёды быў за рыцараў. Гуляць дык гуляць! Тым больш на ўласным вяселлі!
    — Здаюся, што з вамі паробіш! — усміхнуўся Уладзімір.
    — Тады за мной! — імгненна зрэагаваў спрактыкаваны Алекс.
    He бавячы болып часу, кампанія выправілася ў рэстаран. Уладзіміру зноў давялося раскашэльвацца. Другая гульба ў рэстаране нагадвала першую, з выняткам таго, што танцы былі не калектыўныя, а парныя. Да ўсіх прыйшла нязвычная, проста безаглядная раскаванасць — ніхто нікога не саромеўся. Праўда, чамусьці цалаваліся і абдымаліся ўсе, апрача маладых. Новым сябрам удалося падняць іх на «горка» толькі раз. Пацалунак атрымаўся такі задоўжаны, што паўтарыць яго маладая не адважылася.
    Разбегліся недзе апоўначы. Гуляць пазней сілаў не было. Што ні кажы, а надходзілі трэція няспаныя суткі.
    Рэшту тае ночы Уладзімір правёў... у раі. Так-так! У раі яе цела — пяшчотна-цнатлівага, даверліва-смелага, полымна-спапяляльнага. Яно атуманьвала «Энволем», адбірала розум.
    Ранак выдаўся хмурны і тужлівы. Пэўна што, дзеля салідарнасці з сябрамі, засмучанымі блізкім расстаннем.
    У аўтобусе гамоны спакваля перайшлі ў шэпты, а на момант сядання ў цягнік і зусім скончыліся. Нават няўрымслівы Алекс прыціх.
    Уладзімір сядзеў насупраць Марыны і не зводзіў з яе вачэй. Ён захлынаўся ад кахання, жадання, шчасця і не зусім разумеў дзе знаходзіцца, што вакол адбываецца. Адчуваў толькі яе пагляд. Быў яго нявольнікам. Належаў яму. Ён пакахаў Марыну, пакахаў больш за жыццё...
    Мінск сустрэў іх страшэннай залевай. Уладзімір не заўважаў яе. Глядзеў як аддаляецца таксі, у якое села Марына.
    «Усёуздыхнуў— казка скончылася. Яна нават не азірнулася».
    II
    Першыя дні ён чакаў званка, але потым успомніў што ў спеху забыўся даць нумар тэлефона Марыне. Зрэшты, не забыўся. Ён проста разгубіўся пры развітанні. А цяпер кусаў сябе за локці.
    Штоночы Марына снілася, стаяла перад вачыма, але... Надходзіла раніца, пачынаўся новы дзень, неадкладная работа — і ў інстытуце, і ў дыскатэцы,— адсоўвала ночныя мроі на другі план, засланяла іх, прытупляла. Паступова жыццё ўвайшло ў сваю звычную каляіну, стала, як і раней, ціхім, аднастайным. Але нешта ў душы не давала спакою. Яна нібыта працівілася шэрай будзённасці. Жыло ў ёй нейкае прачуванне, ці што?
    Казка, перажытая ім у Чарнаўцах, не забывалася. Аднак жа ўсё часцей з нейкай тужлівай наканаванасцю думаў пра тое, што гэта была сапраўды ўсяго толькі казка, якая наўрад ці паўторыцца. Нікому, нават найбольшаму шанцуну не суджана такое шчасце. Адсюль і прысуд: не спадзявайся і не чакай! Скажы дзякуй і за тое, што былоне кожнаму і яно выпадае. Усе мы занадта грэшныя, каб назаўсёды трапіць у рай. Суцешся тым, што зведаў яго.
    Прыходзілі і думкі іншага складу-ладу. Маўляў, чаго ты нудзішся, быццам страціў ні болып ні менш як самога сябе? А чаму не дапусціць, што гэта была прыемная, памятная, нават незабыўная, але ўсяго толькі дарожная прыгода? У дарозе чалавек разнявольваецца, вызваляецца ад усялякіх путаў збрыддага жыцця і лёгка спакушаецца ўсякай мажлівасцю адхлання, стоць галавой кідаецца ў прымроены вір пачуццяў ды ўчынкаў зусім недапушчальных, неверагодных у жыцці, што засталося недзе там, ззаду, за плячыма, на другім канцы чыгуначнай калейкі ці стужкі шашы. Вось гэтак і ты: выпадкова, знячэўку трапіў у прыгожую дарожную казку. Але ж дарога скончылася, а дакладней, вярнулася да свайго пачатку. I ўсе, хто быў у дарозе, таксама вярнуліся да самых сябе. I яна вярнулася да таго, ад чаго збегла на некалькі дзён развеяцца. Урэшце, вярнулася да мужа, якога, магло здарыцца і такое, пачала кахаць па-сапраўднаму — моцна і верна. А на цябе, выпадковага ўдзельніка іскрыста-вясёлай, разбязуранай дарожнай інтэрмедыі, даўно забылася.
    Уладзімір такія думкі гнаў прэч. He пагаджаўся. Бо інакш чаму неспакойна ў яго на душы, чаму як быццам жыве ў ёй прачуванне чагосьці? Як і тады, перад ад’ездам з Мінска, калі вагаўся, ехаць ці не ехаць у тыя загадкавыя хіба сваёй назвай Чарнаўцы.
    I аднойчы — званок празвінеў. У кожнага ў жыцці калі-нікалі звініць такі званок.
    — Зусім забыўся на Алекса! А ён усё памятае. I чыйсьці дзень нараджэння памятае. I абяцанне запрасіць на яго ў госці! Алекс
    усё памятае, не раўнуючы як некаторыя. I калі гара не ідзе да Магамета...
    — Што за наезды? — улучыўся ў гульню Уладзімір,— Кінуў мяне на волю лёсу — і бочкі коціш?! Якім, дарэчы, ветрам у сталіцы? Праездам з Парыжа. у сэнсе, з Чарнаўцоў?
    — Давай жартуй, небарака,— працягваў атаку Алекс — Спі, спі! Так усё жыццё і праспіш! А тым часам некаторыя патрабуюць працягу банкету. I сёння гэтыя некаторыя надумалі яго наладзіць! Карацей, чакаем а сёмай у «Камянях». Чысці пёркі! He так шмат часу засталося. I ні пра што не пытайся. Усё роўна нічога не скажу. Салют! Канец сувязі!
    — От змей! — абурыўся Уладзімір,— Разбудзіў, заінтрыгаваў завёў і павесіў трубку. Малайчына! У сваім амплуа.
    У рэстаран Уладзімір думаў зайсці ціхама. Цікава ўсё ж было даведацца, хто гэтыя «некаторыя». Але хітрун Алекс пераняў яго яшчэ пры ўваходзе. 3 падазронай ветлівасцю дапамог здаць у гардэроб куртку, узяў за руку, папрасіў перад уваходам у залу заплюшчыць вочы.
    — Ну вы і даяце! — не стрымаўся Уладзімір, калі ўбачыў за сталом усю цёплую кампанію.— От сюрпрызёры! Так і разрыў сэрца можна атрымаць! — пачаў і знямеў: за сталом сядзела Марына.
    «Божа! Гэта і праўда яна! Душа — не памылялася. He было гэтых тыдняў і месяцаў ростані. Я толькі ўчора сказаў ёй: да сустрэчы, любая! У Чарнаўцах была не казка. Ў Чарнаўцах я пакахаў! Упершыню! Моцна! Назаўсёды! Марына — мой лёс, мая радасць, маё шчасце!»
    Яна была фантастычна прыгожая! Яўна надумала перасягнуць сябе тую, чарнавіцкую. Багіня! Уладзімір зразумеў што не можа жыць без яе. Ды ён без яе і не жыў. Чакаў. Увесь гэты час чакаў! I дачакаўся! Ён — кахае! Свет перавярнуўся, перакуліўся, пакаціўся. Уладзімір адчуваў, што лунае над прорваю разам з ёй, баючыся яе і згараючы ад кахання. Што ж, хай згарыць, няхай зваліцца ў бездань — ён усё роўна будзе ўдзячны лёсу.
    I каханне іх павяло.
    Яны пайшлі з рэстарана раней за ўсіх. He вытрывалі, збеглі!
    Таксіст ленавата патлумачыў, што па адзінаццаці менш чым за два лічыльнікі з месца не скранецца.
    — Тры! — засмяяўся Уладзімір,— I едзьма за горад. Будзем шукаць гасцініцу дзе прымаюць мінчукоў.
    — Завязу хоць за блізкі свет,— выскачыў таксіст з машыны, каб адчыніць Марыне дзверцы.
    I Уладзімір заплаціў тры лічыльнікі. Заплаціў дзяжурнай у міжнародным цэнтры адпачынку «Юнацтва», заплаціў раніцай у рэстаране за «вечаровы» стол.
    Пасля сняданка Марына дадому не паехала, засталася з ім. I Уладзімір не задаваў пытанняў — прыняў яе волю як належнае. Іншага не ўяўляў. He прыходзіла да галавы.
    Ён вярнуўся ў казку. Ужо амаль не спадзеючыся на тое. Ды падкочваў пад сэрца ледзь улоўны трывожны халадок. Ад усведамлення, што кожная казка мае не толькі пачатак, але і канец, няхай сабе, часцей за ўсё, і шчаслівы. А ён не хоча, каб казка канчалася. Ён зробіць усё, каб іхная з Марынай казка доўжылася без канца. Толькі наўрад ці ўсведамляў, што абраны ім шлях — не самы пэўны. Хутчэй наадварот — найзгубнейшы, нават трагічны.