Запісы забітага кантрабандыста
Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
Сядаючы, на ўсякі выпадак азірнуўся: нікога, чыста. Ну й добранька.
— У Раўбічы!
— Усёк! — кіўнуў таксіст у люстэрка задняга віду— За асобную плату магу пасля і пачакаць.
— А чаго нас чакаць? — адрэагаваў ускідваючы бровы,— Мы ж не на пікнік зберліся. На работу едзем, познімся ўжо.
— Вядомападкалупна ўсміхнуўся кіроўца— Добрая работа. Свежае паветра і ўсё такое...
Я не стаў высвятляць наконт шматзначнага «і ўсё такое». Сабакі гаўкаюць, а караван ідзе. йтак моўчкі і дабраліся.
183
Ля ўвахода ў ціхі двухпавярховы будынак не было прыпаркавана ніводнай машыны. «Прыехаліуздыхнуў,— выходны». He разгубіўся (а ёсць іншыя прапановы?), падышоў да дзвярэй, пастукаў.
— Хто галоўны? — спытаў у хлопца ў трыко, які ўзнік на парозе.
— У выходныя — я за яго. Але сёння сауна не робіць. He пашанцава-ала вамвысокім сапрана выдаў ён нечакана. (Блакітны, ці што? I дзе гэта я чуў такі высокачастотны галасок?) — От калі наконт масажу,— заўважыў ён баксікі ў маіх руках (заначку ад Яе Вялікасці), рэзка крутнуў галавой — прачнуўсядык гэта мы можам. У мяне вышэйшая катэгорыя. Я не які там самавук цёмны.
«Кемлівы хлопчык,— заўважыў— Гадоў трыста таму добрым бы халопам быў». I з нядбалай усмешкай багатага бізнесоўчыка прамовіў:
— Прагнем усяго і па поўнай праграме, акрамя масажу — тут мы і самі як-кольвек разбяромся. Урубай катлы, не траць часу.
3 аплатай змяркуемся. I не турбуйся, наўрад ці сёння твае босы аб’явяцца. Наперадзе жаночы дзень. Думаю, у іх праблем і без цябе стае.
Хлопец, здаецца, палымяна любіў шамаценне заморскіх купюраў бо, адчуўшы іх у потнай далоньцы, спрачацца не стаў, a запрасіў прысесці:
— Арганізуем усё ўмомант!
He марудзячы, выйшаў.
Суседка павяла вачыма сюды-туды:
— Неспакойна тут неяк. Здаецца, у такіх месцах асабліва цікаўныя не палянуюцца тэлекамеры ўмантаваць.
Я паблажліва ўсміхнуўся:
— Гэта ты лішку дала, мы ж не першыя асобы краіны. He з тандэма «аператар-гэбіст і пракурор-красунчык».
Сам сабе зацеміў: «Малайцом, хвалюецца, кантралюе сітуацыю, не спіць, як мая, дзень і ноч. 3 такой і праўда не прападзеш. Флірт фліртам, а рэнаме вышэй за ўсё».
Дзяжурны, выявілася, зусім не дурань, і катлы бурлілі задоўга да нашага прыезду: да прыёму гасцей хлопец быў, як у дзяцінстве вучылі,— заўсёды гатовы.
3 разуменнем і ледзь прыкметнай ухмылкай дыпламаваны масажыст правёў нас да запаветных дзвярэй, апынуўшыся за якімі, разумееш, што пакуль ты за імі, ты — у пастцы і, значыць, заўсёды
j Леанід Маракоў
ёсць шанец, што яны могуць зачыніцца (калі вас, вядома, высачылі). Аднак жа не ныем — не каркаем, спадзяёмся на лепшае. У дадатак — акрыяў я духам, гледзячы на фізіяномію масажыста, якая аж свяцілася (думаецца, у прачуванні лёгкіх грошай),— наўрад ці мікрасхемкі ў камеры або мікрафоны парыльню вытрымаюць. A якраз там многія і любяць косці старыя разварушыць, адпачыцьпазабаўляцца. Калі і стварылі такі цуд, дык, відаць так, дух-жар не толькі вочы, але і аб’ектывы слязіцца-пацець вымусіць. He надта верыцца, каб цікаўныя хлопцы разабраліся ў такім тумане, хто з кім і чы,м займаецца. А інакш — які сэнс?
Суседка (цяпер ужо і сяброўка) распранулася з ледзяным — дзівосная жанчына! — спакоем. Адно слова — красуня! Грудзі з другога памеру, як выдавалі пад вопраткай, перайшлі ў трэці. Смочкі ружовыя, як шчокі немаўляці. Сцёгны — пышныя, рэзка пераходзяць у шыкоўную дупку-мяч. Шанцуе ж некаторым! Штодня з такім мячом гуляюць.
Цела-наркотык прытуманіла свядомасць. Ачуняў, уваходзячы ў салодкае запаветнае месцейка. Яна войкала, абдымала, быццам баялася страціць. I я зноўку забыўся.
Час ляцеў.
Няўмольна раставалі чыесьці апошнія імгненні.
He вельмі дурны, а лепш — зусім не дурны шантажыст, выбачайце, масажыст, ці, калі ўжо да канца быць дакладным, масавік-забаўнік прыставіў да другога боку сцяны, якая падзяляла раздзявалку «люкс-нумара» і склад бялізны, паўтараметровыя алюмініевыя драбіны. Пасмейваючыся, ён пацёр спрактыкаванымі пальчыкаміжэўжыкамі вядомую штуку між ног і паглядзеў, ці загарэўся чырвоны светладыёд, які сведчыць, што тэлекамера робіць.
Гарыць! Робіць, родненькі! I яшчэ як! «Вока» аб’ектыва спецзмесівам памазаў — цяпер не запацее!
Няспешна (абазнаны быў, а няўжо ж — неяк раз замітусіўся і загрымеў) самавук-«рэжысёр» злез з прыступак, падхапіў пад паху алюмініевую сяброўку-памочніцу і падаўся ў «студыю», што раней была пакойчыкам для гразевітамінных ваннаў.
— Прыз — у студыі! — сказаў, пераймаючы аднаго вусатага тэлехлапчыну і аблізваючыся ў чаканні,— Ці пакажуць госці сёння што-кольвек вартае? — нецярпліва разарваў поліэтыленавую ўпакоўку відэакасеты. Уставіў скрыначку ў аконца відэамагнітафона,
Крымінальныя апавяданнг 185 што стаяў справа ад манітора на насценнай паліцы над ваннай. Націснуў кнопку «запіс», пасля яе — «паўза». Але апошнюю адразу ж адпусціў— Глядзі, не распрануўшыся пачалі. Каб раней часу не спякліся. Бос за такое кіно ні капейкі не заплаціць. Але не, мужычок — нішто сабе, сапе, стараецца. I дзе гэта я бачыў яго?
Ці — чуў? 0, глядзі ты. і ў мяне пайшло ўгору. Давай, давай, падымайся, слухайся татачкі.
Калі двое на маніторы плюхнуліся ў басейн і прадоўжылі свой інтымны занятак там, «рэжысёр» не вытрываў: «Ваду! Трэба наліць ваду, як у іх!»
Адкруціў кран. Лёг.
Ванна напаўнялася з хуткасцю святла.
— Ухстагнаў «рэжысёр», ператварыўшыся ў акцёра,— А-а-а.
Падаўжальнік сеткавага сілкавання, да якога была далучаная апаратура, гайдаючыся, нібы ванька-ўстанька, на краі паліцы, доўга думаў, зваліцца яму ці не зваліцца. Быццам нешта намеркаваўшы за самога Госпада, ён асмеліўся і скокнуў. Ух ты!
Акцёру-рэжысёру падалося, што гэтак ён яшчэ ніколі не канчаў.
— О-о-о-о!!!
Жалезнымі абцугамі нехта ўхапіў яго за сэрца і рваў з грудзей: «Р-раз! А ну яшчэ! Р-р-раз! Р-р-р-раз! Табе кажу — ад-да-ай!!!»
«Сцэнна-рый няпр-равільны! — скеміў праз імгненне кінааматар, якога забівала токам— 3 вадд-ой — перабор! Прр-агнуў поўнай імітац-цыі».
«І-і-і — бах!!!» — выбухнула свядомасць.
Усё. Фініш. Канец. Смерць.
Ванна, цела, вада, на яе паверхні — згусткі белай непразрыстай субстанцыі, і згаслы манітор.
— Цік-а, цік-а, цік-азабіраў насценны гадзіннік час у тых, што парыліся ў сауне.
Мінула гадзіна.
«Рэжысёр» пруцянеў.
Двое з мокрымі галовамі выйшлі ў фае.
— А дзе ж тут валасы сушаць? — пацікавілася яна, але, убачыўшы патрэбны агрэгат імпартнай вытворчасці, усміхнулася: — Добрая сауна, усё паводле вышэйшага класа.
— Выдатная! — пагадзіўся ён — Супер!
Выходзілі задаволеныя і шчаслівыя.
I
— A масажыст,— павярнулася жанчына да свайго кавалера,— нармальны хлопец, дарма ты пра яго нешта бурчэў. Я, дарэчы, яшчэ як заходзілі, падумала: «Сімпатычны малады чалавек, прычасаны, акуратны, такі не падвядзе». Малайчына, га? Дацяміў: у далікатных выпадках лепш не праводзіць, даць гасцям зысці паангельску, не бянтэжыць іх.
— Але, такіх цяпер рэдка напаткаешпагадзіўся ён — Дабрадушны хлопец.
Праз дзень я нёс труну з «дабрадушным» — маладзейшым за мяне на дзесяць гадоў жончыным братам.
АПАВЯДАННІ ПРА КАХАНШ:
У месяцовым святле
У няпоўныя пятнаццаць трапіў я на турбазу «Юнацтва», пабудаваную яшчэ на схіле сталага сацыялізму недалёка ад знакамітай пескаватай сугі на возеры Нарач. Там і закахаўся ў найхарашэйшую ў лагеры дзяўчынку з дзівосным імем Наташа. Закахаўся не падзіцячаму, а па-сапраўднаму! I галоўнае, яна адказала ўзаемнасцю.
Мы былі на сёмым небе ад шчасця, баяліся разлучыцца нават на хвіліну. Варта было апынуцца сам-друг у зацішку, як страчвалі галовы: ліплі адно да аднаго, абдымаліся, цалаваліся! Бегалі на спатканні ўначы, хоць і ведалі, чы.м гэта магло скончыцца. Але дзіва! Мы праяўлялі незвычайныя цвярозасць і асцярожнасць, ахоўваючы свае сустрэчы ад пільнага вока дзяжурных выхавальнікаў. Упярод нават суседзі з палатаў не ведалі, што апоўначы мы блукаем уздоўж берага, плаваем, пракладваем курс ад каўша Вялікай Мядзведзіцы да Палярнай зоркі і — летуценім. летуценім, летуценім. Божа, пра што мы толькі не марылі! А найперш — каб хутчэй скончыць школу, стаць дарослымі, самастойнымі, згуляць вяселле і нарадзіць шматшмат дзяцей! Чым болей — тым лепей! Весялей! Хіба ж няпраўда?
Здаецца, я і сёння помню, адчуваю, як нясцерпна было чакаць, пакуль усе ў дамку паснуць. Роўнае ціхае дыханне суседзяў было сігналам да падымання. Наташыны сяброўкі — дзяўчынкі ёсць дзяўчынкі! — засыналі хутка і дружна, і да намоўленага месца — старога паўразбуранага пірса ля сугі — Наташа заўсёды прыходзіла раней за мяне.
Помню першую ночную сустрэчу там, ля пірса. Наташа нечакана скінула з сябе ўсё, нават купальнік. нейкі час глядзела праз
мяне, быццам не заўважаючы, што я тут, а тады з разгону кінулася ў ваду! Самы час было аслупянець. Урэшце, я таксама, наўрад ці што разумеючы, пазбыўся майкі, плавак — і да яе.
3 таго часу мы толькі так і рабілі: скідалі адзенне і ў скрозьдонную ночную прахалоду Нарачы. Якая цудоўная была Наташа ў месяцовым святле! Кроплі зіхацелі срэбрам на яе бронзавай ад загару, невыказна пяшчотнай і цёплай скуры, але скочвацца не спяшаліся...
Мы плавалі, давалі нырца, ганяліся адно за адным, абдымаліся і ішлі на дно, разнімалі абдымкі і ўсплывалі.
Выходзілі з вады таксама паводле нашай, першай, завядзёнкі: Наташа крыху адставала, абхапляла мяне ззаду за плечы і так, паравозікам, паволі, нага за нагу, мы брылі да берага. Выйшаўшы, валіліся на халодную ад расы траву. Наташа гарнулася да мяне, грэла, нібыта дзіця, сваім целам, шаптала: «Мой мілы хлопчык!» Салодка туманілася свядомасць ад гэтых п'янкіх слоў.
Рынуўшыся ў адзін з такіх туманоў мы і адважыліся на самаесамае. Упершыню...
Я і цяпер не надта разумею, як і чаму тое адбылося. Я быццам аддаваўся ў жаданы палон нейчае волі. У нашым дзівосным спектаклі рэжысёрам, безумоўна, была Наташа, а я — самаахвярным і палкім акторам. Яна падказвала, вучыла і ставіла перада мною заданні і звышзаданні, а я, скароны ўладай яе чараў, самазабыўна лунаў у невядомых дасюль вышынях, уздымаючыся і падаючы да смяротна-салодкага замірання сэрца.
Але гэта я цяпер так разважаю, а тады...
Мы былі проста шчаслівыя! Нас было ў лагеры толькі двое. Для нас не існавала нікога і нічога. I мы забыліся, ды і наўрад ці ведалі, што там, дзе двое, заўсёды ёсць трэці — лёс.