Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

Запісы забітага кантрабандыста

Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
60.2 МБ
Аднойчы, зайшоўшы далей, чым звычайна, мы выпадкова трапілі ў пастку, якая была расстаўлена зусім не для нас: рыбнагляд з міліцыяй наладзілі аблаву на браканьераў. 3 імі быў і ўчастковы. Ён праявіў уладу — затрымаў «піянераў»: займаліся, маўляў, не тым, чым дазволена. Мы былі раздушаныя яго грубасцю і пошлымі разважаннямі пра раннія палавыя кантакты. Урэшце мы апынуліся ў аддзяленні міліцыі, дзе і мусілі чакаць раніцы. Але ў Наташы між бруднай бетоннай камеры з жалезнымі кратамі дзвярэй сталася істэрыка, і ад «недалетак» надумалі пазбыцца. Праз гадзіну нас даставілі да вагончыка начальніка лагера. Той, паміргаўшы соннымі вачыма, адклаў разбор да раніцы і адправіў ночных гуляк спаць.
Праўда, псрастрахаваўся: загадаў выставіць варту з важатых каля нашых дамкоў.
Прысуд прачыталі на ранішняй лінейцы:
— За парушэнне рэжыму — знаходжанне па-за тэрыторыяй у ночны час — адлічыць Наталлю К. з лагера і адправіць дадому найбліжэйшым аўтобусам.
«Адну?! — здзівіўся я — А мяне? Мы ж былі разам! Я ж — мужчына! Гэта мяне перш-наперш павінны пакараць!»
Ірвануўся са строю:
— Таварыш начальнік лагера! Дазвольце...
— Паслухай, Рамэоз нечаканай сілаю тузанула мяне за руку старшая піянерважатая — У цябе сумленне ёсць? Забыўся, што твая маці прапанаваная на ордэн? Хочаш зняславіць перадавіка вытворчасці?
Няславіць маму я не хацеў.
— Станавіся ў строй! — загадала злосна— Пытанне вычарпана,— I дадала з’едліва: — От герой знайшоўся!
Наташу адправілі ў той самы дзень перад ціхай гадзінай пад пільным наглядам фізрука-культурыста. Яна сядзела ў кабіне старой палутаркі і ціха плакала. На гэтай ламачыне, як называў яе кухар, у лагер прывозілі прадукты. Я глядзеў праз мутнае шкло на Наташу і ледзь стрымваўся, каб самому не расплакацца. Горкі камяк падкаціў да горла, калі машына рушыла з месца. «Усёпадумаў глытаючы ўзняты ёю пыл.— Жыццю майму — канец».
Да сканчэння змены заставалася амаль два тыдні. Яны мне падаліся годам. У апошнія дні, як абуралася старшая піянерважатая, я зусім адбіўся ад рук: знарок хадзіў за тэрыторыю лагера, заплываў за буйкі, не спаў у ціхую гадзіну. Начамі, схаваўшы пад падушку чорна-серабрысты «ВЭФ», слухаў па радыё БІ-Бі-СІ Севу Наўгародцава. Карацей, нарываўся на скандал. Але мяне быццам не заўважалі. Відаць, дзеля мамы.
У дзень ад’езду я першы ўварваўся ў адзін з аўтобусаў што прыехалі па нас.
— Ранавата месца запэўніваеш! — падняў на мяне вочы пажылы кіроўца.— Выезд па абедзе. Ваш начальнік абяцаў нас юшкаю накарміць.
«Якая там юшка! — не знаходзіў я месца ад абурэння— Няўжо не бачыце, што не магу я болып трываць?! Наташа, мілая мая
дзяўчынка, як ты там? Я так даўно не бачыў цябе! 0, як я хачу цябе абняць!»
Здавалася, прайшла вечнасць, перш чым аўтобусы нарэшце рушылі.
Усе тры гадзіны дарогі я бачыў за акном Наташу: валасы, якія даставалі амаль да таліі, пяшчотныя падушачкі шчок, вялікія, заўсёды здзіўленыя блакітныя вочы, мяккія, падатлівыя вусны.
«Наташа!» — клічу я.
He чуе! Усміхаецца, бяжыць да вады. Нешта кажа, паказвае, тлумачыць.
Рэхам далятае нейчы смех. Чый?
Хлопцы і дзяўчаты раскатурхалі: прачніся, соня, прыехалі!
Высадзілі нас там, адкуль забіралі,— каля заводскага Дома культуры. Хоць прыбылі раней, не ў адпаведнасці з графікам — кіроўцы неяк заўсёды выгадаюць час! — сустракала аўтобусы процьма людзей. Шум, смех, радасная гамана: малайчына, паправіўся, загарэў, падрос!
Мама не прыйшла. Яна загадзя паведаміла пра тое ў лісце: «У мяне ўвесь тыдзень — другая змена. Сам разумееш: лета, шмат хто ў адпачынку, замяніць няма каму. Кладу ў канверт талончык на транспарт і рубель на вінаград. Ключы — у цёткі Евы». Гаворка ішла пра суседку.
Іншым разам нястача мамы засмуціла б мяне: мы жылі душа ў душу, не мелі адно ад аднаго сакрэтаў і амаль што не разлучаліся. Але цяпер я быў нават рады, што яе няма. Гэта мне якраз дарэчы: адразу ж, не марнуючы часу, паеду да Наташы. Дзякуй Богу, адрас яе раздабыў. He ведаю чаму з якіх такіх памкненняў, але старшая піянерважатая злітавалася і перапісала з атраднага журнала Наташыны арыенціры ў нашым і на той час ужо велізарным горадзе: «Вуліца Сонечная, дом 12, кватэра 7».
Зазірнуўшы яшчэ раз у пакамечаны лісток, хоць і ведаў адрас на памяць, я выскачыў з аўтобуса. Важкі чамаданчык (мама, збіраючы мяне ў лагер, уціснула ў яго амаль што ўвесь мой гардэроб) балюча біў па калене, але гэта нават падганяла — наперад, хутчэй!
Вось і Сонечная! Нумар дванаццаты на тым баку! Ёсць! Пад’езд, вядома, першы. Пераскокваў цераз тры прыступкі. Другі паверх. Кватэра сем! Прыехалі.
Светла-карычневая абіўка дзвярэй была падзелена залатымі плешкамі цвічкоў на роўныя ромбы. Прыгожа! Прыгожа і дорага.
Гэта крыху астудзіла мяне, прымусіла адвесці руку ад кнопкі званка. У тыя гады мала хто дазваляў сабе такую раскошу — абіваць дзверы. «А Наташка, відаць, з багатай сям’і! Хто бацькі? He казала чамусьці. Можа, не варта турбаваць? Хто я такі, калі падумаць?»
Сумеўся, падняўся на паўпаверха. Прысеў на батарэю пад лесвічным акном. «Раптам яе мама адчыніць? Спытае, што мне трэба?» Ага, не падумаў пра гэта. А такое ж можа быць, што адчыніць маці. Ці бацька...
Але не сядзелася. «Ну і што, ну і няхай адчыніць мама. Чаго баяцца? Я ж не злодзей. Спытаюць, дык і адкажу: разам з вашай Наташай быў у лагеры, яна забылася хусцінку, а я прывёз, вось, калі ласка... Дый не такія ўжо, відаць, яе бацькі вялікія начальнікі, калі дачку з лагера выкінулі».
Пераканаў сябе. Спусціўся, пазваніў. За дзвярыма пачуліся крокі. He вытрываў крыху адступіў, напяўся...
Пстрыкнуў замок. Дзверы адчыніліся.
Наташа! I яшчэ харашэйшая як была! У доўгім яркім халаце — проста ўсходняя князёўна!
— Ты? Адкуль? — ступіла да мяне. Пра нешта хацела спытаць яшчэ, але, нібыта апамятаўшыся, паспешліва прычыніла за сабою дзверы. Нарэшце пацікавілася: — Збег з лагера?
Хацелася пахваліцца: так, маўляў, збег, каб цябе хутчэй пабачыць! Але хлусіць не ўмеў. Сказаў як было:
— Збегчы не пасмеў: мог бы нашкодзіць маме. Проста змена скончылася. Я адразу з аўтобуса, во — з чамаданам, нават дадому не заходзіў. Вельмі сумаваў па табе. Думаў, памру,— не стрымаўся, ступіў да яе, замёр, чамусьці не адважваючыся абняць. Засаромеўся нечага?
— Усё з вамі ясненька,— злёгку адхілілася Наташа,— Мама для цябе заўсёды была самая-самая...
Унізе ў пад’езд нехта ўвайшоў. Дыхнула свежым паветрам. Скразняк расхінуў няшчыльна прычыненыя дзверы з выбітай жоўтымі цвічкамі лічбай 7,
— Кроха, што так доўга? Бяжы хутчэй да татачкі! Ён цябе яшчэ чаму навучыць...— У праёме паказаўся высокі станісты хлопец у будатрадаўскай форме.
He адразу дайшло, хто гэта і які такі татачка. Стаяў, глядзеў і, відаць, па-дурному лыпаў вачыма.
«Не сумавала...— адчуў, як пахаладзела ўсярэдзіне.— Здрадзіла...»
Хлопец убачыў мяне. Хмыкнуў. Перавёў запытальны позірк на Наташу:
— Што гэта за дзіцячы садок?
— Эдзік,— тонкія Наташыны бровы незадаволена ўзляцелі ўгору,— не трэба! Гэта Валік. Мы з ім у адным лагеры адпачывалі...
— Ды ўжо ж бачу, што не ў рэстаране. Пэўна ж, у нармальныя месцы хлопца яшчэ не пускаюць?
— Эдзік, ну годзе табе! Валік хоць і невысокага росту, але вельмі добры і сумленны хлопчык.
«Хлопчык! — адбілася рэхам у галаве — Добры і сумленны хлопчык!»
— А ты — несумленная!
Адразу я кінуў ёй у твар гэтыя словы ці крыху счакаўшы? He помню. Відаць, адразу, з ходу сарваліся. На той момант гэта былі самыя крыўдныя і самыя гнеўныя словы, якія маглі прыйсці мне ў галаву.
Выпаліў я іх, павярнуўся і на злом галавы кінуўся ўніз. Целам расчыніў цяжкія дзверы пад’езда. Выкуліўся з ненавіснага дома нумар 12 па вуліцы Сонечнай. Імчаўся, не азіраючыся, не звяртаючы ўвагі, што чамадан моцна б’е па калене. Нічога не бачыў — бег, бег, бег. Уцякаў ад яе і ад усяго. Ад першага пацалунка, ад першых няспаных начэй, ад першых пакутаў сэрца.
Тады я не ведаў, што ад першага кахання нікому і ніколі не ўцячы!
Пах «Envoi»1
I
Надвор’е, як для пачатку кастрычніка, стаяла проста цудоўнае. Цёпла — каля дваццаці, сонечна. Ісці ў вагон не хацелася. Ддя супрацоўнікаў інстытута турпадарожжа выходнага дня было задарма. Зрэшты, гэта мала турбавала Уладзіміра. Калегі і каляжанкі мо і спакусіліся дармовасцю, а ён? Ліха яго ведае... Але ж падахвоціўся праехацца. I цяпер, перад самай адправай, завагаўся, у нейкай ня-
1 «Энволь» (узлёт, лунанне). Вельмі папулярны ў СССР у 1980-я гг. дэзадарант французскай фірмы Lancome. Вырабляўся з 1950-х да другой паловы 1990-х гг. філіялам кампаніі ў Марока.
пэўнасці марудзіў на пероне, узважваў: а ці ёсць сэнс раз’язджаць? Чаго ён не бачыў у той глухмені — Чарнаўцах? Ці будзе там цёпла, каб, скажам, пакупацца? Мо плюнуць на дурноту, пакуль не позна? У гэтым сваім одуме ўжо быў завінуўся ісці дадому, як раптам нехта паклаў яму на плячо руку:
— Паехалі, не пашкадуеш! Я — экскурсавод. Зваць Аляксандрам. Для сваіх —Алекс. Кожныя выходныя важу ў Чарнаўцы вашага брата. Павер, яшчэ ніхто не шкадаваў, што пабываў у тых казачных мясцінах. Будзем жыць у гатэлі ля самага пода скалы. А паветра якое ў гарах! Пі — не нап’ешся! Мазгі ўдвая хутчэй круцяцца! Карацей, не хвалюйся, усё будзе як мага лепш, супер, абяцаю.
«Абяцанкі — цацанкі, а дурню радасць»пасміхнуўся сам сабе Уладзімір, але пытанне, ехаць ці не ехаць, для яго было развязана. Супраць чыстага горнага паветра не ставала аргументаў.
Неўпрыкмет яны падышлі да сярэдзіны цягніка, падняліся ў вагон. Экскурсавод звыкла, як да сябе ў кватэру, завярнуў у першае ж купэ.
— Ты прысядзь перад дарогай,— паляпаў Уладзіміра па плячы,— а я прайдуся, пагляджу, што за кантынгент назбіраўся. Кадры, як казаў суровы дзядзечка Джо, вызначаюць усё.
«Добры экскурсавод — вясёлы, свойскі,— падумаў Уладзімір — Яшчэ не паехалі, а ўжо, лічы што, пашанцавала».
Неўзабаве цягнік зрушыўся. Аляксандр вяртацца не спяшаўся, і Уладзімір зноў схамянуўся: «Усё-ткі паехаў. I як прабавіць трое сутак у глухмені? Піць днямі й начамі? He лепшы варыянт. А які лепшы? Усё ж дарма паддаўся на ўгаворы. Колькі ўсяго можна было б зрабіць за выходныя! Сітуацыя ў краіне рэвалюцыйная. Перабудова! Хто крэдыты мільённыя вырывае. хто тонамі цукар з рэгіёна ў рэгіён з вар’яцкай дэльтай пераганяе. Некаторыя, нават з табліцай множання не вельмі знаёмыя, да камп’ютэраў сталі неабыякавыя. A ты? Толькі справы ў дыск-кавярні ўгору пайшлі, толькі яна набыла сякую-такую папулярнасць, і на табе — у глухмень. Малайчына! Нічога лепшага не прыдумаў. Няўжо халяўка спакусіла? Даўнавата за прафсаюзныя грошы не ездзіў? 3 паршывай авечкі хоць поўсці клок?»