Запісы забітага кантрабандыста
Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
Уладзімір самахоць — шчасце сляпое! — здумаў доўжыць тую самую, чарнавіцкую, ува ўсіх яе адметнасцях і нюансах, казку. Скласці, прыдумаць новую — паленаваўся, а хутчэй за ўсё — не задумаўся пра яе патрэбнасць. I каханне іх, на жаль, не павяло — панесла.
Рэстараны змяняліся рэстаранамі, сталы прагіналіся ад заказанага: «Усё меню!»,— ансамблі мяняліся, як пальчаткі, таксісты расказвалі легенды.
Ён плаціў, плаціў і плаціў. Плаціў швейцарам і афіцыянтам, фарцоўнікам і метрдатэлям. Спускаў усё заробленае ў кавярні, хоць і зарабляў нямала. Установа была найвышэйшага класа. 3 дапамогаю найлепшай у горадзе спадарожнікавай сістэмы Уладзімір «даставаў» амаль недасягальны амерыканскі сатэліт, з якога высысаў апошнія навіны музыкі і кіно. Кухара адшукалі сярод старых, саўмінаўскіх, ці не з першай саюзнай дзесяткі. Дызайн залы і бездакорнае абслугоўванне маладых афіцыянтак, надзейная ахова — усё вышэйшага рангу. Адным словам, ад юііентаў адбою не было. Грошы плылі, можа, і не ракою, але ручаінай досыць бойкай. Плылі — і сплывалі.
Карацей, жыццё не кацілася, а мчала. Усё было прыгожа, весела, шыкоўна. Шчаслівы, Уладзімір лунаў на сёмым небе і не думаў прызямляцца. Настрой — цудоўны, дух — баявы, сілаў — процьма. Ён — у раі. Ёсць Марына — яго мара, яго найцудоўнейшы сон, яго фантазія, каханне, надзея.
Апавяданні пра каханне £ 20
Так прамінуў год. Год любові і лёту. Год, які зблытаў у адно дні і ночы. Год-імгненне.
Уладзімір зболыпага помніў, як пачынаўся іх апошні дзень. Так, так! Пасля таго дня жыццё скончылася, зноў вярнулася існаванне. Шэрае, ціхае, збрыдлае.
Дзень той быў асаблівы — 8 Сакавіка.
Як заўсёды, ён патэлефанаваў у рэстаран, даў ведамасць, што прыедзе. Нешта заказваць патрэбы не было: там усё ведалі і памяталі. Сустрэцца дамовіліся ў дзевяць. У жаночы дзень у зале пераважалі жанчыны, і гэта дадавала мужчынскай палове пэўнасці сваіх сілаў. Няспешная хада. Усмешлівыя твары. Бадзёрыя галасы.
Найбольш вылучаўся малады лупаты азербайджанец у чорным скураным пінжаку і аранжавай байцы. На яго азіраліся амаль што ўсе вінавайцы свята, а ён не зводзіў вачэй з адной, з Марыны. Ён таксама хацеў узяць сваю планку.
Марына не магла не заўважыць гэтага.
Нічога не заўважаў толькі Уладзімір. Каханне, якое завалодала ім яшчэ з апошняга прыстанку аўтара «Червоной руты», кружыла галаву, рабіла жыццё сапраўды казкай.
Уладзімір не разумеў, што з ім. Недзе пад дванаццаць гадзін адчуў неймаверную стому — быццам усе ранейшыя няспаныя ночы акурат сёння каменем наваліліся на яго. Гэтак, пэўна што, і было.
— Марына, можа, паедзем дадому? Нешта я не ў форме. Вочы зліпаюцца.
— Валодзечка, вазьмі машыну і едзь. He паспееш нагрэць пасцель, як і я прылячу. Зараз пачнецца апошні танец «3 адным крылом». Я вельмі люблю гэтую рэч!
— Добра.
Адказаў няйначай машынальна, не ўсведамляючы, чаму так зрабіў. Толькі пасля, праз колькі гадзін, зразумеў: ягонае папушчэнне — не што іншае, як насланнё, амана. Ён жа цудоўна ведаў: такой дзяўчыне, як Марына, наўрад ці дадуць проста паслухаць музыку.
А Марына? Яна, вядома ж, заўважыла харашуна-азербайджанца. Ну й што? Ёй было смешна: ну-ну, паглядзі, паторгайся. Спакуслівая Маша, ды не ваша!
Але здарылася інакш. Вірлавокі красунчык гіпнатычным паглядам дамогся яе згоды на танец, закружыў і...
«Без меня тебе, любнмый мой, лететь с одннм крылом...»
Чым больш Марына кружылася ў танцы, тым болып у яе кружылася галава і туманілася думка. Віно, потым каньяк шматкроць узмацнілі гэтую аману, і Марына няўхільна і спакваля адыходзіла ў свет казачных ілюзій і чароўнага падману. Яна кружылася, кружылася-п’янела яе галава і, сп’янелая,— усё болып штурхала яе ў вір танца. Вось ужо сціхла мелодыя, пайшлі адпачываць музыкі, а Марына ўсё ляцела і ляцела, ахутваючы ўсіх і ўсё чароўным водарам «Энволю». Яе вялізныя вочы гарэлі шчасцем, вусны нешта ціха і нястрымна шапталі. Зала нібы зачараваная глядзела на адзінокую пару, якая танцавала ў цішы.
Уладзімір спаў як забіты і званка ў дзверы не пачуў. Разбудзіў тэлефон, што ляжаў побач.
— Алё,— адказаў спрасонку. Пачуў кароткія гудкі і кінуў трубку— Каб на вас трасца, жартаўнікі пустагаловыя!
Але гэта былі не жартаўнікі. Гэта быў не жарт. Побач не было Марыны! Нешта здарылася? Што?
Зноў званок. Гэтым разам званілі ў дзверы. Уладзімір зірнуў у вочка: Марына. Усміхаецца. Адчыніў. Марына кінулася да яго, абняла, пацалавала. Доўга не давала ўздыхнуць. Нечакана заплакала.
— Я так знудзілася за гэтую ноч! Думала, да раніцы не дажыву.
— А што здарылася? — пачаў прачынацца УладзіхМір,— Чаму пасля рэстарана не прыехала?
— Падумала пераначаваць у мамы, яна ж за два крокі ад «Камянёў» жыве. He хацела цябе непакоіць. Ты быў такі стомлены, і я падумала: не паеду, хай адаспіцца.
— Непакоіць? Мяне? Але ж ты ведаеш, што я заўсёды рады цябе бачыць! Я кахаю цябе! He магу без цябе! Люблю, калі мяне непакоіш! 3 табою я заўсёды...
— Валодзечка, не будзем пра гэта. Пойдзем у ванну. Зараз жа! Я хачу ў ванну. Я хачу цябе!
Уладзімір не пазнаваў Марыны. Яна, зазвычай стрыманая напачатку, кінулася да яго. як сабачанё:
— Мой! Нікому не аддам! Кахаю, кахаю, кахаю! Толькі цябе!
Уладзіміру гэта падалося дзіўным. «Чаму «толькі цябе»? А што, ёсць яшчэ хто?» — мільганула трывожная думка.
У мала непрытомным стане яны вылезлі з ванны, дапаўзлі да
пасцелі і адразу забыліся.
«Зноў гэты прокляты званок? — адкрыў вочы Уладзімір,— Нехта нахабна выпрабоўвае маё цярпенне».
— Алё! — закрычаў у трубку,— Калі ты, дурань, не перастанеш...
Голас з трубкі перабіў:
— Валодзя, супакойся, гэта я, Лёва, сусед. Чаго разышоўся? Дзеля цябе ж званю, а ты крычыш. Спусціся, пагаманіць трэба. Сур’ёзна!
Уладзіміру не хацелася ўставаць, але ён перасіліў сябе і падняўся. «I што яму трэба?» — гадаў ідучы да суседавых дзвярэй.
Дзверы расчыніліся, як толькі ён да іх падышоў.
— Заходзь, дружа, заходзь. Зараз пабачыш, што сапраўдныя сябры і ў бядзе застаюцца сябрамі.
— Гэта ў якой яшчэ бядзе? — здзівіўся Уладзімір,— Ты пра што?
— Гора ў цябе, Валодзя, вялікае гора! Марына, каханне тваё мілоснае, здрадзіла табе.
— Ты разумееш, што вярзеш?! — ускіпеў Уладзімір.
— Паслухай спачатку. Тады будзеш шумець— Лёва самахоць адступіў назад.— Ты ж ведаеш, я сава і кладуся не раней як у тры ночы. Дык вось, столькі і было, калі пачуўся званок. Гляджу ў вочка — Марына. Думаю, можа, яе хто пакрыўдзіў ці з табою што здарылася, можа, дапамога патрэбная... Адчыніў. Гляджу, а яна не адна. 3 цыганом ці з грузінам — я ў іх не разбіраюся. Усміхаецца. От табе, думаю, і сюрпрыз. А яна ўзяла таго грузіна за руку, упілася ў мяне вачышчамі і кажа: «Лёва, як бы табе растлумачыць? Карацей, ёсць прапанова. Мы ў цябе пабудзем гадзінку-другую, а ты атрымаеш за гэта сто — сто, Лёва! — рублёў. Ты не хвалюйся, гэта Валодзеў кампаньён». Як я мог не пагадзіцца? Я за месяц маю дзевяноста, а тут за пару гадзін сто! Ты павінен мяне зразумець! Ты не можаш крыўдаваць. Яна ж сказала, што грузін — твой добры знаёмы і яны толькі пачакаюць цябе. Я ж не ведаў, што будзе далей... He глядзі на мяне так. Што цяпер паробіш? Гэта ўсё Марына твая! Ты даруй мне, Валодзя, даруй! Купілі яны мяне з вантробамі. Сто рублёў...
Сэнс суседавых слоў Уладзімір спачатку не зразумеў, падумаў што ўсё тое ашуканства. Але, убачыўшы вырачаныя вочы, плямы поту на лысым чэрапе, зразумеў: яго знайшла, падпільнавала, напаткала бяда. Абрынулася, задушыла, загубіла. Марына болып не ягоная. Марына — здрадзіла. Марына — прадала. Але ж Марына кахала?! Таму і наладзіла ў ваннай сеанс на мяжы выжывання. Толькі цяпер да яго дайшло.
r I 212 " I
Уладзімір не падзякаваў суседу за падказку. Чорную паслугу той зрабіў. Здаў Марыну, іхнае каханне, жыццё, усё. He было слоў. Знямелы, вяртаўся да сябе.
Марына сядзела на ложку. Убачыла і адразу скеміла: ён ведае. Значыць, усё гіне, усё ляціць у апраметную. Прачытала гэта ў ягоных вачах. Але не кінулася ў роспач. Пастанавіла змагацца, утрымаць Уладзіміра. Зараз ці ніколі. Упала на калені.
— Валодзя, што мне рабіць? Што мне зрабіць, каб ты дараваў? Валодзечка, ён мне нечага падсыпаў! Я нічога не разумела. Усё было як у сне. Ачулася, толькі калі... Я адразу яго адштурхнула. Спытай у гэтай свалаты, суседа свайго. Навошта ён нас пусціў? Ён жа твой сябра! Валодзечка, я нічога не разумела! Валодзечка!
— Марына, не трэба! Гэта — канец! Я не ўяўляю, як буду жыць далей, я ж кахаю цябе. Але адно ведаю дакладна: дараваць — не змагу! Я хацеў бы, вельмі хацеў але... Гледзячы на цябе, я заўсёды буду думаць і ўяўляць, як ён, чужы, абдымае цябе, цалуе, спаталяе з табою сваю жарсць. А ты — гэта я. Значыць, ён трахнуў мяне? Ён адтрахаў мяне, Марына! А ты... Ты разбіла нашы жыцці. Ты разбіла нашы лёсы! Ты разбіла наша каханне! Усё, досыць! Дай мне пабыць аднаму, дай мне спакойна...
— Валодзечка,— рыдала Марына,— што мне зрабіць, каб ты дараваў? Хочаш, я...
— Калі ласка, напрамілы Бог, не прыніжайся.
— Валодзечка, ты не хвалюйся, ты толькі не хвалюйся. Я пайду, я зраблю ўсё, што ты захочаш. Я буду чакаць цябе ў... пад’ездзе. Колькі трэба, столькі і буду чакаць. Але я не магу пайсці назаўсёды! Я не магу.
Мінулі два дні. Уладзімір не выходзіў з кватэры, не адказваў на званкі тэлефона і на званкі ў дзверы. Гэтым разам у дзверы пастукалі.
— Валодзя, гэта я, суседка, баба Лена. Адчыні, калі ласка.
Ён неахвотна павярнуў ручку замка.
За спінай бабы Лены рыдала Марына.
— Валодзя, ты ж добры чалавек, пашкадаваў бы дзяўчыну,— узяла суседка яго за руку— Павер мне. старой: людзям трэба дараваць. Нельга затойваць злосць. Марына не спецыяльна гэта зрабіла. Так выйшла. Яна цябе кахае. Любіць больш за жыццё! Вось што
галоўнае! Марына мне ўсё расказала. Яе нечым апаілі. Яна не можа без цябе. Бог гаворыць...
— Баба Лена,— перапыніў Уладзімір суседку— Бог тут не паможа. I адвакат не паможа. Ніхто не паможа. Я не магу прымусіць сябе. Я спрабаваў — не магу!
Марына начавала і днявала ў пад’ездзе яшчэ двое сутак. Суседкі паілі яе гарбатай, супакойвалі, званілі да Уладзіміра на кватэру. Ён не адказваў.
Раніцай на пятыя суткі Марына падыпіла да ягоных дзвярэй:
— Даруй. Валодзя. Я зразумела, як табе балюча. Зразумела па сабе. Я пайду. Буду чакаць твайго званка. Прашу, пазвані, дай мне апошні шанец. He адбірай надзеі. Я ведаю, што ты чуеш, адчуваю гэта, адчуваю цябе, кахаю. Пазвані!