Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

Запісы забітага кантрабандыста

Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
60.2 МБ
Але Уладзімір не пазваніў.
Ён не даў ёй шанцу, як не даў шанцу і сабе. Ён не мог даць таго, чаго ў яго не было. Ён не хацеў усё жыццё глядзець на Марыну, а бачыць красунчыка ў чорным скураным пінжаку і аранжавай байцы.
Ішлі дні. Марына не званіла і не прыходзіла. Ад Алекса Уладзімір даведаўся, што дзень і ноч яна чакала ад яго званка і, не дачакаўшыся, кінулася з роспачы ў гульбу па рэстаранах, дзе яны некалі былі разам. I рэстараннае жыццё засмактала неўпрыкмет Марыну. Яна любіла танцаваць. I яе запрашалі. А калі кружылася ў абдымках чарговага кавалера, бачыла ў ім Уладзіміра. Бачыла яго і пазней, калі спакуснік абдымаў яе, вёз дадому, забаўляўся з ёю. Але рэстараннае жыццё ёсць рэстараннае — п’янае. I паступова Марына кацілася ў бездань.
Уладзімір папрасіў зважыць кілаграм вінаграду і міжволі паглядзеў на суседнюю прадаўніцу: чым гандлюе тая? Пабачыўшы яе профіль, адразу адвярнуўся. Хуценька ўзяў пакунак з вінаградам і, забыўшыся на рэшту, адышоўся ўбок. Стаў за вусатым апельсіннікам, зноў паглядзеў.
Яна!
Яна паклала на вагу абрыкосы. Азірнулася, адказала на нейкае пытанне азіята, што сядзеў у яе за спінаю. Той зноў нешта спытаўся. Яна зноў павярнулася. Гэтым Уладзімір скарыстаўся і памяняў пазіцыю — схаваўся за стэндам прадаўца відэакасет. Глядзеў. Няўжо яна?!
J
214
I
Яна!
Бедная! Адчула пах «Энволю». Заціхла, выпусціла з рук цыгарэту. Паглядзела налева, направа. Удыхнула, пацягнула носам паветра: так, «Энволь»! Той, не мужчынскі і не жаночы, асаблівы. Яна помніла гэты пах: неадменны, салодкі, пякучы, вабны. Пах удачы. прыгожага жыцця, моцнага маладога цела, зіхатлівых вачэй, асалоды. Іх пах!
0 цудоўны, дзіўны, чароўны «Энволь»! Колькіх ты абудзіў, адрадзіў, узвысіў, ашчаслівіў! Колькіх уратаваў у хвіліны роспачы. колькіх узнёс да нябёсаў!
0 прокляты, ненавісны, бязлітасны «Энволь»! Колькі жыццяў ты скамечыў скруціў, знявечыў! Колькі загубіў надзей! Колькіх загнаў у магілу!
«Гэта Валодзя! — бліснула ў яе свядомасці,— Ён тут. Валодзя! 0 Божа! Уратуй! Даруй і ўратуй! Я паміраю. Я без цябе паміраю! Як мне кепска без цябе! Валодзя, гэта твой пах, я ведаю, твой! Дзе ты?»
— Ты чё, заснула? — прыкрыкнуў на яе чорна-шэры няголены азіят— Чэлавек трэты раз «сколькі за абрыкос» спрашываэт, а красавіца аглохла! Прасныс, дура, работат нада!
Марына прывыкла да ягоных зняваг і не зважала на іх. Дома яе чакала дачка. Яе радасць і ўцеха — кволая Волечка. Яна часта хварэла. Дактары казалі: вітаміны, вітаміны, вітаміны. Шмат вітамінаў. А яны каштавалі грошай. У інстытуце на вітаміны не заробіш. I Марына пайшла на службу да гэтых. Яна цярпела іх, смярдзючых, хцівых, злых: дэньгі, дэньгі, дэньгі. Цярпела здзекі, цярпела іншае. Галоўнае — дачушка. Яна прыйдзе дадому, памые садавіну, дасць малой і будзе глядзець, як тая «за кампанію» ўгаворвае падараванага бабуляй катка:
— Калі не будзеш есці, не вырасцеш такі вялікі, як я.
Потым прыйдзе ноч — яе збаўленне, слёзы? адчай, успаміны. Прыйдзе пах «Энволю».
Дзеля дачкі Марына жыла, цярпела, пакутавала, нікога, апрача яе, не заўважала.
— Аглохла, а?
Яна ачулася ад воклічу гаспадара.
— Заткніся, гніда! — кінула.
Азіят разявіў рот. Ён не чакаў такога і, агаломшаны, прыціх.
«Дзе ж Валодзя? — шукалі яе вочы,— Пах жа... Мне не здалося. Ягоны пах. Дзе ж ён? Дзе маё каханне, дзе? Я вымалю дараванне! He адпушчу сваё шчасце. Учаплюся ў яго. Намёртва ўчаплюся! Назаўсёды! Каб жа знаць, што без цябе мне не жыць! Я не змагла выпрасіць у цябе даравання! Стаяла на каленях, каялася. Цяпер я ведаю — гэтага мала. Ты шмат даваў але і патрабаваў нямала. He, не так. Ты аддаваў сябе і патрабаваў наўзамен мяне — усю, дарэшты. Цяпер я зразумела: здрада сплачваецца жыццём. Я дакажу, што гатова на смерць! Ты паверыш, што я ніколі не зірну на іншага, што ў свеце для мяне заўсёды, вечна будзе толькі адзін мужчына — ты! Інакш хай Бог выпаліць мае вочы! Ты даруеш! Злітуешся і даруеш! Ты не зможаш не дараваць, калі ўбачыш, як я кахаю цябе, як не магу без цябе, як пакутую, гіну, як засмоктвае мяне балота, бруд. Ты паверыш, што я больш ніколі не спатыкнуся. Тады проста быў зрыў выпадковасць. Я расслабілася, забылася ўсяго на імгненне, і яно сталася канавым. Цяпер я ведаю, што страціла. Я дорага заплаціла за здраду. Дванаццаць гадоў адна. I згодна заплаціць жыццём, толькі дазволь быць побач з табою і памерці ў цябе на руках. Дзе ж ты, дзе?»
Марына круціла галавою, вейкі дрыжэлі, шчокі палалі. Гаспадар глядзеў на яе і маўчаў. Дагэтуль ён не бачыў гэтую ціхую, пакорлівую жанчыну такой адважнай і прыгожай. «Як я рызыкаваў, павышаючы на яе голас,— пабялеў чорна-шэры — Алах! Яна магла забіць!»
Марына выскачыла з-за прылаўка, удыхнула паветра, так, гэта Валодзя! Але дзе ён? Куды мог пайсці? Да выхаду? Туды!
«Бягу па следзе, як сабакадумала Марына,— Так мне і трэба. Сама вінаватая. Трэба было не адступацца, вымольваць дараванне. А цяпер — як сабака! Як пабітая, выкінутая з двара сучка! Як тады, пасля той ночы. Але няхай, як сабака! Галоўнае — дагнаць, адшукаць! А потым — упрасіць, пераканаць! Памерці, але пераканаць! Я не хачу быць адна. Я не хачу змагацца з жыццём сама-адна!
Дзе ж ты? Дзе?
0 Божа, аддай мне каханага, дазволь упасці перад ім на калені. Я ўчаплюся ў яго і ніколі не адпушчу Ніколі! Гэтым разам я не здамся, дакажу!»
Уладзімір стаяў за вітрынай — мазаікай з відэакасет — і глядзеў як Марына бегла да выхаду з рынку. Ён зразумеў — яна шукае яго. I ўнутрана скалануўся, нечакана зразумеўшы і сябе: ён яе, прадажніцу,
кахае! Усё яшчэ кахае. Гады, што прабеглі з той пары, не сцерлі, не выпалілі гэтага пачуцця з ягонай душы і сэрца.
I ён не вытрываў, ірвануўся наўздагон. ён павінен даць ёй шанец!
Падбег да дзвярэй, адчыніў убачыў яе са спіны і... замёр: ногі адзервянелі, голас перасеў — прапаў.
«А жонка, дзеці, дванаццаць гадоў жыцця, дом, наш агульны дом?->
Рука, што трымала дзверы, апусцілася, і яны паволі, з рыпам зачыняліся. Зачынялася і ягоная душа. Зноў як і тады, памірала. Паміраў іх шанец. Паміралі ён, яна, каханне.
Нібы адчуўшы за спінаю знаёмы ўздых, яна азірнулася. Але дзверы паспелі зачыніцца, і Марына яго не ўбачыла.
«Дзе ён? Дзе? — пыталася ў самой сябе.— Галоўнае — знайсці яго. А ўсё астатняе — за мной. Я не тая, што была тады. Ён паверыць мне. Паверыць і даруе».
— Валодзя! — крычала,— Валодзечка-а!
«Мяркуйдумаў ён.— Дзеці і жонка ці гэтая... некалі фантастычна прыгожая дзяўчына, шчыра казачная красуня, а зараз — вартая жалю, бязлітасна пацёртая жыццём жанчына, але па-ранейшаму каханая і дарагая?»
Так! Ён заўсёды, усе гэтыя гады кахаў яе. Здрада і час толькі ўзмацнілі пачуццё.
«Каханне ці сям’я — мяркуй!» — зноў сказаў сабе Уладзімір.
I ён змеркаваў.
Хлопчыкі
Маладая мама, гадоў дваццаці пяці — не больш, вабненькая бландзінка з вясёлымі ямачкамі на пунсовых шчоках і зманліва нафарбаванымі вуснамі, чакала з мужам і сынам чаргі да адваката.
Я стаяў за імі.
Муж, відавочна, быў з пароды тых, каго ў народзе называюць цямця-лямця: тупавата-вінаваты твар, прыадкрыты і, быццам ад ікаўкі, дрыготкі рот, неспакойны, жаласлівы, разлічаны на спагаду і падтрыманне пагляд. Бесперапыннае пацепванне плячамі і няўцямнае мармытанне наводзілі на думку, што школьны курс навукі ён, само сабою, адолеў, але вось для чаго — наўрад ці помніць.
— Зноў заснуў? — торкнула яго пад бок жонка,— От памылка прыроды. Так бы стаяў і спаў дні навылёт! У іншых мужыкі як мужыкі, а ў мяне... Схадзі ў краму, хоць нейкі толк з цябе будзе.
Яна, відавочна, верхаводзіла ў сям’і, але не з розуму ці разважлівасці, а з прычыны сваіх валявых, байцоўскіх якасцяў.
Тройчы напаказ, пад носам у яго, пералічыла грошы і сто разоў паўтарыла: «Глядзі ў мяне!» Ён нешта прамармытаў і, з палёгкаю, пакіраваў у бліжэйшы, адразу за рогам дома, прадуктовы.
Хпопчыку было гадоў шэсць. Ён сядзеў на адзіным у холе крэсле і, утаропіўшыся ў падлогу думаючы нешта сваё, ледзь прыкметна соўгаў нагамі — ехаў на веласіпедзе.
Ягоная мама па адходзе цямці-лямці некалькі разоў абгледзела мяне ацэнлівым позіркам. Пэўна што, я зацікавіў — моднай катонавай курткаю ці проста як сусед па чарзе. Выдавала, што агляд яе задаволіў — цікаўнасць змянілася адкрытым абяцаннемвыклікам: маўляў, жанчына я. нягледзячы ні на што, незалежная, без комплексаў, а мужа, самі бачылі, як бы і няма. За гэтым, відаць, была надзея, што я кінуся да яе знаёміцца, запісваць тэлефон, каб без лішняй бавы запрасіць у рэстаран, у казіно, a то і ў якую модную сауну,— урэшце, колькі таго жыцця! Я мякка ўнікаў яе напору, алс яна нібыта не заўважала гэтага, аднак калі ў чарговы раз адвёў вочы ўбок, нечакана павярнулася да сына з крыкам:
— Даняў! Устань і падыдзі да мяне! Да мяне, я сказала! Двойчы паўтараць не буду! Зараз жа!
Малы не падняўся — ножкі не даставалі да падлогіа скочыў з крэсла. Быў, пэўна што, добра вымуштраваны. Памалу падышоў да мамы. заміргаў вочкамі. Рукі, як у малітве, склаў на грудзях. Мама замахнулася, маючы намер уляпіць яму поўху. Але, як падалося, мой міжвольны ўздых, а не прамяўканае малым «Ой!» у апошні момант запыніў яе.
— Глядзі ў мяне! — Схапіла сына за карак, прыгразіўшы той фразай, што і бацьку: — Даскачашся!
— He бі’ Калі ласка...
— Ідзі! — адпусціла яна сынаў каўнерык — Яшчэ раз пабачу, што боўтаеш нагамі — крыўдуй на сябе! Я не жартую, і ты гэта ведаеш!
Мне стала тужліва. Ну, круціцца хлапчанё на крэсле, дык жа сумна яму. I я знябыўся, стоячы тут. Дык што — біць за гэта? Вось так і мужа свайго давяла да расліннага стану
218 	—	
А мадам, і вухам не павёўшы, яшчэ раз паспрабавала заарканіць мяне позіркам. He дамогшыся, як і перад гэтым, жаданай узаемнасці, сцяміла нарэшце, што атака захліпнулася. He помнячы сябе ад злосці, зноў накінулася на сына:
— Перастань матляць нагамі! — завішчэла, да непазнавальнасці скрывіўшы свой вабны твар. Падбегла да малога, размахнулася...
Той, чакаючы ўдару, засланіў галаву рукамі:
— Мамка, не бі!
Дзе там! Яна ўдарыла яго тройчы. Хацела дадаць яшчэ, але я не стрываў:
— Паслухайце! Няможна ж так!
Бландзінка абгледзела мяне пагардлівым позіркам: «Недарэка!» — але не мовіла ні слова і, адпусціўшы малога, вярнулася на сваё месца — на пляцок ля ўвахода ў кабінет адваката. У гэты самы момант дзверы адчыніліся і на парозе ўзнікла акуратна адзетая бабуля: