Запісы забітага кантрабандыста
Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
Але мама не здзівілася: у яе былі іншыя клопаты. Яна выбегла на вуліцу, павяла вачыма: «Дзе ён? У таксі сядае!» Ірванулася да перахода.
Матацыкліст, што нёсся на жоўтае вока святлафора, нават не паспрабаваў абёхаць яе або прытармазіць. Загледзеўся на вокны.
Удар! Яго выкінула з сядла. Праляцеўшы з дзесятак метраў пакаціўся па зямлі.
Хлопцу пашанцавала: упаў на зялёную палосу, што падзяляе вулічны рух. Жанчыну ж матацыкл кінуў на слуп святлафора. Выцяўшыся аб яго галавой, яна страціла прытомнасць.
Малодшы толькі абадраў аб зямлю твар ды парваў адзенне. Цьмяна ўсведамляючы, што некага збіў, падняўся і слепа пасунуўся да няшчаснага перахода. Ля святлафорнага слупа скалануўся: на асфальце ніцма ляжала жанчына. Яе галава падцякала крывёю.
Я апынуўся ў таксі за лічаныя імгненні да гэтых падзей, нічога пра іх не ведаў і вечароваму званку не здзівіўся. Аднак тэлефанавала не яна. Яна ўжо болей ніколі не патэлефануе. I мне, думаецца, нават да галавы не прыйдзе эксперыментаваць з прыдумваннем апавяданняў. Варта толькі скласці сюжэт, як д’ябал увасабляе яго ў жыццё.
Трое
Я стаю над прадоннем. Яшчэ крок — і вяртанне ў раўнавагу, у норму, у жыццё стане немажлівым. I тады я зыду ў нікуды. Стану нікім. Памру. Знікну. Мяне не будзе. Будзе яна. Самы блізкі мне чалавек.
Let it be!1
Яна вельмі прыгожая, незвычайна прыгожая. Да асляплення, да • памутнення розуму, да страты прытомнасці. Яна — мая каханая. Мая жонка. Маё першае і адзінае каханне. Мая надзея. Мой апошні прыстанак. Мой анёл. Лёс.
Так! Лёс! Трагедыя! Бездань! Смерць!
Сёння яна адышла. Я разумею, яна стамілася. Увесь час удвайгу.
Увесь час разам: я і яна. Хто хочапі стоміцца.
Але чаму я не стаміўся? Чаму так сумую па ёй? Бо кахаю? He ведаю. Проста хачу, каб яна была побач.
Але яна — адышла. Можа, так ёй будзе лепей? Галоўнае, каб каханай было лепей. Але ж ёсць яшчэ я, той, хто кахае яе. Адданы
1 Хай будзе так! (англ)
ёй. Чаму яна не падумала пра мяне? Яна ж ведае, што я не магу без яе, не магу!
Яна ведае...
Горка і балюча.
Сказала — выскачу на хвілінку, а мінула ўжо чатыры гадзіны. Калі б каханая папярэдзіла, што мяне чакае ростань даўжынёю ў вечнасцы я быў бы хоць як падрыхтаваны. Паспрабаваў бы яе запыніць. Утрымаць. Я прасіў бы, маліў, утаворваў пераконваў. У мяне быў бы шанец...
Але яна сказала — на хвілінку.
I, як на тое, я не паехаў на работу, застаўся дома. Бы знарок. Цяпер я ведаю: каханая гаварыла адно, а думала другое.
йта — бездань!
Пачатая другая пляшка гарэлкі. Але гэта слабы лек ад рэўнасці. Рэўнасць лёгка ператварае гарэлку ў ваду. I я раблюся безабаронным. Мяне агарняе роспач, жаданне смерці. Я ўва ўладзе Яе Вялікасці Рэўнасці. I няма мне ратунку! Няма!
Чатыры гадзіны без каханай! Як гэта пакутліва доўга, вечна, назаўжды. Я зламаўся. Згарэў. Спаралізаваны. Хворы. Небяспечны. Гатовы на ўсё!
Гг>та — бездань!
I ўсё ж я веру: каханая прыйдзе! Я ёй патрэбны. На ўсякі выпадак (раптам што здарыцца?), але — патрэбны. Абавязкова патрэбны. Інакш — нельга! Інакш...
Яна прыйшла. Тлумачыць: забавілася ў сяброўкі (дапамагала па гаспадарцы маме; забягала ў офіс да свайго дзядзькі і трапіла на гадавіііу фірмы; прахаджвалася па парку — развітвалася з восенню). Яна гаворыць бесперастанку. Гаворыць так, нібы адказвае на пытанні. Навошта? Я ж іх не задаваў. Можа, пытанні задалі мае вочы? Ці яе сэрца адчула мае пакуты?
He ведаю...
Я сказаў што званіў сяброўцы (заязджаў да мамы; дзядзька ўчора з’ехаў за мяжу; а пасля гадзіннай прабежкі па парку ледзь адмыў ад гразі падораныя ёю чаравікі). Спакойна сказаў. Дальбог — спакойна.
Але каханай здалося, што я дапытваю яе, павышаю голас, здзекуюся, не веру ніводнаму яе слову. I яна загарэлася:
— Я проста шпацыравала па вуліцы, хадзіла па крамах. Зайшла ў кавярню выпіць кавы. Ну і што? Я не рабыня, я вольны чалавек!
ц
225
Г
15. Зак. 413
Ці ты думаеш інакш? Можа, мне і дыхаць нельга без твайго дазволу?! Ты — варвар! Ты...
Я зразумеў. Я ўсё зразумеў. Усё! Дзе яна была. 3 кім дыхала. Да каго дакраналася. Хто варвар. He проста зразумеў — убачыў, як чужы абдымае каханую.
Захліснуў боль. Боль да непрытомнасці, да роспачы, да слепаты.
I тады я ступіў да сваёй бездані. У кожнага яна свая. Цяпер я гэта ведаю...
Бездань.
Я — перад ёю. Толькі Богу вядома, што будзе далей.
Рэўнасць мацнейшая за розум, але не мацнейшая за Бога. У Ім — збавенне.
Ён стаяў на краі даху дваццаціпавярховага дома.
Унізе — асфальт. Чысты. Hi кусціка, ні дрэўца. Шанцаў выжыць — нуль. Гэта найгалоўнейшае — не выжыць! Свет для яго не існаваў. Свет перакуліўся. Знік. I ён таксама знікне.
Гэта — бездань!
Ён глядзеў на неба, потым апусціў галаву, зірнуў долу, спалохаўся, але роспач мацнейшая за страх, і ён ступіў.
Падаў уніз галавою. Так трэба. Ён пачуў сваё «А-а-а!!!» і зразумеў: рэўнасць, што распірала яго, раптам счахла, адступіла. I бліснула святло. Захацелася жыць. Ухапіцца за жыццё. Спыніць смяротны лёт. Убачыць неба.
Ён паспеў перавярнуцца і ўпаў на ногі. Але...
Хрыбетнік хруснуў успароў скуру, вылез вонкі.
Ён не разбіў галавы і яшчэ нейкі час дыхаў.
Бог пачуў ягоную просьбу Вызваліў ад задухі рэўнасці. Цяпер ён вольны і шчаслівы.
Let it be!
А пачыналася ўсё незвычайна, таямніча, казачна. Пачыналася з кахання. Шчасце не мела межаў. Дні ляцелі. як імгненні, і ён баяўся, што ўсё гэта не больш чым салодкі чароўны сон. I ўсё сапраўды сталася сном. Каханне было адно на дваіх — ягонае каханне. Без узаемнасці. Каханне і рэўнасць. I нянавісць. Яе нянавісць...
— Так, гэта мой муж,— спакойна пацвердзіла каханая ў моргу і, не чытаючы, падпісала патрэбныя паперы.
Спакойнай яна падалася і следчаму-практыканту. А насамрэч усё ў ёй бушавала і кіпела. Яна знемагала ад жадання хутчэй убачыць свайго неўтаймоўнага, неймаверна дужага Звера. Толькі ён, катуючы, даводзіў яе да шаленства. Толькі з ім яна патанала ў аргазме, памірала ад шчасця, згарала ў полымі. Ён быў яе гаспадаром, паганятым. Лупцаваў яе, біў, кусаў, ірваў на часткі, шкуматаў. Ён быў яе катам і збаўцам...
Яна шалела ад агіды і болю, рабілася жывёлінай, поўзала псрад ім на каленях, лізала яго гарачае цела. Забывалася, траціла свядомасць і зноў западала ў экстаз. Вар’яцела і заходзілася ад адчування ягонае сілы.
Яна не ведала, што гэтай ночы яе Звер выракуе: настаў час. Час выпусціць дух з гэтага ненасытнага стварэння, што рве на сабе валасы і крычыць такое ненавіснае яму: «Яшчэ-э!»
I ён усміхаўся. Усміхаўся яго амаль бязгубы твар, жмурыліся неспакойныя бегатлівыя вочкі. Ён не бачыў, які жахлівы ў гэты момант. Якая ён пачвара. He бачыла гэтага і яна. Для яе Звер быў найхарашэйшы. Ён — яе кат і збаўца.
I Звер усміхаўся. Ён зрабіў гэта. Вылечьгў пяць. Вылечыць і яе. Круг замкнецца. Шэсць хворых, шэсць лялек, якія любілі такое ненавіснае для яго «Яшчэ-э!». Ён выканае ўмову. Ён стане антыхрыстам. Скора. Цяпер ужо скора ён будзе сярод сваіх. I Звер усміхаўся.
Яна не ведала, што, аддаляючыся ад морга, няўхільна набліжаецца да яго. He, да мяне! Да нас! I яна кінулася бегчы.
Хутчэй! Звер чакае яе!
I яна пабегла па простачцы, якая была кругам.
Яна не ведала, што рэшту ночы правядзе побач са мною.
Яна не ведала.
Let it be!
— Прыгожая пара,— усміхнуўся патолагаанатам, уваходзячы скальпелем у маё цела.
Анатамаваць каханую яму не было патрэбы.
I
228 “I
Беверлі-хілз
— Я ведаў што ты маеш шанец пераадолець бар’ер, прарвацца да нас. Такія, як ты, пазначаныя ад самага зачацця, але толькі адзін з мільёна ўсведамляе наша існаванне за факт, жыве і памірае разам з намі. А калі шчыра — не памірае ніколі. За год дамагчыся таго, на што іншым трэба дваццаць! Значыць, ты народжаны для сапраўднага жыцця, для сапраўднай гульні, бітвы, трагедыі. I ўсё гэта будзе табе дадзена. Але для пачатку, каб зрушыць сітуацыю, укладзем дамову. Угода табе падасца дзіўнай, падазронай, нават вар’яцкай, ды без яе не абысціся — яна заглыбіць цябе ў наша, сапраўднае, жыццё. Бачу, задумаўся. Ёсць пытанні? Задавай, толькі расслабся, не напружвайся.
— А чаго напружвацца?! Усё ясна як белы дзень. Я пісаў апавяданне і на пэўным этапе ўвайшоў у яго. Ступіў за мяжу паміж рэальнасцю і фантазіяй. З’ехаў з глузду. Звар’яцеў. Хоць разважаю, здаецца, лагічна правільна, разумна. Ці не? Хіба можа быць такое, каб нехта пратачыўся ў сваё апавяданне, зліўся з яго персанажамі? Адказваю: можа, калі гэта — сон, Значыць, я сплю. Няма пытанняў. Аднак холад чамусьці працінае...
— Холад — гэта нічога, лепш як спёка, асабліва агністая. Але тэму такую развіваць не хацелася б... А ты малайчына! Дрыжыш, а прымусіў-такі сябе і змагаешся, разважаеш, робіш высновы. Сапраўдны прафесіянал, логік. Усё слушна. Я задаволены. Ты адзін з абраных, адзін з найлепшых і невыпадкова тут апынуўся. А цяпер слухай і запамінай. He глядзі на мяне і не спрабуй гадаць: што будзе далей, навошта ты тут, дзеля якой мэты? Скажу, усё скажу. Але не адразу. He так гэта проста. Толькі не хвалюйся, супакойся. Вы кажаце — і тут я цалкам згодны — не такі страшны чорт, як яго малююць. Карацей, забіваць цябе ніхто не збіраецца. Нашая мэта якраз адваротная — падоўжыць тваё новае — нашае — жыццё. («Нашае? — тарганулася думка ў пісьменніка.— He разумею».) Алеале, падоўжыць, нават калі ты будзеш супраціўляцца, чаго нельга адкінуць. Чаму? Пасля даведаешся. Паўтараю — не ўсё адразу. 3 ходу і ў нас не вельмі выходзіць. Такім парадкам, угода. Першая і апошняя. Ты гаворыш, чаго хочаш, а я выконваю твае жаданні. Але калі ты ўжо здагадаўся, хто перад табою, дык, мусіць, разумееш, што мы задарма не працуем. Плату, пэўную частку твайго цела — ціха-ціха, не спяшайся адмаўляцца, потым усё зразумееш! — я пры-
значу сам, выходзячы з маштабнасці тваіх просьбаў. Цела таго, хто прарваўся да нас, каштуе дорага, таму не трэба залішняй сціпласці. Калі ласка, кажы...
— Я сказаў бы, што не маю ніякіх жаданняў, абы не бачыць таго, хто іх накідвае і сам жа выконвае,— гэта значыць цябе. Зараз галоўнае прачнуцца L.
— Зайздросная логіка! — перапыніў д’ябал пісьменніка.— Аднак памылковая. Гэта не сон. Ты сапраўды бачыш перад сабою антыбога. I табе лепш не траціць марна сілы, не ўпарціцца, а чаго-колечы пажадаць. Урэшце, каб вырвацца адсюль, гэтага абавязкова трэба пажадаць, і вельмі моцна. Вельмі! Чуеш? Паўтараю: загадваеш жаданне — і атрымваеш шанец. Як бачыш, мы прайшліся па крузе. Табе тое трэба? Ты ж ніколі марна час не траціў. He траць і цяпер! Даходліва тлумачу?