Запісы забітага кантрабандыста
Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
— Свалата! Цяпер табе засталося меней за гадзіну. Ты пазбыў мяне асалоды назіраць, сачыць за табою. He хацелася забіваць цябе адразу. Думаў, пагуляем, пабегаем, падужаемся. Але ты не пакінуў мне выбару. Ведаеш, хто ты? Нябожчык? He! Ты — мой духоўны двайнік. Я той, каму засталося меней як месяц. Ты прыйшоў змяніць мяне. Але, выбачай, гэтае права трэба заваяваць. Калі
я заб’ю цябе, дык зноў стану тым, каму меней за год. Бачыш, я не хачу з наскоку. Няхай усё выракуе сумленны паядынак. Такі закон. Уставай, кожная хвіліна дарагая. Цябе павінен пакараць я, а не Найвышні. Мне трэба паспець да ягонага прыходу.
«Паядынак дык паядынак! — думаў я— Гэтага за горла не схопіш — галава адразу пераходзіць у плечы, валасы густыя, доўгія». Я схапіў яго за валасы. Пяцярнёю. Тузануў уніз. «Ну, гад!» — заехаў нагою яму ў жывот.
Ен ірвануўся, вызваліўся, адскочыў, завішчэў:
— Паскуда! Я прыкончу цябе! Ты будзеш трэці. I тады я вярнуся на той бок.
— He вернешся! — Я кінуўся ўсім целам яму пад ногі.
Інерцыя, памножаная на лютасць, памагла зваліць долу аграмадную тушу. Дабраўся да горла. Душыў. Галоўнае душыць! Гэта ў мяне добра выходзіць. Пальцы сціснуліся. Цяпер разумею, чаму так цяжка адарваць бульдога ад шыі ахвяры.
V
Я HE МОГ РАСТЛУМАЧЫЦЬ ЧАГО АБО СКАЗАЦЬ. Я ўвайшоў у ноч, у холад, у нікуды, у пекла. Я знарок апынуўся тут першым. Супраць правілаў. Супраць усіх. Я адзін. Мяне не. павінна быць. Я — выпадковасць, якой не бывае.
Вочы звыкліся з цемраю і ўлавілі ўдалечыні мігатлівы агоньчык. Здаецца, цяпельца гарэла там сінім полымем. Хацелася падысці, але нешта падказвала: не спяшайся, засвяціцца заўсёды паспееш. Галоўнае — знайсці забойцу, учыніць яму допыт. Марудна, спакваля пілаваць-ірваць ірада на часткі. Катаваць, катаваць, катаваць! Кожны падлюга павінен ведаць: за свае паскудныя справы адкажа. Рана ці позна адчуе, як варыцца ў катле. Рана ці позна па ягоным горле пальецца растоплены метал. Рана ці позна з яго здзяруць скуру, вырвуць ягоны адростак. Ад такіх не павінна заставацца нашчадкаў. Такіх трэба вынішчаць пад корань. Дзеля гзтага я зышоў у пекла. Пара пачынаць селекцыю. Пара.
I рушыў на сіні агоньчык.
VI
Я HE МОГ РАСТЛУМАЧЫЦЬ ЧАГО АБО СКАЗАЦЬ. Чацвёртыя суткі, брудны і потны, я поўзаў па камянях. Агоньчык то набліжаўся, то аддаляўся. Нейкім цудам я дапяў да яго — падмануўшы, зайшоўшы з тылу. Сіняе святло струменіла з пячоры. Я ступіў іуды. Так, іх катавалі ў аграмадных пячорах-норах. Яны паразвучваліся гаварыць. Мыкалі, плакалі, малілі, душыліся сваёю крывёю і... не паміралі.
Мне пашчасціла застацца незаўважаным, хоць было імгненне, калі ледзь не выдаў сябе. Убачыў бацькавага забойцу. Ён ляжаў, распяты на каменным доле. Я ведаў, што так кладуць надта старанных, выслужлівых катаў. У роце юды тырчэла лейка. Выканаўца нёс коўш з растопленай смалою. Коўш разбураў мае планы. Я хацеў, каб падлюга загаварыў перад знікненнем. Як перашкодзіць выканаўцу? 1 з чаго гэта ён спыніўся, прыслухоўваецца? Няўжо ўчуў мяне? Ціха! Ляжаць, не варушыцца, зліцца з зямлёю, з пячораю, з пеклам. Выканаўца азіраўся. Накіроўваецца да мяне? He, павярнуў да выхаду. Смала ў ягоным каўпіы астыла, ці што?
Час ішоў. Імгненні адлічвала сэрца. Выканаўца не вяртаўся. Можа, узяў разрыўку? Я асмялеў, падняўся, зняў з пояса біклажку з вадкасцю. Гэта была няпростая вадкасць. Ад яе малекулы распадаюцца на атамы. Яна ператварае жывое ў хімію, у перыядычную табліцу, у нішто.
Пякельнай вадкасці не пашкадаваў. Выліў на ногі. He спяшаўся. Ён, як і ўсе, толькі мыкаў і з мальбою лупіў на мяне вочы. Ён прайшоў усе кругі пекла і ўжо нічому не здзіўляўся. Хацеў знікнуць, растаць, позіркам маліў пра гэта. I я дапамог яму. Дапамог бацькаваму забойцу. Нашы жаданні дзіўным парадкам супалі. Такое бывае. У пекле.
— Раскажы, як катаваў бацькупадстуніўся да мэты свайго візі'гу,— Што шэпчаш? He катаваў? Дык гэта ён на сваю ахвоту падпісаў відавочную хлусню на сябе? He? Білі? Ужо «мы»? Яшчэ нехта, не ты адзін? Збіццё да смерці — гэта, па-твойму, не катаванне?
Я даў сабе волю — стаў асыпаць юду праклёнамі. Апамятаўся, калі той пачаў раставаць. Рассыціліся ступакі, калені, жывот, грудзі. Апошняй рассыпалася галава.
Гэтага моманту я чакаў. Гэта быў галоўны момант. Яго нельга было правароніць. Ад цела юды адлучалася душа. Яна паляцела б шукаць сабе новы прытулак. Такога я не мог дапусціць.
Душа ўсплыла і збіралася ўнікнуць. Я не спазніўся, падпаліў гадзючае воблака — шпурнуў у яго гаручае палена. Воблака пыхнула і, перш чым знікнуць, абпаліла мяне. Гэта было апошняе паскудства, якое ўчыніў забойца.
VII
Я HE МОГ РАСТЛУМАЧЫЦЬ ЧАГО АБО СКАЗАЦЬ. Я ўзляцеў праваліўся, зноў узнік, прачнуўся — спаў. Расплюшчыў вочы. Дома. Чаму? Як вярнуўся? Што зрабіў апошняе? Спаліў гада? Гэта быў сон? He ведаю. Што было яшчэ? Два забойствы? Ірад быў трэці? Я забіў трох і вярнуўся на гэты бок? Пераступіў мяжу? Шкада! Але сон гэта ці не сон?
— 0, мы зрабілі ласку прачнуцца,— зазірнула ў спальню каханая. Падышла, выцерла мой змакрэлы твар. Пасміхнулася: — Харошы ты мой! — Памацала, ці не развязаліся за ноч вяроўкі. He развязаліся, да крыві ўпіліся ў мае запясці.
— Праклінаю цябе!
Каханая прашаптала:
— Ты, мой дарагі,— трэці. Мы абое робім добрую справу. Ты адпомсціў за бацьку, я — адпомшчу за дзеда!
Нож увайшоў мне проста ў сэрца. Зусім не балюча, калі ў вас разрываецца сэрца. Цяпер я гэта ведаю...
Вяртанне
Яна зайшла ў ягоны пакой. Тут ён працаваў. Удзень і ўночы ледзь чутна гудзеў камп’ютэр, нястомна пастуквала клавіятура. Ён працаваў да знямогі. Спяшаўся дагнаць час, лёс, жыццё. Тут нараджаліся ягоныя героі. Адкрытыя, смелыя, гордыя, нязломныя. He здаваўся і ён. Змагаўся, пакуль не загінуў.
Ён загінуў, але засталіся героі ягоных апавяданняў. Цяпер яны жывуць за яго. Памагаюць трымацца ёй. «Ты не адышоў, ты побач.
Ты, я і твае героі. Мы разам»,— як замову, шэпча яна, калі сядае перад камп’ютэрам.
Сёння яна зноў зайшла ў ягоны пакой. Як заўсёды, дзень праляцеў неўпрыкмет. Цямнела.
— Вось і пабачыліся,— уздыхнула, прачытаўшы фінал ягонага апошняга апавядання. Навяла курсор на кнопку завяршэння работы.
Слёзы каціліся па твары.
— Памажы! — сарвалася на крык,— Памажы паяднацца з табою. Заўтра пабачаць свет твае апавяданні. Іхныя героі пойдуць у людзі. Я зрабіла ўсё, што магла. Цяпер вольная! Я прыйду да цябе. Толькі памажы.
Гарбаты карлік з яйкаватай галавою, зрослымі бровамі і маленькімі, нібы дзіцячымі, пальчыкамі набраў на клавіятуры:
«Тата Д’ябал! На месца прыбыў, але трапіў у пастку. Героі апавяданняў заблакавалі пакой пісьменніка. Прапануюць абмен: маё жыццё на жыццё аўтара. He ведаю, што рабіць. Чакаю дапамогі. Прашу адказаць як мага хутчэй.
Ваш Звыродны».
Д’ябал аказаўся адразу:
«Падвёў ты мяне, сынок, падвёў. Хоць што тут паробіш: маладосць, неспрактыкаванасць. Зразумелая сітуацыя. Давядзецца напружыцца, трэба ж неяк выцягнуць цябе з людскога балота. Цяпер — аб справе. Скажы блакіратарам праўду: аўтара вярнуць нельга. Яны — ажылі, значыць, іхны стваральнік ужо ў гісторыі. Няхай зробяць сваё — заб’юць цябе. А я буду чакаць твайго вяртання. He хвалюйся — гэта не апошняя спроба».
Так і здарылася. Адзін з герояў уварваўся ў пісьменнікаў пакой і выкінуў вырадка праз акно. Той не разбіўся, а, нібы свярдзёлак, увайшоў у зямлю.
Барацьба пачалася спачатку. Першая спроба сталася для ўсіх няўдалай.
Яна зноў у ягоным пакоі. Гэтым разам камп’ютэр завёўся і загрузіўся сам.
— Што рабіць? — глядзела, як ажывае дысплей — 3 вырадкам нічога не выйшла, але, можа, ёсць іншыя варыянты? Памажы, зусім
знебылася без цябе. Героі адзін за адным ідуць у жыццё, і скора я застануся адна.
— He хвалюйся! — адказаў дысплей — Усё ідзе згодна з планам. Адзін з герояў ужо не наш, але гэта толькі дапаможа.
— Я веру табе. Спадзяюся, усё будзе, як ты задумаў,— з палёгкай выдыхнула яна.
— Я таксамазасвяцілася на дысплеі, і праз секунду манітор згас.
Далейшыя падзеі не забавіліся.
«Малайчына д’ябал, добра прыдумаў— усміхнуўся, гледзячы на пісьменніцкую ўдаву, вырадак. Ен толькі-толькі з’явіўся і адразу ж адчуў яе пяшчотны радасны пагляд — Варта прыняць аблічча аднаго з герояў — і зусім іншы вынік. Татка разумны».
Вынік і праўда быў іншы, але не той, пра які карлік думаў.
Ператвараючы свайго вырадка ў героя, д’ябал не ўлічыў, што за зменаю абалонкі мяняецца і нутро. Нутро ж яе стварае. Карлік рассыціўся ў героі. Здзейсніўся пісьменнікаў план. Герой быў часткаю яго самога, першаю прыступкаю праточвання. пачаткам вяртання.
— Ты ўжо тут? — спыталася яна, не верачы сваім вачам.
— Добрага дня, дарагая! — ажыў пісьменнік,— Ну і як табе спадабалася наша апошняе апавяданне?
ЗАПІСЫ
Абразкі
Мера кахання
Кахання не бывае трошкі ці занадта шмат. Альбо ты — палаеш, нервуешся, радуешся, пакутуеш, летуценіш, узлятаеш на неба і падаеш у бездань. Альбо вакол цябе ўсё — шэрае, чужое, мёртвае.
Кахання не бывае трошкі ці занадта шмат...
Садок
Мы былі суседзямі. Яна — мілая, прыгожая, добрая. I я — шляхетны яе кавалер. Часам па-суседску яна запрашала мяне ў госці ў свой ложак. Мы церліся насамі, дыхалі адно ў аднаго — і былі шчаслівыя.
Больш за ўсё мы баяліся вечара. Увечары нас разлучалі. Яе забіралі ў пяць, і я яшчэ цэлую гадзіну плакаў за альтанкаю ў пясочніцы, пакуль не забіралі і мяне.
А наперадзе было ўсё жыццё. У кожнага — сваё.
Я не памятаю яе вачэй, твару, усмешкі.
0, як я сумую па ёй!
Яны не ведалі
Ён глядзеў глядзеў і не вытрымаў — торкнуўся ёй пад спадніцу, абняў ногі. «Цвёрдыя, як дрэвы»,— прыціх.
Надзіва, яна не закрычала, не адскочыла. Злавіла сябе на тым, што хацела гэтага, думала — ашалела. Заціхла, уздыхнула, прыціснула яго да сябе:
I 246 " I
— Так добра?
— Ага,— вымавіў ён ледзь чутна — Вельмі.
— Кахаеш мяне?
— Больш за ўсіх на свеце! He праганяй!
He буду.
Ён прыціснуўся да яе ног-дрэў яшчэ мацней. Яна праз спадніцу гладзіла яго па галаве.
Яны не ведалі, што ніколі ў жыцці не зазнаюць болыпай, чым у гэтыя хвіліны, асалоды.
Мяжа мажлівасцей
Мяжы сваіх мажлівасцей не ведае ніхто.
Канчаюцца трэція суткі за рулём. Адолена чацвёртая тысяча кіламетраў. Без адпачынку. Запраўка — ноччу ў дальнабойцаў: паўсюль — шакалы.