Запісы забітага кантрабандыста
Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
Ён змагаўся. Доўга. Але стаміўся, здаўся, і сон, здавалася, ужо забраў яго ў свой ілюзорны свет. Апошнім напружаннем волі ён прымусіў сябе азірнуцца, і — о, цуд! Бясконцую стомленасць, жаданне заснуць, забыцца — як рукою зняло: на заднім сядзенні ўсміхаліся бялявыя хлопчык і дзяўчынка, і ён ажыў. Зноў у соты раз.
Няма мяжы!
Мяжы сваіх мажлівасцей не ведае ніхто!
He прасачыліся
Яны стаялі на мосце, узіраючыся ў прадонную цемру Свіслачы. Ведалі: там смерць. На душы было спакойна: нягледзячы ні на што, яны застануцца разам. Утраіх: ён, яна і дзіця, што зараджалася ў ёй. Гэта было адзінае выйсце, адзіная для іх мажлівасць не разлучацца. Ёй загадалі рыхтавацца да ачышчэння — так яны гэта называлі, а на яго завялі справу аб спакушэнні непаўналетняй. Яе бацька, генерал-чэкіст, пакляўся: «Ніколі ў мой род не прасочацца жабракі-паэты».
He прасачыліся.
Двое — не, трое! — скочылі з моста, абдымаючы цяжкія камяні.
He дачакацца чэкісту працягу роду.
Адно цэлае
Ён не стрымаўся, выцяў яе: здрадзіла, прамяняла, усё жыццё пусціла пад адхон.
Яна адчула палёгку: ён не адышоў адразу, не кінуў, хоча яе пакараць, заглушыць свой боль яе болем. Што ж, няхай будзе так. Галоўнае, каб ён застаўся з ёю, застаўся побач. Яна болей не насмеліцца. Ніколі! Барані Божа! Яна толькі паспрабавала, не са злосці, з цікаўнасці. I дарма! Апяклася. Але яна вытрывае, адолее хоць якія выпрабаванні, каб застацца з ім.
Яны ж — адно цэлае.
Ён думаў: пакрыўдзіў не стрымаўся. Так, не стрымаўся, не змог, здаўся, зламаўся. Напляваў на пражытыя гады. А цяпер што? Дзе выйсце? Ці можна выправіць сітуацыю, вярнуць каханую?
Стой! He ныць! Шукай выйсця! Выйсце ёсць заўсёды! Ён павінен вярнуцца на кругі свае. Дараваць, забыць фатальную выпадковасць, выразаць з памяці дакучлівы нарыў. Супакоіць сябе і яе. Застацца з ёю.
Яны ж — адно цэлае.
Ігар Елянёў: Рэквіем
Ёлкі-палкі, Ёлкін-Палкін... Тваё прозвішча было Елянёў Ігар Елянёў, але я перайменаваў цябе ў Ёлкіна-Палкіна. Атрымалася весялей і, як ні круці,— усё ў яблычак: «Ах, змей, Ёлкін-Палкін!», «А ты жартаўнік, Ёлкін-Палкін!», «Кажаш, па конях, Ёлкін-Палкін?!», «Ух і рызыкант ты, Ёлкін-Палкін!». I то абавязкова з клічнікам і толькі на біс! Ты заўсёды ўсё рабіў на біс! Спяваў граў кахаў...
Ты знаўся з найлепшымі жанчынамі, не адну цнотку ўвёў у свет салодкага юру. Ростам крыху вышэй за сярэдні, падцягнуты, з прыгожым, быццам вытачаным, тварам, у якім адгадваўся далёкі намёк на азіяцкае, дакладней, японскае паходжанне.
Ты пачынаў калі яшчэ біліся на танцпляцоўках,— у сярэдзіне сямідзесятых. Граў у ВІА. шалёна лупіў па бубнах і спяваў з абавязковым «іхнім» пранонсам фогертаўскае «Хэй, ту найт!»...
Дзяўчаткі дрыжэлі, вар’яцелі, а ты, адыграўшы хіт Абадзінскага «После буквы эл.„», які завяршаў праграму кідаў:
— Едзьма ўсе, якія праблемы!
rl
248
I
У цябе ніколі не было прабле,м. Ратавалі дарагія рэчы, якія ты насіў з выкшталцонай абыякавасцю. На іміджы не эканоміў хоць у той час у нас ніхто як след не ведаў гэтага слова. За «стол» у рэстаране мог разлічыцца французскім пінжаком з «тоўстага» велюру, таксісту не пашкадаваць «лакостаўскай» кашулі, дзяўчыне падарыць ноч неабсяжнага, на мяжы выжывання, кахання, ноч, якую яна не забудзе ніколі!
Ніколі!
Так!
Паміраў ты адзін. Раніцай адчуў Яе набліжэнне. Успрыняў як належнае. Ведаў, здагадваўся — адвесці ці хоць замарудзіць Яе прыход можа толькі спакой. Прылёг, ашчаджаў сілы. Але не ляжалася. Ты ўстаў па-дзіцячаму наіўна пастанавіўшы. што яшчэ не позна, што можна выратавацца, трэба толькі выпіць болей малака, вельмі многа, ачысціць арганізм ад алкагольнай заразы. Але арганізм сказаў — не! Арганізм закрычаў — не! Арганізм помсціў забіваў смяяўся. Цябе ванітавала, ванітавала, ванітавала. I ты здаўся, зноў лёг...
Напярэдадні сябры зноў напаілі цябе да непрытомнасці. Ужо дзесяць гадоў яны вось гэтак прыходзілі табе на падмогу. давалі мажлівасць забыцца, а ты разлічваўся з імі, выклікаючы гурму дзяўчат — былых сваіх паклонніц. Яны, праўда, даўно ўжо не дзяўчаты, а замужнія жанчыны, многія ўжо мамы, але сум па каханні, перажытым на золку жыцця, прымушаў іх страчваць розум і мчаць на твой покліч. Яны прыбягалі, не зважаючы ні на якія перашкоды і не задумваючыся ні пра што, забываючыся на мужоў дзяцей...
Ты памёр у трыццаць восем. He, не памёр — загінуў, загнаў сябе. Усё жыццё ты сябе гнаў: наперад, наперад, наперад! I мы неслі труну з тваім целам пад гіпнатычнае: наперад, наперад, наперад...
Сёння гадавіна тваёй смерці. I сёння памерла тваё першае і найадданейшае каханне, папраўдзе, забіла сябе — засілілася. Вы рассталіся, калі ты бьгў юны і нястомны, а яна вярталася ад цябе дамоў прытанцоўваючы, і рабача'й, што мокрым красавіцкім ранкам спяшаўся на завод, шчыкаў сябе: ці не сплю?
Сябар Ёлкін-Палкін, ты спазнаў найлепшых жанчын, але ёсць кола, ёсць ты і яна, тваё першае каханне. I цяпер вы будзеце разам, назаўжды. Кола замкнулася. Няхай зямля вам будзе пухам...
Запісы 24
Ёсць не будзе
Яе не было, няма і не будзе. Той, найхарашэйшай, жаданай, каханай, дарагой, адзінай, самай блізкай, роднай для мяне жанчыны,— цябе. Ты не знікнеш, бо не з’явішся, не адгукнешся, не скажаш, што ты ёсць. Але ты — ёсць, бо я помню пра цябе, ведаю, мару, кахаю, абагаўляю, спадзяюся, жыву табой. Ты ёсць у думках, у мроях, у жаданнях, у імкненні знайсці цябе.
I пакуль ты ёсць — цябе не будзе.
Праменьчык
Вось ён, праменьчык святла, надзеі!
Во, во, во!
Зні-ік...
Прачнуўся. Разбудзіў прокляты будзільнік. Устаў з левай нагі.
Жах! Паплавок у бачку не тоне. Адарваўся. Смурод.
Зноў скончылася зубная паста, кава, гарбата — усё. Апрача яе.
Яна лямантуе, сварыцца, спапяляе вачыма, курыць, праклінае, плача, спіць з іншымі.
Узяла нож. Спрабавала забіць.
Збег.
На працу: болей няма куды.
Вахцёрка прачнулася, крычыць:
— У сем гадзін падняў! He спіцца ўсякім паўдуркам! Зранку спакою няма! Ключы? He дам! Абыдзешся, на, з’еш! Праца з васьмі. Чаго вочы вылупіў?!
Вылупіў. Глядзеў. Зразумеў.
Копія яе. Сука. Такое ж стварэнне. Такая самая яна-яно.
Збег. Зноў. Звычка.
Парк. Лаўка. Сеў. Круціў галавою, глытаў кісларод, супакойваўся.
Убачыў. Ідзе. Знаёмая? He!
Жонка!
Спынілася. 3 сабачкам, усмешкаю, увагаю.
Пра нешта спытала. (Які голас!) Мяне? Дзіўна...
— Вы? Вы помніце? Паездка ў Маскву! «Эс-вэ-купэ», раніца, зубная паста, кава, гарбата — усё.
17. Зак. 413
А-а!
Так, так, так. Напружваўся, успамінаў хацеў.
Хацеў у казку. У жыццё... У тое: «Вы помніце?..»
Вось ён, праменьчык святла, надзеі!
Во, во, во!
Зні-ік...
Арол ці рэшка?
Як і навошта ў Бога так выходзіць, што адна хлусіць, не вылазіць з бруду — і вясёлая, а другая сумленная, чыстая — і заўсёды сумная, заплаканая? Што за дзіўнае размеркаванне? Я ненавіджу такую несправядлівасць! А можа, гэта лёс: арол ці рэшка? Але тады — пры чым тут Бог?
Ён думае
Ён думае, што ён ідыёт, бо яна думае, што ён ідыёт.
Ён — ідыёт!
Ён думае, што вінавата яна, яна — што ён. Ніхто ні ў чым не вінаваты. Проста ёсць такі панятак — псіхалагічная несумяшчальнасць.
Ён думае, што яна падгульвае, яна — што ён. У фінале: нервы, скандалы, бойкі...
Лепш бы яны падгульвалі ды ні пра што не думалі.
Ён думае, што дзяцей у сям’і мусіць быць трое (Бог любіць тройцу), яна — што досыць дваіх (гэтая лічба і ў школе была з ёю неразлучная). Так і жывуць. Зрэшты, жыве — яна. Ён — думае.
Замена
Памяняў адну саракагадовую на дзвюх па дваццаць.
Быў задаволены, шчаслівы, радаваўся, піў асалоду, лунаў у нябёсах, жыў!
Сканаў!
Блізняты
Муж і каханак былі братамі-блізнятамі, але зразумелі гэта за нейкую хвілю да таго, як забілі адзін аднаго.
Новы партнёр удавы, калі чуў слова «блізняты», сутаргава сплёўваў і хрысціўся. Але знайшоўся брат і на яго — брат удавы. Ён не стаў чакаць, пакуль нажытае бацькам дастанецца новаму лавеласу.
На пахаванні забітага брат не суцяшаў сястры, не ліў слёз спачування: ён ляжаў побач, у такой самай труне.
«Не ведаю,— казала яна следчаму,— навошта ім спатрэбілася знішчаць адзін аднаго?»
I
251
г*
Палата №8, або Праз 110 гадоў
Сцены тут выпацканыя брудна-блакітнай фарбай, столь пакрытая сажай, як у курнай хаце... Вокны з сярэдзіны знявечаныя жалезнымі кратамі. Падлога шэрая і шурпатая. С*мярдзіць тухлай капустай, кнотавым чадам, блашчыцамі і аміяком. I гэты смурод у першую хвіліну робіць на вас такое ўражанне, як быццам вы заходзіце ў звярынец...
А. Чэхаў. «Палата № 6», 1892 г.
Ёсць на адной з ускраін горада М., як кажуць, чорт ведае дзе, збудаваная яшчэ ў часы сталага сацыялізму клінічная бальніца, а ў яе рэанімацыйным аддзяленні — палата № 8.
Што за палата? I чым ужо так адметная?
Пытанні — натуральныя, ды адказы на іх няпростыя.
Вось выпілі вы, скажам. з радасці, што жыццё да лепшага павярнула: зарплату, хоць мізэрную, і з боем, але вам аддалі. Выпілі, ну і, вядома ж, пацягнула вас на развагі пра існаванне сваё ўбогае, пра жыццё-быццё, якое на цвярозую галаву і жыццём не назавеш. «А калі яшчэ па кроплі?» — падумалі. Дзе кропля, там і дзве! А як жа інакш пасля змены-прыпаркі ды з гэткімі маленькімі грошыкамі ў кішэні расслабіцца-забыцца? He на Канарскія ж выспы — мяккакліматычныя, суцэльна вечназялёныя — ляцець на праграванне костачак за пару дзесяткаў адзінак, для вас зусім не ўмоўных, а з боем, як ужо адзначалася, выбітых. Ды з імі з бліжэйшага рэстаранчыка пасля сціплага абеду-палудня жывым не выпусцяць!
r I
252
■"I
Дзеля таго і пастаўлены дужыя хлопцы з тонкімі матылькамі на тоўстых шыях!
Значыць, выпілі і дабавілі. А дабаўка, нават наймізэрнейшая, як вядома, не ідзе на карысць арганізму, вітамінамі не распешчанаму. Зрэшты, распешчанаму — таксама не ідзе.
У выніку целам вы крыху аслабелі. He трымаеце, скажам так, раўнавагі. I гэтая акалічнасць плюс кружэнне галавы вазьмі і кінь вас у абдымкі зямелькі родненькай. Пакаціліся вы снежным кулём з стромае горкі. Коціцеся, і раптам — бах! — дубок першага паваеннага саджэння пяшчотна вас цалуе.
— Го-па-а! Го-па-а! Амер-рыка — Еўроп-па-а!
Прыляцелі-прыехалі.
I стан вашага арганізма няўхільна завяршае пераход у стадыю, якую з’едліва называюць станам паміж небам і зямлёй. Што ж далей? А далей — вядомы ланцужок: выпадковы і неабыякавы (калі пашанцуе) мінак — цяжкія (і вашыя) енкі — спалоханыя крыкі-ляманты (мінака) — беганіна (яго ж) у шуканні тэлефона — бясконцае чаканне (ужо супольнае) — «хуткая дапамога» (нарэшце-такі!) — прыёмны (нібыта) пакой — аналіз (вядома) крыві — выяўленне (на жаль!) алкаголю.