• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    60.2 МБ
    I вось ён — прысуд.
    — У палату № 8! — гідліва адрасоўвае вас выпадковы касталом у тутэйшы чысцец.— Га, га, га! Пт-фу! — пралятае плявень за сантыметр ад вашага правага вуха.
    — Пайшоў! — штурхае целавозку яго памочнік, мазасанітар з недапраўленай воўчай зяпай.
    I вы зноў едзеце — ужо на целавозцы — даўжэзнымі чорнымі калідорамі.
    — У-ух! Кхы-кхы! — каркае крывой сківіцай, нагою кіруючы целавозкай, санітар.
    — Давай, давай! — падбадзёрвае яго касталом.
    Першае з вашых адчуванняў яшчэ ў калідоры паблізу палаты: агідны, да млоснасці, да кружэння галавы, смурод. Грымучая сумесь трупных гніенняў, моташнага смуроду фекаліяў, ванітаў і прыкрага паху сумесі зліплых крыві і «зялёнкі».
    ГІраўда, вы ўжо зноў непрытомны і смурод вам — па чарапку. Што ж, хоць тут пашанцавала. Але на большае губу не раскочвайце — гэта, пэўна што, будзе адзінае, дзе ўдача, хоць і часова, на вашым баку.
    Bauia палата затаілася на першым паверсе, але няма ніякага сумневу, што знаходзіцеся вы ў нейкім сутарэнні. Аб гэтым сведчаць хваравіта-цьмянае, нязменнае, удзень і ўночы святло; аблезлыя, чвэрць веку немаляваныя сцены; ірваныя кавалкі лінолеуму на падлозе, якія чапляюцца за ногі; плесня з рэшткамі вапнавага беліва на столі; абы-як памазаныя бура-шэрай фарбай вокны з іржавымі, крыва зваранымі жалезнымі прутамі; абгрызеныя — пацукамі, ці што? — дзверы.
    Усё гэта вы ўсвядоміце і ўбачыце, калі, дасць Бог, ачомаецеся і разгледзіцеся. Разгледзіцеся і са спазненнем, горкім шкадаваннем зразумееце, якім шчаслівым жыццём да гэтага жахлівага момантувыпадку жылі. He было ў вашым атачэнні такіх харашунчыкаў, як гэты, прывязаны за рукі і за ногі, распрануты нагола пацыент злева, што тузаецца ў белай гарачцы; альбо з трубкамі ў разадраным роце «таварыш» справа, каторы захлынаецца крывёй і слінай. A ўжо пра стварэнне, якое безупынку паўтарае пяшчотную рыфмачку: «Я...ць тваю маць, я...ць тваю маць...» — размешчанае проста ля вашых ног, нешта чырванаскурае, кшталту мутанта — мешаніна малпы з сабакам, і казаць не даводзіцца.
    Ёсць сярод гэтай гоп-кампаніі і паненкі. Адна харашуха, тактак. тая, у супраціўным куце, па-цыганску, амаль элегантна, трасе важкімі грудзьмі, а заадно вымольвае з заплюшчанымі вачыма ў столі цыгарэту: «Дай закурыць, ну дай закурыць, а я адпрацую, ох, як адпрацую, шкадаваць не бу-удзеш-ш». I язычок яе, як у галоднага ваўчаняці, бегае туды-сюды, туды-сюды... Адмысловая і суседка харашухі, высахлая ўшчэнт старая з шалёнымі вачыма і з закручанай бінтамі ў дзесяць столак галавой. Нейкія нелюдзі так папрактыквалі аб яе ногі, што не памагаюць і столкі: сочыцца несупынна кроўка і праз бінты.
    I ўсе трызняць, трызняць, трызняць. Усе дзевяць, дакладней, восем, апрача кактэйльніка — «таварыша з трубкамі», пацыентаў палаты № 8.
    — Высако сяджу, даляко гляджу...
    — Увязу цябе я ў тундру. увязу цябе-е адну-у...
    — А мы яго па ша-апцы! А мы яго па ша-апцы!
    — На табе, сука! На! Атрымай!
    — Раўня-йсь, смір-рна! Ша-агам-м арш!
    — Мгнавення раздаюць каму — пазор, каму — бяссла-ўе, а каму — бясчэсце-е...
    J
    254 "I
    — Ж-ж-ы-ы-ы... Ж-ж-ы-ы-ы... Мы едзем, едзем, едзем...
    — Оп-гоп, што ты, што ты, расчыняйце вароты!
    Пра якія такія вароты гаворка ідзе?
    I вось у гэтай вясёлай блюзнерскай кампаніі вас і знойдзе мясцовы эскулап — сама стрыманасць. Акіне гідліва вокам — здалёку, ад увахода, бліжэй — ні-ні! — фэ-э, якое паскудства! — палату-камеру і запіша навіка ў адкіды грамадства:
    — Ну і бамжатнік! Бр-р!
    А тое, што вы сумленны працаўнік, дваццаць гадоў сацыялізм на адным энтузіязме будавалі іпятнаццаць — капіталізм за сасіску ў дзень аднаўлялі,— гэта ў разлік не ідзе. Гэта ўжо вы самыя вінаваты, што некалі шарыкі ў забітай ура-лозунгамі галаве баяліся варушыць, а цяпер у пэўным стане ў бальніцу лучылі.
    Больш за стагоддзе мінула, а пакінуты Богам воз — краіна-палата № 6, прабачце, № 8 — і сёння там.
    ...Старэнькая «хуткая» ў выглядзе дабітай дваццацьчацвёркі 1983-га, андропаўскага, года вынуску з віскатам, скрыгатам і выццём, выпусціўшы з заіржавелага нугра чарговую порцыю куродыму, жвава хіснулася на два левыя колы, быццам на дыбкі, і завярнула да шлагбаума, што перагароджваў уезд у двор дзевятай гарадской клінічнай бальніцы. Амаль не зніжаючы хуткасці і не выключаючы сірэны, машына праскочыла пад шлагбаумам, які толькі што пачаў падымацца, і цудам яго не зачапіла. Яшчэ праз імгненне, заскавытаўшы тармазамі, застыгла каля збітых прыступак прыёмнага пакоя.
    Чарговы кліент палаты № 8 — прыбыў!
    — Рады вас бачыць! — скрывіў вусны ў амаль што сяброўскай усмешцы мясцовы эскулап — сама стрыманасць, але я яго не чуў.
    Класны хлопец
    Ён згроб абедзвюма рукамі яе мясістую. укаранаваную сойчыкам-жолудам цыцку і — паплыў. Гарачыня чужога цела паглынула яго. Вяршыня асалоды! Харошая нейкім даўнейшым хараством, недасягальная, быццам з карціны Рубенса, яна, калі засталіся адны, неадступна гледзячы яму ў вочы (але, але, акурат праз іх, праз вочы, яна пратачылася і авалодала яго свядомасцю),
    Запісы
    	
    са спакоем ангельскай каралевы, падкрэсліваючы кожнае слова, спыталася:
    «Раздзьмі цяпельца, застымулюй дзяўчыну. He ведаеш як? He ўмееш? А я навучу. Глядзі, усё вельмі проста. Трэба ўзяцца вось тут. Але не цісні, як танк, на грудзі. Яны нікуды не ўцякуць...»
    Здзіўлены, дарагі мой чытач? А што ж ты думаў? Як яшчэ прымусіць такога гультая чытаць і адукоўвацца?! Проста са скуры даводзіцца вылузвацца, каб абібока на старонкі завалачы... Ах, табе і гэтага замала? Во ты які маньячок, выяўляецца! Што ж, хочаш нечага яшчэ баявейшага? 3 крывёю? Няма праблем! Развернемся на сто восемдзесят градусаў. Але пачатак — пакінем. Бачу, табе ён лёг на душу...
    Ён згроб абедзвюма рукамі яе мясістую (та, та, та — прапусціў!) цыцку і зразумеў чаго хацеў пра што марыў, мроіў якімі пакутнымі пакутамі пакутаваў. Усё жыццё! Ад нараджэння! 3 матчынага ўлоння! 3 генаў таго, хто яго зачаў. Ён і зараз смагне, памірае ад жадання, ад жарсці, адцаў бы ўсё — і як будзе, так будзе! Начхаць! Так, ён хоча аднаго — адкусіць яе сойчык. Вырваць з цела гэты гарачы, набрынялы, гладкі, амаль што без зморшчынак лялечны чубок чырвонай шапачкі! I яшчэ! Адкусіўшы, ён смачна яго выплюне: «Тфу!» — разатрэ нагамі, закрычыць, загалёкае, заглушыць яе стогны і ўвапёцца зубамі ў другі сойчык: «Раз!» I зёсць. 3 чамканнем, давячыся. Кайф! Другі трэба абавязкова зёсці, праглынуць, увабраць у сябе! Ух! Ён не любіў паўтарацца...
    Потым размяжджэрыць ёй галаву (каб замоўкла), і лепш аб сцяну (глухі, нягучны ўдар), і дабрацца да... Зрэшты — не! Спачатку — твар, вусны! Але, але — вусны! Пульхныя, жывыя, маладыя, вільготныя. Яны бязгучныя, амаль што нерухлівыя, але яшчэ дыхаюць, дыхаюць! О-о!
    Вусны змахну нажом (не паўтарацца!). Навошта? А навошта забіваюць? He ведаеце? Здагадваецеся? Думаеце — хворы? Глупства! Я — Маньяк! Так, так! 3 вялікай літары Маньяк! Звер! Забойца! Пачвара! Злы геній! He шэрасць, як вы! He шэрасць!
    Ну што? Цяпер праняло? He? Во даеш! Ты жалезабетонны, ці што? А можа, на скуралупні ў дзяцінстве ашываўся? Як жа цябе прымусіць чытаць, ёлкі-палкі? Слухай! А можа, ты з гэтых
    разумнікаў як іх... інтэлігентаў? Што ж ты раней не казаў? Нічога, і ддя цябе знойдзецца слоўка. Мяркую, вось гэта цябе разварушыць. Слухай. Бог любіць тройцу.
    Ён згроб абедзвюма рукамі яе мясістую... Стоп, стоп, стоп. Ты ж у нас асаблівы' Цябе па-іншаму трэба ўлагоджваць. Ласкава. Мякка. Пяшчотна. Здаём назад...
    Любая мая, цудоўная! Жыць не магу без цябе! Ты найхарашэйшая ў свеце! Шкада, што не для мяне!
    Шкада...
    Што? Навошта ж перапыняць? Занадта проста? Дзіцячы садок? Зноў міма? Зноў не туды паехалі? Добра! Давёў! Атрымай! Сам напрасіўся! Цяпер — не крыўдуй!
    «Перавярнуць усё жыццё, зламаць, скрышыць усякія перашкоды, адолець нягоды, няўдачы, удары лёсу дзеля цябе — адзінай, жаданай, каханай! Ты — мая чараўніца! 3 табою спазнаў я рай! Рай — калі ты са мной! Рай — калі я з табой!..» — гэта я ўжо пяю. Бачыш, да чаго давёў? — нават голас прарэзаўся!
    Чаму цішыня, я пытаюся? Дзе апладысменты? Дзе ўдзячнасць чулага, спагадлівага чытача? Ці зноўку не дагадзіў вашаму адмысловаму густу? А можа, вы аматар рэбусаў загадак, дэтэктыўных забаў? Здагадаўся? Усё так? Нарэшце! Што ж ты, нягоднік, адразу не прызнаўся? Добра, разбяромся. Загадкі, загадкі, загадкі, тайна злачынства... Так, так, так... Ёсць! Казачка! Вясёленькая!
    Жылі, не тужылі двое: ён і яна. Пабраліся даўно, гадоў пятнаццаць назад, але дзяцей — пра якіх марылі і снілі! — так і не займелі. He лёс! Зрэшты, жылі дружна. Добра зараблялі, хадзілі ў госці, тэатры, рэстараны. У водпуск ездзілі ў краіны далёкія і цёплыя. Так год за годам, прыступачку за прыступачкай і адольвалі ў гэтым свеце, нікому не замінаючы.
    Але неяк раз, калі жонка вярнулася з работы (як заўсёды, раней за мужа) і зайшла ў хату, ёй адразу нешта падалося дзіўным.
    Запала сэрца: «У яго ж быў пісталет!» Як ашалелая, кінулася на кухню. Нешта падказала: калі гэта здарылася, дык акурат там.
    Муж ляжаў з прастрэленай галавой, але яшчэ дыхаў глядзеў на яе. Хацеў нешта сказаць, хутчэй — пра нешта спытаць.
    I яна зразумела, пра што, і адказала. Расшпіліла пінжачок, прыспусціла спаднічку, павярнулася да яго бокам:
    — Так відаць?
    I ён пабачыў. За імгненне да смерці пераканаўся: цяжарная! I нават паспеў узрадавацца (ён быў добры — як і яна, між іншым), прашаптаў:
    — Даруй, я зламаўся, я хацеў...— не дагаварыў.
    Ён памёр.
    Каханая закрыла яму вочы. Прысела, абняла.
    — Я ведаю, чаго ты хацеў, любыледзь чутна варухнуліся вусны,— Ты марыў, каб я нарадзіла, але не жадаў змірыцца з думкаю, што зачаць я магу толькі ад другога. Замкнёны круг атрымаўся: я здрадзіла дзеля цябе, зрабіла тое, каб збылася твая мара і ты меў малога; ты памёр праз мяне: ведаў, што ніколі не зможаш дараваць здрады, і не хацеў абрыдзець мне сваёй рэўнасцю ды пакутамі...
    Пачуўся званок.
    «Малайчына, татачкападумала яна. I ўсміхнулася: — Толькі ж пунктуальны ты на сваю галаву».
    Цяпер галоўнае — пазбыцца ад нялюбага. Любага ўжо няма...
    А татачка ўляцеў радасны, усміхаўся. Дарэмна: татачкам ён так і не стаў...
    Як табе гэткі сюжэцік? Што, зноў прэтэнзіі? He зразумеў? Як жа цяжка табе дагадзіць! To — дзіцячы садок, то — недацяміў. Чытач называецца, інтэлігентны чалавек! А можа, ты хочаш цішыні, цяпла, мора, адзіноты і лёгкіх бесклапотных прыгод? Так бы і сказаў! Хоць гэта ўсё роўна не да мяне. Гэта — да Даніэля Дэфо. Тут ён быў першы (з сучасных, як той казаў). Ім і застаўся. Так што прабач: надзеі не спраўдзіў. Але будзь спагадлівы: я ж стараўся як мог. Вельмі стараўся...