• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    60.2 МБ
    Калі зайшлі ў нумар, камісар Малдаван — спякота, а ён у скуранцы,—звяртаючыся да Алекса, сказаў:
    — Добра не помню, але, здаецца, у гэтым нумары ты яшчэ не жыў?
    — Твая праўда. I чаму ты спытаўся, здагадваюся. Сёе-тое чуў пра вашага славутага кампазітара.
    — Так, Саша. Ён правёў тут апошнія дні. Гуляў безаглядна. Згодна з сваім талентам. Грошай пакінуў! Гэтулькі, пэўна што, не прайшло праз тутэйшую бухгалтэрыю за ўсе гады савецкай улады.
    — Вы гэта пра якога-такога земляка-мільянера ўспомнілі? — пацікавіўся Уладзімір — Раскажыце недасведчанаму, зрабіце ласку.
    — Тут, Валодзя, ніякіх сакрэтаў няма. Гэтага чалавека ты ведаеш,— адказаў за Арцёма Алекс — Помніш, песня некалі была: «Червону руту не шукай вечорамн...»
    — Дзіва што’ Яе ўвесь Саюз некалькі гадоў запар напяваў.
    — Дык гэта ён напісаў. I «Водограй» — ягоная рэч, і іншыя.
    — Во пра каго гаворыцца! — здзівіўся Уладзімір — Сумна. He люблю, калі добрыя людзі раней часу адыходзяць. А што з ім здарылася?
    — Загінуў, забілі. У лесе знайшлі. Некалькі дзён праляжаў.
    — Якраз такіх і забіваюць! — цяпер ужо гнеўна працягваў Уладзімір,— Шэрасць не зачэпяць. Тыя па сто гадоў няшчасную зямлю топчуць. А як талент, дык давай, рэж яго, заганяй у магілу!
    — Супакойцеся, хлопцы. He трэба пра благое,— паспрабаваў Арцём змяніць тэму— Вы ж адпачываць прыехалі. Так што — размяшчайцеся. А я зноў на вакзал. Наплыў у гэтую восень як ніколі. Саша ведае, дзе мяне знайсці, калі спатрэблюся. Усё, пабег. Бывайце!
    Пазбірацца задумалі ў іхным нумары, найбольшым. Сходзіліся, як даўныя знаёмцы: усмешкі, жарты, узаемныя кампліменты. Напояў розных набралі — хацелася пакаштаваць усяго. I неўзабаве віно мясцовае, а найперш крымскае, зрабіла сваю справу. Добрае віно, як і харошая жанчына, падымае настрой.
    Дзесятка падабралася вясёлая, і рогат-смех стаяў нястрыманы. Дзяжурная паверха прыбегла была паабурацца, але, выслухаўшы галантныя Алексавы прабачэнні, а пад тое — ёй нешта перайшло ад яго ў рукі, велічна адплыла на свой пост.
    Вядома, кожны расказаў сваю гісторыю, як ён да гэткага жыцця дакаціўся. На падпітку з языкоў злятала такое, што ў іншых варунках не сказалася б і пад прымусам, і спакваля гасцінічны нумар рабіўся для ўсіх родным, агульным домам.
    Марыніна гісторыя, сцісла, была такая. Працуе ў інстытуце, які год таму і скончыла. Замужам нядаўна, некалькі месяцаў. Жыве на Бранявым. («Але-але, у тым самым цэкоўскім доме»,— без манернасці адказала на нейчае пытанне.) Свёкар — міністр, муж — начальнік аднаго з аддзелаў Саўміна. Жывуць з яго бацькамі на адной пляцоўцы. У падарожжа выбралася, можна сказаць, выпадкова. Мужава аднакласніца Ларыса паклапацілася, угаварыла яго: адпусці жонку праветрыцца. Засумуе — мацней кахаць будзе. Муж адказаў што жывуць яны не за царом Гарохам і, вядома, хай галубка палётае крыху ў гарах Карпацкіх. Так Марына апынулася ў Чарнаўцах. <■1 ніколькі не шкадую. Прырода тут чароўная! А дыхаецца! — бліснулі яе вочы — Быццам нанава нарадзілася. Дзякуй Ларысе. А перад ад’ездам, дурніца, хвалявалася, усю ноч не спала».
    — Гэта ты дарэмнападняў Алекс чарку.
    Калі ён, як кажуць, быў пры абавязку, для яго не існавала аўтарытэтаў.
    — Перад такой дарогай трэба адпачываць. I не адну ноч, a ўсе тры. Тры спаныя ночы супраць трох няспаных! Жартую,— удакладніў, злавіўшы запытальны Марынін пагляд,— Адным словам, праехалі. Бачу, ува ўсіх наліта. Малайчына, Сяргей, адразу відаць — імяніннік. Так, за Сяргея пілі. Давядзецца свежы тост адкаркаваць. Слухаем-запамінаем. У аднаго няшчаснага жонка была красуня — вачэй не адвесці, але зусім не ўмела гатаваць, і хлапчына ўвесь час галадаў. У другога небаракі сужанка нарадзілася цудоўнай кулінаркай-кухаркай, але была такая страшненькая, што спаць з ёю трэба было напругі і высілкаў волі, дзеля чаго муж і рабіўся патроху абыякавым, прытым не толькі да яе. Дык выпём жа за тое, каб кожны з нас быў негалодным і неабыякавым!
    — Лепш за цудоўных дам! Дзеля іх можна і пагаладаць! — падняў келіх Уладзімір.
    Здавалася, гулянка ў нумары задоўжыцца да ранку і скончыцца бог ведае чым, але культмасавік Алекс спахапіўся ў час:
    — Як вы сабе думаеце, панове, ці не настаў час далучыцца да тутэйшых рэстаранных актывістаў? На свет паглядзець ды сябе паказаць? Я добра мыслю?
    — Добра! — выдыхнула кампанія хорам.
    — Тады — наперад!
    У рэстаране ўсё ўжо было гатова. Напэўна, парупіўся Арцём: ссунуты тры столікі, застаўлены-засервізаваны адмыслова, нават вазы з кветкамі ўзвышаліся. Дагодлівы метрдатэль з усмешкаю да вушэй сустракаў «амаль землякоў» на парозе:
    — Сюды, калі ласка, браткі-беларусы, сюды, калі ласка!
    Алекс і тут быў' на вышыні. Дзяўчат рассадзіў акурат супраць вызначаных кавалераў: даў змогу перад апошнім танцавальным прымеркаваннем глянуць адно аднаму ў вочы. А галоўнае, гэта было ўзважванне перад ураганным надыходам ночы.
    Уладзімір, само сабою, апынуўся насупраць Марыны. Так і мусіла быць. Наконт падзелу, акурат такога, згоды дасягнулі даўно. I ўсё ж ён узрадаваўся. Ведаў дакладна: калі ягонае сэрца збіваецца з рытму і няроўна дыхаюць лёгкія — гэта добры знак.
    Разагравала, дадавала імпэту не толькі віно, але і музыка. Аркестр раз-пораз падымаў кампанію з-за сталоў. Выдатнымі танцорамі паказалі сябе ўсе мінчукі.
    Уладзімір і любіў і ўмеў танцаваць, а таму бьгў усцешаны спрытам і нястомнасцю землякоў. «Добрую кампанію згуртаваў Алекс»,— зноў, каторы ўжо раз, пахваліў яго.
    Мінчукі віхурыліся ды кружыліся ў каруселі так, што і не разабраць было, хто з кім танцуе. I Уладзімір падумаў: час выдаць усё, на што здатны, і тым самым канчаткова сцвердзіць сваё права выбару. Скочыўшы ў цэнтр, ён ваўчком закружыўся па паркеце. Быў тады такі модны танец: то на спіне круціцца, перакідваючы тудысюды ногі, то на жываце — досыць складанае практыкаванне.
    Усе абступілі яго, заўзята пляскалі ў ладкі. прытанцоўвалі, смяяліся. Усміхнулася і Марына. «Нарэшце! — заўважыў гэта і паддаў сабе пары Уладзімір — Усяго адна ўсмешка, а пінжака на мне ўжо няма,— раптам падумаў— Як бы капцы не прыйшлі пінжачку французскаму. I хто каго, скажыце, пачаў першым распранаць?»
    Падумаў так Уладзімір і сумеўся. Марына, вядома, паланіла і не адпускала. Але ж і не выказвала згоды. Адзінае, чаго пакуль дамогся,— скупой усмешкі. I ўсё ж вяртаўся за стол з надзеяй. ГІрылізаны «пяты» пасля ягонага «ваўчка» здаўся і перакінуўся на паўнаватую Святлану, выпускніцу наргаса.
    Прызначаны Алексам адказным за «налівай» Віктар выконваў свае абавязкі старанна. А піўся натурпрадукг лёгка, як салодкая вадзічка, і неўзабаве ўсе відочна ап’янелі. Асабліва сам падчашы: ён рупліва спрабаваў напаіць сваю суседку — рыжанькую Наташу, а выйшла — наадварот. Цямілі кепска, але танцавалі — шалёна. Уладзіміраў «ваўчок» завёў нават сціплага імянінніка Сяргея, і той урэшце адважыўся абняць даўганогую Тамару, якая, на яго здзіўленне, толькі гэтага і чакала.
    Нечакана музыка абарвалася, і занадта шустры на свае гады саксафаніст, просячы цішыні і ўвагі, пастукаў па мікрафоне і абвясціў:
    — Дарагія сябры і госці нашага горада! Канцэртная праграма падышла да свайго фінішу. Мы былі рады граць для вас, але, самы разумееце, час позны, пара расставацца. Дзякуем вам за ўвагу і...
    — Ніякіх «і»! — першы зрэагаваў Уладзімір,— Ад імя гасцей горада, гэта значыць ад нашага імя, выказваю вам удзячнасць за
    I
    202
    " I
    зведаную намі асалоду. Вялікі дзякуй! I, калі можна, адно пытанне: ці магу я пагаварыць з лідэрам групы?
    — Чаму не?! — бадзёра адказаў саксафаніст, задаволены тым, што яго назвалі лідэрам групы, а не нейкім там кіраўніком ВІА. Спусціўся, усміхаючыся, са сцэны, падышоў да століка.
    — Дружа,— пачаў Уладзімір,— граем — пакуль сядзім, а плацім — з улікам ночнага каэфіцыента.
    — Сотка! — назваў музыкант максімальную цану і не стрымаўся, дадаў: — Нічога не магу зрабіць: хлопцы стаміліся, на меншае не пагодзяцца.
    Ён хацеў яшчэ нешта сказаць, але Уладзімір перапыніў:
    — Атрымайце! — і запхнуў пяць дваццацьпятак у верхнюю кішэньку «лідэравага» пінжака,— Для пачатку, здаецца, досыць. Пачынайце з «Червоной руты»,— I, павярнуўшыся да кампаніі, спытаў: — Я тую, што трэба, рэч заказваю?
    — Само сабоюачуўся Алекс, які на імгненне дазволіў сабе асалавець,— Даеш працяг банкету!
    — Ага, і што да банкету— спахапіўся Уладзімір — Дзе наш слаўны метрдатэль? А-а, вы тут?! Добра... Тады, калі ласка,— стол! Новы! 3 нуля! Усё меню! Паехалі?
    — Паехалі дык паехалі! — хуценька адрэагаваў вымуштраваны метрдатэль.
    Два разы ў Чарнаўцах нікому нічога паўтараць і тлумачыць не трэба, і неўзабаве абрус-самабор ажыў, заварушыўся, задыміў гарачым, запах салатамі, засвяціўся садавіной, прыгожымі бутэлькамі і шмат чьгм яшчэ.
    Змена духу адразу дала плён і дапамагла ўсім разбіцца на пары. Засталіся толькі двое беспрытульных: Марына і Уладзімір. Ён разумеў што гэта той выпадак, калі ахвяра мацнейшая за ката, і перад апошнім раундам трэба прыдумаць нейкі асабліва эфектны манеўр. Які? Ударыць па банку! Пан або прапаў! Спаліць усе *масты да адступлення! Штурхнуўшы Алекса, Уладзімір шапянуў яму некалькі слоў і той, згодна кіўнуўшы галавой, вышмыгнуў за дзверы. Уладзімір сцяўся, чакаючы.
    I вось ён настаў задуманы, вызначальны момант. Да стала манументальна падплыў метрдатэль.
    — Нумар люкс для вас падрыхтаваныпраспяваў і на далоні падаў Уладзіміру вялікую бірульку з маленькім, як ад валізы, ключыкам.
    Уладзімір браў ключ, а сам краем вока сачыў за Марынай. «Як яна зрэагуе? Ці не спытае: «Для каго — для вас?» Ці не ўстане, каб з высока ўзнятай галавой пайсці з залы? Узялася за келіх? He пачула ці робіць выгляд, што яе гэта не датычыць? Маўчыць? — Сэрца ягонае ледзь не вырвалася з грудзей,— Перамога!»
    — Дзякую,— выдыхнуў Уладзімір, кладучы бірульку з ключом у кішэнь. Цішэй дадаў: — Ваш даўжнік да канца жыцця!
    Але апошнія словы пачулі, і гэта чамусьці стала сігналам да разыходжання. Першы знік з Ларысаю Алекс. За імі неўпрыкмет пайшлі жартаўнік Віктар з Наташаю. Урэшце, падняўся імяніннік Сяргей — з гонарам, нібыта чынячы геройства, павёў з сабою высокую, да пары яму, Тамару. Прылізаны «пяты» паглядзсў на Марыну, уздыхнуў, але знайшоў у сабе сілы ўсміхнуцца, узяць пад ручку пульхненькую рагатушку Свету, кінуць дваім, што не спяшаліся ўставаць: «Удачы!» — і адысці.