• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    60.2 МБ
    «Глядзі ты, усё ў яго ёсць. Шчаслівы, не тое што некаторыя»,— зрабіла Каця выснову. Адважылася, выдала па-англійску:
    — Please, orange with ice2.
    Нечаканая паўза Кацю збянтэжыла, і яна перайшла на родную мову:
    — Калі можна, вядома...
    — He можна, а трэбападтрымаў гаспадар. I прапанаваў: — Паглядзіце пакуль гэтыя прыгожыя часопісы, я хутка...
    Каця не прагартала да канца першы ж «Плейбой», што трапіўся пад руку, як вярнуўся Алік з падносам. Да джусу ён прынёс танюткія сандвічы з сырам, фаршыраваныя нечым чырвоным — пэўна што, моркваю — аліўкі і мяккае персікавае марозіва.
    1 Дзверы адчынены (англ.).
    2 Калі ласка, апельсінавы <сок> з ільдом (англ).
    Ад такога сервісу насцярожанасць і недавер, якія яшчэ таіліся недзе на дне душы. канчаткова зніклі, настрой узняўся. «Ва ўсім вышэйшы клас!-> — з захапленнем падумала Каця.
    Алік пазіраў на яе пераможцам, усміхаўся. Першая дзея прайшла — лепей не трэба: дзяўчына завялася і, значыць, усё рухаецца згодна з планам...
    Каця ўзяла высокі бакал з утопленай у залатой вадкасці пластыкавай саломінкай, пацягнула-пакаштавала — казка! Захапіўшыся. не заўважыла, як асушыла палову бакала. Па целе пракацілася хваля прыемнай цеплыні. Каці зрабілася хораша і супакойна. Яна засынала...
    Праз гадзіну яе разбудзіў пранізлівы холад.•
    . — Ачомалася? — пачула знаёмы голас.
    Расплюшчыла вочы.
    — Дзе я?
    — Можа, у гасцях, а можа, і дома — у залежнасці ад паводзінаў.
    Каця ўбачыла перад сабою вузкія шчыліны светла-шэрых вачэй. Цяпер яны не свяціліся дабрынёю, як раней, а запытальна ўзіраліся. Пераканаўшыся, што Каця апрытомнела, ён не стаў нічога тлумачыць, пайшоў да выхаду. Каля дзвярэй на хвіліну затрымаўся:
    — Сама разумееш, даводзіцца перастрахоўвацца. Хоць, можа, ты і не брыкалася б, але рызыкаваць — сабе на шкоду.
    Калі дзверы зачыніліся, Каідя прыўзнялася, разгледзелася. Пусты пакой. Яна — на паддозе, у куце, прыкаваная наручнікамі да батарэі. Успомніла і жахнулася: «А мама ж усе вушы пратрубіла: не загаворвай на вуліцы з незнаёмымі, не загаворвай...»
    «Ратавацца! — усё болып уключалася свядомасць,— Пакуль не забілі, не знявечылі. He спі, вазьмі сябе ў рукі, не надта шмат аранжавай атруты глынула. Зрэшты, у яго, відаць. тут усё на наркотыках настоена. Запаслівы. I глядзі ты, сволач, у якой кватэры жыве! У фільмах маньякі па сутарэннях шастаюць, а гэты... Уліпла, дурніца! Што ж рабіць, як вырвацца? Спакойна, здаецца, ён ідзе...»
    — Галубка, што ў нас з настроем? Як будзеш сябе паводзіць: слухацца ці капрызіць, дадатковыя праблемы ствараць?
    — Капрызіць не буду, я ж не вораг свайму здароўюнамагалася Каця быць спакойнай — Толькі не магу я рабіць гэта без настрою і не прывёўшы сябе ў парадак. Пастаў павольную музыку і дазволь прыняць душ.
    — Санітарыя і гігіена? Добра. задаволім запаветнае жаданне. У крэдыт, зразумела,— Гаспадар расшчапіў кайданкі, дапамог устаць.
    Ванны пакой быў ііусты — ні паліцаў ні люстэрка, ні іншых звычных рэчаў: зубной пасты, шчотак. пральных парашкоў, нажніцаў. «Нажніцы часам спрацоўваюць пры абароне не горш за нож, а парашок — не горш за мянтоўскую «чаромху»,— успомніла Каця вядомы дэтэктыўны серыял — Але тут... Ванна, бідэ — і ўсё. Відаць, яшчэ не абставілі як след... Аднак жа павінна быць выйсце, павінна! Можа, узяць і заехаць яму з усяе сілы нагою ў пахвіну, а потым учапіцца ў гада пазногцямі, зубамі, ірваць, крычаць, кусацца? Чытала, для такіх гэта найпершыя лекі... He, сілаю яго не возьмеш, дубіна пад два метры, адным ударам заб’е. Стоп! Што ж гэта я?! А акно?»
    — Можа, выйдзеш? — папрасіла Каця жаласна,— Саромеюся...
    — Люблю, калі мяне саромеюцца. I яшчэ больш люблю памагаць распранацца.
    — Паможаш, якія пытанні. Толькі цяпер дай мне, калі ласка, пабыць адной, настроіцца. Так будзе лепей.
    — Добра, схаджу прынясу ручнікадпусціў яе запясце — Але не ўздумай жартаваць, усякія падкопы строіць, не раю...
    «Ды плявала я на твае парады, маньяк чортаў,— асмялела Каця, калі дзверы зачыніліся. Успомніла: — Акно! У ім паратунак».
    Паспрабавала адчыніць раму, але з жахам усвядоміла: «Не дам рады! Зняты ручкі. Разбіць? Няма чым. А голымі рукамі такое шкло не возьмеш. Можа, як у дзяцінстве, калі з моста давала нырца ў ваду — рыбкаю? На якім я паверсе? He павінна быць занадта высока. Падымаліся на ліфце нядоўга, пэўна што, не вышэй за трэці. I як на бяду — ніводнага ліхтара на двары: хоць вока выкалі».
    Імгненні адляталі, Каця не важылася скочыць, а ён мог зайсці ў кожную хвіліну.
    Зноў успомніла маму, яе заўсёднае: «Кацечка, ні з кім і нікуды, ты ж дзяўчынка, пакрыўдзіць могуць».
    «Наперад!» — скамандаваў — зноў ажыў! — нутраны голас. Адышоўшыся для разгону да сцяны, яна кінулася ў акно...
    Лопнула-стрэліла шкло — ці яе галава? — Каця ўжо зразумець не паспела.
    Нягледзячы на аддаленасць ад цэнтра, «хуткая» прыехала да месца трагедыі толькі на некалькі хвілін пазней за міліцыю. 3 машыны з маркотным тварам-маскаю вылез лекар-практыкант і
    пацікавіўся ў эксперта з дзяжурнай опергрупы, што здарылася. Той кіўнуў: няўжо не бачыш?
    ІІадышоўшы да распластанага на бетоннай падмостцы цела, лекар нечакана замёр, потым замітусіўся, замахаў як сляпы. рукамі, залепятаў:
    — Божа мой, чаму, за што?!
    Калі б Каця была жывая, яна б адказала Сяргею.
    Дабрадушны
    Вясна пабудзіла ў пяць. Жарсць разрывала цела, але жонка яшчэ з вечара — як заўсёды. каб не забываў! — папярэдзіла: «Раніцай не грымець! Хадзіць на пальчыках! He дай Бог прачнуся раней за дванаццаць — мала не падасца».
    Як у тым анекдоце:
    — Хочаце выпіць?
    — А няўжо ж не?
    — Ну, не дык не!
    Апошнюю фразу паўтарыў уголас. Усё ж улюбёная прымаўка адной крывабокай сцервы, што ледзь не загнала мяне ў магілу — падставіла пад бандыцкія нажы — на золаку юнацтва.
    Снедаў адзін. Нудота. Перакурыў. Жарсць не аціхла, але дзверы ў спальню па-ранейшаму былі замкнёныя.
    Што рабіць?
    Вызірнуў у акно. Па двары праходжвалася суседка: вывела свайго ўлюбёнца — шэрага, амаль што няўгледнага на фоне асфальту пудзеля Бубліка, вялікага ахвотніка да мясцовых дам-с. Так, здаецца, невідзімкай да іх і падкрадваўся. Шустры кавалер.
    Пастанавіў не аставацца. Апрануўся, спусціўся: калі што — a што? — хадзіў па пошту, асвяжаўся-прачынаўся, дыхаў паветрам! Прайшоўся ўздоўж сцяны. Ля апошняга, вуглавога, пад’езда стаіўся: чакаў, пакуль суседка зойдзе за дом і яе не відаць будзе з вокнаў маёй кватэры.
    З’явілася.
    Усміхнуўся, згуляў на апярэджанне, павітаўся першы:
    — Добрай раніцы, шаноўненькія! (He забыўся і на ўлюбёнца.) Падумаў: «У яе, пэўна што, усё наадварот: муж — сава». Пачуў:
    — Ты глядзі, Бублік, не толькі нам у выходны не спіцца. Цікава...
    Пасля «цікава» агульная мова, паразуменне і прыемныя абоім тэмы знайшліся адразу. Дамовіліся: працягнем гутарку пазней.
    Вярнуўся ў неасцярожна бадзёрым настроі (расслабіўся), чым моцна раззлаваў Яе Вялікасць, якая зрабіла ласку прачнуцца.
    — А што гэта ў цябе вочы блішчаць? — замест «Добрага ранку, любы!» падазрона прыжмурылася яна.
    — Па табе засумаваў вось і блішчаць. Прагнуць...— адказаў як мага лагодней, даваў шанец, не чужая ж.
    He скарыстала (усё ж чужая!):
    — Глядзі ў мяне! — пагразіла пальцам з пазногцем, большым, чым сам палец, і знікла ў ваннай. Ужо з-за дзвярэй пачуў: — He ўздумай у цукарніцы чайную лыжку пакінуць. I хлеб не рэж, як інвалід бязрукі. Крошак на ўвесь стол. Ты ведаеш, я нервовая, за сябе не адказваю. (Так-так, пайшла абуджацца-разыходзіцца, лепш бы далей спала-харашэла.) I наагул, браў бы прыклад з майго брата. Чалавек хоць і маладзейшы за цябе на дзесяць гадоў і інстытутаў не канчаў, а які разумнік, які ў яго парадак у хаце. Схадзіў бы на экскурсію. I працуе не абы-дзе, а ў багатай фірме. Грошай — во! — не раўня табе, галадранцу! А што ты? Задарма студэнтам мазгі з ранку да вечара сушыш-палошчаш! («А ты не сушыш, ты на іх капаеш»падумаў ды сказаць не адважыўся. Звычка...) I гэта ўсё, на што здатны? — ніяк не магла ўгамавацца жонка — Недарэмна брат не толькі бачыць, але й чуць пра цябе не хоча. Так і не пажадаў знаёміцца-радніцца.
    Адкруціла ваду. Бубніць працягвала, але зараз яе слухалі толькі краны. Давай, давай, дзяры горла, разрухвай звязкі.
    Тым часам падзеі набіралі абароты. Да прызначанай сустрэчы заставалася менш за гадзіну, а я не толькі пра кветкі не парупіўся, але і прычыны для знікнення не прыдумаў. Выратавала «Вялікасць» — свой чалавек у чужой камандзе.
    — З’ездзіў бы на рынак,— паказалася яна з ваннай з белым, як смерць, ад крэму тварам — У халадзільніку хоць запалі, няўжо аслеп?
    «Ды, здаецца, не аслеп,— падумаў. Успомніў: — Каўбаса двух гатункаў сохне, сыр, масла, малако, яблыкі, рыба, ліманад, пірозівы... Што яшчэ? А-а, учора чорная ікра скончылася. Вядома, акрамя гэткага вытанчанага далікатэсу для яе ўсякая іншая ежа — атрута».
    Рынак дык рынак. Бачыць Бог, сама напрасілася. Калі б ведзьма ведала, што сёння да рынку прыкладаецца, наўрад ці праявіла б ініцыятыву — раўнівая і хцівая ў дадатак: ні сабе, ні людзям.
    Многія мужы і жонкі думаюць, што рана ці позна адкрыюць для сябе (абавязкова!) гэтую страшэнную таямніцу — здраджвала ім другая палова хоць раз у жыцці ці не. Але жыццё мінае, а яны так і застаюцца ў няведанні, хоць пра абоіх усё вядома і яго сябрам, і яе сяброўкам.
    Зноў адхіляюся ад курсу. Хутка зберціся і — у дарогу. Адна нага тут, другая — там.
    Апрануўся. Цяпер з не вельмі задаволеным выглядам — паведаміць: «Я пайшоў!» Вытрываць яе: «Ох, і трапіўся ж мне мумуччына!» (але-але, з падвоенымі «му» і «ч») — і ў бой! Для некаторых і гэткі прыдасца.
    Суседка чакала, як і дамовіліся, ля ўвахода ў кінатэатр «Мір». На пытанне-ўсмешку наконт планаў запэўніў:
    — Планаў няма, але могуць быць экспромты. Можа, Раўбічы: кажуць, сауна там прыстойная.
    — Сто гадоў не была ў такіх установах,— адразу згадзілася яна, але слова «сауна» далікатна ўнікла.
    «Во што значыць чалавек, які думае, дакладней, усё разумее! — ацаніў суседку па заслугах— Для яе час — грошы. I слоў падазроных на вецер не кідае. 3 такой не прападзеш, не ўхраснеш у гісторыю, не загрыміш пад фанфары»,— зрабіў выснову на карысць болын блізкага знаёмства з суседкай.
    — Тады — у дарогу! — кінуў кліч ёй і сабе, спыняючы таксі, якое, нібы на заказ, выплыла з-за рога.