Запісы забітага кантрабандыста
Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
Пазбыты ўлюбёнай работы, якой прысвяціў усё жыццё, ён першым часам не выходзіў з дому. «Як глядзець дзецям у вочы? — задаваў сабе ўсё тое самае пытанне,— Выхоўваў казаў: трэба імкнуцца жыць па-ленінску, вучыцца і яшчэ раз вучыцца, думаць пра заўтрашні дзень — і дагаварыўся: выгналі, як сабаку, забралі гэтае заўтра». Паціху настаўнік прызвычаіўся тапіць тугу і перажыванні ў горкай. Уперад піў пакрысе, але з кожным днём арганізм патрабаваў спіртнога ўсё болей, што і давяло былога куміра дзяцей да жабрацтва. А пасля ён страціў і дах над галавою: падчарка не за'хацела жыць з «дармаедам» і даслоўна выштурхнула яго за дзверы. Судзіцца? He ўжо, выбачайцепайшоў бамжаваць.
Другі прэтэндэнт на права калупацца ў «прэстыжным» сметніку заявіўся сюды быццам з супраціўнага лагера. Усё жыццё (з невялікімі і рэдкімі перапынкамі) ён праседзеў у турмах, «косячы», як сам хваліўся, пад дурня (можа. таму і выжыў). I хоць быў зэкам са стажам (АНР, як ні кажы,— асабліва небяспечны рэцыдывіст) і пакінуў след амаль на ўсіх зонах былога Саюза, на ролю рэкеціра, бандыта, верхавода злачыннай групоўкі не цягнуў — аслабеў целам і розумам. He навучаны працаваць, жабраваў.
Цяпер ён біўся за тое, каб не бадзяцца па горадзе ў шуканні ежы, не красці з чужых памыйніц (што заусёды небяспечна), a мець сваю, да таго ж сытную і недалёка ад склепа, у якім начаваў.
Зэку ўдалося падгрэбці праціўніка пад сябе і схапіць за горла. Але забіваць ён не збіраўся: усё ж бамжаваць — не парыцца на зоне. Трушчыў у пальцах кадык настаўніка і хрыпеў: «Зыдзі, падла, гэта маё, зыдзі».
Той маўчаў. Толькі вочы гарэлі, крычалі, як у яго баліць душа.
Санька не вытрымаў, падбег, адапхнуў крымінальніка:
— Пайшоў вон, падонак!
Зэк кінуў на яго з-пад ілба злы позірк, але біцца не палез, адступіў, павярнуўся да настаўніка:
— Нічога, інтэлігент, нічога. He кожны дзень за цябе заступацца будуць. Неяк аднаго падпільную! Гарнітурчык і фэйс так адпрасую...
Ён прабубнеў нешта яшчэ і знік.
Да болю ў сэрцы Санька шкадаваў настаўніка, але, успомніўшы, як не любіў той спачування, зрабіў выгляд, быццам не пазнаў яго:
— Пацярпіце крыху, збегаю выклічу «хуткую».
— He варта турбавацца, малады чалавек, усё нармальна,— перапыніў настаўнік, выціраючы насоўкаю кроў з твару— «Хуткая дапамога», пасля міліцыя... He хачу звязвацца з гэтай публікай. Ідзіце, прашу вас, калі ласка, a то, чаго добрага, і вас заадно...
Яго «калі ласка» нагадала выпускны экзамен. Тады настаўнік убачыў што Санька запнуўся, гатовы паплысці, і супакоіў: «Не хвалюйся, збярыся, калі ласка, з думкамі, вазьмі сябе ў рукі. Ты ж ведаеш закон Шарля Кулона, сто разоў выводзіў». I Санька ўспомніў, дакладней, сфармуляваў той закон адразу, у памяці.
Санька не стаў пярэчыць настаўніку, упрошваць прыняць дапамогу. Пагляд настаўніка прымусіў яго апусціць вочы. «Мы ва ўсім вінаватыя, мы! — дакараў Санька сябе— Заслужаны настаўнік —
бомж, і ўсе маўчаць! Мая хата з краю. Нешта трэба мяняць, развязваць гэты гордзіеў вузел».
— Ідзіце, ідзіце, не хвалюйцесябыццам прачытаўшы Санькавы думкі, падштурхнуў яго настаўнік.
Санька адышоў, але ў мапіыну сядаць не спяшаўся. Стаяў, чакаў: раптам вернецца зэк. Але той не паявіўся...
Калі позна ўвечары пакідаў машыну на стаянцы, ні настаўніка, ні зэка паблізу не было.
Раніцай патэлефанаваў галоўны рэдактар і нагадаў: «Рукапіс трэба здаць максімум праз два тыдні, інакш — вылеціце з плана».
Выйсця не было, і Санька ўзяў адпачынак: трэба нарэшце дапісаць пачатую некалі аповесць, што завяршала кнігу.
Праз два тыдні рукапіс быў гатовы. Можна везці. Дый машына зачакалася на стаянцы.
— Нешта даўно вас не відаць былосустрэў Саньку вартаўнік,— Усё пішаце, як той казаў ствараеце? А ў нас тут іншыя справы ствараюцца. Мянты другі тыдзень шастаюць, спакою не даюць. Бамжа нашага помніце? Таго дзівака, што ў касцюме і пры гальштуку хадзіў быццам прафесар? Ведалі яго? Дык вось, забілі старога! I ўяўляеце хто? Следчы казаў што нават ён быў уражаны: праламаў бамжу галаву былы аднакласнік. He дацягнуўшы да восьмага, ён кінуў навуку, пасля ўсё жыццё правёў у турмах і лагерах. I вось сустрэча аднакласнікаў праз пяцьдзесят гадоў. Такая вось сустрэча... А што гэта вы так пабялелі? Бамжа ж забілі, не каго там...
Маленькая гісторыя
Машына з чырвонай паласою на баку паўзла паволі, нібыта ўсляпую. Малады чалавек, які сядзеў побач з кіроўцам, нервова круціў галавою, шукаў: «Куды ж яна падзелася, куды?» I собіла яму прызначыць сустрэчу менавіта там, дзе спыняцца забаронена! Дамовіліся: толькі на імгненне прытармозяць, забяруць яе і паедуць далей. Але — спазніліся. Амаль на дваццаць хвілін. Спазніліся не па сваёй віне.
Яна лічыла так інтэлігентны чалавек, сама сабою, мусіць пачакаць, але не болей як чвэрць гадзіны, і пакрыўдзілася: «Не з’явіўся!
Усё ў яго не як у людзей. 1 ў такі дзень не змог без сюрпрызаў! Няўдача!» Завяла сябе, разнервавалася, падбегла да краю вуліцы, падняла руку.
Прыгожыя жанчыны прыварожваюць. Два шыкоўныя джыпы, ледзь не счапіўшыся, нібыта бычкі-трацячкі, рагамі-абярэгамі рэзка затармазілі. Пашанцавала ўладальніку «Ленд Крузера» — ён першым адчыніў дзверцы:
— Прашу! — эфектна кінуў замест звычайнага «Куды?».
Каця зірнула на ўсмешлівага маладога чалавека, хацела звыкла — у ёй яшчэ не астыла злосць — паслаць як мага далей задаволенага жыццём лавеласа, але, успомніўшы, як абышоўся з ёю Сяргей (сёння яны планавалі падаць у загс заяву), моўчкі села ў машыну.
«Ленд Крузер» амаль імгненна ўліўся ў агульную плынь транспарту.
Маладзён з пахам «Кельвіна Кляйна» не лез з роспытамі. Убачыўшы, што незнаёмка нечым узрушана, паспрабаваў яе супаКОІЦЬ:
— Тут паблізу кветкавы магазін. Прапаную зазірнуць. Такая шыкоўная дзяучына не павінна заставацца без ружаў ні хвіліны! Думаю, акурат чырвоныя пасавацімуць да вашай дзівоснай сукенкі.
— Дзякуй вам, вядома, за клопат і ўвагу. але я спяшаюся дадому,— устаяла супраць першых кампліментаў Каця. Аднак у яе тоне не было катэгарычнасці. Ружы дарылі ёй толькі раз — летась, на выпускным. Сусед па парце адважыўся. Дык то ж — аднакласнік, свой...— Дамовіліся аб сустрэчы, і мяне чакаюць,— спрабавала ўпэўніць яна незнаёмага і самую сябе,— і хацелася б...
— Ага-ага,— мякка спыніў яе красун, бачачы, што дзяўчына кажа неяк няўпэўнена — I мне хацелася б... зрабіць вам прыемнае!
«Можа, ва ўсім гэтым і няма нічога страшнага ці кепскага, чалавек жа быццам культурны»,— здавалася, слушна змеркавала Каця, але ўголас па-ранейшаму адмовілася:
— Я праўда не магу..
— He дык ненязмушана пагадзіўся гаспадар джыпа,— Прынята. Але мы ўжо на месцы. Хвілінку, я мігам.
Толькі цяпер, калі малады чалавек выйшаў і накіраваўся да магазіна, Каця ўбачыла, які ён станісты, падцягнуты, энергічны.
«Нават вельмі энергічны,— без аніякай іроніі падтрымаў нутраны голас,— ве-ельмі»,— «Ну і што?» — спрабавала яна запярэчыць.
Але голас настойваў: «Забудзься на свайго няўдачніка, што заўсёды спазняецца, паглядзі, які прынц вока на цябе паклаў не пазбывай сябе прыемнасці, адзін раз жывём».
3 букетам пунсовых ружаў красун выплыў з магазіна. Каця адчула, як бярэ яе ў палон белазубая ўсмешка, як уеліся ў яе светлашэрыя вочы, як затрапяталася, закалацілася яе сэрцайка.
«Няхай будзе што будзепрашаптала, уздыхнуўшы,— I праўда, нармальны, здаецца, хлопец».
Ён сапраўды быў нармальным хлопцам, але не проста хлопцам, а сынком «новага рускага» (яна ад пачатку так падумала — і не памылілася). У свае маладыя гады паспеў не толькі зведаць слодыч усёдазволенага жыцця, але і аб’есціся ім. Надакучылі яму і даўганогія жрыцы кахання. I хвалявалі, вабілі хіба што такія вось «зялёныя» і неспрактыкаваныя, даверліва-чыстыя і, вядома ж, прыгожанькія маладыя дурніцы, якім вельмі лёгка закружыць галаву, абязволіць бязмернай галантнасцю і шчодрасцю, а пасля завалодаць і нацешыцца. I не проста нацешыцца, а па-крутому, з жорсткасцю, здзекуючыся з малалеткі, робячы ёй балюча (па-іншаму ён ужо й не ўзбуджаўся). I разам лічыў, што робіць дзяўчыне ласку, адорвае шчасцем: маўляў калі б не ён, дурніца ніколі б і не даведалася, што ёсць зусім іншае, чым яе звычайнае і шэрае,— багатае, захапляльнае, асаблівае жыццё. Жыццё без мер і межаў...
Вось для такіх маленькіх ён і ўмеў паказаць сябе нармальным, нават больш чым нармальным хлопцам.
Сеў у машыну і пяшчотна, з прыдыханнем пражурчэў:
— Гэта для самай вабнай і чароўнай, для... Mary я даведацца, як зваць прыгажуню?
— Каця... Кацярына,— спахапілася, асуджаючы сябе: «Хутка ж у мяне да знаёмства дайшло».
— Ал-лікшчоўкнуў языком элегантны ўладальнік джыпа,— Для вас Алік, а для ўсіх іншых — Аляксандр,— адчаканіў апошнія тры літары і перайшоў на іншы тон: — Цяпер — расслабляемся, выдаю серыю апошніх анекдотаў...
Серыя аказалася ўдалай, добра падабранай, і гэта Кацю канчаткова супакоіла.
Спыніліся каля новага цаглянага дома з агароджаю, якая ад вуліцы праставала ў лясок і хавалася ў ім. Алік набраў уваходны
код. Пачулі: «Open the door»1 — і рушылі да яйкападобнага, з белага металу ліфта. Той падышоў без выкліку — «атрымаў каманду» ад уваходных дзвярэй. Прамуркаў: «Назавіце код, калі ласка». Улавіўшы патрэбны набор лічбаў, рушыў угору. He паспела Каця агледзець сябе ў люстраных дзвярах, як тыя адчыніліся: прыехалі.
«Дзівосыуздыхнула з палёгкай,— Адно слова — фірма».
— Заходзьце, лэдзі, у мой сціплы прытулак,— падаў ёй Алік дыстанцыйны пульт,— Націсніце, калі ласка, на зялёную кнопачку.
«Нішто сабе — сціплы! — заўважыла са.ма сабе Каця.— Ліфты на дзвюх мовах размаўляюць, дзверы скураю абабітыя і з пульта адчыняюцца, кнопка званка пазалочаная. Наколькі ж шыкоўна такая кватэра павінна быць абстаўлена ўсярэдзіне?»
Усярэдзіне да названых аксесуараў дадаліся цёплая, яўна з падагрэвам, падлога, якая да таго яшчэ й свяцілася, фактурныя сцены з тоўстага, колеру морскай хвалі шкла, стыльная, ажно б’е па вачах, аранжава-лімонная сталоўка, змеяватыя храмаваныя люстры-падсветкі. Такога супердызайну Каця не бачыла і ў галівудскіх кінафільмах.
Алік запрасіў госцю прысесці, але апамятацца не даў:
— Каву, гарбату, джус? Раю орандж — апельсінавы. Гатую сам. Спецыяльнай машынкай выціскаю. А можа, ну іх, гэтыя сокі, асвяжымся халодненькім, з лёду, шампанскім? Ёсць «брут».