Запісы забітага кантрабандыста
Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
«Рызыкую? — паўтарыў сам сабе,— Можа, «сіні» і мае рацыю. Зацыкліўся, рызыкую і магу дарызыкавацца. Трэба змяніць тактыку. Што ён сказаў? Мы адны? Ужо лягчэй...» Уголас згадзіўся:
— Добра, дыктуй...
— Вось бачыш, можаш і па-іншаму, культурна гутарыць. Правільна змеркаваў— усміхнуўся «сіні»,— усім жыць хочацца. Цяпер — па справе. Чырканеш «пісямко» жонцы. Так, маўляў, і так, вінен аднаму чалавеку, а доўг — гэта святое... Ясна тлумачу?
— Ды ўжо ж, ясней не трэба. А чым пісаць? Зубамі?
— Зноў грубіяніш. Глядзі, дагаворышся. Руку я табе вызвалю. Адну. Ддя пісаніны досыць,— Ён нагнуўся і развязаў вузлы на запясцях — Падыміся, левую зноў да пояса прыхвачу.
Я адчуў: вось ён — шанец вырвацца. Паволі прыўзняўся, адвёў назад галаву, заціснуў у зубах боль ад падвярэджанай шыі і рэзка, з усіх сіл, джвагнуў «сінюку» лбом між вачэй. Hoc бандыта расплыўся, вочы сышліся да пераносся — пацэліў трапна. Без жалю штурхануў яго ў грудзі. Мужычок раструшчыў часопісны столік у
цэнтры вагончыка, адляцеў у кут, грымнуўся аб лодачны матор, які вельмі дарэчы апынуўся там, раскінуў рукі і заціх.
«От і адпачніуздыхнуў я і адразу ж выдыхнууУцякаць! Аднаму шайку не адолець... He, уцякаць нельга! Стаяць! Думаць! Бандыт, памятаю, запаліў газавую пліту, хацеў пастрашыць агнём. Ён яе так і не патушыў, адна канфорка гарыць. Добра, хай».
Я падкінуў на пліту «дроўцаў» — стос газет, што зляцелі з разламанага століка. Шуганула адразу. «Падсохла паперкапалягчэла на душы,— Пара ўцякаць! Тут хутка смажаным запахне...»
Выскачыў з вагончыка. Падбег да бочкі з палівам. Кулызулася лёгка: напалову пустая. Пакаціў да стадолы. За пару метраў ад яе штурхнуў бочку апошні раз. Выбег за плот, азірнуўся.
Дашчаная будыніна ўспыхнула, як высушаная салома. Гэта вам не жартачкі — бочка з бензінам.
Хоць адбегчыся ўдалося досыць далёка, я разумеў — так проста не ўцячы. Я спаліў логавішча, але не яго насельнікаў і ўсё яшчэ наперадзе. От і «бээмвухі» пад’ехалі. Зноў азірнуўся: шукаюць. Угледзелі. Кінуліся наўздагон. Нешта крычаць. А-а, зразумела, што яны могуць крычаць. Імчаць хутка, няйначай былыя спартоўцы. I гэта небяспечна! Бегчы! He спыняцца!
Успомніў і скалануўся: такое ў маім жыцці ўжо было. Логавішча, «бээмвухі», вагончыкі, сінія рукі, уцёкі — усё было ў сне, вельмі даўно. Акурат гэтак я і бег. Доўга, да знямогі, пакуль не акружылі. Што тады зрабіў не так? Чаму дагналі? Я стаміўся, спыніўся, схаваўся і... здаўся! Значыць, галоўнае — не спыняцца, змяніць варыянт, паспрабаваць іншы.
Гэты.м разам — не як у сне — не затаіўся. Ведаў што будзе, калі дам сабе палёгку. I я бег. Задыхаўся і бег. Падаў, уставаў і бег. Бег, бег, бег, уцякаў ад смерці. I, здаецца, яна асталася...
Убачыўшы свой дом, узрадаваўся, але па інерцыі ўсё яшчэ ляцеў. Страх ураганам штурхаў у спіну. He, стоп! Стаяць! Крамка! Свеціцца? Гэтым разам — так! Працуе! Можа, і «Мальбара-Лайтс» з’явіліся?
Калі падляцеў да крамкі і ўбачыў пачак з запаветнай назваю, сілы гаварыць не было. Як глуханямы, пастукаў па шкле вітрыны, паказаў што хачу купіць. Прадаўніцу, відаць, не збянтэжыла мая немата, і яна прасунула ў аконца жаданы залацісты пачачак:
— Гэтыя?
Я па-ранейшаму моўчкі паклаў перад ёю шэра-салатавыя паперкі. Забіраючы пачак, пачуў:
— Божа!
Я зразумеў яе. He кожны дзень кліенты з разбітым да крыві тварам трапляюцца.
— Дзякуйвыціснуў з сябе, завярнуў за рог і пабрыў да роднай параненай птушачкі. ГІабітая, яна глядзела на мяне, жалілася абедзвюма вялікімі вачыма-фарамі.
«Прабач, дарагая, усё будзе добра,— супакоіў— Паехалі, зменім дыслакацыю. Тут робіцца небяспечна».
Паціхеньку, з шых-шыханнем, заехаў у двор, за гаражы. Выйшаў пагладзіў любку. паабяцаў: «Я ўсё выпраўлю. Заўтра ж! Патрывай».
На лесвічнай пляцоўцы зноў укралі лямпачку, і маладая красуня не разгледзела ў вочка скрываўленага твару пасланага ёю па цыгарэты мужа. Пазнала па голасе. Але голас ёй падаўся дзіўным, вінаватым, ці што. I яна падумала: напэўна, «Мальбара-Лайтс» не было і ён зноў купіў якое паскудства.
Першага верасня
Я сустрэў Андрэя на Цэнтральным рынку. Ішло да закрыцця, народу амаль не было, і хоць мы не бачыліся добры дзесятак гадоў пазналі адзін аднаго адразу — Андрэя, як і даўней, вылучала белая, пышная, пад ранняга Рода Сцюарда, чупрына. Ён купляў сваім блізняткам персікі. Расказаў што дачушкі перайшлі ў чацвёрты клас, выдатніцы. He пагадзіўся з маім банальным: «Хутка растуць чужыя дзеці». Пахваліўся, што, нягледзячы на цяжкі час — пра што сведчыла хоць і акуратна, але цыраваная яго курткаяму пакуль што ўдаецца кожны вечар прыносіць малым нешта з садавіны: іх хударлявыя фігуркі («Нічога не зробішразвёў Андрэй рукамі,— мае дакладныя копіі») як не ўголас патрабавалі вітамінаў. Перажываў што надыходзіць новы навучальны год, а толкам не падрыхтаваўся да яго: не купіў дзяўчаткам школьнай і спартыўнай формы, чаравікаў красовак, ранцаў цёплых рэчаў на восень. Андрэй думаў набыць усё адным махам і не тут, а ў Польшчы: там, маўляў, танней і лепшай якасці. I грошай назбіраў дзеля такога
12. Зак. 413
выпадку. Выехаць збіраўся ў бліжэйшую пятніцу, каб вярнуцца ў нядзелю: панядзелак — першага верасня.
На тым і разышліся.
Некалі мы разам вучыліся ў аспірантуры. На пачатку перабудовы я не вытрываў жыцця на няшчасныя сто дваццаць «рэ» і падаўся ў аўтаномнае плаванне. Андрэй быў цярплівейшым. Абараніўся, выкладаў. Вельмі любіў сваю работу. Лекцыі яго нагадвалі перадачу «ІІІто? Дзе? Калі?». Аўдыторыі не змяшчалі ўсіх ахвотных паслухаць — рэдкая не толькі для таго часу з’ява. Малады, прыгожы, перспектыўны, студэнткі бегалі за ім цугам, а ён... ён па-ранейшаму жыў у двухпакаёвай хрушчоўцы з мамаю і дзвюма сваімі малымі красунямі: жонка пайшла шукаць болып сытага існавання.
Нейкі час Андрэй яшчэ трымаўся за інстытут, але ўрэшце закрылі і яго. 3 таго часу я Андрэя не бачыў.
I вось — другая запар сустрэча. Хоць не ведаю, ці можна гэта назваць сустрэчаю. На маіх вачах два здаравілы ў камуфляжы з блішчастымі ад тлушчу мордамі падкраліся да яго ззаду. Андрэй паглядзеў на мяне, пазнаў але прывітацца не паспеў. Адзін з мянтоў схапіў яго за валасы, другі пачаў выкручваць руку. Андрэй не вылучаўся сілаю ці ростам і, калі б яны сказалі яму проста: «Пройдзем»,— не падумаў бы супраціўляцца. Мянты ж, відаць, наважыліся зрабіць навучальна-паказальны захоп валютніка. Яны гнулі Андрэя да зямлі, але, на іх здзіўленне, ён упёрся: не хацеў пэцкаць аб брудны асфальт нядаўна абноўленай курткі. He жадаў каб дочкі, яго светлыя галоўкі, спалохана запыталі: «Тата, гэта бандыты на цябе напалі?» Як бы ён растлумачыў ім, што ўсё якраз наадварот? Схапілі яго мянты з падказкі бандытаў: не плаціць, маўляў, ясак. Ён бы заплаціў.але дужа хацелася апрануць дзяўчынак. Думаў — абыдзецца.
He абышлося.
Мянты зламалі яго супраціў павалілі ў гразь. Андрэй выпусціў пакет, з якога выпалі і пакаціліся два вялікія апельсіны. Мент, што выкручваў Андрэю руку, адфутболіў апельсіны з-пад ног, і разам з напарнікам яны пацягнулі Андрэя да «ўазіка» — той акурат пад’ехаў.
— Узялі, нарэшце, суку,— пракаментаваў мент у цывільным, выходзячы ім насустрач з машыны — У-у, халяўнік! Сёння цябе навучаць разлічвацца. Растлумачаць, хто ў хаце гаспадар.
Андрэя паставілі на ногі. Мент у цывільным зайшоў яму за спіну і нечакана падскочыў. Ад удару нагой у паясніцу Андрэй уваліўся ва «ўазік». Палезлі ў машыну і мянты. Дзверцы зачыніліся, і банда паехала. Агаломшаны, не маючы сіл зварухнуцца, я глядзеў услед шэрай машыне. «Чаму яна не чорная? — знячэўку прыйшла думка. Яна павінна быць чорнай, як тыя «варанкі» з вылюдкамі ў трыццатыя гады».
У школу першага верасня дзяўчынкі не пайшлі. Перад гэтым, у пятніцу, Андрэй зранку папярэдзіў маці і дачок, што, мажліва, з базару дадому заязджаць не будзе — адразу махне ў Варшаву. Аўтобус адыходзіць каля семнаццаці, і няма сэнсу швэндацца туды-сюды. Яшчэ сказаў маці, што бярэ з сабою ўсе сабраныя за лета грошы: яды ў хаце было на тыдзень, так што да яго прыезду яны ім не спатрэбяцца, а там усякая лішняя капейка будзе дарэчы. Маці ўпрасіла ўзяць і яе «энзэ»: пяць долараў якія летась падарыла ў дзень нараджэння сяброўка — суседка-пенсіянерка. Але Андрэй усё ж змеркаваў заскочыць на хвілінку дадому. не мог паехаць, не развітаўшыся з дочкамі. Выбраў для іх два вялікія апельсіны — большыя заўсёды саладзейшыя.
I ў суботу, і ў нядзелю да глыбокай ночы блізняткі чакалі тату. Ім не цярпелася ўбачыць новую школьную форму, і ранцы, і новыя чаравічкі — старыя зусім знасіліся. Татка абяцаў што купіць сваім выдатніцам найлепшыя.
Бабуля ў ноч на нядзелю спаць не клалася. На досвітку дастала выцвілыя ад частага мыцця сукеначкі дзяўчынак. «На ўсялякі выпадак трэба папрасавацьпадумала. Спахапілася: — На які такі ўсялякі?» Прасуючы, адхіляла ўбок галаву: не хацела, каб на сукенкі капнула сляза. Сэрца неспакойна білася, кружылася галава — пэўна што, падняўся ціск раніца, а сына няма. He важылася будзіць унучак: позна заснулі, а сёння ўсяго толькі лінейка, бацька ж прыедзе — і малыя пойдуць у школу ў новенькім. «Усё будзе добра, сынок»паўтарала адно і тое ж, водзячы прасам.
Развіднела, надышло першага верасня.
У лясным масіве каля чыгуначнай станцыі на ўскраіне сталіцы сонны опер апісваў труп, на які раніцай натрапіў мясцовы жыхар, што выгульваў сабаку:
— Мужчына... Век трыццаць пяць — сорак... Валасы пышныя, сівыя... Куртка заліта крывёю... Грошай і дакументаў не выяўлена...
«Рабуюць народ,— думаў аператыўнік — А тых, хто супраціўляецца, забіваюць». I не здагадваўся, як меў рацыю.
Аднекуль даплыў школьны званок. Опер успомніў, што для ягонага сына гэты званок — першы. «А хлопцы з рынку не падвялі,— усміхнуўся задаволена,— Арганізавалі мальцу да школы новы гарнітурчык. Фірмовы, не тое што наша барахло...»
Настаўнік фізікі
Два бамжы счапіліся насмерць, люта мясілі адзін аднаго. Пераможца (ці той, хто застанецца жывы) рабіўся адзінаўладным гаспадаром смеццевага бака на тэрыторыі дарагой аўтастаянкі ў цэнтры горада.
Санька ведаў абодвух.
Высакаваты, у шэрым, досыць паношаным касцюме, у светлай, некалі белай кашулі, пры галыптуку няпэўнага колеру— былы настаўнік фізікі, удавец, пенсіянер. На пенсію яго выпхнулі. Новая дырэктарка, прысланая з гарана для ўмацавання кадраў змеркавала, што стары занадта мяккацелы для сучаснай школы. За апошнія гады настаўнік, і праўда, не паставіў ніводнай двойкі. Лічьгў: хто хоча ведаць фізіку, той і пасля тройкі задумаецца. Каму ж фізіка да лямпачкі, таго і адзінкаю не напалохаеш. He выратавала настаўніка нават тое, што для многіх пакаленняў вучняў ён быў прыкладам сумленнасці і прыстойнасці.