• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    60.2 МБ
    Цягнік спыніўся.
    Нас было ў калідоры трое. У канцы яго яшчэ кешкалася правадніца. Ужо ступіўшы ў тамбур, яна зірнула на гадзіннік і захітала галавой: «Ай-я-яй! Ай-я-яй!» Мы адразу ж накіраваліся да яе: «Можа, што здарылася?» Але правадніца, нібыта не заўважаючы нас, павярнулася да выхаду, нечакана спрытна для сваёй вагі скочыла з прыступак і пабегла ў бок станцыі.
    — Нічога не здарыласяусміхнуўся мой спадарожнік, калі прайшоў у тамбур,— Відаць, падыхаць выскачыла. Слушна будзе і нам узяць з яе прыклад.
    Мясцовы вакзальчык, хоць і нагадвае размаляваны дзятвою склад-свіранчык, усё ж не будка на паўстанку — стаянка тут пятнаццаць хвілін: буйная вайсковая частка непадалёку дыслакуецца. Праўда, вагон у нас апошні і да станцыі сотню метраў не даехалі, але гэта і лепш. Цягнікі рэдка парушаюць тутэйшы лясны неруш, і ваякі ад суму не прамінуць лішні раз дакументы праверыць, a то і чамаданы: як-ніяк памежная зона.
    У мяне не было ахвоты скакаць у цемру і ветраную волкасць, нават захацелася вярнуцца ў цёплае ўтульнае купэ, але спадарожнік зноў загаварыў, і я застаўся там, дзе стаяў: ён жа да мяне звяртаўся.
    — А назва ў станцыі,— спадарожнік кіўнуў кудысьці за акно,— запамінальная — Непылаева,— I дадаў: — Відаць, у той час, калі бальшавікі гэткім імем ахрысцілі яе, тутэйшыя лясы, як цяпер, з году ў год не гарэлі. Відовішча, скажу я вам...
    Нечакана захацелася пабачыць «пыланне» лясоў і я пагадзіўся:
    — А мо й праўда варта разрухацца.
    Сказаў няўпэўнена: усё яшчэ былі нейкія падсвядомыя сумненні. Але спадарожнік, відаць, не звярнуў на мой сумнеў аніякай увагі, бо адразу ж ступіў у тамбур, а адтуль, завісаючы на парэнчах, хуценька спусціўся ўніз. Мне нічога не заставалася, як услед за ім скочыць на мокры, чорны і тлусты ад масла і вугальнай смалы шчэбень.
    — Можа, усё ж закурым? — страсянуў павесялелы сусед пачкам «Філіп-Морыса»,— Суперлёгкія, амаль без нікаціну!
    3 раскрытай блакітна-белай скрыначкі роўна на трэць вытыркнуліся дзве цыгарэты.
    «Спрытнасць рук і ніякага махлярства! — міжволі адзначыў я,— Фокуснік плюс весялун. He сусед па купэ, а знаходка. Праўда, залішне прыставала. Казаў жа: тытунём не забаўляюся, дык не — закуры ды закуры. I з віном тая самая гісторыя: «Кроплю-другую, для настрою». Тлумачыў жа: спартовец, не п’ю. I лес, як бачу, звычайны, бадай, толькі пагрозліва густы і праз гэта выклікае трывогу».
    Адказаў ужо амаль злуючы:
    — Не-не, дзякую! Мне абсалютна ўсё роўна якія: Морыс ці Дорыс, лёгкія або цяжкія, з нікацінам або без. Лепш раскажыце сакрэт: як у вас усё так спрытна выходзіць?
    Да гэтага сусед паспеў адкрыць «вокам» бутэльку ліманаду і назваць карту, наўздагад выцягнутую мною з калоды.
    Ён з ходу загаварыў са мною на ты, што мяне крыху абурыла. Я быў выхаваны зусім па-іншаму. Выходзячы з агульнапрынятых правілаў трэба было б і мне тыкаць яму, тым больш што ён выглядаў старэйшым за мяне'ўсяго гадоў на дзесяць, не больш. Але тыкаць я не важыўся. Чамусьці думалася, што гэты жартаўнікусёвед — чалавек з іншага, незнаёмага і таму небяспечнага для мяне свету. Ягоная актыўнасць прыгнятала і насцярожвала, я не прымаў яе, адчуваў нязвыклай і чужою. Ён нібыта кіраваўся дэвізам: ні хвіліны спакою. Я ж аддаваў перавагу ўраўнаважанасці, нават паважнасці.
    — Калі кожны будзе ведаць мае сакрэты, дык якія ж гэта сакрэты? — паляпаў спадарожнік мяне па плячы — А чалавек, скажу табе, тым і цікавы, што ў яго не на віду. У цябе нябось таксама ёсць нешта такога кшталту?
    — У мяне? — перапытаў я, паціскаючы са здзіўленнем плячамі — He ведаю. Здаецца, няма...
    Ён усміхнуўся, але прамаўчаў не стаў больш нічога выпытваць і ўдакладняць. А мне раптам зрабілася неяк няўтульна і трывожна. Я толькі цяпер адчуў, што халодны вецер пранізвае наскрозь, да касцей. I прапанаваў
    — Прабірае. Можа, вернемся?
    Мы, выявілася, не стаялі на месцы, а адышлі да другога канца вагона — у самы хвост цягніка.
    — Як скажаш. I праўда, не май на дварэ,— Ён таксама, як і я, толькі што сцепануўся.
    Павярнулі назад. Непадалёку зноў засвяціліся агні станцыі.
    Нечакана спадарожнік да болю сціснуў мне руку вышэй локця: — Ціха, не варушыся! Глядзі! У акно, кажу, у акно глядзі! Пазнаеш? От жа дурніца. Адно слова — баба! Глуздоў малавата. Элементарнага не разумее: калі ў памяшканні гарыць святло, дык акно — як экран тэлевізара. Глядзі, глядзі, што вырабляе!
    Я не меў змогі паварушыцца. «Кіно» паралізавала: наша суседка па купэ, студэнтка-першакурсніца, што ехала — як яна з гонарам прызналася — пасля паспяховай здачы сесіі дадому на вакацыі, зайшла ў прыбіральню. Зняла лёгкі пуловер, павесіла яго разам з ручніком і то праваю, то леваю рукою ўціскала рычажок-кранік, набірала ў далонькі вады і... апалосквала падпахі. («Афрыка», якую ўстроіла правадніца, давалася ў знакі.) Раптам замерла, паглядзела ў люстэрка, у якім адбіваліся прыўзнятыя поўныя грудзі. Дакранулася пальчыкамі з нафарбаванымі пазногцікамі да вялікіх ружовых смочкаў — быццам пераконвалася ў іх пругкасці. Пад прасторным пуловерам яе грудзі зусім не абазначаліся, а тут... Тут усё выглядала інакш! Іэткім тэнісным мячыкам бюсттальтар не патрэбны. Прыцягвалі і ясныя, вабныя вочы, і пяшчотныя пульхныя вусны, і бездакорная кароткая стрыжка. Задурыў дык задурыў сусед мне галаву сваімі прыгаворкамі ды фокусамі. Такую красуню не заўважыў!
    Урэшце спахапіўся: няможна ж так! Падглядваць — што можа быць горшае?!
    Павярнуўся да суседа, хацелася сказаць яму «пару ласкавых», але ён не даў і рота раскрыць.
    — Глядзі, глядзі! — падштурхнуў падміргваючы,— Кіно толькі пачынаецца.
    Я зноў машынальна падпарадкаваўся і павярнуўся да вагона. Студэнтка, нібы адчуўшы нашы позіркі, закрыла грудзі рукамі, угледзелася ў акно. Нічога ў ночнай цемры не ўбачыла і супакоілася, глянула некуды ўніз, грэбліва пахітала галавою. «Вядома, брудна! — міжволі пагадзіўся я — На свеце няма нічога паскуднейшага за грамадскія савецкія туалеты». I раптам яна стала на унітаз, павярнулася да нас задам, задзерла кароткую спаднічку, спусціла калготы, за імі вузенькія белыя трусікі...
    Аднекуль даляцела:
    — ...адпраўляецца цягнік Ленінград — Мурманск...
    Я апомніўся, крутнуў галавою. Было прыкра і сорамна. Як пасля гэтага вяртацца ў купэ, сустракацца з дзяўчынай вачыма?
    r I
    150
    " I
    A спадарожнік спакойна, нават дзелавіта сказаў:
    — Пайшлі! Пара, брат, займаць месцы адпаведна купленым білетам.
    Апанавала злосць: «Як ты можаш? Нізка ж, подла ўсё гэта! А з цябе — як з гусі вада. I я, выходзіць, заадно з табою».
    — Супакойся! — на хаду чытаў фокуснік-тэлепат мае думкі — Мы што, спецыяльна? Мы тут ні пры чым. Чысцюткая выпадковасць!
    — Але ж маглі і не глядзець.
    — Ды глупства ўсё гэта! Забыліся! — прапусціў мяне наперад, да прыступак.— Халаднавата? — паспачуваў падбеглай да вагона правадніцы. Ён, здавалася, зусім забыўся пра ўсё, што адбылося хвіліну таму. Жалезны чалавек.
    Я не адразу пайшоў у купэ, затрымаўся ў тамбуры, каля печы: ніяк не мог адысці ад убачанага. Хацелася скрозьдонна праваліцца. I студэнтка таксама добрая цаца. Няўжо не ведала, што карыстацца туалетам на прыпынках забаронена? I куды шторка з акна падзелася? Дый правадніца безгаловая! Забылася «дабл» зачыніць, усё кінула і пабегла на станцыю. Успомнілася: «У яе там дружок у пагонах завёўся». Пікантную падрабязнасць паведаміў мне ўсё той жа ўсёвед-сусед: ён, ці бачыце, выпадкова пачуў яе гаворку з сяброўкай з суседняга вагона. Мільганула: «Выпадкова пачуў... Выпадкова ўбачыў... Выпадкова ўгадаў... Выпадкова пашанцавала... Перабор з выпадковасцямі».
    Тым часам у тамбур паднялася задыханая правадніца. Паспешліва апусціла рыфленую пліту над прыступкамі, зачыніла дзверы. He паспеўшы аддыхацца, падала голас:
    — Сядаем на свае месцы, таварышы, сядаем!
    Я прайшоў да купэ, пастукаў. Навошта? Яна ж там не адна, ён таксама там. I ўсё ж, толькі дачакаўшыся дазволу: «Калі ласка, можна», адчыніў дзверы.
    Першакурсніца слала пасцель і сустрэла мяне спінаю і... знаёмай спаднічкай. Узбіўшы падушку, прысела каля акна. Усміхнулася. У мяне адлягло ад сэрца: ні пра што не здагадваецца! Хацеў адказаць на ўсмешку ўсмешкай — не атрымалася. I на які дурнаваты камплімент не стала духу — язык нібы адзервянеў: усё яшчэ было сорамна!
    Успомніў што захапіў з сабою томік Роберта Шэклі. Улюбёны фантаст не раз дапамагаў знепрытомець-забыцца, прымушаючы
    не толькі суперажываць яго героям, але і думкамі браць удзел у іх прыгодах. Паспрыяў мне Шэклі і цяпер.
    Масавік-забаўнік бліжэй да ночы, відаць, знямогся, а можа, і вычарпаў сябе, бо неўзабаве прапанаваў:
    — Што моладзь думае наконт адбою?
    Моладзь думала станоўча.
    На два ніжнія спальныя месцы нас было трое. Дама, зразумела, праходзіла па-за конкурсам, а вось мне і спадарожніку давялося цягнуць запалкі. Фокуснік, як заўсёды, перамог, і я палез на верхнюю паліцу.
    Прахалода сыраватай падушкі — яшчэ адна заўсёдная асаблівасць савецкіх вагонаў — вывела мяне з затарможанага стану.
    «Божа! Галава адсохла! Грошы! Я ж вязу грошы! Чужыя!»
    У Ленінградзе добры цётчын знаёмы перадаў чатыры брыкеты з «дваццацьпяткамі» — дзесяць тысяч! — на шостую мадэль «Жыгулёў». Цётка пасля васьмі гадоў чакання ў чарзе талончык на машыну атрымала, а вось грошай так і не сабрала.
    Прыўзняўся, пацягнуўся да курткі. Загавайла! У туалет ішоў — не забываўся на плечы накідваць, а тут на перон выскачыў без яе. От ёлупень!
    Здымаючы куртку з кручка, чамусьці палічыў патрэбным патлумачыць суседу гэтую сваю турботу:
    — Падушка пляскатая. Трэба пад галаву што падкласці.
    — Ясная рэч,— усміхнуўся, але неяк халодна сусед.
    Складваючы куртку ўдвая-ўтрая, неўпрыкмет прамацаў: брыкеты на месцы. I страховачныя шпількі на кішэнях — таксама. Фу-у... Дзякуй Богу! I зноў засаромеўся, але ўжо з іншай прычыны: як я мог пра нармальных людзей такое падумаць? Грошы ў каго хочаш адбяруць розум. Што праўда, то праўда.
    Супакоіўшыся, заснуў імгненна. Снілася крамянае маладое цела суседкі, яе мяккі галасок: «Добрае кіно? А? Добрае? А за добрае трэба плаціць, малы, трэба плаціць...»
    — Падымайся, хлопец, пад’язджаем! — Правадніца торгала мяне за плячо.
    Я зосну падскочыў, і мы ледзь не стукнуліся галовамі.
    — От шустры! Адразу відаць, адпачыў чалавек! He тое што ўчора — ледзь жывы па вагоне рухаўся,— засакатала яна — Папраўдзе, і сама праспала. Дай Бог здароўя твайму суседу: пабудзіў,