Запісы забітага кантрабандыста
Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
Адразу пачуў:
— Вырадак! Ты кончыш яго! Мабыць, ужо...
Уладзіміра выдалі павекі — здрыгануліся.
Бандыт заўважыў гэта, усміхнуўся:
— Жывы?! Малаток! — I ўжо слакайней: — Сапраўды, такую красуню нельга адну пакідаць, не-ельга. Добра? А-а? Добра-а... Цяпер — да нашых бараноў. Усім будзе кайф, калі скажаш. дзе бабкі. «KanyeTa» ў цябе ёсць, мы ведаем, так што, жакей, не марнуй часу...
Уладзімір глядзеў на расплывістую чорную галаву, якая гаварыла ўсё гэта праз панчоху. За час, пакуль тлумачылі сітуацыю, адчуў — ногі яму цяпер не памочнікі. «Як адняліся,— сцяў губы,— Та-ак, паловы цела ўжо няма. Шанцаў вырвацца ўсё менш».
— Уставай. Толькі ве-ельмі памалу,— загадала чорная галава.
Цела не слухалася. Памяць пра мінулы боль скавала яго. Бандыты, відаць, зразумелі тое і, узяўшы Уладзіміра пад рукі, пасадзілі. Руля рэвальвера перамясцілася ад галавы да шыі, нож — да рэбраў. Шанцаў вырвацца па-ранейшаму не было.
— Дык што з бабкамі?
Яго прыўзнялі, спрабавалі паставіць на ногі.
— Ара, гэтая сука не стаіць,— сказаў адзін з тых, што трымалі Уладзіміра — Можа, вадой яго?
— He трэба, пасадзіце, няхай перадыхне, падумае. Куды ён без ног?!
Уладзіміра апусцілі на канапу.
«Далі сесці. Добра. Гэта шанец»,— прамільгнула ў свядомасці. Разгледзеўся зноў толькі вачыма: «Іх трое. У пакоі двое і адзін на кухні, трымае Наташу... Падонак застаўся з жонкаю?» Ірвануўся, але нешта стрымала яго. Нож. Нож. што ўпіўся між рэбрамі.
«А гэты, з рэвальверам? Ён — злева. За ім — балкон. Адчынены.
Шанец усё ж ёсць. Левага адшпурнуць паспею...»
Уладзімір сцяўся, гатовы скочыць, але прашыты неданосак — верхавод тройкі — па дрыжэнні нажа адчуў нешта нядобрае: лязо праткнула скуру і ўвайшло ў цела.
— Бачу, ты не зразумеў. Аус! — гукнуў і павярнуўся ў бок кухні— 3 красуняй разабраўся? Добра! Цяпер вазьмі коўдру і накінь на мальца. Можа, тады да бацькі дойдзе...
«Божа, як мог забыць. Сынок! Наташка ўкладвала яго, калі засынаў. «Даганяй татку» — шаптала малому ў вушка».
Цела Уладзіміра сцялася спружынаю, але ён адчуў, што і лязо ўвайшло глыбей. Болю не было, але вырвацца стала немажліва. Нож ці не на трэць быў у ім.
Пачуліся ўсхліпы, і Уладзімір убачыў: малюсенькія ножкі сына ўзняліся ўгору, заторгаліся.
«Годзе,— загадаў сабе,— Сынам рызыкаваць — не сабою».
— Грошы ў шафе. На верхняй паліцы.
Бандыт кінуў коўдру, падскочыў да шафы, выпатрашыў адну паліцу, пасля другую — грошай не было.
Нервовы, з рэвальверам, размахнуўся, і пасля новага ўдару залітае крывёй цела ўпала перад дзіцячым ложкам. Падаючы, Уладзімір пачуў: «Ёсць!» — і прыхапіў за сабою коўдру, што душыла сына.
Зноў ноч. Усё. Ён сваё адпрацаваў. Было шмат чаго. Можа, і насамрэч годзе? Бачыў гэтулькі, што досыць на два, на тры жыцці! Відаць, і сапраўды выбраў ліміт у Бога?
«Ці так гэта?» — адважыўся Уладзімір спытаць у Найвышняга.
I тут яго ахапіла гарачыня. Зноў закружылася галава.
«Дзе я? — спрабаваў спыніць кружэнне — Чаму адзін? Дзе Наташа, сынок?»
— Божа, калі ты забраў самых блізкіх, забяры і мяне! — закрычаў у роспачы.
Ад крыку вярнулася свядомасць, мацней забілася сэрца, што пачало было спыняцца, пачасцілася дыханне.
Уладзімір расплюшчыў вочы. Навокал усё белае. «Дзе я?» Разгледзеўся. Кафля. Ён у ваннай. He памёр. Толькі рукі... За рукі яго прывязалі да трубы, што ішла да мыцельніка. Звязаны і ногі. Вусны... Вуснаў не разняць. На іх — ліпкая стужка.
Прыслухаўся. Цішыня.
«Пакінулі жывым? — нібы ў тумане працягваў працаваць мозг,— He забілі?»
Уладзімір напружыўся — і адразу азваўся боль, абрынуўся на яго, разрываючы цела. Ён зноў ледзь не страціў прытомнасці.
«Асцярожна,— сказаў сам сабе,— асцярожна».
«Думаць, думаць, не спаць»загадваў розум, калі першыя спробы выбрацца з пасткі не ўдаліся.
Труба. Труба ідзе да зліва. Зліў новы, пластмасавы, ён толькі памаляваны белай эмаллю разам з трубою. Трэба падцягнуць вяроўку да зліва і, упёршыся нагамі, ірвануць.
Паволі прыўзняўся на калені. Вяроўка нацягнулася. Нешта трымала яе. Канец? He, не канец. Гэта апошняе мацаванне трубы, найслабейшае.
Уладзімір прыціснуўся спінаю да зліва. Уявіў, што разбягаецца, і — папёр. Ён разумеў, што можа ўдарыцца галавой аб падлогу, але гэта не палохала. Прачуванне свабоды ўзяло верх над свядомасцю, і спыніць яго было нельга.
Падаючы, Уладзімір паспеў павярнуць галаву і тым самым уратаваў свой не вельмі моцны нос ад пералому
r !
144
" I
Аддяцеў да дзвярэй. He марудзіў. Націснуў на іх нагамі. Расчыніліся. Зноў прыслухаўся: па-ранейшаму ціха.
Рукі вяроўка рэзала цяпер не так моцна. Відаць, напружыўшыся, ён расцягнуў яе.
Спрабуючы паслабіць вузел, рэзка заторгаў рукамі. Яны памалу вызваляліся, але нямелі пальцы. Падванітоўвала. Час супраць яго. Ён пацягнуў болып моцную правую руку да сябе. Рука з болем пралезла праз путы і вырвалася на волю.
«Цяпер — ногі,— загадаў сабе Уладзімір, але ў галаве стаяў туман, і ён зразумеў: вызваліцца не паспее,— Трэба спяшацца».
I папоўз да кухні.
Жонку прывязалі да батарэі пад абедзенным столікам. Скручаная вяроўкамі, з заклееным ротам, яна глядзела на яго застылымі ад жаху вачыма. Пакуты і боль любага чалавека выклікалі ў ім лютасць, нянавісць, роспач: «Падонкі, сволачы, гады!» Падпоўз бліжэй. Асцярожна зняў з яе вуснаў скотч. Нічога не сказаў забыўся, што ўмее гаварыць.
Сказала Наташа:
— 0 Госпадзе!
— Ціха, ціха,— супакойваў яе— He глядзі, не трэба,— шаптаў не разумеючы, што Наталля не заплюшчыць вачэй, бачачы яго скрываўленую галаву, грудзі, усё цела.
— Ты не памрэш, ты ніколі не памрэшажыла яна, адганяючы прэч думкі пра самае страшнае.
— Усё будзе добра,— ківаў Уладзімір, падтрымваючы жонку,— усё будзе добра.
Узяўся за стол, прыўзняўся. Прыборы ляжалі ў шуфлядцы. Выняў нож, апусціўся на калені. У галаву зноў нешта ўдарыла. Прытомнасць пакідала яго. Цьмяна разумеючы, што робіць, разразаў на жончыных руках вяроўкі. Неўзабаве абмяк і заціх.
«Халаднавата. Шэра-салатавыя сцены. Жалезная спінка ложка. Палата? Так... Я ў бальніцы...— зразумеў Уладзімір — Жывы».
Пачуліся крокі. Праз імгненне адчыніліся дзверы. На парозе — двое. У форме.
— Ачунялі? — набліжаючыся, усміхнуўся адзін з іх — Цудоўна. He хвалюйцеся, вашы жонка з сынам у гэтай жа бальніцы. Даруйце, што турбуем, але — час, як кажуць, не чакае. Чым хутчэй вы адкажаце на нашы пытанні, тым болей застанецца шанцаў затрымаць бандытаў.
Чамусьці ўступаць у гутарку не хацелася, і Уладзімір заплюшчыў вочы.
— Ды што ж гэта такое? — убег, абурана размахваючы рукамі, дзяжурны доктар,— Сястра па лекі выйшла, а яны не забавіліся, пакой для допытаў у аддзяленні арганізавалі. Чалавека толькі-толькі з таго свету выцягнулі! Зараз жа пакіньце палату!
Уночы Уладзіміру не спалася. Нібыта адчуўшы гэта, нячутна зайшла медсястра. Убачыла, што Уладзімір ляжыць з расплюшчанымі вачыма, і амаль узрадавана сказала:
— Даруйце, што турбую. Я вас пазнала: вы дыск-жакей, ведзяце ночную дыскатэку ў кавярні, што непадалёк ад майго дома. Я некалькі разоў была там, і мне вельмі спадабалася. Працуеце шчыра, з душою. Музыка — толькі з кружэлак, відэа — кожны раз новае. I голас у вас аксамітавы, такі голас, які проста кліча, зараджае энергіяй. Душа быццам у неба адлятае. Я была на іншых дыскатэках — зусім не тое. Яшчэ раз даруйце за турботы, але хацела, каб ведалі.
— Дзякуй вам, цяпер буду ведаць.
— Ой, ды што вы! Гэта вам дзякуй! I яшчэ пра адно хачу сказаць. Папярэдзіць. Старэйшы з тых, што ўварваліся днём у вашу палату, відаць, загадаў другому застацца дзяжурыць — цяпер ён спіць. Адыходзячы, старэйшы двойчы паўтарыў: «Галоўнае — даведайся, колькі грошай забралі. I яшчэ: паспрабуй выведаць, адкуль яны ў яго. Распытай, дзе, маўляў, узяў бабкі на фінскі скураны плашч, японскі тэлевізар з відэамагнітафонам».
«Ясна,— падумаў Уладзімір, калі сястра таксама нячутна зачыніла за сабою дзверы,— Іх хвалюе толькі тое, што грошы не яны забралі, а бандыты. А якая для мяне была б розніца? Нажом не рэзалі б? Рэвальверам бы не глушылі? Дык у іх іншыя цацкі для гэтых жа мэтаў ёсць».
Чамусьці болын за ўсё было шкада повара, які ў кавярню прыходзіў вечарам, адпрацаваўшы змену ў заводскай сталоўцы. Ён апошні, пяты, наважыўся аддаць сабраныя за год працы грошы на новае відэаі аўдыёабсталяванне. ён проста мроіў пра сваю піцэрыю.
I праз тры гады яна ў яго будзе.
Ужо бліжэй да заканчэння школы сыну Уладзіміра спадабалася гатаваць, і ён пайшоў да повара вучнем. Наташа не нарадуецца, калі яе «хлопчык пячэ для продкаў нешта смачненькае».
II
— Заб’ю! — прахрыпеў той, што прыставіў нож.
Другі, з пушкай, дадаў:
— Ляжа-аць!
Уладзімір рэзка махнуў левай, адбіў руку з нажом і, развярнуўшыся, правай адкінуў бандыта з рэвальверам да балкона. Той галавой прабіў шкло дзвярэй, і адзін з празрыстых аскепкаў упіўся яму ў горла.
Рука з нажом на долю секунды затрымалася ў паветры, нібыта выбіраючы, куды ўдарыць. Гэтага Уладзіміру хапіла, каб заехаць бандыту ў жывот — нож выпаў і ўторкнуўся ў край канапы. Верхавод толькі паспеў прахрыпець: «Сюды-ы!» Удар у галаву аглушыў яго.
Трэці скочыў на жакея ззаду і — памыліўся. Кідкі цераз плячо Уладзімір рабіў лепш за ўсіх у секцыі. Наляцеўшы на тэлевізар, бандыт перавярнуў яго, ударыўся галавой аб сцяну і заціх.
«Цяпер — на кухню!» — пранеслася ў галаве.
Ён кінуўся да дзвярэй, але яшчэ жывы бандыт, які ўрос у балконныя дзверы, націснуў на курок. Першы стрэл прымусіў Уладзіміра спыніцца, другі — страціць раўнавагу, трэцяга ён ужо не пачуў. Аднак і таго, хто страляў на большае не стала.
Верхавод апрытомнеў разгледзеўся, узяў з падлогі рэвальвер, павярнуўся да тэлевізара і стрэліў у галаву распластанаму перад ім трэцяму. Вярнуўшыся на кухню, нагнуўся, схапіў за валасы жанчыну, што ляжала беспрытомная, прыўзняў, ткнуў ствол ёй у скронь і націснуў на курок.
У дзвярах азірнуўся:
— Наводчыку язык адрэжу.
Дзіця ў ложку не плакала, нібыта разумела, што наперадзе ў яго ўсё жыццё, змагацца за месца ў якім ён будзе адзін. I малы ашчаджаў сілы.
Праз чвэрць стагоддзя, калі ён стаў жакеем, у адным з элітных ночных клубаў кожную раніцу гучала:
ПРАГРАМУ РЫХТАВАУ I ВЁЎ УЛАДЗІМІР МАРАКОЎ.
Апошні варыянт
— Тут не грэх выйсці перад сном прагуляцца,— прапанаваў сусед па купэ, паказваючы на адчыненыя ў тамбур дзверы — Вугальку наша гаспадыня не шкадуе.