• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    60.2 МБ
    — Паглядаў на дзяўчыну! — стараўся дагнаць яе Сяргей. Заадно ён крывіў твар, спрабуючы быць падобным да эмірацкага мытніка, які знайшоў у яго замест дзвюх бутэлек гарэлкі — восем.
    — А дзяўчына жыта жала...— перайшлі раней часу на новы куплет, абганяючы «маладых» і мелодыю, мы з Банкірам,— А-а дзяўчына жыта жала ды на Яся паглядала!
    Мы абганялі мелодыю, ды абагналі жыццё, дакладней — праляцелі яго.
    У бакавым акне таўстазадай «Хонды», якая везла нас у гатэль, я ўбачыў у разгоне родны «ТУ-134». Вось ён узляцеў і знік у небе.
    — See you soon! — успамінаў я свабодную мову,— Don’t be nervous any more2.
    1 Што? Што? Што? (англ.)
    2Да сустрэчы! Ты толькі болей не нервуйся (англ).
    Інтуіцыя
    Як патлумачыць прачуванне бяды? Мабыць, ёсць толькі адно з’ясненне: інтуіцыя,— маладаследаваная і ці не надпрыродная сіла, якая выяўляецца ў здольнасці чалавека рабіць выракі, часам, лепшыя за лагічныя і ўсебакова абгрунтаваныя, і значыць — вешчаваць будучыню.
    Чалавек генетычна створаны на аптымізацыю сітуацыі. I калі мозг не атрымаў досыць інфармацыі, не можа разабрацца, што да чаго (здавалася б, няма прычыны, а сэрца ные), не можа рабіць нейкіх высноў, дык як апошняя інстанцыя абароны чалавека — у бой уступае яе вялікасць Інтуіцыя.
    бт і зараз. Мы толькі пад’язджалі да мяжы, а Юрка ужо трывожна застагнаў:
    — Пячонкай адчуваю: на гэтай мытні не праскочым. Давай адразу на наступную. Мо там...
    — Позна, Юрка, піць баржом,— перапыніў я стогны напарніка — Да шлагбаума пад’язджаем. Калі зараз пад носам у пагранцоў развернемся, хлопцы, чаго добрага, і наўздагон кінуцца. Цяпер толькі наперад — за аднаго бітага двух нябітых даюць! Ды не газуй ты так, на мытні шуму не любяць...
    Бедны Юрка! Першы раз з-за мяжы вяртаецца, і адразу не пустым.
    «А як жа ў мяне ўсё пачыналася?» — паспрабаваў я напружыць памяць...
    — Пашпарты, панове! — перабіў мае думкі польскі памежнік. Як заўсёды, ухмылка на ягоных вуснах спалучалася з нянавісцю ў вачах.
    «I што ім яшчэ трэба? Памагаеш людзям жыць, памагаеш (гэтаму дай, таму заплаці, з тым разлічыся, хоць нічога не вінен), а ў адказ — адна няўдзячнасць».
    Юрка ад хвалявання забыўся, што пашпарты мы засунулі пад ягоны казырок ад сонца, кінуўся мацаць сябе па грудзях і бакавых кішэнях. Бачачы, што сітуацыя выходзіць з-пад кантролю, правай рукою я дастаў дакументы, а леваю даволі моцна штурхануў Юрку ў бок. Ён пакутліва скрывіўся, але калаціцца перастаў.
    Падаўшы пашпарты памежніку, я зразумеў: той заўважыў Юркавы дрыжыкі, і паспрабаваў супакоіць паляка:
    — На жаль, мне чамусьці не найлепшыя кіроўцы трапляюцца. Мінулым разам адзін разумнік ледзь машыну не разбіў а гэты кіўнуў на Юрку— наагул нейкі безгаловы папаўся.
    Паляк зразумеў што ў машыне едзе бос з шафёрам, і страціў да нас цікавасць. Шафёра, асабліва навіка, ён яшчэ мог «апусціць» даляраў на дзесяць—дваццаць, а з босам такі нумар не пройдзе. У таго (гэта значыць у мяне) усё распісана: што, дзе, куды, каму, калі і тым болей — чаму, навошта і колькі.
    Юрка нарэшце злавіў першую перадачу, і мы рушылі да месца агляду.
    Адразу падскочыў пан «нумар два» і з ходу ўрэзаў Юрку, які не паспеў яшчэ ачомацца, перастаць «прадаваць дрыжыкі»:
    — 0, дружа, самаход твой, здаецца, новы. На дагляд, дружа, на дагляд!
    — Што яму трэба? — чамусьці павярнуўся Юрка да мяне. Бедалага не разумеў ужо ні рускай, ні беларускай мовы.
    — Цыц! — стаміўся я ад торганняў свайго неспрактыкаванага кіроўцы,— Hi гуку! — Павярнуўся да пана паляка і дадаў: — Няма праблем. Адну хвілінку,— Адчыніўшы дзверцы, выйшаў з машыны,— Усё ў парадку— падбадзёрваў заадно і сябе.— Вось тэхпашпарт, а вось і мае паперы.
    Узяўшы дакументы, памежнік памахаў імі, нібы пастрашыў мяне пальцам:
    — Ад вашых дакументаў залежыць, колькі гадзін, а мо і сутак вы тут пратырчыце (па-беларуску, як, мабыць, вы ўжо заўважылі, палякі яшчэ сяк-так гавораць).
    «Не пратырчым»,— спакойна падумаў я, маючы на ўвазе, што нездарма ж клаў у пашпарт навюткую дзесятку.
    Як і трэ было чакаць, хвілін праз пятнаццаць чынны і прынцыповы шукальнік крадзеных машын аддаў дакументы, і мы рушылі на мытню.
    Я ўсё ніяк не мог супакоіць спалоханага Юрку і ўздумаў паўплываць на яго больш жорстка:
    — Калі ты зараз жа не перастанеш калаціцца і пагранцы пачнуць капаць машыну, я цябе прыб’ю! Твае дурныя дрыжыкі зробяць нас жабракамі. Да цябе дайшло? He? Нашы дзеці будуць галадаць. Твой Сяргейка будзе га-ла-даць! Зразумеў? I таго вялізнага «Лега», што ты яму купіў, нават не пабачыць. Забяруць Сяргейкаў канструктар. За даўгі забяруць.
    Датумкаўшы ўрэшце: сын не дачакаецца таго, пра што марыў увесь першы цяжкі школьны год — як сказала праз тэлефон жонка: «Не спіць і ўночы — чакае гэтага чортавага “Лега”»,— Юрык нарэшце ўзяў сябе ў рукі і ўжо амаль спакойна сказаў:
    — Санёк, даруй. Нервы. Разумею: падстаўляю, але зрабіць з сабою нічога не магу. Страх спаралізаваў...
    — Добра, добра, галоўнае — супакойся, не торгайся. Тут і без цябе клопатаў будзе.
    Польскі мытнік нюхам пачуў здабычу і пакіраваўся да нас. Ішоў паволі — трымаў паўзу
    «Прашытыадразу зразумеў я— Такі крыві пап'е, о-го-го колькі пап’е. Пачне: «Дзе пан рахункі (чэкі, значыць) схаваў?», a скончыць: “Ну, гэтага вывозіць няможна”».
    Дзеля перастрахоўкі я дадаў да пакладзенай у пашпарт дзесяткі яшчэ адну і выйшаў насустрач паляку.
    — Естэм бізнесменляпнуў далонню сябе па грудзяхусё ведаю. Няма праблем. («Так ужо і няма»мільганула ў свядомасці, але я хуценька прагнаў гэтую шкодную іронію.) Вось, калі ласка, дакумент.
    — Давай, давай, паглядзім, ці добрыя ў цябе паперы.
    Мытнік (як Юрка пасля палічыў: пан «нумар тры») узяў пашпарт і, крыху адступіўшы ад мяне, звяртаючыся да свайго калегі, дадаў:
    — Адважны, сам сустракае. Бачыш?
    Пан «нумар тры» разгарнуў на секунду пашпарт, усміхнуўся, закрыў яго і блаславіў:
    — Так, добрыя дакументы, едзь да сваіх.
    Ужо сядаючы ў машыну, я пачуў ад Юркі:
    — Глядзі ты, без баксаў адпусціў. He разумею...
    — Дурань, ты проста ад страху нічога не бачыш,— даваў я Юрку, ужо досыць спакойна, дармовую навучку— Баксы яны хаваюць хутчэй, чым карцёжнік карты...
    Нашы сустракалі нас па-нашаму:
    — Ну, што там у цябе, расказвай, не саромся, тут усе свае.
    — Ды так..— пачаў я няпэўна,— дробязь розная.
    — Дробязі я люблюсказаў наш — Дробязь да дробязі — ужо, глядзіш, нешта ёсць. Як кажуць, курачка па зярнятку.
    «Гэты выцягне больш за палякаадразу ўшупіў я— Педант. Такі хоча не толькі грошай, але і нервы паказытаць. Садзюга, адным словам».
    Я падняў заднія дзверцы мікрааўтобуса, і мытнік з ходу ўгледзеў I маю падставу (яшчэ я сказаў бы — падказку):
    — А, кветачкапаказаў ён маімі дакументамі (чаму і тыя і гэтыя любяць махаць маім пашпартам?) на метровую пальму— Гэта, братка, перавозіць няможна. Пойдзеш у дванаццаты кабінет. Будзеш з нашымі дзяўчатамі разбірацца. А з імі, скажу табе, ох як цяжка знайсці агульную мову.
    — Зямляк, не губі. «Кветачку» цешча-змяюжына заказала, заб’е ж Відаць, мае словы трапілі на спрыяльную глебу, бо наш нарэшце «ўбачыў» мяне і сказаў:
    — He ведаю, не ведаю...
    — Браток! — зразумеў я, што пара браць быка за port— За такую кветку нічога не шкада— I, панізіўшы голас, дадаў: — Хоць дваццаткі.
    — 0, ты ведаеш,— таксама ціха падхапіў нашу школу я пайшоў адразу ў другі клас і таму з лічбамі меней за трыццаць, на жаль, не знаёмы.
    «Няўжо так і праскочу на халяву?!» — не верыў я, развітаўшыся з чарговымі дзесяткамі і сядаючы ў машыну.
    Дзе там. Вядома ж, не! Вось ён, шылахвост, бяжыць, родненькі.
    — Паслухай, зямляк, дык я ж бакавых дзверцаў не адчыняў. Забыўся, спяшаючыся. А ты вельмі рады і не нагадаў. Непарадак, зямляк, непарадак.
    «Так, педант. Педант і садыст. Мог жа адразу ўсё праверыць».
    — Ну, што тут у нас? — ужо з напускной строгасцю спытаўся мытнік— А-аубачьгў маю другую падставу— піўцо. Баварскае, іхнае, добрае, значыць. Цэлая скрынка? Ці не многа на дваіх?
    — Няма праблем,— згадзіўся я адразу— 3 земляком можна і падзяліцца...
    — Добра,— падхапіў педант— Хлеба акрайчык і той папалам.
    — He губізноў запусціў я дурнядарагі ж напойчык.
    Сам сабе падумаў: «Боўдзіла ты прагавітае! Уся гэтая скрынка табе і прызначана. Я піва яшчэ з першых рэйсаў у рот не бяру Па мне што баварскае, што жыгулёўскае — адна вада. Маю нервовую галаву півам не падманеш».
    Хвілін праз пяць да машыны падышоў салдацік і хуценька паклаў у прынесены з сабою чорны пакет шэсць бутэлек «іхнага>>.
    — Вазьмі і сабе,— паглядзеў я на відавочна недакормленага першагодка і аддаў яму кавалак «Маскоўскай сыравэнджанай».
    Другі раз прайшоўшы мытню, я сеў у машыну і зноў пачуў стогны беднага Юркі:
    — He, болып я з табою не яздок. Ну яго ў балота! Лепей зноў на родны завод. Я толькі збоку глядзеў — і то ледзь не памёр.
    — He бойся! Пакуль што праблем няма. Змена, вядома, паршывая, аднак...— я прыкусіў язык, заўважыўшы, што Юркавы вочы робяцца круглымі. За спінай пачуў:
    — Зямляк, дык я ж забыўся спытаць, што ты ўсё-ткі вязеш з той далёкай Галандыі?
    ♦Во, нарэшце, a то ўжо сапраўды рот разявіў паддаўся спадзяванням, што на некалькіх дзесятках праскочу. Адразу яму дзвесце бухнуць ці з ста пачаць?» — хутка ўзважваў. Уголас сказаў:
    — Друг, як зямляк земляку (гаварыў смела: крыху ж падмазаў, падаслаў, як той казаў, саломкі), скажу сумленна: машына адным смеццем забіта. Ёсць толькі дзве новыя штучкі, дзве такія невялічкія скрыначкіпадняў я (так, каб бачыў толькі ён) рог падабранай на адной з вуліц Кёльна амаль што новай пуховай коўдры.
    — 0, дык гэта ж тэлікі. I вялікія нейкія...
    — Ага, вялікія, але не фірмовыя, не «Sony» там або «Panasonic». Так, «плазматроны». Кітай, адным словам...
    — А-а,— прамармытаў мытнік.
    — Стопаспрабаваў я спыніць яго аканне.
    — Ну-у— перайшоў ён на другую танальнасць.
    — За кожны,— давялося мне ўдакладніць.
    — Як усё-ткі шанцуе некаторым,— адразу ж загарэўся зямляк,— Уяві, што было б, каб табе трапіўся не я, зямляк твой родны, а які юда.
    «Ты ён і ёсць»падумаў сам сабе, а ўголас схамелеоніў:
    — Сустрэць свайго заўсёды прыемна.
    Прайшоўшы трэці раз мытню і чарговы раз, не помню ўжо які, сеўшы ў машыну, я зноў пачуў стогны:
    — Магіла! Усё! 3 дому болей ні кроку. Прыеду — і адразу ж на завод! Адразу ж!