Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

Збіральнікі

Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
54.37 МБ
УА.Васілевіч
ЗБІРАЛЫ
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору
УА.Васілевіч
ЗБІРАЛЫ НІКІ
4*
Мінск «Навука і тэхніка» 1991
ББК 82.3 Бел
В 19
Кннга посвяіцена малонзвестным страннцам белорусской фольклорнстнкн. Содержанне составляют 10 творческнх портретов собнрателей, публнкаторов н нсследователей белорусской устной народной поэзйіі н быта, деятельность которых на Белорусснн еіце не получнла шнрокого освеідення. Продолжптельная работа автора в архнвах, находкн документов, не бывшнх прежде в научном обороте, позволнлн глубже раскрыть н оценнть достойные нмена.
Рассчнтана на фольклорнстов, этнографов, нсторнков, преподавателей н студентов вузов.
Навуковы рэдактар доктар філалагічных навук прафесар A. С. Фядосік
Рэцэнзент-ы:
кандыдаты філалагічных навук
Р. М. Кавалёва, Я. Я. Янушкевіч, кандыдат гістарычных навук Г. А. Каханоўскі
4604000000—151
В	117—92
М 316(03)—91
ISBN 5-343-00674-4
© У. А. Васілевіч, 1991
Збіранне і вывучэнне вуснай паэзіі беларускага народа, якое налічвае амаль што два стагоддзі, прайшло складаны шлях — ад першых, нясмелых і, зразумела, шмат у чым яшчэ выпадковых публікацый, што час ад часу з’яўляліся на старонках паасобных газет і часопісаў, да грунтоўных манаграфій і шматтомнага зводу беларускай народнай творчасці, які выдаецца апошнія гады і нібыта падсумоўвае набыткі збіральніцкай дзейнасці многіх пакаленняў. Беларуская фалькларыстыка за час свайго існавання вылучыла нямала слаўных імёнаў, з чыёй дзейнасцю звязаны шматлікія яе дасягненні: зборнікі народных песень, казак, вераванняў, абрадаў, прыказак і г. д., а таксама даследаванні народнай духоўнай культуры. / калі творчы ійлях найболый славутых беларускіх фалькларыстаў і этнографаў ужо ў асноўным знайшоў сваё асвятленне ў сучаснай навуковай літаратуры (можна прыгадаць асобныя манаграфіі, прысвечаныя П. В. Шэйну, М. Я. Нікіфароўскаму, Е. Р. Раманаву, A. К. Сержпутоўскаму і інш.), то праца шматлікіх збіральнікаў вуснай паэзіі, творчыя здабыткі якіх болый сціплыя, але na-свойму прыкметныя, у нас да цяперашняга часу яшчэ амаль не разгледжана, хоць, несумненна, заслугоўвае гэтага.
У прапанаванай кнізе прадстаўлена 10 творчых партрэтаў збіральнікаў і даследчыкаў беларускага фальклору. Храналагічныя рамкі іх дзейнасці: другая палова XIX ■— першая трэць XX ст. Сярод тых, пра каго расказана ў нарысах, былі прафесійныя навукоўцы (3. Глогер, К. Машынскі) і літаратары (Э. Яленская-Дмахоўская, А. Пшчолка), настаўніца (Бірута) і студэнт (У. Вярыга), свяшчэннікі (I. Берман, А. Троіцкі) і служачыя (0. Кольберг, Ч. Пятк.евіч). Адны з іх нарадзіліся на Беларусі, другія па волі лёсу падоўгу жылі тут, іншыя наведалі наш край на кароткі час. Для некато-
рых фальклорна-этнаграфічная работа сярод беларускіх сялян была ўсяго толькі эпізодам, пэўным этапам у біяграфіі (як, напрыклад, для большасці польскіх вучоных), а для каго аказвалася справаю жыцця. Геаграфічна фальклорная спадчына герояў нарысаў ахоплівае бадай што ўсю беларускамоўную тэрыторыю — ад Палесся да Віленшчыны і ад Лепельскага павета да Беласточчыны. Дзесяць зусім не падобных лёсаў аб'ядноўвае адно — зацікаўленасйь жыццём і побытам беларускага селяніна, захопленасць яго вуснай паэзіяй.
Каб раскрыць воблік асоб, што старанна служылі на ніве беларускай фалькларыстыкі, аўтару давялося шмат працаваць у архівах і бібліятэках, гартаць старыя дакументы, пісьмы, перыядычныя выданні, кнігі і па каліўцу збіраць неабходныя для разумення гэтых цікавых постацей звесткі. Навуковыя інтарэсы іх досыць разнастайныя і не абмежаваныя толькі Беларуссю і яе народнай паэзіяй. Але мы свядома вымуійаны засяродзіцца якраз на гэтым факце біяграфій (хоць не ў кожнага ён быў асноўным) як найбольш для нас актуальным і як найменш вывучаным (а то і зусім пазбаўленым увагі даследчыкаў).
Гісторыя культуры складваецца не толькі з буйных дасягненняў, і робяць яе не адны карыфеі. Сумленныя гграцаўнікі «другога эшалона», якія ўнеслі ў беларускую навуку пра. фальклор менш значны, але неабходны ўклад, таксама заслугоўваюць удзячнай памяці нашчадкаў. Менавіта таму і ўзнікла задума гэтай кнігі.
Оскар Кольберг
к
Ж ж алі разглядаць дзеннасць Оскара Кольберга ў кантэксце сусветнай фалькларыстыкі, параўноўваючы яго творчую спадчыну з іншымі, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што па аб’ёму сабранага матэрыялу ў галіне народнай культуры побач з ім паставіць няма каго. Дастаткова назваць напачатку адну толькі лічбу, каб пераканацца, што нават буйнейшыя народазнаўцы не могуць спаборнічаць з Кольбергам: фалькларыстычныя набыткі нястомнага збіральніка і даследчыка, выданне якіх да канца не закончана, размеркаваны на 80 важкіхтамоў. Апантанасць любімай справай, надзвычайная працаздольнасць, фенаменальная памяць, тонкі музычны слых — усё гэта дазволіла Оскару Кольбергу выканаць тое, што было б пад сілу цэламу калектыву спецыялістаў. Ужо ў наш час на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў вялікі атрад высокакваліфікаваных фалькларыстаў — каля 50 чалавек—ажыццяўляе выданне манументальнага збору яго прац. А між тым сам Кольберг, як гэта ні парадаксальна, нават не меў спецыяльнай гуманітарнай адукацыі і ў нейкай меры лічыўся аматарам.
Генрык-Оскар Кольберг нарадзіўся 22 лютага 1814 г. у мястэчку Пшысуша Апочынскага павета Келецкага ваяводства. Гістарычныя карані роду Кольбергаў звычайна выводзяць з іншаземных краёў (як, дарэчы, і іншых славутых дзеячаў польскай навукі — Ліндэ, Глогера, Брукнера і г. д.)_ Аднак Оскар Кольберг увесь час адстойваў сваю польскасць. «Немцы
хочуць канчаткова зрабіць мяне немцам»,— пісаў ён. У сваім жа прозвішчы сам Кольберг улоўліваў агульнае гучанне са славянскай назваю паморскага горада Калобжэга Дзед з боку маткі хоць і паходзіў з французскіх эмігрантаў, але сама яна, паводле слоў сына, незалежна ад прозвішча (дэ Мэркёр) «была ў поўным сэнсе полькаю».
Бацька — Юльюш Кольберг, па прафесіі інжынер, служыў у банку. Займаўся ён-і навуковай дзейнасцю — у свой час карысталіся папулярнасцю яго «Паштовая і падарожная карта Каралеўства Польскага» і праца «Параўнанне мер і вагаў польскіх і загранічных». У 1819 г. яго запрашаюць на пасаду прафесара Варшаўскага універсітэта выкладаць геадэзію, метралогію і малюнак. У Варшаве сям’я Кольбергаў апынулася ў цікавым культурным асяроддзі. Падтрымліваючы самыя прыязныя адносіны, Кольбергі на працягу трох год жылі ў адным доме з гісторыкам польскай літаратуры і крытыкам К. Брадзіньскім і выкладчыкам французскай мовы. Мікалаем Шапэнам. Сын яго, Фрыдэрык, сябраваў са старэйшым братам Оскара — Вільгельмам (прыяцелі падтрымлівалі перапіску і пазней, калі Шапэн пакінуў Польшчу пад час лістападаўскага паўстання). Будучы геніяльны музыкант не раз садзіўся за фартэпіяна ў доме Кольбергаў — яны былі сведкамі першых поспехаў Фрыдэрыка Шапэна. Рана выявіліся вялікія музычныя здольнасці і ў самога Оскара. Адначасова з вучобай у Варшаўскім ліцэі, куды ён паступіў у 1823 г. следам за братамі, Оскар бярэ ўрокі ігры на фартэпіяна. У 1830 г. ліцэй зачынілі, і бацька ўладкаваў сына бухгалтарам у банк. Праз год Юлыош Кольберг памёр.
У цяжкі для сям’і і неспакойны ў краіне час, калі нішто.не спрыяла вучобе, галоўнай страсцю юнака стала музыка, якая захапляла яго ўсё болып і больш. Ен працягвае музычныя заняткі ў Юзафа Эльснера, вывучае тэорыю музыкі і кампазіцыю. Аднак, каб задавальняць патрэбы душы, трэба мець надзейны заробак. I ў 1835 г. О. Кольберг едзе ў Германію, дзе вучыцца на курсах бухгалтэрыі ў Гандлёвай акадэміі. Там жа, у Берліне, ён удасканальвае сваё музычнае майстэрства. Здольнасцяў, неабходных для канцэртнай дзейнасці, Кольбергу не ха-
1	Львоўская навуковая бібліятэка АН УССР імя В. Стафаніка. Аддзел рукапісаў. Карл. 75/п. 2, с. 75.
пала, і ён робіць упор на сачыненне ўласных кампазіцый, ноты'некаторых з іх нават друкаваліся.
Перыяд, што надышоў пасля разгрому лістападаўскага паўстання, пазначыўся застоем у культурным жыцці, рэпрэсіямі, эміграцыяй інтэлігенцыі за граніцу. Творчым магчымасцям 0. Кольберга цяжка было разгарнуцца, і пасля вяртання з Германіі ён пачынае прыватна выкладаць музыку ў розных мясцінах. У гэты час Кольберг ажыццяўляе падарожжа ў Гомель, Мінск, Вільню і іншыя гарады, пасля чаго праз Беласток накіроўваецца ў Варшаву.
1839 год Оскар Кольберг лічыў зыходнай датай сваёй збіральніцкай дзейнасці. Наогул з народнай творчасцю ён сутыкнуўся ў дзяцінстве, у роднай Пшысушы. Тады ж, яшчэ несвядома, хараство сялянскіх песень паланіла хлопчыка. Пара юнацтва Кольберга шчасліва супала з росквітам польскага рамантызму, для якога характэрна зацікаўленасць грамадскасці жыццём і культурай простага народа. Многія пісьменнікі, мастакі, музыканты за аснову сваёй іворчасці оралі фальклор. Дзейнасць блізкага сям’і Кольбергаў КБрадзіньскага, працы 3. Даленгі-Хадакоўскага ў значнай .меры прадвызначылі далейшы шлях Оскара. Ен набліжаецца да варшаўскіх мастакоў і пісьменнікаў. У адукаваных колах нямала сустракалася прадстаўнікоў, якія са шчырым захапленнем і разуменнем важнасці справы, а не аддаючы толькі даніну моднай плыні, пачалі рабіць разнастайныя замалёўкі, запісваць ад народа словы і мелодыі ўзораў яго вуснай творчасці, тым самым зберагаючы ад забыцця тое, што прайшло праз стагоддзі і захавалася ў свядомасці сялян. Неўзабаве і Кольберг «ідзе ў народ» — спачатку ў Варшаве пачынае запісваць фальклор ад асоб, якія паходзілі з розных куткоў Польііічы — памешчыкаў, прыслугі, салдатаў, рабочых. Збірае ён народныя песні і музыку і ў наваколлі Варшавы. Па тым часе ў друку з’яўлялася ўжо шмат публікацый 1 асобных выданняў народных твораў. За даволі кароткі тэрмін калекцыя Кольберга значна разраслася, што дало яму падставы падумаць пра ўласную кнігу. У 1842 г. падпісаны ўмовы на выданне яго зборніка «Песні польскага народа» («Piesni ludu polskiego»). Новая страсць усё больш і больш захоплівала Кольберга. Але прысвяціць ёй сябе цалкам ён пакуль што не мог. Каб мець магчымасць выпраўляцца ў вандроўкі па краі, ён
мусіў зарабляць грошы — спачатку працаваў у банку, потым перайшоў у Бюро Варшаўска-Венскай чыгункі, пазней служыў у Дырэкцыі дарог і мастоў. He адмаўляўся таксама ад сціплых выкладчыцкіх заробкаў, даючы прыватныя ўрокі музыкі. Як казаў Кольберг пра сябе, «этнаграфічны д’ябал» выганяў яго з дому звычайна пасля св. Яна, каб толькі ўвосень — у верасні, кастрычніку ці лістападзе — вярнуцца дахаты». Вярнуўшыся, Кольберг упарадкоўваў, сістэматызаваў здабытыя матэрыялы, публікаваў іх у газетах і календарах.