• Газеты, часопісы і г.д.
  • Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

    Збіральнікі

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 189с.
    Мінск 1991
    54.37 МБ
    12 Менавіта ў Хораставе сышліся фалькларыстычныя сцежкі і адбылося першае знаёмства славутых вучоных і будучага народнага артыста СССР, будучага арганізатара і кіраўніка Дзяржаўнага народнага ходу БССР Генадзя Іванавіча Цітовіча.
    generis (своеасаблівых.—■ Ул. В.) імправізацый... аказаліся, як звычайна ў падобных выпадках, у аснове ненадзейныя». Заўважана, што пасля перапынку, спрабуючы паўтарыць імправізацыю, селяяін, як правіла, губляў" першапачатковы настрой, узрушанасць. Як паведаміла збіральнікам 29-гадовая Хвядося Корж, галашэнне — «гэта не песня, што панімаеш яе, а гэта — як да душы даходзіць, то прыкладаеш гэта слова». Пазней, у працы «Народная культура славян» Машынскі надрукаваў адн& галашэнне (праўда, у перакладзе на польскую мову), запісанае ў 1932 г. у в. Хорастава тагачаснага Лунінецкага павета.
    У заключэнні Машынскі спыніўся на характэрных асаблівасцях народнага выканання песень, вылучыўшьг наяўнасць устаўных гукаў і гукаспалучэнняў, удыхавых паўз, не ўзгодненых ні з рытмам мелодый, ні з тэкстам; доўгатрывалых працягаў апошняга тону мелодый. Ёж звярнуў увагу і на своеасаблівасць палескага двухгалоснага спеву. Ф. Калэса, адзначыўшы пэўную лакальнуюафарбоўку лунінецкіх і столінскіх песень, убачыў у іх выразны ўкраінскі характар. Машынскі ж лічыў неабходным параўнаць іх з беларускімі, мяркуючы, што ўся беларуская музыка не акажацца настолькі блізкай да ўкраінскай. Свае набыткі фалькларысты меліся пасля апрацоўкі і прадстаўлення Этнаграфічнай камісіі Польскай Акадэміі навук апублікаваць як першы ў этнаграфічнай літаратуры збор палескіх песень з нотамі 13.
    У згаданым выпуску «Ludu slowianskiego» (с. 61—69) змешчаны яшчэ адзін артыкул К. Машынскага — «Сучасны стан мелаграфіі карэннай Беларусі і Палесся», прысвечаны публікацыям беларускага народнага меласу,. пачынаючы ад М. Чарноўскай і I. Шыдлоўскага і заканч* ваючы працамі беларускіх савецкіх музыкантаў. Машынскі падзяляў усю этнічную Беларусь на чатыры зоны: заходнюю, паўночную, усходнюю і сярэдне-заходнюю. Музычныя запісы з першай зоны прадстаўляюць такія імёны, як Бадуэн дэ Куртэнэ, Раманаў, Шэйн, Федароўскі, Пяткевіч, Карловіч, Шырма. 3 музычна-фальклорных дасягненняў другой зоны вылучаюцца зборнік А. Грыневіча і Зязюлі (Ашмяншчына), публікацыі і запісы А. Гурыновіча (каля возера Свір), А. Чэрнага (Дзі-
    13 3 матэрыяламі паездкі азнаёміў артыкул Ф. Калэсы «Народная музыка на Палессі».
    сеншчына), Раманава, прафесара Варшаўскай кансерваторыі Руткоўскага, ІІІыдлоўскага (Барысаўшчына), Шэйна, Янчука, Нікіфароўскага (Віцебшчына). Трэцяя зона ахопліваецца постацямі М. Чарноўскай (Чэрыкаўскі пав.), Шэйна, Раманава, 3. Радчанкі, М. Гарэцкага і А. Ягорава (часткова з запісамі М. Аладава), ККвіткі. Народны мелас чацвёртай зоны запісваўся Янчуком, Шэйнам, Сербавым. Больш-менш па ўсёй тэрыторыі Беларусі збіраў матэрыял мелограф-самавук А. Грыневіч. У артыкуле адзначана недасканаласць многіх музычных запісаў, агульны лік якіх быў яшчэ даволі сціплым — апублікавана на той час дзесьці 750—900 мелодый. Адставанне вельмі кідалася ў вочы ў параўнанні з чэшскім і асабліва гюльскім музычным фальклорам, дзе запісы колькасна пераўзыходзілі ў 10 і болей разоў. У вельмі благім стане, паводле сведчання аўтара, знаходзілася паўднёвабеларускае, беларуска-ўкраінскае і паўночнаукраінскае Палессе. Асобныя рэгіёны або налічвалі адзінкавыя запісы, або зусім іх не мелі (напрыклад, Мазырскі павет). Машынскі выказаў меркаванне, што шмат беларускіх этнамузычных матэрыялаў можа захоўвацца таксама ў некаторых архіўных зборах.
    Да абодвух артыкулаў Машынскага дадавалася 5 нотных прыкладаў, запісаных Ф. Калэсам: «Шчодры вечар, добры вечар», «Ой, на двары скрыпачка іграе», «Валадар, валадар, адчыняй варата», «Ой, аддаў мяне, муй татуленька» і інш.
    Методыка збору матэрыялу К. Машынскага прадугледжвала распрацаваныя вучоным апытальнікі. Дзякуючы ім быў паспяхова праведзены збор матэрыялаў для «Атласа народнай культуры Польшчы» (выйшла 4 сшыткі). У якасці памочнікаў даследчык прыцягваў найбольш здольных і зацікаўленых студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Польшчы. Сярод беларусаў, якія адгукнуліся на прапанову Машынскага, былі віленскія навучэнцы Шукевіч і Пецюкевіч. Уменне Машынскага ствараць для сябе і сваіх супрацоўнікаў аптымальныя, рацыянальныя ўмовы працы дазволіла вучонаму ўпэўнена адчуваць сябе ў акіяне безлічных матэрыялаў для даследаванняў. Пра мстады яго збіральніцкай і даследчыцкай працы расказала вучаніца і калега К. Машынскага Ядвіга Клімашэўская: «Мясцовыя матэрыялы ён альбо адразу занатоўваў у блакноце, аддаючы на кожнае пытаннс асобную старонку, якую адразу пасля вяртання
    з даследаванняў, пасля надпісання даты, назвы вёскі і прозвішча інфарматара, а таксама лічбы, што азначае паводле дзесяцічнай сістэмы раздзел культуры, складваў у адпаведныя канверты, пазначаныя той самай лічбай; або запісваў у сшытках. Звесткі, занатаваныя ў сшытках, таксама перапісваў і таксама раскладаў па канвертах. Асобныя канверты былі адкладзены для Польшчы, асобныя для Беларусі, Палесся, Украіны, Паўднёвай Славяншчыны. Падобны падзел дастасаваў да матэрыялаў, выпісаных з літаратуры. Такім чынам, сартыраваныя матэрыялы ахопліваюць звыш 200 канвертаў, прысвечаных матэрыяльнай культуры, а таксама 150 — культуры духоўнай і грамадскай» 14. Напэўна ж, і сёння ў фондах архіва Казіміра Машынскага сярод шматлікіх канвертаў можна знайсці беларускія фальклорныя матэрыялы (у прыватнасці, з паездкі на Палессе разам з Ф. Калэсам у 1932 г.).
    У 1935 г. К. Машынскі быў запрошаны на пасаду кіраўніка кафедры этнаграфіі і этналогіі ў Віленскі універсітэт. 3 пачаткам другой сусветнай вайны вучоны не спыніў навуковай дзейнасці, а ў надзвычай цяжкіх матэрыяльных умовах працягваў працаваць. Вымушаны распродаж у Вільні асабістай бібліятэкі не дазволіў Машынскаму скончыць «Народную культуру славян». Гэты сумны эпізод яго жыцця, відаць, абумовіў на некаторы час адыход Машынскага як вучонага ад славянскіх праблем. Цяпер яго запаланіла ідэя стварэння агульнай гісторыі культуры чалавецтва. I ён ва ўмовах вайны глыбока вывучае прыродазнаўчыя, філасофскія, гістарычныя, псіхалагічныя навукі, рыхтуючыся да напісання сваёй чарговай працы.
    У 1945 г. Машынскі вяртаецца ў Ягелонскі універсітэт, дзе працягвае служэнне навуцы да апошніх дзён свайго жыця. Памёр вучоны 30 сакавіка 1959 г. у Кракаве, а пахаваны на адным з варшаўскіх могільнікаў у сямейным склепе.
    Акідваючы вокам усю дзейнасць Казіміра Машынскага. няцяжка адчуць яго пастаянную, з самых маладых год, цягу да шырокамаштабных даследаванняў. Ад працы да працы Машынскі ўздымаўся на новыя і новыя вышыні. Ад даследавання параўнальна невялікага этнічнага рэгіёна ён смела і паспяхова робіць наступны крок,
    14 Kazimierz Moszynski: Zycie і tworczosc. S. 20.
    абагульняючы матэрыял з усёй славянскай тэрыторыі. Затым спрабуе ахапіць зрокам усё чалавецтва (манаграфія «Чалавек»), I адначасова не толькі ўздымаецца ў высі — капае ў глыбіні, сведчаннем чаго магла служыць пасмяротна выдадзеная кніга «Пра спосабы даследавання матэрыяльнай культуры праславян» (Кракаў, 1962).
    «Шырыня зацікаўленняў Машынскага ў спалучэнні з яго эрудыцыяй, надзвычайнай працавітасцю, крытычнасцю, сістэматычнасцю, а таксама з выключнай здольнасцю да сінтэзацыі забяспечыла яму выключнае месца ў сусветнай этнаграфіі»,— такі вынік дзейнасці вучонага, падведзены яго суайчыннікамі '5. Перад беларускай фалькларыстыкай і этнаграфіяй заслугі Машынскага ў тым, што ён з поўнай адданасцю звярнуўся да непасрэднага вывучэння Палесся, да збору яго неацэнных скарбаў у той час, калі планамернае навуковае засваенне гэтага краю яшчэ толькі пачыналася. Песенныя запісы Машынскага, зробленыя на Усходнім Палессі, сталі адкрыццём народнай культуры цэлага рэгіёна, бо ніхто з яго папярэднікаў не прадэманстраваў настолькі шырока песенны рэпертуар палешукоў. Вартасць запісаў Машынскага ўзмацняецца яшчэ і тым, што многія з іх, не паўтораныя іншымі фалькларыстамі наступных дзесяцігоддзяў, назаўсёды зберагаюць сваю унікальнасць. Каштоў^ насць беларускіх песень, сабраных Казімірам Машынскім, пацвярджаецца сёння актыўным іх выкарыстаннем у практыцы сучасных беларускіх фалькларыстаў пры падрыхтоўцы чарговых тамоў вуснай паэзіі нашага народа.
    15 Polski slownik biograficzny. 1977. Т. 22/1, z. 92. S. 124—125.
    ЗМЕСТ
    ОСКАР КОЛЬБЕРГ	 »
    ЗЫГМУНТ ГЛОГЕР .	   21
    ІААН БЕРМАН	■	36
    АЛЯКСАНДР ТРОІЦКІ	58
    АЛЯКСАНДР ПШЧОЛКА	  70
    ЭМА ЯЛЕНСКАЯ-ДМАХОУСКАЯ	88
    БІРУТА .	.	.	  109
    УЛАДЗІСЛАУ ВЯРЫГА	  120
    ЧЭСЛАУ ПЯТКЕВІЧ .	•	.	.	134
    КАЗІМІР МАШЫНСКІ	168
    Научное нзданне
    Васнлевнч Владнмнр Александровнч СОБЙРАТЕЛЯ
    Мннск. йздательство «Навука і тэхніка»На делоруеском языке
    Навуковае выданне
    Васілевіч Уладзімір Аляксандравіч ЗБІРАЛЬНІКІ
    Загадчыца рэдакцыі Л I. П ятрова. Рэдактар М. А. Вячорка. Мастак A. М. Сінькевіч. Мастацкі. рэдактар В. А. Жахавец. Тэхнічны рэдактар Л. А. Карнеева. Карэктар Н. М. Драбышэўска.ч
    ІБ № 3839
    Здадзена ў набор 12.04.91. Падпісана ў друк 13.11.91. Фармат 84Х108/32. Папера друк. № 2. Гарнітура літаратурная. Высокі друк. Ум друк арк 10,08. Ум. фарб.-адб. 10,29. Ул.-выд. арк. 10,15. Тыраж 640 экз. Зак, Ns 662. Цава 1 р. 90 к. Выдавецтва «Навука і тэхніка» Акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. 220067. Мінск, Жодзінская, 18. Друкарня імя Фрапцыска Скарыны выдавецтва «Навука і тэхніка». 220067. Мінск, Жодзінская, 18.
    Васілевіч У. A.
    В 19 Збіральнікі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991.— 189 с.
    ISBN 5-343-00674-4.
    Васнлевнч В. А. Собнрателн.
    Кніга прысвечана малавядомым старонкам беларускай фалькларыстыкі. Змест складаюць 10 творчых партрэтаў збіральнікаў, публікатараў і даследчыкаў беларускай вуснай народнай паэзіі і быту, дзейнасць якіх на Беларусі яшчэ не атрымала шырокага асвятлення. Працяглая работа аўтара ў архівах, знаходкі дакументаў, якія не былі раней у навуковым абароце, дазволілі глыбей раскрыць і ацаніць дастойныя імёны.
    Разлічана на фалькларыстаў, этнографаў, гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ.
    4604000000—151
    В	117—92	ББК 82.3 Бел
    М 316(03)—91
    У выдавецтве «НАВУКА I ТЭХНІКА» рыхтуецца да друку: