Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

Збіральнікі

Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
54.37 МБ
Пачынаючы з 1923 г. і заканчваючы 1928 г. Машынскі ўпершыню ў Польшчы і славянскім свеце распрацоўвае планавыя і сістэматычныя рэгіянальныя даследаванні па народнай матэрыяльнай культуры звыш чым у 100 вёсках, раскіданых па ўсёй тэрыторыі тагачаснай Польшчы. У наступныя гады ім праводзіліся даследаванні ў Балгарыі, Сербіі, Харватыі, Венгрыі. Назапашваўся матэрыял для новых задум даследчыка. I неўзабаве пасля з’яўлення ў друку «Усходняга Палесся» пачала выходзіць грандыёзная праца КМашынскага «Народная культура славян»9. Ніколі да яго не існавала яшчэ такога маштабнага абагульнення, спробы, якая б увабрала ў сябе багацейшыя звесткі амаль з усяго славянскага рэгіёна. Сярод іншых матэрыялаў нямала ўвагі ўдзяляецца і беларускаму. Ужо ў пачатковым томе, прысвечаным матэрыяльнай культуры, можна знайсці амаль 200 адзінак беларускай лексікі (этнаграфічныя тэрміны, назвы прадметаў хатняга ўжытку, адзення, сельскагаспадарчых прылад і іншых рамёстваў, дзеянняў; выклічнікі і г. д.). У значнай колькасці прадстаўлены і фотаздымкі Машынскага, а таксама яго і Ч. Пяткевіча замалёўкі, што рознабакова адлюстроўвалі быт беларусаў. На іх можна бачыць зафіксаваныя ў розных рэгіёнах рыбацкія снасці, бортніцкія прылады, бандарскія, ганчарныя вырабы, ткацкі станок, хаты, свіраны, вазы, чаўны і г. д. Сфатаграфаваны сяляне Дзісенскага і Свянцянскага паветаў.
Шырока прадстаўлена ў томе духоўная культура беларусаў. Акрамя ўласных запісаў і назіранняў Машынскі выкарыстаў звесткі па тых кутках Беларусі, дзе сам не мог пабываць, з прац Чачота, Рыпінскага, Тышкевіча, Шэйна, Раманава, Дабравольскага, Доўнар-Запольскага, Ляцкага, Косіч, Карскага, Федароўскага, Вярыгі, Вярэнькі, Яленскай-Дмахоўскай, Глогера, Радчанкі, Пяткевіча, Дземідовіча і інш.
Фальклорная аснова прысутнічае ў многіх матэрыялах, сабраных у раздзеле «Веды». Гэта бачыцца і ў на-
9 Moszynski Kazimierz. Kultura ludowa slowian. Krakow, 1929.
роднай метэаралогіі, калі па нябесных свяцілах ці па розных праявах зямной прыроды прадказвалася будучае надвор’е; і ў народнай медыцыне — пры спосабах лячэння не толькі травою, але і словам. Разгляд рэлігімнага жыцця народа быў бы немагчымы без цеснай сувязі з народнымі звычаямі, традыцыямі, што знаходзіла выяўленне ў прыкметах, прыказках.
' У падрыхтоўцы раздзела, прысвечанага народнаму музычнаму мастацтву, значную дапамогу аказалі Машынскаму Генадзь Іванавіч Цітовіч . і Т. Шэлягоускі. Акрамя азнаямлення з карэктурай Цітовіч праверыў «з вялікай стараннасцю і адданасцю» (паводле слоў Машынскага) тэксты і нотныя дадаткі, распрацавах музыказнаўчыя даследаванні з мэтаю высветліць адрозненні паміж песнямі розных славянскіх народаў. Беларускія матэрыялы, якімі карыстаўся Цітовіч, запісваліся ім уласнаручна, а таксама чэрпаліся з прац Бадуэна дэ Куртэнэ, Чэрнага, Грыневіча, Гарэцкага і Ягорава і г. д. Сярод запісаў Г. I. Цітовіча, зробленых на Браслаўшчыне і Вілейшчыне, прыведзены ў томе такія беларускія песні, як «Ды брат сясцёр запрасіў у госці», «Салавейка, пташачка маленька», «Запрагу я валы крутарогі», «Цераз бор-бары», «Дамоў, дамовачкі, маладыя жоначкі». Неаднаразова выкарыстоўваў Машынскі меркаванні маладога Цітовіча, падмацоўваючы сваё даследаваннё яго назіраннямі, тэарэтычнымі вывадамі, выказваннямі.
У раздзе’ле «Музычныя інструменты» Машынскі паведамляе пра унікальнасць некаторых з іх, што сустракаюцца на ўсходнепалескім рэгіёне.
Пры разглядзе вуснай літаратуры Машынскі робіць некалькі парадаксальны і, відаць, не бясспрэчны вывад. найвышэйшага ўзроўню народная музыка дасягае там, дзе ніжэйшымі мастацкімі вартасцямі вызначаецца сло ва, і, наадварот, дзе народнае слова дасягае. паэтычных вы’шыняў, там узровень музыкі стаіць ніжэй. Менавіта гэтай апошняй асаблівасцю, на думку Машынскага, вызначаліся некаторыя славянскія рэгіёны, і ў прыватнасці руская Поўнач, Балканы, паўночна-ўсходняя Беларусь. Падкрэсліў фалькларыст і ўздзеянне прыроды беларускага краю, яе жывёльнага і расліннага свету на вусную паэзію. I ў якасці ілюстрацыі прывёў запісаную I . 1. Ць товічам восеньскую песню «У цёмным лесе мядзведзь гукае». Закранаючы фальклорную паэтыку, разгледзеў зачыны, паўторы, алітэрацыі, параўнанні, сталыя эпітэты.
У якасці прыкладу вобразнага паралелізму прывёў улас ны запіс з Лунінецкага павета:
Ой ходзіць каза па балоцечках, Ой, Божа ж муй, Божа.
Ішча месцечка, гдзе паляжаці.
—	Я ж не баюся ні стральцоў-братоў, Толька баюся сірага воўка;
\ чора прыбяжаў, дзетанькі пабраў, Цяпер прыбяжыць самую возьме.
Ходзіць Параска па новух сенях, Ой, Божа ж муй, Божа.
Ішча месцечка, гдзе пасядзеці.
—	Я ж не баюся ні сватоў-братоў, Толька баюся маладога Хвядутка: Учора прыязджаў, падаркі пабраў, Цяпер прыедзе самую возьме.
«Сіметрыя пабудовы твораў...-—зазначае К. Машынскі, оывае да такой ступені дакладная, што пры чытанні некаторыхдслтіх тэкстаў, блага запісаных ці таксама недакладна ўспомненых селянінам, які іх падаў, можна лёгка паказаць, які фрагмент аказаўся апушчаны».
Прыцягвае ўвагу і параўнанне двух варыянтаў песні «Былі ў бацькі тры сыны», запісаных Рыпінскім на Віцеошчыне і самім Машынскім амаль праз стагоддзе на Палессі.
Вял’Лае значэнне працы Кдзіміра Машынскага ў тым, што ў ёй упершыню беларуская культура і, у прыватнасці, фальклор апынуліся ў кантэксце агульнаславянскаіі культуры. Асэнсаванне малавядомага дагэтуль матэрыялу вывела вучонага на перадавыя рубяжы тагачаснай навукі.
Навуковыя інтарэсы Машынскага, характэрныя для гэтага часу, ахоплівалі самыя розныя рэгіёны, часам даволі далёкія ад Беларусі. Тым не менш ён апублікаваў некалькі артыкулаў менавіта на падставе беларускіх матэрыялаў у міжнародным часопісе «Lud slowianski», які асвятляў пытанні дыялекталогіі і этнаграфіі. Дарэчы, часопіс К. Машынскі стварыў (разам з мовазнаўцам К. Ніцшам) і сам рэдагаваў.
Артыкул «Беларускі «спор» і «спарыш» 10 мае больш лінгвістычны характар. Аднак для яго напісання прыцягнуты фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы са збо-
10	Biaioruski spor і sparys//Lud slowianski. 1929—
1930. Т. 1, dzial В. S. 54—66.
раў Шэйна, Раманава, Федароўскага, уласныя запісы Машынскага і інш. Успамінае Беларусь Машынскі і ў адным са сваіх выступленняў у друку ў сувязі з выхадам працы Адама Фішара «Люд польскі» н. К. Машынскі не мог прайсці міма свядома ці некампетэнтна выказаных аўтарам недакладнасцей, якія датычыліся краю, зведанага ім самім па паездках і экспедыцыях. Прынцыповае значэнне мае рэпліка, кінутая ў адрас А. Фішара: «На стар. 158 «Люду польскага» чытаем — пісаў Машынскі,— піто «русалка выступае хутчэй за ўсё на літоўскіх землях Польшчы». Што тут разумець пад выразам «хутчэн за ўсё»? Ці што русалка вядома таксама ў Заходнян Польшчы, але радзей? Што далей разумець пад «заходнімі землямі Польшчы? Напэўна — крэсы. У такім pa^e аўтар можа мае на ўвазе беларускі і ўкраінскі народ, a можа палякаў, што жывуць сярод белаці маларусаў.^ Паглядзім на карту на'стар. 13, там беларусау н я м а н і с л е д у (выдзелена К. Машынскім.— Ул. d), а маларосы нібыта ёсць, нібыта^няма. Дарэчы сказаць, цалкам падобную карту, на якой, аднак, уся амаль Беларусь залічана да «этнічнай» Літвы, абнародаваў літовец Габрыс. Выказаную пра яе некаторымі нашымі вучонымі досыць раздражнёную думку лічу за лепшае ў гэтай сувязі не паўтараць». Няцяжка заўважыць, як у адной, здавалася б, някідкай дэталі затойвалася тэндэнцыйная шавіністычная пазіцыя ўсёй канцэпцыі кніп, і Машынскі не мог прайсці паўз гэта міма.
Была ў Машынскага сярод іншых і яшчэ адна паездка на Палессе, але ў цэнтральную яго частку. Вынікам з’явіўся артыкул «Пра музычна-этнаграфічныя даследаванні на Палессі ў 1932 г.» У паездку Машынскі запрасіў вядомага знаўцу ўкраінскай народна» музыкі акадэміка Філарэта Калэсу. За час вандровак самім Машынскім запісана 228 тэкстаў, а на фанограф (экспедыцыя па тым часе была добра ўзброена з тэхнічнага боКу\ — 8і мелодыя, сярод якіх аказалася 59 песень і 22 узоры інструментальнай музыкі, найгранай на жаленцы, дудцы, скрыпцы, гармоніку. «Галоўны цяжар працы... прыпаў... на праф. Калэсу, які з сапраўды надзвычанным запалам, веданнем, стараннасцю і цярплівасцю на працягу адносна кароткага часу (у мясцовасці мы працава-
і' Moszynski К. Nieco uwag krytycznych // Lud siowianski. 1931. T. 2, dzial B. S. 270.
лі дзесьці 2 тыдні, дзень у дзень, з раніцы да позняга вечара, усяго з неабходнымі прыпынкамі для адпачынку) здолеў не толькі ўпоравень са мною запісваць тэксты, але, што яшчэ важней, старанна занатоўваць на слых значную колькасць мелодый». (Калэса запісаў 210 песень і 26 інструмснтальных мелодый.) Фалькларысты, спыніўшыся ў Хораставе 12, наведалі таксама Пужычы, Чаланец, Беразняк, Лугі, Вітчына, Сянкевічы, Лунінец, у Столінскім павеце пабывалі ў вёсках Сахаў і Вяленічы. Магчыма, Машынскі быў першы ў беларускай фалькларыстыцы, хто вылучыў у народных спеваках і музыкантах разнастайнасць тыпаў. 3 усіх музыкаў ён адзначыў некалькіх, бегла накідаўшы партрэт кожнага. Захоплены спявак-аматар Ляўковіч: «...у веку 67 гадоў, са знакамітай памяццю музычнай і тэкстуальнай, спяваць любіў ён з дзяцінства і меу нават песні, якія, будучы хлопцам, спяваў, каб улагодзіць гнеў маткі». Называе Машынскі сляпога скрыпача, 32-гадовага Міхалковіча з Беразнят коў: «...тыповага «скамароха», п’яніцу-псіхапата, які трактаваў музыку павярхоўна, як крыніцу заробку... Рэпертуар складваўся, між іншым, з дзядоўскіх, жартаўлівых песень, непрыстойных прыпевак, танцаў і г. д. самага рознага паходжання». Дзевятнаццацігадовая маладзіца Насця Церавака: «...цягнула з сябе песню за песняй такім чынам, нібыта была не жывая, з уласцівымі ёй пачуццямі, памылкамі істота, а нейкі механізм; галоўнае толькі — перамена мелодыі пасля паўтарэння адной і той жа адрознівалі яе ад аўтамата». Маладзіца з Лунінца, 28-гадовая Марта Няўдах, спявала так, што «не толькі сялянкі, якія слухалі яе... але і мы нават не маглі адмовіць у пэўным лёгкім эстэтычным узрушэнні... Прызналася, што калі спявае адна сабе ў хаце, то пры некаторых песнях плача...»
Прыгадаў Машынскі і запісванне такога рэдкага жанру, як жалобныя галашэнні, падкрэсліўшы непаўторнасць кожнага асобнага твора. «Тут словы мусілі мы хапаць гарачымі, пішучы момантамі з найвялікшай магчымай хуткасцю, каб толькі паспець за плачкаю, таму што кожная першая прадукцыя дадзенага твора была адначасова і апошняй. Спробы паўтору гэтых sui