Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

Збіральнікі

Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
54.37 МБ
Пасля выхаду манаграфіі «Рэчыцкае Палессе» адначасова з апрацоўкай матэрыялаў Федароўскага Пяткевіч не спыняў працу над уласнай тэмай. У апошнія гады ён апублікаваў некалькі ар'іыкулаў пра народныя ўяўленні, пра характар правядзення некаторых свят на Палессі, пра асаблівасці сялянскага быту. Пераважная большасць гэтых артыкулаў стала ў наступным старонкамі другой манаграфіі Ч. Пяткевіча.
У артыкуле «Душа і смерць у вераваннях беларусаў»7 Пяткевіч выкарыстаў не толькі ўласныя назіранні, як звычайна, але прыцягпуў этнаграфічны матэрыял Федароўскага, Крашэўскага, Раманава, Чубінскага, Нарбута, А. Плуга і інш. Ва ўяўленнях беларускага селяніна жыло цвёрдае перакананне ў існаванні душы і яе бессмяротнасці. I калі чалавек паміраў, верылі, што душа адлятае белым голубам ці полымем на неба, а воранам — у пекла. У артыкуле пераказваюцца два казачныя сюжэты пра тое, як чалавек прадае д’яблу душу. У першым выпадку гэта робіць музыка, каб вывучыцца іграць на скрыпцы. У другім сюжэце да мужыка, які тоне, з’яўляецца д’ябал і ратуе яго, беручы за гэта плату — душу яго нованароджанага сына. Наогул, у народзе лічылі, што нехрышчоныя душы бадзяюцца беспрытульныя па свеце,
7 Ziemia. 1930. N 10. S. 190—195.
пакуль хтосьці іх не ахрысціць. У некаторых выразах. душа, пра якую беларус ніколі не скажа зняважліва, нярэдка атаясамлівалася з дабрынёй, чалавечнасцю. Смерць, як своеасаблівае супрацьпастаўленне жыццю, знаходзіла таксама сваё выразнае выяўленне ў народных апавяданнях.
Смерць здавалася сялянам агіднай белай бабай з касою і мятлою ў руцэ (касою праводзіць па горле, a мятлою замятае свае сляды). Косці яе, абцягнутыя скурай, грымяць, калі яна ідзс па чыё-небудзь жыццё, але, акрамя абранай ёю ахвяры, ніхто яе не чуе. У народзе смерць часам называлі іншасказальна — Касця, Кастамаха. Цвярозае разуменне чалавека, што ўсяму на свеце прыходзіць канец, выказана ў прымаўцы «Круці не вярці, а трэба ўмярці». Звычайна былі перакананы, што смерць прыходзіць не самавольна, а па загаду Бога, каб выканаць прыгавор, выдадзены чалавеку яшчэ ў час знаходжання яго ў лоне маці. Калі ж здараўся такі рэдкі выпадак, як летаргічны сон, то вытлумачвалі яго тым, што смерць забрала чалавека без божага дазволу і вымушана была яго ажывіць.
Блізкі па тэме гэтай публікацыі артыкул Пяткевіча «Мёртвыя ў вераваннях беларусаў» 8. Ен таксама, як і папярэдні, насіў кампілятыўны характар: акрамя ўласных запісаў у ім скарыстаны працы Афанасьева, Дабравольскага, Федароўскага, Машынскага, Шэйна. Артыкул меў вялікую цікавасць для чытача ў першую чаргу дзякуючы шырока ўжытым у ім абрадавым апісанням і ўзорам вуснай паэзіі беларусаў, прычым запісы многіх твораў належалі самому Ч. Пяікевічу і да таго часу не былг вядомыя. Аўтар знаёміць з двума галашэннямі па дзецях, падае тэкст вясельных песень, што выконваліся на Палессі:
Матанька перад Богам стаіць, У Бога ся просіць, Спусці мяне, Божа, Над сяло хмараю, У сяло дробным дожджыкам, Ясным сонцам — аконцам.
Няхай жа я пагляджу, Як дзіця ўбрана.
На жаль, многія звесткі ў артыкуле прыводзяцца без.
8 Pamietnik Warszawski. 1931. Z. 2. S. 34—49; Z. 3. S. 78—89.
спасылак на дакладнае месца запісу ці першакрыніцы. Шмат увагі ўдзяляецца сялянскаму ўшанаванню памяці мёртвых на могілках. На тэрыторыі Беларусі не існавала адзінага памінальнага дня для ўсіх. Мясцовыя традыцыі арыентавалі сялян на розныя дні. У некаторых мясцінах могілкі наведвалі з псршым павевам вясны, і тады жанчыны звярталіся да сонца з просьбаю свяціць і для мёртвых: «Сонейка яснае на небе, узайдзі ў іх непраглядныя цямніцы, хоць адной лучынкаю светлаю, хоць адным тоненькім валаском залаценькім, кропелькаю расы, гарушчаю тваім святым агнём, хоць чарвячком купальным». З’яўляліся на магілы блізкіх і на Вялікдзень, у гэты дзень закопвалі ў насыпы фарбаваныя яйкі, каб і мёртвыя маглі павіншаваць адзін аднаго. Гэтаксама на Мазырска-Пінска-Рэчыцкім Палессі, у Слоніме, у Пружанах, дзе-нідзе на Украіне ў чацвер Велікоднага тыдня адзначаўся «Наўскі Вялікдзень» (або «Стары Вялікдзень», «Вялікдзень мёртвых»),
Мясцовыя традыцыі ў часе правядзення і нават у саміх назвах веснавых памінальных свят на могілках аказваліся надзвычай устойлівыя, і жыхары значнай часткі Беларусі маглі нават не чуць пра «Наўскі Вялікдзень», a некаторым палешукам было незразумелым паняцце «Радаўніца». Менавіта на такой акалічнасці пабудаваны палескі анекдот, змешчаны ў артыкуле: «Багаты гаспадар, мяркуючы, што Радаўніца — гэта нейкая святая нявеста, заказаў яе абраз у Лоеве ў мясцовага «багамаза», які яму намаляваў казу, што абрывае лісце з куста вярбы, a таксама ваўка, які падкрадаецца да яе, і растлумачыў гэта: «Воўк рад казе, а каза — лазе, а ўсё разам утварае св. Радаўніцу». Траецкія дзяды, распаўсюджаныя ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі і далей у Расіі, на Палессі адзначаліся не заўсёды і часта без свяшчэнніка. За памінальнай вячэраю абавязкова трэба было з’есці 7 страў, як сімвал Сёмухі.
Пасля ўсебаковага агляду беларускіх памінальных абрадаў тэмай аўтарскай размовы становяцца русалкі. Сапраўдным упрыгожаннем артыкула з’явілася прыведзенае ў ім на мове арыгіпала апавяданне жыхара в. Гарошкава з Рэчыцкага Палесся— 90-гадовага Іллі Бурака. Русалкамі, паводле яго слоў, лічацца дзяўчаты, якія памерлі на Русальным тыдні або якіх матка пракляла, a таксама тапельніцы і маленькія пехрышчоныя дзяўчынкі. Да людзей яны з’яўляюцца голыя, толькі з вянкамі на
галаве — як знак іх бязгрзшнасці. Русалкі-казыткі жывуць у жыце. Бог пасылае іх пільнаваць, каб ніХто не абтрасаў расы з калосся, бс іначай яно не нальецца. Пагроза, што русалка можа заказытаць таго, хто палезе ў жыта, асабліва палохала дзяцей. Русалкамі ў народных павер’ях насяляліся таксама вадзяныя глыбіні, найбольш небяспечныя для купання. «На Русаўным тыжні;— гаварыў Ілля Бурак,— іх, бувала, усюды сустрэнеш; у лесе найчасцей сядзяць паблізу ўсякіх тваней, усякіх нетраў, асцерагаючыся людзей, што тамака найбольш патанай’нечысці. Падчас, седзячы на ліпавых, кляновых, а то і на бярозавых галлях, калышуцца да й просяць тоненьКІМ, бы нача каціным галаском: «Хадзіце к нам на арэлю!» За тым-то і цяперака нашая моладзь цэлы РусаўньітыЖдзень робіць усякія арэлі да й калышацца. Рўсаўкі нік'6му не робяць зла бязвінна ...бывала, у Зялёны чацвер, як дзеўкі гуртом ідуць межамі серад пашні і кідаюць ім вянкі, то яны такія рахманыя ды вясёлыя, хапаюць вяночкі да, панадзяваўшы на свае галоўкі, кланяюцца, адыходзячы...»
На падставе шматлікіх этнаграфічных сведчанняў Ч. Пяткевіч паказаў разнастайнасць успрыняцця русалак беларусамі і суседнімі пародамі. На Рэчыцкім Палессі Русаллі адзначаліся пасля Зялёнага чацвярга^і святкаваліся як маляўнічы, рамантычны абрад: «Дзяўчаты з вянкамі на галовах і з рознакаляровымі стужкамі ў распушчаных валасах вельмі сіаранна прыбіраюць у кветкі, ’зеляніну і каласнікі, як русалку, дародную дзяўчыну са свайго асяроддзя. Пасля заходу сонца (а калі ноч абяцае быць месячная, то ў прыцемку) з «русалкаю» на чале выходзяць на жніўнае поле. Перад тым як рушыць, першая пара, пабраўшыся за рукі, падымае іх, утвараючы звод, пад якім праходзяць усе пары са спевам:
Правядзем русалак 3 бору ў барок.
У дуброву зялёну, За ніву хрышчону, За жоўты пясок, Штоб не пужалі, He слакаталі
Нашых дзявок [...] Русаўкі ў дзявочак Прасілі сарочак: Дайце хаць ліхенькі, Да штоб хаць бяленькі [...]
Прывяду русалак У зялёнае жыта, Там мой каласочак, Як бы яварочак...
Прайшоўшы межамі праз зялёныя ад збожжа палі, затрымліваюцца сярод лесу, дзе пры дапамозе хлопцаў, якія праводзілі коней на начную пашу, распальваюць агонь і бавяцца так, як у купа'льскую ноч, спяваючы русальныя песні».
Нават і сёння, калі фальклорна-этнаграфічная спадчына нашага народа сабрапа і выглядае досыць прадстаўніча, многія матэрыялы з артыкула «Мёртвыя ў вераваннях беларусаў» не проста захоўваюць сваю каштоўнасць, а ў нейкай меры застаюцца унікальнымі, непаўторнымі.	. „
Артыкул Ч. Пяткевіча «Вялікдзень на Беларусі»а па метаду пабудовы паўтарае ранейшыя. Для раскрыцця тэмы аўтар прыцягнуў з ужо згаданымі вышэн імёнамі працы Бяссонава, Дабравольскага, матэрыялы беларускага календара «Нашай нівы» і інш. Нягледзячы на назву, Пяткевіч паставіў мэтаю ахапіць не толькі адзін святочны дзень, а перыяд, які папярэднічаў Вялікадню, і. перыяд, які ішоў пасля яго. Разгляд веснавога цыкла свят, непасрэдна звязаных з Вялікаднем, Пяткевіч пачынае з Вербнай нядзелі, калі асвячаюцца галінкі вярбы, якімі ўпрыгожваюць абразы ў хаце і якія ўторкваюць на магілах у той самы дзень ці ў чацвер на Велікодным тыдні пад час правядзення памілак. Асвечаная вярба выкарыстоўвалася таксама і ў іншыя святы: на Юр я (ёй выганялі першы раз на пашу жывёлу, паколькі лічылася, што гэтыя галінкі павінны ахоўваць яе ад ваўкоў і хвароо) і на Купалле (яе падвешвалі над дзвярыма аборы, каб чараўніцы не пашкодзілі каровам). У артыкуле пераказваецца штодзённая падрыхтоўка сялян да Вялікадня навядзенне парадку ў хаце і ва ўсёй гаспадарцы, а затым і царкоўнае правядзенне свята. У вёсках, дзе цэркваў не было, выпраўлялі сваіх нешматлікіх пасданцоў з невялікай к’олькасцю прадуктаў для асвячэння. Калі ж разводдзе не дазваляла дабрацца да царквы, абмяжоўваліся тым што салілі яйкі асвечанай летась ці пазалетась соллю. На святочным стале ставіўся чыгунок з прызначаным для насення збожжам і закапаным у ім фарбаваі-тым ян-
9	Ziemia. 1932. N 3. S. 71—75.
кам яко^е павінна надаваць збожжу памнажальную сілу Любімай жа гульнёй моладзі на Вялікдзень былі «біткі»’ Ірапляліся і хітруны, якія запаўнялі яйка воскам і ў выніку заўсёды аказваліся пераможцамі. Вясною пачыналася пара карагодаў, арэляў.
У час Вялікага посту селянін вымушаны быў абмяжоўваць сябе ў ядзе. «Чалавек галодны — нікуды не годны, а як наесца то ні з’месца»,— гаварыла прыказка. Вялікдзень дараваў магчымасць наесціся ўволю. Застоллі ладзілі не толькі ва ўласнай хаце, але і хадзілі ў госці. ато не мог нанесці ўзаемны візіт, той даваў гасцям столькі яек, колькі атрымліваў ад іх сам. 3 раніцы з’яўляліся пад вокнамі з песнямі валачобнікі, якія, атрымаўшы за свае спевы пачастункі, рабілі забавы з музыкаю. Апісанне «Наўскага Вялікадня» ў гэтым артыкуле ў асноўным тое, што даваў Пяткевіч раней. У паслявелікодныя дні сустракаліся цікавыя моманты, павер’і, прымхі. Закопваючы на магіле крэўнага крашанку, селянін прыгаворваў: «Свяці яму ясным сонейкам у яго цямніцы!» Пачуўшы першыя грымоты, мыліся вадою, у якой ляжала крашанка, што павінла паспрыяць у здароўі, прыгажосці і шчасці. Каб пазбегнуць плям на твары, выціралі яго першым яйкам ад пярэстан курыцы. На Юр’я, выганяючы жывёлу, гаспадыня выцірала яйкам карову, а гаспадар —■ каня. Каб аберагчы жывёлу ад ваўкоў, першае яйка ад чорнап курыцы абносілі вакол пашы і пакідалі та.м. Свянцонае яйка абносілі вакол пажару, а кінутае ў запалены ад перуна агонь, яно нібыта павінна патушыць яго.