Збіральнікі
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
Апынуўшыся ў Польцічы, у Пятрокаўскай губерні, недалёка ад Чэнстахова, Вярыга працягваў весці фальклорныя і моўныя назіранні. У той час ён пісаў Яну Карловічу: «Што датычыць пажадання шаноўнага пана, дык пасылаю рэштку казак з Сільнічкі (месца жыхарства Вярыгі ў канцы 80-х гг,— Ул. В.), хацеў спачатку ва ўступе напісаць пра народную гаворку, але, прачытаўшы словы Завілінскага, што грамлнае і ўмелае адлюстраванне гэтых асаблівасцей мовы народа можа быць толькі задачай «кваліфікаваных лінгвістаў», закінуў першапачатковы намер ажно да часу, калі стану «кваліфікаваным лінгвістам» 24. Ужо тады, у 1888 г., калі яшчэ фальклорныя набыткі ляжалі ў рукапісах, Вярыга задумаў іх прадставіць перад чытачом як цыкл зборнікаў казак розных народаў, таму нават загалоўкі вырашыў даваць аднатыпныя: «Можа пан будзе такі ласкавы змяніць назву «Паданні з Сільнічкі» на «Польскія паданні». Мне думаецца, што гэтая назва таму лепшая, што выйдуць мной сабраныя паданні «Беларускія» і «Латышскія» 25. На жаль, і гэты, відаць, апошні фальклорны збор Вярыгі, як і шэраг беларускіх і, напэўна, латышскіх матэрыялаў, сёння невядомы.
Фальклорна-этнаграфічную працу ў Польшчы Вярыга спалучаў з вучобаю ў Варіваўскім універсітэце, дзе ёнг мяркуючы па лісце, набываў філалагічную адукацыю. Затым сваё навучанне Вярыга працягваў у Берліне, Празе і Берне. Калі яму прыйшлося дзеля вучобы пакінуць родную моўную стыхію, міжволі была спынена — і ўжо
23 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 15, л. 248.
24 Там жа, спр. 112, л. 383.
25 Там жа, л. 384.
назаўсёды — яго зб;ральніцкая дзейнасць. На змену краязнаўству і філалогіі прыйшло сур’ёзнае захапленне філасофіяй, якой ён верна служыў да канца сваіх дзён. Аднак сувязі з Карловічам не парываў, што пацвярджаюць яго лісты, напісаныя з розных гарадоў. У Празе Вярыга (напэўна, не без рэкамендацыі Карловіча) быў гасцінна прыняты ў доме славутага фалькларыста, лінгвіста і гісторыка літаратуры Іржы Поліўкі. У адным з пражскіх лістоў чытаем: «...Толькі сёння вечарам вярнуліся з экскурсіі, якая працягвалася больш як тры дні. Пан Поліўка забраў нас да свайго стрыя і, карыстаючыся гэтым зручным выпадкзм, паказаў надзвычай прыгожыя наваколлі Прагі. Частку падарожжа праходзілі цягніком, частку — пешшу, і хоць ногі, прынамсі ў мяне, баляць, ад экскурсіі мы ў захапленні: наглядзеліся цудоўных краявідаў, пазнаёміліся з вёскаю, чэшскімі сялянамі і г. д. Ніколі не спадзяваўся знайсці ў селяніна палітычныя газеты!
Праглядаючы менавіта ўчора «Narodni Listy» ў стрыя п. Поліўкі, напаткаў першую, як мне здаецца, крытыку «Беларускіх паданняў». Напісаў нейкі пан І\алаш, русафіл, а ўласна кажучы, русаман, што азначае, паводле слоў п. Поліўкі, найвышэйшую ступень русафільства. Нічога дзіўнага, што пан Калаш убачыў у выхздзе «Паданняў» нейкія палітычныя намеры. Пан Поліўка называе рэцэнзента аслом, з чым я пагаджаюся цалкам. 3 гэтым лістом дасылаю суботні нумар газеты — можа, ш[аноўны] пан захоча адказаць п. Калашу?..» 26
Па старой дружбе звяртаўся Вярыга да Карловіча за дапамогай: «...Праз колькі дзён саджуся за экзамены, — пісаў ёц з Берна 29 лістапада 1892 г.— Гарачыя перадэкзаменацыйныя хвіліны былі прычынаю майго маўчання. Пару месяцаў знаходзіўся ў такім непрыемным становішчы, што ад роспачы асмеліўся звярнуцца да шаноўнага пана з просьбаю дапамагчы грашыма — патрэба гэтая, аднак, засталася задаволеная — дарэмна ўжо паўтараць змест знікшага ліста...» 27
У Бернскім універсітэце ў 1892 г. Вярыга атрымаў ступень доктара на падставе працы «Маркс як філосаф», напісанай па-нямецку. Калі пасля заканчэння вучобы Вярыга вярнуўся ў мясціны свайго юнацтва, яго асноў-
26 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 115, л. 249—2'49 адв.
27 Там жа, спр. 112, л. 385.
най мэтай стала актывізацыя філасофскай думкі ў Польшчы, аб’яднанне навуковых сіл розных напрамкаў філа^ софіі для сістэматызаванай працы. Дзеля гэтага неабходна было стварыць друкаваны орган, які б асвятляў разнастайныя тэарэтычныя праблемы ў абранай галіне, даваў магчымасць грамадству знаёміцца з навуковым філасофскім рухам у краіне і за мяжою. Такім рэгулярным выданнем з’явіўся арганізавапы Вярыгам часопіс «Przeglqd filozoficzny», першы нумар якога выйшаў у свет у 1897 г. На працягу амаль двух дзесяцігоддзяў Вярыга з’яўляўся не проста галоўным яго рэдактарам, a стаяў на чале ўсёй філасофскай думкі тагачаснай Польшчы. Ім былі апублікаваны 4 выпускі «Польскай філасофскай бібліяграфіі».
Пра Вярыгу пісалі, што ён «волю меў у сабе моцную, літоўскую, іншую, чым звычайна ў людзей тутэйшых» 28 (маецца на ўвазе палякаў.— Ул. В.). Магчыма, у справах арганізацыйных так яно і было. Аднак зусім не вытлумачальным, нават парадаксальным, з’яўляўся той факт, што ён, чалавек, які знайшоў сваё сапраўднае прызванне, за ўсе гэтыя два дзесяцігоддзі нічога болып не напісаў; выключэнне складаюць распрацаваная ім праграма пачатага часопіса і маленькі артыкул (напэўна, фрагмент доктарскай працы) «Два перыяды ў літаратарскай дзейнасці І\арла Маркса», змешчаныя ў першых выпусках «Przegl^du filozoficznego». «-Нягледзячы на тое што ён не ўдзельнічаў непасрэдна ў самой навуковай творчасці і не пакінуў уласных навуковых прац, акрамя доктарскай дысертацыі, аднак, бадай, не было на працягу гэтага часу (г. зн. ад заканчэння універсітэта да смерці, а пражыў Вярыга нядоўга, усяго 48 год, і памёр 29 .жніўня 1916 г. — Ул. В.) ніводнай з’явы ў галіне польскай філасофіі, з якой ён не быў бы нейкім чынам звязаны,— ці як рэдактар, ці як выдавец, ці як ініцыятар... стварыў ла^ бараторыю для рэальнай і плённай творчасці і натхніў яе ўласным спакойным запалам, энергіяй і самаахвярнасцю»,— пісаў Адам Зяленчык 29.
I ўсё ж у самога Вярып рука не бралася за пяро. Нават некралог па настаўніку і другу Яну Карловічу, пададзены ў рэдагуемым ім «Przeglqdzie filozoficznym», быў
23 Przeglqd filozoficzny. 1916. Т. 19. S. 250.
29 Там жа. С' 261.
падпісаны не самім Вярыгам. Прайшоўшы сур’ёзную школу ў выдатнага вучонага, ён у сваёй дзейпасці амаль паўтарыў, як мы б сказалі сёння, стыль яго працы, калі стаў заснавальнікам свайго часопіса, кіраўніком і натхніцелем плеяды вучоных і нават цэлых таварыстваў. Усе лепшыя чалавечыя рысы Іуарловіча: дабрата, шчодрасць, мэтанакіраванасць, гатоўнасць дапамагчы, падтрымаць, акрыліць у цяжкую хвіліну — былі ўласцівы ў такой жа ступені і яго вучню.
Што б ні рабіў Уладзіслаў Вярыга за сваё жыццё, як бы ні мяняліся зацікаўленні, варта памятаць, што яго шлях у навуку пачынаўся з працы на Беларусі, з песень і казак гэтай зямлі.
Чэслаў Пяткевіч
І ёс Чэслава Пяткевіча як вучонага незвычайны. Яго шлях у навуку пачаўся тады, калі ён дажываў сёмы дзесятак. Аднак здзіўляе не толькі такая унікальная акалічнасць. He меншы, бадай, парадокс заключаецца ў тым, што на гэты шлях вывеў яго чалавек, які лічыў Пяткевіча хросным бацькам у навуцы,— вядомы вучоны Казімір Машынскі. Сапраўды, два цікавейшыя даследчыкі Беларускага Палесся на розных этапах жыцця дапамаглі адзін аднаму знайсці сваё прызванне. Пяткевіч на самым пачатку навуковай дзейнасці маладога Машынскага параіў яму заняцца вывучэннем Палескага краю, шмат у чым практычна дапамог, што і стала пачаткам слаўнай кар’еры сусветна вядомага ў будучым вучонага. Машынскі ж, набіраючы творчы рост і заваёўваючы аўтарытэт, не забыўся пра дабрадзея, які так удала вызначыў яго прафесійны лёс: ён прыцягнуў ужо старога па ўзросту сябра да напісання навуковых прац і ніколькі не памыліўся: багацейшыя веды Пяткевіча пра ўсё, што было звязана з жыццём і культурай палескага народа, леглі ў аснову яго сачыненняў, якія і сёння, праз дзесяцігоддзі, уражваюць сваёй змястоўнасцю, фактаграфічнай насычанасцю і з’яўляюцца надзвычай каштоўнымі дакументамі з гэтага унікальнага кутка беларускай зямлі.
Чэслаў Пяткевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1856 г. у в. Бабчын, непадалёку ад Хойнікаў. Маці — Паўліна (родам з Кшыжаноўскіх) бы-
ла здольнай, таленавітай жанчынай. Усе пяцёра сыноў атрымалі хатшою адукацыю менавіта пад яе кіраўніцтвам. Бацька — Генрык (дарэчы, брат паэта Антонія Пяткевіча — Адама ІІлуга) служыў старэйшым ляснічым у Прушыне, дзе меў смалакурню. У гэтай лясістай забалочанай мясцовасці прайшло дзяцінства Чэслава. За ўдзел у студэнцкім паўстанні бацьку асудзілі на двухгадовае дурэмнае зняволенне, у выгііку чаго сям’я перажыла поўнае маёмаснае разарэнне. Яшчэ падлеткам разам са старэйшым братам Адольфам Чэслаў вымушаны быў зведаць цяжкую фізічную працу. За гэты перыяд (1869 1874) ён грунтоўна пазнаёміўся з умовамі жыцця сялян, авалодаў усімі заняткамі і рамёствамі жыхароў многіх навакольных вёсак. Усе магчымыя веды ён атрымліваў самавукам. Адчуваючы схільнасць да тэхнікі, Ч. Пяткевіч працаваў у розных смалакурнях і броварах, раскіданых па Палескім краі. У 1887 г. юнак пакідае Палессе. У пошуках працы пабываў на Падбллі, затым у Семежаве, пад Слуцкам, на Смалепшчыне. У 1904 г. Ч. Пяткевіч выязджаё па Украіну, дзе прымае кіраўніцтва маёнткам Абрамоўскіх у Стэфаніне Васількоўскага павёта, недалёка ад Кіева, і маёнткам свайго пляменніка Юзафа. Нагляд за маёнткамі Пяткевіч праводзіў на працягў амаль двух дзесяцігоддзяў, з невялікімі перапьінкамі, калі ў 1912—1914 гг. служыў у Лодзі на пасадзе тэхніка па бяспецы. Тут, у Стэфаніне, у 1911 г. і адбылася сўстрэча немаладога ўжо Чэслава Пяткевіча з пачынаючым прыватным настаўнікам Казімірам Машынскім, які ў той час марыў заняцца даследаваннямі ў галіне народнай культуры. Сустрэча для абодвух мела ў будучым непрадбачанае, рашаючае (а ў адносінах да беларускага народазнаўства, можна сказаць, і гістарычнае) значэнне. Дзейнасць маладзейшага аказалася скіраванай у надзейнае рэчышча і завяріьылася сусветнай славай. Лёс старэйшага на схіле жыцця таксама атрымаў нечаканы паварот. Калі б не тая сустрэча і не наступныя кантакты, Пяткевіч да смерці застаўся б упраўляючым маёнткам ці звычайным чыноўнікам, а яго каштоўнейшыя веды памерлі б разам з ім, так і не знайшоўшы выхаду ў свет. Аднак на старасці год яму суджана было саслужыць неацэнную службу навуцы і заняць трывалае месца ў яе гісторыі.
Дазнаўшыся пра зацікаўленні Машынскага, Няткевіч стаў расказваць юнаку пра сваю радзіму Рэчыцкае Па-