• Газеты, часопісы і г.д.
  • Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

    Збіральнікі

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 189с.
    Мінск 1991
    54.37 МБ
    Уладзіслаў Вярыга нарадзіўся 9 чэрвеня 1868 г. у Пскове, куды пераехалі яго бацькі пасля канфіскацыі іх маёнтка пад Полацкам. 3 васьмігадовага ўзросту ён застаўся круглым сіратою, і апякунства над хлапчуком узялі бабка і старэйшыя браты і сёстры. У 1878 г. Уладзіслаў паступіў у Пскоўскую гімназію, a праз два гады быў пераведзены ў Пецярбург, дзе і закопчыў у 1885 г. гімназічнае навучанне. Сямейныя абставіны не давалі яму магчымасці адразу працяіваць вучобу па атрыманню вышэйшай адукацыі, і ён пераязджае ў Беларусь і ўладкоўваецца на службу.
    Прыезд на зямлю бацькоў, знаходжанне ў сялянскім асяроддзі прадвызначылі збіральніцкую дзейнасць Вярыгі на пачатку яго самастойнага жыцця. Зацікавіўшыся вуснай паэзіяй простага народа, малады чалавек аддаваў вольныя хвіліны этнаграфічным назіранням, запісам фальклорных твораў. Вярыгу пашанцавала ў тым, што яго зацікаўленасць была своечасова сустрэта і заахвочана славутым вучоным Янам Карловічам. Юнак нярэдка звяртаўся да яго — раіўся, распытваў, вучыў-
    ся. Карловіч здолеў падтрымаць маладога энтузіяста, захаваць у ім надоўга цікавасць да народнай творчасці, да народнага жыцця. Зрабіўшыся сталым карэспандэнтам Карловіча, Вярыга выконваў заданні і просьбы вучонага, адпраўляў яму вынікі сваіх назіранняў і запісы твораў вуснай паэзіі: «Дасылаю пану дзесяць песень і прашу выправіць памылкі чырвоным чарнілам...» «Дасылаю спіс літар, якіх няма ў польскім алфавіце. Здаецца мне, што ўсе...» 1
    Ян Карловіч вельмі даражыў сваімі шматлікімі карэспандэнтамі, пры гэтым з аднолькавай зацікаўленасцю падтрымліваў ён перапіску і з праслаўленымі на ўвесь свет калегамі, і з тымі, хто толькі пачынаў свой творчы шлях на ніве народазнаўства.
    Праз часопіс «Вісла» і праз велізарную перапіску вёў вучоны дыялог з кожным, хто цягнуўся да яго справы. А справа, якой служыў Карловіч, вымагала шматлікіх назіранняў, актыўнага збору матэрыялаў. Карловіч добра разумеў, што рух цывілізацыі няспынна насоўваецца на стагоддзямі сфарміраваны лад жыцця простага народа, і тое, што яшчэ ўдасца ўбачыць і пачуць у народзе сёння, заўтра ўжо можна не ўбачыць і не пачуць. Людзі, адданыя краязнаўчай справе, адгукаліся, і Карловіч умеў падтрымліваць іх не толькі на словах. Вяртанне аўтарам рукапісаў на дапрацоўку азначала, што пасля давядзення да патрэбнага ўзроўню рэдакцыя здолее змясціць напісанае на старонках свайго выдання. Калі ж па розных прычынах яго часопіс не мог апублікаваць тую ці іншую карэспандэнцыю, Карловіч звязваўся з іншымі рэдакцыямі, імкнучыся ў аўтарах, асабліва маладых, не затушыць агонь энтузіязму. У сваёй выдавецкай дзейнасці ён нагадваў дырыжора, які кіруе магутным аркестрам. Адным з яго «аркестрантаў» і стаў юны Уладзіслаў Вярыга. У адным з першых сваіх лістоў, датаваных 20 верасня 1885 г., юнак пісаў вучонаму: «...Маю маленькі зборнік песень — не літоўскіх, але беларускіх. Запісваў іх выключна з намерам, каб бліжэй ведаць народ, таму што ні да чаго іншага не адчуваю сябе прыгатаваным. Найбольшы недахоп гэтага зборпічка носіць моўны характар. He валодаючы мясцовай мовай, я вымушаны быў запісваць песні толькі на слых (кніжак на беларускай мове пе сустракаў). Па гэтай прычыне, напэўна, пан убачыць
    1 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 112, л. 387, 390.
    шмат выразаў з рускан мовы, ужытых мною, і з польскай мовы, ужыты.х народам. У Ашмянскім павеце амаль кожны селянін умее гаварыць na-польску: кожную песню спявае і па-беларуску, і па-польску, часта ж на мяшанай мове. Сумняваюся, каб для нечага спатрэбіліся гэтыя песні, дык я і пасылаю толькі 4 песні — рэшту (LXX) перапішу выразней і перашлю пасля атрымання весткі ад пана» 2. 3 адказам Я. Карловіч не затрымаўся, а заахвоціў на далейшую збіральніцкую працу, абнадзеіў, пра што можна меркаваць з насіупнага ліста У. Вярыгі, напісанага менш чым праз месяц— 17 кастрычніка 1885 г.: «...Вельмі ўдзячны пану за гатоўнасць выдання сабраных мною песень. Магчыма, пан вымушаны будзе прысвяціць болей працы і часу на ўпарадкаванне і выпраўленне, чым я на збіранне. Таму таксама прасіў бы распараджацца зборнікам як уласным. Цяперашнюю нізку песень дасылаю ў вялікім беспарадку — таму што ў маім распараджэнні было толькі дзве гадзіны часу штодзённа, а перапісванне патрабуе надзвычай шмат часу.
    Дасылаю таксама пану спробу нот для некаторых песень, сабраных мною. Ці можна пагадзіцца з гэтым? Спрабаваў спачатку зайграць на фартэпіяна адной рукою — потым спісваў. Іграць ні на адным інструменце не ўмею, таму і не ўпэўнены, ці гэтыя ноты будуць для кагонебудзь зразумелыя.
    Прасіў бы ласкава пана адказаць на наступныя пытанні:
    Дасылаць у будучым падобнымі сшыткамі (па 50 песень) ці толькі тады, калі назбіраю больш?
    Што рабіць з песнямі на польскай мове... а таксама з праклёнамі і прыказкамі?..» 3
    Гэты ліст, як і папярэдяі, адпраўлены з маёнтка Глыбокае, што недалёка ад Шчучына, і ў значнай ступені раскрывае характар маладога збіральніка, яго шчырую адданасць справе, імкненне дзеля яе зрабіць пават тое, чым слаба валодае, гатоўнасць працягваць і ў будучым збіранне народных скарбаў. Чарговыя песенныя запісы праводзіліся, відаць, пе без пэўнай арыентацыі Карлові-
    2 Львоўская навуковая бібліятэка АН УССР імя В. Стафаніка. Аддзел рукапісаў. Карл. 16/п1, л. 3—3 адв. Першым з беларускіх даследчыкаў пра «львоўскую» частку архіва Я. Карловіча паведаміў літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч (гл.: Архіў Яна Карловіча ў Львове// ЛІМ. 1986. 14 лют.).
    3 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 115, л. 206—207.
    ча на той ці іншы жанр або тэматыку. У адной са сваіх суправаджальных запісак Вярыга пісаў рэдактару «Віслы»; «Сардэчна дзякую за прагледжаныя песні. Можа шаноўны пан будзе ласкавы адзначыць, якія з іх можна называць баладамі?..» 4
    Песенная нізка Вярыгі пабачыла свет толькі ў 1889 г. у часопісе «Збор звестак па айчыннай антрапалогіі» 5. Яна змяшчае 42 тэксты й. Пераважная большасць песень мае выразную балаДную спецыфіку. Відаць, не знайшоўшы мясцовай народнай назвы для вызначэння гэтага жанру, Вярыга звярнуўся да тэрміна, характэрнага для ўкраінскай і часткова польскай моў, і назваў свой цыкл «Думкамі беларускімі». Тэксты пераконваюць, што збіральнік надзвычай клапатлІва паставіўся да народнага слова, з тонкім адчуваннем паэтычнага хараства вуснай паэзіі. Літаральна ўсе ўключаныя песні пазначаны высокай мастацкай пробай.
    'У аснове сюжэтаў падборкі галоўпым чынам вострыя, драматычныя калізіі з сялянскага жыцця: забойствы, здрады, помсты, рэкрутчына, войны. У баладах, магчыма, як ні ў якіх іншых песенных жанрах, падзеі вырываюцца з будзёншчыны, узнімаючыся над ёю; у іх бурліць імклівы вір чалавечых страсцей.
    Герой адной з песень, знахоДзячыся далёка ад дому, праз сон дазнаецца пра нараджэнне сына і адначасова пра смерць жонкі. У перамяшаных пачуццях боль страты заглушае нават радасную павіну пра з’яўленне на свет нашчадка. Здаецца, сама прырода адгукаедца на яго гора:
    Еду я цераз бор,— мой бор не зялён, Еду я цераз поле — поле не звініць, Увайшоў я да сяней — цеслі цяслююць, Для маёй жаны дамок будуюць.7
    ■ Вядомая па шматлікіх варыянтах карціна памірання салдата на чужой зямлі, дзе «некаму дагледзець яго смерці», у запісах Вярыгі выглядае па-быліннаму эпічна (песня «бй, у полі вярба стаіць»), Верны конь не пакінуў
    4 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 112, л. 388.
    5 Zbior wiadomosci do antropologii krajowej. 1889. T. 3, dzial 3. S. 84—103.
    ° Пасля перадапошняга, 41-га нумара памылкова надрукавана лічба 43.
    7 Zbior wiadomosci do antropologii krajowej. 1889. T. 3, dzial 3. S. 85.
    свайго гаспадара, а «выбіў зямлю па каленяў, выеў траву із карэняў, свайго пана збуджаючы». Салдат просіць яго даскакаць да маці і паведаміць, што ён ажаніўся:
    Вазьмі. маць, пяску жменю, Пасей яго на каменю...
    А як найдзеш пяску сходу, Тады прыйдзе сын з паходу.8
    3 гэтых слоў стане ёй зразумела, што сын заручыўся са смерцю.
    Пра смерць герояў (казака, удовінага сына, маладога палкоўніка, чумака) расказваюць песні «Зашумела ляшчынанька ў суботу пазпенька», «Ох, у лузе пры дарозе расцвіла каліна», «Палкоўнічыха белу пасцель слала», «Ішлі чумакі чатыры гады». Пры ўсёй рамантычнай узнёсласці асобных сюжэгаў аснову іх складаюць зямныя клопаты і беды сялян. У песні «Зышоў месяц ні зара» паказана пякучая несправядлівасць набору ў рэкруты. Войт аддае на службу таго, хто не здолее абараніць сябе, за каго няма каму заступіцца:
    Будуць думку думаць, Каго ў рэкруты аддаць, Выдумалі думаньку На бедну сірату, Аддаць тую сірату, To менш будзе клопату.9
    Побач з сацыяльна завостранымі тэмамі сустракаюцца таксама песні з займальным зместам. У двух варыянтах прадстаўлены сюжэт пра братоў-разбойнікаў, якія забіваюць і рабуюць незнаёмага, пасля чаго дазнаюцца, што той — муж іх сястры. Знайшла ў нізцы месца шырока распаўсюджаная беларуекая балада пра сына Данілу і праслаўленая потым купалавым пяром «Бандароўна». Тэма вернасці кахання, непадуладнага нават смерці, раскрываецца ў песнях «Як мы любіліся» і «Ой, дума мая ўсё жаўнерская».
    У сваёй публікацыі «Беларускія думкі з вёскі Глыбокае Лідскага павета...» Вярыга прадэманстраваў перад усім славянскім светам лепшыя, можна нават сказаць, класічныя ўзоры беларускай ліра-эпікі.
    3	перапіскі Карловіча і Вярыгі адшуканы толькі ліс-
    8 Zbior wiadomosci do antropologii krajowej. J889. T. 3, dzial 3. S. 87.
    9 Там жа. C. 96—97.
    ты апошняга, але нават па іх можна ўявіць, як падтрымліваў гаворку з маладым фалькларыстам славуты вучоны. Здолыіасці Вярыгі як збіральніка несумненна былі ацэнены Карловічам. 3 рэштак эпісталярнай спадчыны, што працягвалася некалькі год, відаць, як Карловіч паступова пашыраў гарызонты навуковай зацікаўленасці Вярыгі. Ен настройваў юнака не абмяжоўвацца ў пошуках толькі песенным жанрам, а спрабаваць здабываць тое, за чым, магчыма, трэба як след папаляваць, «Шаноўны пане!— пісаў у адказ Вярыга з Вільні 7 студзеня 1886 г — Да гэтага часу пасылаў толькі песні, таму што запісваць іх куды зручней, чым казкі. Амаль кожную з баб, якія дыктуюць мне песні, прасіў я і пра казкі, але заўсёды атрымліваў адмоўны адказ. Маладыя дзяўчаты кажуць, што чулі іх, але не зразумелі... Старыя — што расказваць казкі не іх справа, а хлопцаў, дзядоў. На добрага казачніка яшчэ не натрапіў (можна меркаваць па гэтым выказванні, што і ў сваіх запісах песень Вярыга таксама стараўся карыстацца паслугамі толькі здольных інфарматараў — Ул. В.), што ўдалося запісаць — пасылаю. Можа якія варыянты ў гэтых казках знойдуцца. Песень, акрамя дасланых пану, маю 300, некалькі дзесяткаў мелодый 10. Без дапамогі шаноўнага пана ніякага ўжытку з іх зрабіць пе паграфлю. Калі пан дазволіць прышлю... Р. S. Можа пан будзе такі ласкавы назваць мне зборнікі беларускіх казак...» 11