Збіральнікі
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
18 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 104, л. 364.
19 Калі ўлічваць, што № 2 і 24 даслоўна супадаюць (што, напэўна, адбылося па віне рэдакцыі), то дакладней будзе гаварьшь пра наяўнасць 24 арыгінальных тэкстаў.
беларуска.— Ул. В.) пры тлумачэнні дадала, што яна спяваецца на падставе фактаў, якія парою здараліся ў часы прыгону. У войска даўней у нас выбіралі галоўным чынам са сваіх вёсак толькі тых хлопцаў, што вызначаліся благім характарам і паводзінамі, а таксама злодзеяў, гультаёў і тых, што мелі злачынныя намеры і г. д. Бывала часам і так, што хтосьці, маючы злосць на маладога хлопца, наўмысна прадстаўляе яго ў такім святле ў двары, а аканом, падахвочаны хабарам, выдаваў яго ў рукі паліцыі ці тых, хто фарміраваў палкі, і абвінавачаны мусіў ісці ў войска. Такім вось чынам, здаралася, карысталіся помстаю дзяўчаты, прымаючы на сябе ролю даносчыцы» 20.
3 іншых салдацкіх песень сустракаюцца такія, як «Скора восені дажджом, мы ў Расію жыць пайдзём», «Дзяўчына жаўнераньку любіла», «Не дай Божа смерці ў чужом краю ўмерці», У апошняй перадаецца змрочная карціна смерці салдата на чужой етаронцы і яго апошняя просьба да птаха: «Орле, мой орле, ты, сіненькі браце, нясі маёй маці косці пахаваці...»
Разнастайнасцю вызначаюцца прадстаўленыя лірычныя і сямейныя песні. Тут і скарга жанчыны на жыццё ў хаце свекрыві, успаміны пра матчыну ласку і разважлівасць любімага мужа. Тут і ўзаемныя кпіны хлопцаў і дзяўчат. Жартоўныя матывы чуюцца ў песнях «Бедавала пападдзя сваёю бядою», «У гародзе на узгорку зялёна бацвінка». Чысціня кахання апяваецца ў песнях «Ой пайду я каля луга», «Пад калінаю, пад зялёнаю». Тэму няўдалага замужжа раскрывае песня «Не стой, міла, над вадою».
He размінулася ў сваёй збіральніцкай дзейнасці Бірута і з новымі сацыяльнымі матывамі, што пранікалі ў фальклор. Адна з песень перадае цяжкія ўмовы працы на будаўніцтве чыгункі:
Каму камень найпенкнейшы, А нам земляная, Каму тачкі і лапаткі, А нам выкапаці.
Мы канавачкі капалі, Яе пракліналі;
Будзь ты, гэта чыгунка, Будзь ты праклятая. 21
20 Zbior wiadomosci do antropologii krajowej. 1892. T. 16. S. 249.
21 Там жа. C. 241.
У тэксце расказваецца, як з усяго свету з’язджаюцца будаваць чыгунку людзі. Прыгадваецца Кракаў, Львоў. Верагодна, што ў песні былі інтэрнацыянальныя стваральнікі, тэкст не пазбаўлены русізмаў, украінізмаў, паланізмаў. Занесена ж у беларускую вёску яна была хутчэй за ўсё кімсьці з рабочых-адыходнікаў. Шурпатасць тэксту сведчыць пра нядаўняе яго ўзнікненне.
Завандравалі ў падборку таксама ўкраінскія песні: «Чы е в світэ молодыца», «Ты, дівчыно із Подоля», «Іхав козак за Дунай».
Нізка песень з пасмяротнай публікацыі пры ўсёй сваёй нешматлікасці выглядае досыць разнастайна. Нягледзячы на адсутнасць сёння дадатковых матэрыялаў, можна меркаваць, што гэтая публікацыя, відаць, не адзінае, што было ў песенным рэзерве збіральніцы. Наўрад ці не трапляліся ёй у часе даследавання павета песні каляндарныя і сямейна-бытавыя, а таксама і казкі. Напэўна, іншыя матэрыялы адкладваліся асобна, магчыма, нават класіфікаваліся для самастойных публікацый. Па выступленнях у друку, па пісьмах няцяжка заўважыць, што адчуванне фальклорных жанраў уласціва Біруце: спачатку яна дасылала прыказкі (550 адзінак за адзін раз немагчыма сабраць, значыць, яны назапашваліся даследчыцай і адкладваліся асобна), затым была падрыхтавана пазаабрадавая лірыка, пабачылі свет запісаныя ёю легенды, меркавалася выданне анекдотаў.
Апошняя пасмяротная публікацыя твораў Біруты — нарыс «Над прускай граніцай» й, дзе падрабязна намаляваны жыццёвы ўклад літоўцаў паўднёва-заходняй часткі Ковенскай губерні. Прыводзяцца статыстычныя даныя адносна ўжывання тут той ці іншай мовы, апісваецца размяшчэнне гаспадарак, прадстаўлены звесткі пра адзенне, сям.ейныя звычаі, пра абрад дажынак, некалькі забабонаў. У гэтай мясцовасці жылі бацькі даследчыцы, і, будучы ў іх палову лета 1890 г., яна праводзіла свае назіранні.
Лёс рукапісаў, пакінутых Бірутаю, склаўся неадноль-
22 Wisla. 1899. Т. 13. S. 621—630. Пасылаючы гэты артыкул Яну Карловічу, Бірута пісала: «... Вельмі прашу, калі будзе змешчана ў «Вісле», каб замест ганарару шаноўная рэдакцыя была ласкавая лрыслаць узамен столькі выпускаў «Віслы», пачынаючы ад ліпеня 1890 г„ колькі іх па рахунку атрымаецца» (гл.: ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 94, л. 769).
кава, часам нават драматычна. Несумненна, самай значнай яе працай з’яўлялася манаграфія «Народ Лідскага павета». У мясцінах, добра вядомых даследчыцы, дзе яна пэўны час жыла і працавала, напэўна ж, было знойдзена ёю багата матэрыялаў для грунтоўнай навуковай працы, у якой яна падагуліла ўвесь вопыт сваіх назіранняў. Шкада, што дагэтуль рукапіс манаграфіі не адшуканы, і мы можам толькі ўяўляць яго каштоўнасць, у чым вельмі дапамагаюць пісьмы Біруты.
За год да сваёй смерці Амелія Даравінская пісала Яну Карловічу: «...Цяпер апрацавала этнаграфічны нарыс «Народ Лідскага павета», ал.е не ведаю, ці будзе ў гэтай форме прыняты ў «Віслу» ці яе «Бібліятэку» 23. Пасылаю... толькі яго палову, з якой лёгка мець уяўленне пра нарыс у цэлым. ГІрашу вельмі шчыра шаноўнага пана рэдактара, каб быў ласкавы паведаміць мне пра гэта хоць у некалькіх словах у пісьме, таму што цяпер прабуду ў Варшаве некалькі тыдняў, а потым зноў магу сюды доўга не прыязджаць 24. Другую частку гэтага нарыса, якая ахоплівае паданні, загадкі і г. д., маю гатовую, але да тых часоў не буду яе перапісваць, пакуль не дав,едаюся, ці прыдасца на што. Як толькі шаноўны пан праінфармуе мяне ў гэтым пытанні, у выпадку патрэбы заканчэння гэтай працы ў хуткім часе перапішу і прышлю ва ўказанае месца...» 25
Карловіч неадкладна азнаёміўся з рукапісам сваёй карэспандэнткі, з прыемнасцю адзначыўшы яе творчы рост. У адказ на яго водгук Бірута нісала: «Невыказную прыемнасць зрабіла мне добразычлівая... ацэнка маёй працы і шчырыя словы ліста пана. Прысылаючы заканчэнне «Народа Лідскага павета», са спакойнымі думкамі буду чакаць час, калі шаноўны пан знойдзе магчымасць гэта надрукаваць. Звыш першапачатковага плана дадала назвы мясцовасці і са шматлікага збору некалькі дзесяткаў народных паэтычных твораў. Баюся толькі, ці між гэтымі астатнімі не знойдзецца чагосьці, што б ужо некалі, н.едзе было надрукавана. Якія маю сумненні адносна «Чорнага колеру» і «За Нёман». 3-за іх цудоўнай мелодыі (якую можа хтось іншы падасць,
23 Пры часопісе выходзіла серыя кніг краязнаўчага характару пад грыфам «Бібліятэка «Віслы».
24 У 1889—1890 гг. Бірута жыла ў асноўным у маёнтку Кібейкі Сувальскай губерні, непадалёку ад станцыі Кібарты.
25 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 114, л. 180—181.
бо я не спрабавала пісаць ноты) не магла не спакусіцца, каб не змясціць іх...» 26
Пра вартасць рукапісу можна меркаваць таксама і па тым, што Ян Карловіч збіраўся выдаць яго асобна ў «Бібліятэцы «Віслы», дзе друкаваліся найбольш значныя па зместу і аб’ёму даследаванні і зборы. Зразумела, такая прапанова рэдактара з гонарам была б прынята кожным аўтарам, імпанавала яна і Біруце: «На пытанне, ці згаджуся я, каб «Народ Лідскага павета» пабачыў свет як том «Бібліятэкі «Віслы», спяшаюся запэўніць пана, што мне вельмі прыемна будзе бачыць сваю працу ў такой форме выдання... Што да цэнзуры — змагацца з ёю было б справаю беспаспяховаю, нягледзячы на тое, што кожны з апісаных фактаў я магла б у выпадку патрэбы растлумачыць яшчэ больш дакладна —застаецца нам толькі пакорна падпарадкоўвацца ёй» 27.
За тры месяцы да смерці Бірута, паводле ўказанняў Іўарловіча, актыўна працавала над удасканальваннем сваёй галоўнай працы •— з асаблівай паўнатою гэта выяўляецца ў яе апошніх ліста.х да Карловіча: «Шаноўны пане рэдактар! «Народ Лідскага павета» не можа быць так хутка выпраўлены, таму што асоба, якую я прасіла дапамагчы ў пошуках правінцыяналізмаў, абяцала іх толькі на наступны тыдзень... Беларускія тэксты, якія падаюцца, перакладаю. Болыпую частку песень выкрэсліваю, паколькі ў перакладзе шмат трацілі ў форм.е. Правінцыяналізмы, за выключэннем пары толькі выразаў, не ідуць ад няведання, я іх сама цяпер падкрэслБ ваю, але... мая віна, што раней гэтага не зрабіла. Усё гэта стараюся выраўняць, наколькі задаволю пажаданні і патрабаванні пана — не ведаю. Ведаю толькі тое, што суровы прыгавор з вуснаў пана за выказванне супраць цэнзуры вельмі закрануў мяне, але прыняла яго пакорна, як пакаранне за маю непрактычнасць на літаратурнай ніве. На будучае, калі б давялося пісаць што-яебудзь яшчэ для «Віслы», ведаю, чаго прытрымлівацца...»28 «У сваёй працы раблю выпраўленні, якія толькі магу, астатнія недахопы, калі будуць якія, прашу дараваць нявопытнай яшчэ руцэ...» 29
Але жаданне Яна Іўарловіча выдаць «Народ Лід-
26 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп, 10, спр. 94, л. 770.
27 Там жа, л. 769.
28 Там жа, л. 765.
59 Там жа, л. 764.
скага павета» асобна не здзейснілася. У сваім лісце да Гераніма Лапацінскага ад 17/Х 1891 г. ён апісвае падзеі, звязаныя з перашкодаю ажыццяўлення гэтага намеру: «Цэнзура канфіскавала ў мяне рукапісы кс. Пл [яшчынскага] 'і Біруты «Народ Лідскага павета». Першы ўзяў на пару тыдняў, каб перапісаць; што датычыць другога, то падаў прашэнне ў Пецяроург. Гэта меліся быііь тамы IX і X «Бібліятэкі «Віслы». Падаў жа ў цэнзуру Палячка «Вёска Рудава» [пад Кракавым] і Вярыгі «Латышскія паданні», калі і гэта канфіскуюць, то, бадай, «зачыню краму» 30. Так праз ускосныя зв.есткі праглядаюцца абрысы асноўнай працы жыцця Біруты.
Невялікая творчая спадчына даследчыцы, якая за адмеранае лёсам кароткае жыццё не паспела да канца выявіць свае навуковыя здольнасці, не забылася з бегам часу. Без таго, што пакінула яна пасля сябе, сёння беларуская фалькларыстыка і этнаграфія выглядалі б хай сабе трошкі, але бяднейшымі.
зо Lud. Wroclaw, 1968. Т. 51, cz. 2. S. 597 («53 лісты Яна Карловіча да Гераніма Лапацінскага»).
Уладзіслаў Вярыга^
алі прасачыць творчы шлях Уладзіслава Вярыгі, можна пераканацца ў тым, што захапленне беларускай фалькларыстыкай займала не такі ўжо і вялікі адрэзак часу ў яго і без таго нядоўгім жыцці. Але праробленая ім за некалькі год праца засталася памятнай з’яваю ў гісторыі нашай навукі.