Збіральнікі
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
Па тым часе народнае лячэнне, якое ўключала ў сябе як карысны вопыт пакаленняў, так і выдаткі ц,емрашальства, было, па сутнасці, адзінай магчымасцю супрацьстаяць хваробам. Адзначыўшы, што шмат «сродкаў» народнай медыцыны — звычайныя забабоны, Яленская тым не менш апісала, якім чынам сяляне пазбаўляюцца ад хвароб страўніка, печані, горла; ад ран, бясплоддзя, розных дзіцячых захворванняў. Пераказаны народныя сродкі супраць хвароб жывёлы. Вельмі часта пры лячэнні выкарыстоўвалі мясцовую флору. Але шырока распаўсюджаны былі і замовы. Так, напрыклад, зубны боль загаворвалі толькі тады, калі
15 Wies Komarowicze... S. 51.
ўзыдзе месяц. Паклаўшы палец на хворы зуб, гаварылі такія словы: «Як дуб у лесе далёка, як месяц у небе высока, як камень у моры глыбока, як гэты тры браты .збяруцца, то няхай табе зубы разболяцца» (затым дадавалася хрысціянская малітва).
На старонках сваёй працы Яленская раскрыла багатую народную міфалогію. Са слоў сялян яна п,ералічыла і падрабязна ахарактарызавала ўсіх фантастычных істот, у якіх верыў паляшук. Напрыклад, дамавік у яго ўяўленні быў няўлбўнай, нябачнай нікім, шкадлівай істотай, якая жыла ў кожнай хаце, у кожнай гаспадарцы. Дамавік заезджваў коней уночы, гойсаючы на палях так, што пад раніцу жывёла ажно занемагала; дражніў сонных сабак, ад чаго тыя пачыналі скавытаць; палохаў самотных кабет трэскам і грукатам у коміне; выцягваў крэсла з-пад таго, хто на ім сядзеў. Злыдняў апісвала як малых гарбатых стварэнняў, якія жывуць пад печчу. Іх шкадлівасць праяўлялася ў тым, што яны маглі накідаць пяску ў кашу, падліць вады ў малако, украсці яйкі з-пад курыцы. Хата, дзе яны пасяляюцца, пачынае бяднець. Начнікі, як лічылася, адбіраюць у дзяцей сон. б’юць іх, шчыплюць. Лясны дзед жыве ў цяжка даступнай багне і заманьвае да сябе скаціну, што заблудзілася ў лесе, ажно пакуль на я.е не нападуць ваўкі. Вобраз русалкі паўставаў у выглядзе дзяўчыны, якая, будучы нявестай, памерла, не дачакаўшыся шлюбу. Цэлы год хаваецца яна дзесьці ў лесе, а вясною выходзіць са сховішча, шукае сярод маладых мужчын свайго нарачонага. Знешне русалку малявалі як вялікіх памераў кабету з поўнымі грудзьмі і расплеценымі валасамі, апранутую ў шыкоўныя строі. Яна павінна бегаць па палях з пранікам у руцэ і забіваць ім таго, каго ўдасца схапіць. Яленская апісвала народны звычай выгнання русалкі, які сустракаўся ў некаторых мясцовасцях Палесся. Сярод вясковых дзяўчат выбіралася прыгажэйшая, я.е хораша апраналі і раніцай выганялі з сяла гад смех, крыкі і агульную весялосць. У абрадзе прымалі ўдзел толькі ба’бы ды дзяўчаты. Яленская дадае, што існуе некалькі русальных песень, аднак мала якія з іх расказваюць, як гэтая постаць русалкі ўзнікае ва ўяўленні народа.
3 асаблівай нецярплівасцю чакаў селянін кожнае свята, якое давала кароткі адпачынак ад штодзённых клопатаў, несла з сабою весялосць, забавы. Палешукі
стараліся апранацца ў прыгожыя строі, рыхтавалі лепшую, чым у будзённыя дні, страву. Земляробчыя святы ў значнай м,еры актывізавалі духоўнае жыццё сялян, канцэнтравалі розныя праявы народнай культуры. Э. Яленская дала апісанне амаль усіх асноўных каляндарных абрадаў. Гадавое кола яна пачала з Каляд. Пры першых вечаровых зорках на стол клаліся каласы з усіх стагоў. Падлічвалася, колькі зерняў засталося — столькі і стагоў будзе ў наступным годзе. Каласы вешалі пад абразамі, каб з іх на весну пачаць сяўбу. Пад абрус насцілалі сена (яно павінна было ляжаць тры святочныя дні), на стол ставілі місу з куццёй. Напачатку вячэры гаспадар выходзіў за дзверы і клікаў: «Мароз, мароз, хадзі з намі куццёваць! Да нашай грэчкі не памарозь! Да нашага проса не памарозь!» Дзяўчаты варажылі: украўшы і загарнуўшы ў хустку трошкі куцці, клалі перад сном пад падушку: каго сасніць— за таго пойдзе замуж. Па зорках меркавалі пра будучы ўраджай. Калі зоркі свяцілі ярка, верылі, што ў гэты год усё добра парасце. 3-пад абруса выцягвалі саломіны, хто выцягне даўжэйшую — той вялікім вырасце. Калі на той даень дарога была не заснежаная, чорная — павінны былі ўрадзіць авёс, ярына. Наогул народным прыкметам і павер’ям Яленская надае вялікую ўвагу і пазней, на працягу ўсяго каляндарнага цыкла. Пасля вячэры ішлі па вёсцы калядаваць. Спыняліся пад вокнамі кожнай хаты са словамі: «Добры вечар, пане-гаспадарэ! Ці спіш, ці ляжыш, ці ўсё добра чуеш? Ці заспяваці, ці з ласкі каляды даці?» Назіральніца падкрэслівала, што вельмі часта калядныя песні мелі дастаткова адвольны змест і толькі сталым прыпевам «Святы вечар!» паказвалі на сувязь з абрадам. «Матыў манатонны і аднолькавы да ўсіх песень,— заўважала Яленская.— Па заканчэнні спеваў калядоўшчыкаў надзяляюць пачастункамі: саланінаю, яйкамі, крупою. Калі гаспадары марудзяць з дарункамі, з-пад вакна нагадваюць: «Кароткі світкі — памерзлі лыткі, кароткі кажушкі, памерзлі душкі». На развітанне, скончыўшы спяваць, жадалі гаспадарам: «От гэтым словам жывіце з Богам, святы вечар! I з суседкамі, святы вечар! I з сваімі дзеткамі, святы вечар! I з усімі намі і з прыяцелямі, святы вечар! He бавіце, хутка дарыце, святы вечар!» 16
16 Wies Komarowicze... S. 73.
На Новы год была другая куцця. Дзяўчаты ў гэты вечар зноў варажылі, а хлопцы шчадравалі, пераапра» нуўшыся ў дзеда, цыгана, жанчыну, караля. Твары мажунь сажаю, нацягваюць бароды, робяць прычоскі, падкладваюць гарбы. У цэнтры шэсця — «каза». Каб яе прадставіць, выварочваўся кажух, галава рабілася з паклі і палатна, прымацоўвалася барада і рогі. Пад буб,ен і скрыпку музыкаў «каза» скакала, танцавала, круцілася, ківала галавой. Пераапрануты ў дзеда чалавек падганяў «казу» кіем, прыгаворваючы: «Пакланіся, казулька, пану-гаспадару да й гаспадыні». Цыган тым часам краў куры і варажыў дзяўчатам і хлопцам, абяцаў усім сто год жыцця, прыгожую жонку ці мужа і багата грошай. У гэты дзень муж і жонка жадаюць адзін аднаму: «Дай нам Божа, штоб мы за год зноў таго дня дачакаліся ў шчасці, у здароўі».
Перад Вадохрышчам адзначалася трэцяя куцця, на якую дзяўчаты варажылі наступным чынам: некалькі памечаных арэхаў клалі на стол у кучку і рэзка накрывалі далонню: чый арэх выкаціцца з-пад рукі — тая выйдзе замуж.
Кароткія зімовыя дні палескія жанчыны праводзілі галоўным чынам за кроснамі. Гэтая пара, напэўна, як ніякая іншая, давала магчымасць сялянцы адвесці душу ў песні. Яленская засведчыла, што спяваюць у гэты пеірыяд: «Старэйшыя — набожныя песні, «святыя» пра Хрыста. яго жыццё, пра пакутнікаў, розных святых і благаславёных; малодшыя ж — звычайныя свецкія песні, якія расказваюць пра казацкую любоў, пра нявернасць каханых, пра смутны лёс «малодкі» ў мужавай хаце са зласлівай свякрухай» 17.
У веснавых песнях збіральніца ўлоўлівае матывы, у якіх «пераважае нейкая весялосць і радасць ад абуджэння вяспы». Пры апісанні святкавання Вялікадня расказваецца пра гульні, якімі бавіліся ў гэты дзень. Характэрна, што велікодных песень фалькларыстцы не даводзілася чуць.
Адно з самых яскравых свят летняга перыяду — Ку* палле, са слоў Яленскай, у саміх Камаровічах адышло ў выніку забароны духавенства, і сяляне ўжо не адважваліся адкрыта распальвайь вогнішча. Затое ў суседнім Заполлі свята праходзіла досыць урачыста. Для купаль-
17 Wies Komarowicze... S. 76—77.
скага вогнішча на спецыяльны воз зносілі дрэўцы, піто заставаліся ад сёмушнага «маю», старыя жэрдкі, зношаныя лапці, трэснутыя колы, н,епатрэбны хлам. Усё гэта ў трыумфальным шэсці везлі за вёску на шырокае месца, дзе мусілі раскладаць агонь. Кожны, кідаючы сваё дрэва на кучу, выказваў пажаданні: «Каб маё проса так высока вырасла! Каб мой лён такі высокі быў!» Неўзабаве агонь запальваўся і ў іншых месцах. Хлопцы скакалі цераз полымя, дзяўчаты пад скрыпку і бубен танцавалі і спявалі. Гульні працягваліся наступным чынам: «Дзяўчаты ў вянках з палявых кветак прывабліваюць да сябе хлопцаў, а затым уцякаюць у палі і лугі, дзе пагоня працягваецца, пакуль хопіць сіл. Хлопцы стараюцца пазрываць у дзяўчат вянкі і кінуць у агонь. Забавы цягнуцца дапазна і наогул ніхто ўночы не спіць спакойна. Гэтая таямнічая ноч поўнілася чарамі і невыказнай абаяльнасцю. Папараць расцвітае цудоўнай кветкай, а яе шчаслівы здабыўца можа авалодаць усімі скарбамі зямлі пры ўмове, што пройдзе адзін праз цёмныя густыя лясы, праз пачвар, што чыхаюць на смельчака» '8. Існавала в.ера, што менавіта пад час Купалля перад захадам сонца трэба збіраць розныя зёлкі на лекі, бо тады яны маюць больш гаючую ўласцівасць. Пятроўскі пост, на які звычайна прыпадае касьба, выклікаў скаргу ў мужчын: яны лічылі, што ён прыдуманы бабамі. На дзень святога Андрэя дзяўчаты варажылі, што падрабязна адлюстравана назіральніцай.
Сваёй працай Яленская, па сутнасці, раскрывала перад светам малавядомы дагэтуль характар палешука. Добра ўсведамляючы яго адсталасць як вынік ізаляванасці, пераканаўча сцвярджала самабытнасць і разнастайнасць яго ўнутранага свету, яго духоўнай і матэрыяльнай культуры. Яна не дазволіла сабе перайсці мяжы, дзе, з аднаго боку, няцяжка збіцца на зняважлівы тон, а з другога — трапіць у палон экзальтацый і замілаванняў. Усё гэта было шчасліва ёю пазбегнута. Яе асноўнай мэтай стала аб’ектыўнасць паказу, да чаго заўсёды заклікаў Карловіч і што фактычна не магло праявіцца без разумення пал,ескага селяніна, без павагі да яго. А такія адносіны якраз і характарызуюць аўтарскую пазіцыю Яленскай. Па ўсім адчуваецца, што палескі край і яго жыхары вядомы ёй не з чужых слоў. 3 дэта-
8 Wies Komarowicze... S. 80.
лёвага апісання відаць, што сама яна назірала жыццё ў самай яго гушчы, завітвала да людзей як блізкі чалавек і сустракала адпаведныя добрыя адносіны. «Гасціннасць у палескай хаце вялікая, а прыём заўсёды раскошны, шчодры»; «Палескі народ надзвычай таварыскі»,— неаднаразова зазначае яна. Яленская абвяргае перакананне ў тым, што жыццё селяніна нібыта пазбаўлена цікавасці. «Селянін наш наогул не можа наракаць на сумнае жыццё [...] Жыццё ціхае, аднастайнае, без вялікіх уражанняў і моцных узрушэнняў настройвае яго на весялосць і робіць яго надзвычай таварыскім. Неаднойчы, калі глядзіш на гэтую прастадушную весялосць, на гэтую шчырую, амаль дзіцячую наіўнасць, ахоплівае нейкае пачуццё зайздрасці, што яны ў сто разоў шчаслівейшыя за нас, адукаваных і цывілізаваных» 19.