Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

Збіральнікі

Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
54.37 МБ
«Шаноўны пане рэдактар!
Адносна Вашага пажадання, выказанага ў «Вісле» (т. 4, сш. красавіцкі), дасылаю два знаёмыя мне варыянты песні, разгледжанай шаноўным панам у артыкуле «Сістэматыка польскіх песень», 4, стар. 393, і пададзеныя там як песні пра Яся і Касю. Варыянты, запісаныя мною ў вёсцы Камаровічы ў Мінскай губ. Мазырскага пав., маюць агульны характар з цытаванымі ўжо ў «Вісле» беларускімі варыянтамі. Тым не менш, аднак, можа спатрэбяцца.
Застаюся з пажаданнямі і павагаю
Э. Яленская, цяп.ер Дмахоўская»3.
Гэты ліст не застаўся па-за ўвагай Яна Карловіча, і ў адказ на выказаную падзяку збіральніца пасылае наступны ліст ад 2 (14) лютага 1891 г. з Вільні ў Варшаву: «Шаноўны пане!
Зразумеўшы з Вашага ліста, што і варыянты беларускіх народных песень могуць спатрэбіцца для сістэматыкі песень, дасылаю вядомую Вам святую песню, змест якой падобны з пададзенай у № 4, сш. 4, «Віслы», у сш. пад назваю «Дзяўчына і пілігрым». Мушу дадаць, што гэтая песня цытавана ў Зянькевіча: «Вясковыя пес-
3 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 94, л. 810.
ні Пінскага люду», стар. 254, і ў Шэйна: «Беларускія песні», стар. 387, № 717.
Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць шаноўнаму пану за ласкавую зацікаўленасць маімі зборнікамі. Маю надаею, што здолею напрадвесні ўпарадкаваць і тады прыслаць іх праз пана Вольскага. He ведаю толькі, ці будуць яны мець вартасць, бо змяшчаюць мноства рэчаў ужо друкаваных.
Прашу прыняць, шаноўны пане, выражэнне самай шчырай павагі і поспехаў.
Э. Дмахоўская» 4.
3 гэтага ліста можна меркаваць пра пэўную прафесійную эрудыцыю маладой фалькларысткі, якая ўласныя запісы параўновала з іншымі ранейшымі публікацыямі беларускай народнай паэзіі. Пастаянна клапаціўся пра лёс сабраных Яленскай-Дмахоўскай матэрыялаў і Зыгмунт Вольскі, аб чым сведчаць яго пісьмы да ЯКарловіча. «...Што чуваць у д-ра Капярніцкага? Меў ад яго лісты адносна песень і загадак, сабраных на Палессі паннай Эміліяй Яленскай (цяпер пані Дмахоўскай)» — ад 3/VII 1891 г.5 «...Калі будзе час [...] прашу запытацца ў д-ра Завілінскага 6, што робіцца з працаю п. Ял,енскай «Песні, прыслоўі і загадкі з Камаровіч...» — ад 8/11 1893 г.7
Ці захавалася цалкам фальклорная калекцыя Эмы Яленскай у архіве Ягелонскага універсітэта, нам невядома. У фондзе Яна Карловіча неабнародаваных фальклорных запісаў збіральніцы засталося вельмі небагата. Увагу прыцягвае адказ Яленскай на чарговы зварот да чытачоў «Віслы» дасылаць звесткі, звязаныя з народнымі калыханкамі8. Некалькі ўзораў збіральніца адшукала зноў жа ў родных Камаровічах. «Запісала іх ад маладой кабеты, якая закалыхвала імі сваіх дзяцей,— паведамляла Ял,енская.— Колькасць гэтых песень даволі значная, таму што палеская жанчына звыклая пры кожным занятку, пры кожнай працы напяваць сабе штосьці для ўвесялення; а вечаровая гадзіна — пана-
4 ЦДГА ЛітССР; ф. 1135, воп. 10, спр. 94, л. 809.
5 Там жа, спр. 112, л. 548 адв.
6 Завілінскі Раман — мовазнаўца і фалькларыст, сакратар Антрапалагічнай камісіі і рэдактар Этнаграфічнага аддзела (1891— 1903) Акадэміі навук.
7 ЦДГА ЛітССР, ш. 1135, воп. 10, спр. 112, л. 549.
3 Там жа, спр. 202, л. 91—92.
ванне наўкола спакою, жаданне сцішыць дзіцятка, пакласці яго адпачываць, нарэшце, блізкасць гэтай найдаражэйшай істоты — тым больш настройвае яе на спевы. Тэкст калыханак досыць разнастайны — паўсюль там выступае свавольны коцік, самы часты сябра дзіцяці і найбольш яму ў хаце знаёмая постаць». Усяго Яленскай прыведзена 5 тэкстаў калыханак, прычым на пер~ шыя два тэксты, спяваныя на адзін матыў, падаюцца ноты.
Ой ты, коцік, не хадзі Ды малютке й не будзі. Малютка малая, Няхай спіць, гуляе. Біці ката, біці, Нашто ўкраў ніці. Сама бабка схавала, На коціка сказала.9
Побач з другім з прыведзеных тут тэкстаў Яленская прыпісала прыблізны польскі варыянт. He адчуваючы ўпэўненасці ў дакладнасці перадачы мелодыі, збіральніца прасіла рэдакцыю выправіць яе памылкі.
Вынікам збірання фальклору ў Мазырскім і Рэчыцкім паветах стала падборка прыказак (усяго 45 твораў), дасланых Карловічу 10. Сярод іншых асабліва вылучаюцца прыказкі з сацыяльным накірункам: «Хвалі сена ў стагу, а пана ў грабу», «Сколькі пану не служыўшы, прыйдзецца ісці завыўшы». He абышоў народны досціп хабарніцтва чыноўнікаў: «Паказуй чыноўніку рубля, так з Мінска ў Кіеў завядзеш». Смяецца народ у прыказках і са свайго брата-мужыка. Побач з паблажлівым стаўл,еннем да п’янства («Не той п’яніца, што ўпіўся, а той, што паваліўся») існуюць і больш справядлівыя прыгаворы: «Хто п'е ды гуляе — сваёй смерцю не ўмірае». He меншае асуджэнне даставалася глупству: «П’яніца праспіцца, а дурак нікагда», «Гумно вялікае, а пустое». Расказвалі прыказкі і пра залежнае ад мужа, бяспраўнае ў сям’і становішча палескай жанчыны, вымушанай цярпевь бойку і лаянку і ўспрымаць гэта як норму: «Любі жонку, як душу, а калаці, як грушу», «Як муж жонку не б’.е, так у ней лёгкая гніе», «Козы не тавар, а дзеўкі не людзі». Пасмейваўся народ над тымі,
9 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 10, спр. 202, л. 91.
10 Там жа, спр. 219, л. 47—47 адв.
Хто імкнуўся лезці не ў свае справы: «Калі не non —не ўбірайся ў рызу», «Калі не грыб-—не лезь у каробку». Нават існавала перасцярога, каб дурань не нарабіў шкоды на чужым месцы: «Не дай Бог мужыку панства, а свіныі рог».
Адначасова са збіраннем твораў народнай паэзіі Э. Яленская выступала як даследчык народнага быту. У 1891 — 1892 гг. «Вісла» на сваіх старонках змясціла адну з асноўных яе этнаграфічных прац «Вёска Камаровічы ў Мазырскім павец.е», паўтарыўшы яе затым асобным выданнем Яленская зразумела, што яе родны куток, схаваны сярод пушчаў, пяскоў і балот (да бліжэйшай станцыі было 35 вёрст пад час напісання, а незадоўга перад тым—усе 130), уяўляе надзвычайную цікавасць. Адасобленыя ад цывілізаванага свету, які здаваўся ім нечым казачным, палешукі захавалі свой непаўторны лад жыцця. У працы даецца ўсебаковае апісанне палескай вёскі, падворкаў, хат, пасяленняў, маёнткаў. Вяліка'я ўвага ўдзелена гаспадарчым пытанням: вырошчванню льну, агародніцтву, працы ў полі, жывёлагадоўлі. У прыватнасці, аўтар адзначае, што кароў называюць па іх уласцівасцях ці знешняму выгляду (Бялуха, Белка, Беланожка, Красна, Крыварожка, Бясхвоста, Сарока, Варона) або жаночымі імёнамі (Параска, Верка, Маланка і г. д.). Расказваючы аб прыродзе Палесся, Яленская пералічвае птушдк, якія водзяцца ў гэтым краі, црычым падае побач з польскімі адпаведнікамі беларускія назвы: бусел, коршак, журавель, дзяцел, рабчык, пугач, соя, бык.
Спрабавала даследчыца ў сваіх назіраннях паказаць эстэтычныя погляды селяніна. Калі афармленне хаты і падворка, паводле яе назіранняў, пазбаўлена элементарных мастацкіх аздабленняў — усё падпарадкавана толькі практычным мэтам, то хатняе абсталяванне і асабліва адзенне выяўляюць цягу палешукоў да прыгожага і вырабляюцца з сапраўдным густам. «Найбольш, аднак, разгарнулася мастацкае вынаходніцтва ў строях і тканінах. Цікавай была б калекцыя палескіх тканін і ўзораў, якімі іх нашы каб,еты аздабляюць. Такая разнастайнасць арнаментаў, што цяжка два разы сустрэць той самы ўзор» 12
11 Wies Komarowicze w powiecie Mozyrskim przez Emm? Jelenskg. Odbitka z tomu V «Wisly». Warszawa, 1892.
12 Там жа. C29.
3 непадробнай замілаванасцю малюе Яленская партрэты паляшучак: «Калі гразь ці снег, яны надзвычай спрытна падымаюць спадніцы і падкалваюць вышэй каленяў. Прыгожа тады выглядаюць іх зграбныя постаці, што рухаюцца шырокім крокам... Трэба прызнацца, што палескія кабеты маюць вельмі прывабны выгляд і ў цэлым прыгажэйшыя за мужчын... Галаву трымаюць узнята і глядзяць прама ў вочы, у маладзейшых вочы так і ззяюць ад какецтва. Ёсць у іх штосьці гордае, няскоранае, калі ў святочны дзень яны стаяць, абапёршыся на вароты са складзенымі на грудзях рукамЁ упэўненыя ў сабе, стройныя, свежыя, б’юць яскравасцю колераў» 13.
He магла, вядома, абмінуць Яленская сямейныя святы і абрады палешукоў. На першае месца было вылучана вяселле, апісанне якога, пачынаючы ад замовін, яна падала на некалькіх старонках. Адносна народнай паэзіі дадзенага абраду яна пісала: «Песні, спяваныя ў гэты час, вельмі разнастайныя і ўсе прыстасаваны бываюць да абставін; некаторыя, у прыватнасці тыя, што апяваюць нядолю маладой замужняй жанчыны сярод чужой невядомай радні і тугу па блізкіх, надзіва ўзрушальныя. Ёсць таксама песні, складзеныя выключна для сіраты, што ідзе замуж —яны журботныя і кранальныя» 14.
Каштоўныя звесткі змяшчае апісанн,е радзін. Побач з абрадам прыводзяцца народныя павер’і (напрыклад:: «Нельга дзіцяці даваць на працягу ўсяго першага года жыцця ыовага палатна на пялюшкі, бо ў будучым не будзе багатае»). Надзвычай цікавае пажаданне парадзісе прамаўляе бабка, падаючы ёй яечню: «На табе, мая ўнучачка, штоб тэ мясцечка, гдзе было поўненька, зноў напоўнілась».
Расказ пра забаўлянкі і гульні з дзецьмі падмацоўваецца варыянтам класічнага твора дзіцячага фальклору: «Сарока, варона, па сметніку скакала, дзеткам кашку збірала, на прыпечку варыла, пад прыпечкам студзіла, на лавачцы карміла, і гэтаму дала, і гэтаму дала... а гэтаму не дала, што вады не насіў, што дзяжы не мясіў, што круп не драў, да й з хаты ўцякаў».
Узрушыла Яленскую ўрачыстае і паважнае правя-
13 Wies Komarowicze... S. 32.
14 Там жа. С. 38.
дзенне палешукамі памінальных абрадаў, «якія не толькі не знікаюць, а пашыраны і актыўна адзначаюцца імі два разы на год — увосень і вясною (на Радаўніцу)». Радуніцкія малітвы на магіле гучалі так: «Памяні, Божа, майго бацька, няхай у царстве нябеснам спачыва.е і нам з таго свету папрыяе».
Важнае месца ўдзяліла Яленская народным уяўленням і вераванням палешукоў: «Цемра тут яшчэ надзвычай глыбокая, а колькасць самых дзівосных чар, вераванняў, забабонаў — незлічоная» 15. Расказаўшы пра ўзаемаадносіны сялян са знахарамі і ведзьмарамі, аўтар падрабязна спынілася на такой прымхлівай форме помсты, як завітка. Заключалася яна ў тым, што жанчына мусіла ісці апоўдні на поле сваёй крыўдзіцелькі, дзе, распрануўшыся дагала, проставалосая, пасярод поля выбірала сем каласоў, якія звязвала чырвонай ніткаю і прыгінала да зямлі са словамі: «Кручу, кручу наўпакі, штоб не было ў N. ні хлеба, ні мукі», альбо гаварылася інша.е злое пажаданне хваробы сям’і ці скаціне. Лічылася, што калі праклён зроблены несправядліва, без прычыны, то ўсе яго вынікі абрынуцца на таго, хто рабіў завітку, у адваротным выпадку бяда напаткае таго, на каго скіраваны гнеў. Існавалі розныя «сродкі» пазбегнуць праклёнаў. Яленская адзначала, што найбольшаму ўздзеянню забабонаў падуладны кабеты. Што ж датычыць мужчын, асабліва тых, якія пабачылі свет, то яны крытычна, нават з пагардаю глядзяць на старажытныя ўяўленні. Аднак пад старасць і яны часцей пачыналі ўдзельнічаць у абрадах — прыродны кансерватызм браў сваё.