Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

Збіральнікі

Уладзімір Васілевіч

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
54.37 МБ
в ІІПАКР БССР, ф. 4, воп. 1, спр. 101, л. 87—87 адв.
7 Наогул А Пшчолка даволі шырока славіўся як чытальшк-дэкламатар сваіх беларускіх апавяданняў, з імі ен часта бывау у весках. Каб пабачыць яго вьіступленні, А. Пшчолку неаднаразова запрашалі нават у Маскву і Ленінград.
8 Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня, 1WU. с.
вае...» 9 У свой час, аналізуючы творчасць А. Пшчолкі, Максім Гарэцкі пісаў: «Слёзныя гутаркі-маналогі, у каторых скрозь смех, а часам і без смеху чуюцца гарачыя, горкія слёзы спрадвеку бяздольнай і пакрыўджанай і гаротнан Беларусі — лепшыя творы Пшчолкі. У іх аўтар выказаў не толькі сваю добрую літаратурную талачь, але і чулае сэрца сапраўднага народнага пісьменніка. I яшчэ смутней робіцца ад чытання гэтых гутарак, што і аўтар іх прапаў для адраджэння ўбогай бацькаўшчыны» lv. На тых жа старонках выдатны пісьменнік гаворыць пра хісткасць ідэйных пазіцый А. Пшчолкі, аднабокасць яго беларускасці.
Свабоднае валоданне мовай роднай зямлі, а з другога боку — і мовай дзяржаўных устаноў, дзе вучыўся, a затым і працаваў Пшчолка, дазваляла яму ў роўнай ступені пісаць на абедзвюх. Як правіла, беларуская лексіка гучала ў сачыненнях у якасці характарыстыкі народных персанажаў. Натуральна, па-беларуску цытаваліся ўзоры народнай паэзіі, калі гэтага вымагаў сюжэт. Напрыклад, у творах «Піліпава вяселле» і «Мікітавы хаўтуры» перадаюцца па-беларуску не толькі дыялогі вяскоўцаў, але і творы адпаведных абрадаў: песні, рацэі, галашэнні. Цалкам на беларускай мове напісаны апавяданні маналагічнай пабудовы, расказаныя ад першай асобы нібыта самімі сялянамі. Тут Пшчолка як пісьменнік быццам пераўвасабляўся ў сваіх герояў і вельмі натуральна, з добрым адчуваннем мовы развіваў ход падзей. Але такое пераключэнне ва ўласна аўтарскім тэксце Пшчолку было не характэрна, таму ў сваіх разважаннях ён прытрымліваўся рускай мовы, што яму здавалася больш натуральным і куды больш даступным для шырокага кола чытачоў. Гэта пацвярджае і Я. Ф. Карскі ў нарысе пра Пшчолку: «Пісьменнік-этнограф, выпускаючы свае творы, не столькі, аднак, мае на ўвазе чытача з простага народа, колькі з сярэдняй вясковай інтэлігенцыі, да якой адзін час належаў і ён сам, і наогул асоб адукаваных, якія цікавяцца бытам нашага селяніна. Таму некаторыя яго апавяданні напісаны на агульнарускай літаратурнай мове, толькі ў іх уведзена маса слоў і выразаў, але ёсць у яго нарысы і на чыстай беларускай мове» п.
9 Піцелко A. Р. Город н деревня. С. 10.
10 Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. С. 121—122.
11 Карскнй Е. Ф. Белорусы. Т. 3. С. 144.
Жыццё вёскі нездарма ўвесь час вабіла да сябе Пшчйлку. Сялянскія карэнні моцна адчуваліся ў ім. Апынуўшыся ў горадзе, ён не мог не вяртацца ў блізкі і дарагі яго дзяцінству край. Як літаратар ён увесь час знаходзіў там зарад для сваёй творчасці — яму цікавымі і блізкімі былі людзі роднай зямлі.
Беларуская зямліца Мяне ўзгадавала. Маці ў мове беларускай Песні мне спявала...
Гэта мова і край родны Над усё мне мілы, He магу іх адчурацца Да самай магілы.
Пазней радкі гэтага верша, аўтарства якога не заўсёды прыпісваецца Пшчолку, пакладзены на музыку М. Мацісонам 12.
Сваю родную Лепельшчыну Аляксандр Раманавіч Пшчолка выхадзіў уздоўж і ўпоперак. Усюды яго сустіракалі як добрага знаёмага, і ён усіх добра ведаў. У колькасна багатай і разнастайнай яго творчасці этнаграфічныя нарысы займаюць значнае месца; сабраныя разам, яны даюць разгорнутую карціну сялянскага быту тагачаснай Віцебшчыны.
Адной з ранніх публікацый пісьменніка быў яго артыкул «Дзяды» 13, прысвечаны шырока распаўсюджанай на Беларусі ўрачыстасці памінання продкаў. Пшчолка засведчыў, наколысі важнае значэнне надаюць гэтаму звычаю сяляне (на Лепельшчыне Дзяды спраўляюцца 5—6 разоў на год). Старанна наводзіўся парадак у хаце і двары, гатавалі ў гонар памёршых, душы якіх мусілі з’явіцца на вячэру, святочныя стравы: «Хто дзядоў не ўважаець, таму ўсяк бываець». Каб мёртвыя спрыялі з таго свету і не гневаліся, жывыя стараліся ва ўсім улагодзіць іх. Культ продкаў дыктаваў строгія правілы правядзення рытуалаў. Абавязкова папярэдне наведвалі лазню, каб на застолле з’явіцца чыстымі і душой і целам. Вячэра пачыналася абавязковай куццёю і не менш
12 Спеўнік для двухі трохгалосых дзіцячых хораў Беларускай школы / Саставіў настаўнік Полацкага педагагічнага тэхнікума М. X. Мацісон. М., 1925. С. 45.
13 Внтеб. губерн. ведомостн. 1898. № 76—78.
абавязкован гарэлкаю. Пакаштаваўшы, адкладвалі лыжкі, бо лічылі, што імі могуць пакарыстацца прысутныя душы нябожчыкаў. У нарысе даецца шырокі пералік рытуальных^ страў, кожную з якіх трэба было паспытаць. Звычайна Дзяды спраўляліся перад пастамі і людзі стараліся як бы наесціся на будучае. Пад канёц вячэры рэшткі не прыбіраліся са стала да раніцы, паколькі лічылася, што ўночы душы мёртвых прыйдуць падсілкавацца.
Памінкі ў этнаграфічнай літаратуры заўсёды стаяць побач з пахавальнымі абрадамі. Гэтая тэма была асветлена А. Пшчолкам у яго нарысе «Мікітавы хаўтуры» '4. Hi ў папярэднім артыкуле, ні тут аўтар, зразумела, не прэтэндавау на навуковую распрацоўку тэмы. Белетрызаваная форма нарыса, уласцівая многім этнаграфічным сачыненням Пшчолкі, давала магчымасць убачыць абрад не староннімі вачыма заезджага назіральніка, а нібыта знутры — з эпізодамі і дыялогамі, нязначнымі для навукі, але вельмі характэрнымі для мастацкіх твораў такога плана. «... Як цудоўна акрэслены апошнія дні і гадзіны зямнога існавання беднага аратага,— пісаў пра гэты твор Я. Ф. Карскі.— Як проста і ў той жа час у якіх моцных фарбах прадстаўлена любоў дачкі да байькі, якая, паводле беларускіх уяўленняў, абавязкова павінна пагаласіць па свайму памёршаму бацьку...» 15, Пшчолка прасочвае ўсе этапы пахавальнага абраду, паказваючы мясцовыя асаблівасці яго правядзення/ Трагічнасць сітуацыі з асаблівай сілай адчуваецца пры апошнім развітанні з нябожчыкам: «... Рыданні дасягнулі свайго апагея. Здавалася, усё гора, якое назапасілася ў душы беднага чалавека, спяшалася вырвацца вонкі. Тужлівыя гукі перапаўнялі хату і хваляй пераліваліся з яе ў сенцы, на двор, на вуліцу, за ток. I, ахопленыя гэтымі жаласлівымі слязьмі, мужчыны не маглі стрымапь слёз...» 16 Паэтычныя імправізацыі жанчын над нябожчыкамі шырока выкарыстоўваюцца Пшчолкам у нарысе.. Ен разумее, што паказ хаўтур без галашэнняў быў бы няпоўным. У сямі ўзорах, прадстаўленых, відаць, не без літаратурнай праўкі аўтара, выказаны самыя шчырыя
14 Внтеб. губерн. ведомостн. 1901. № 59. 69, 72, 77. Асобнае выданне: Пшелко A. Р. Мнкптовы хаутуры: Очерк нз белорусской жнзнн Вптебск, 1910.
15 Карскйй Е. Ф. Белорусы. Т. 3. С. 148.
16 Піцелко A. Р. Мнкнтовы хаутуры. С. 45—46.
пачуцці, самыя пяшчотна-ласкальныя словы, якія толькі здольны нарадзіцца ў душы чалавечай:
Дабранач, татулечка, Маё золата, татачка, Мая рыбачка, татачка, Соўнейка маё яснае! Адкрыйце мне крышачку, Дайце мне татульку пацалаваць, Дайце мне на татульку паглядзець, Татулька ў лясу застанецца, Татулька зямелькай засыпіцца...17
На жаль, адлюстраванне падзей у «Мікітавых хаўтурах» атрымала пэўны перакос. Слушна асуджаючы сялян за лішняе ўжыванне гарэлкі, асабліва ў такі трагічны час, аўтар надаў пытанню празмерную ўвагу, паказаўшы народны пахавальны абрад як суцэльнае п’янства, дзе без гарэлкі ніхто і нічым не дапаможа сям’і нябожчыка. А гэта яўны адыход ад ісціны. «Абстрактнае маралізатарства», «натуралістычны паказ адмоўнага ў быце селяніна», у якіх папракаюць Пшчолку18, былі характэрныя, у прыватнасці, для дадзенага нарыса. He заўсёды пісьменніку ўдавалася разгледзець гуманістычную сутнасць народных абрадаў, і спрошчаны да іх падыход даваў скажоныя вынікі.
Са значна большай аб’ектыўнасцю напісаны А. Пшчолкам артыкул «Талака» 19, прысвечаны своеасаблівай форме сялянскай узаемадапамогі. На талаку гаспадар запрашаў аднавяскоўцаў ці сваякоў, калі сам не мог даць рады пэўнай справе, і тыя грамадой з’яўляліся будаваць хату ці дапамагалі дазбіраць ураджан. У артыкуле расказваецца пра вываз талочнікамі гною на поле. Папярэдне гаспадар абыходзіў сваякоў і ветліва прасіў дапамагчы яму. Калі ўсё было дамоўлена, запрошаныя пачыналі рыхтавацца.
Талака — гэта не толькі праца, гэта таксама вясёлае застолле, за якім збіралася працавітая сябрына, гэта гуллівыя песні, што адганялі стомленасць і весялілі настрой. Таму перад выездам на талаку «дзеўкі звадзі' лі галасы для спеваў, каб голас у голас схадзіўся». Такая «рэпетыцыя» праводзілася не дарэмна — напе-
17 Піцелко A. Р. Мнкнтовы хаутуры. С. 51.
18 йсторня белорусской дооктябрьской лнтературы. Мн., 1977. С. 377.
19 Внтеб. губерн. ведомостп. 1903. № 139.
радзе прадстаўлялася магчымасць прадэманстраваць перад усімі і сваё песеннае ўмельства.
3 самага пачатку гаспадар мусіў паказаць сваю шчодрасць накарміць талочнікаў, каб у тых былі сілы на працу. Вядома, і тут без чаркі не абыходзілася. Гучалі кароткія сардэчныя тосты: «Ну, Марынка, будзь здарова, каб і я не хварэў!», «Дай жа Бог у добрым здароўі талачыць!» Дасціпным гумарам прасякнуты талочныя песні, у якіх работнікі часта пасмейваліся над не надта шчодрымі гаспадарамі: «Суседзька, суседзька, падвяжы штаны, прынясі гарэлкі чатыры жбаны...», «Не слава, не слава, Пахомка, твая, не п’яна, не п’яна талака твая,..», «Наша гаспадынька скупая, пад падол бутэлькі схавала...» Згадваліся за сталом мінулыя талокі. Шмат песень гучала ў полі і калі дзяўчаты растрасалі гной. Аўтар гаворыць, што галасы васьмі работніц чутны былі ў суседніх вёсках нават за дзве вярсты. Мужчыны ўключаліся ў песеннае спаборніцтва з дзяўчатамі, праспяваўты песню «Ішоў я, ішоў з паўночы з карчмы».
<<— Во песня, палучча вашай! — крыкнулі мужчыны дзяўчатам.— Куды вашым галасам звясцісь да мужчынскіх!
■ — Авой, авой, прапяялі — што ваўкі правылі! — смяялася Хадорка Сімонава.— Куды вашым горлам да песняй. Во мы запяём.
I Хадорка зацягнула, а іншыя падхапілі» 20.
Пшчолка добра паказаў працавітасць і жыццярадаснасць беларускіх сялян, іх гатоўнасць не адмовіць просьбе, а дапамагчы калі трэба другому чалавеку. Яскрава прадэманстравана і песеннасць беларускага краю (уключана каля дзесятка тэкстаў талочных песень). Па сутнасці, яны падтрымліваюць працаўнікоў на працягу ўсёй талакі, да самага яе завяршэння: «I чым бліжэй падыходзілі дзяўчаты да дому, тым песня рабілася званчэй, тым болын улівала яна задавальнення ў сэрца гападароў. «Во, хвала табе, Божа,— думаюць яны,— і нас людцы велічаюць хоць рады ў гады! Ды душа ажыве». А мужчыны разважалі так: «Што ж, дзеўкі на хрэсьбіны не ідуць, а як цяпер настала лета, то ім якраз і пагарлапаніць... На талацэ... на жніве, на Купальшчыне, на вяселлі... На тое яны і дзеўкі, каб пагарлапаніць, павелічаць гаспадара» 21.