Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

Збіральнікі

Уладзімір Васілевіч

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
54.37 МБ
17 Чернявскнй М. Село Гнезднлово // Лнт, епарх. ведомостн. 1882. № 22. С. 174.
магаючы па магчымасці бедным, хто толькі меў патрэбу,— самому яму амаль не давалі сродкаў для забеспячэння сям’і. Час патроху загойваў раны, і Троіцкі ўсе намаганні свае паклаў на выхаванне дачкі і сына — яны заставаліся яго надзеяй і сэнсам жыцця. Дзеля таго каб даць ім адукацыю, сам ён нават адмаўляў сабе ў неабходным адзенні.
Адчуваючы патрэбу быць бліжэй да дзяцей, якія вучыліся ў Вільні, ён пакідае Гняздзілаўскі прыход і пераязджае бліжэй да губернскага цэнтра, дзе ў мястэчку Падбярэззе з канца мая 1884 г. пачынае служыць настаяцелем мясцовай Петрапаўлаўскай царквы.
Сяброў Троіцкага непакоілі яго стомленасць, аслабленасць нервовай сістэмы, прыступы ўдушлівага кашлю. Аднак сам ён не хацеў нічога чуць пра лячэнне, а спадзяваўся на свае маладыя яшчэ гады і дужы арганізм. Да таго ж і беднасць не давала яму магчымасці як след палячыцца. Дактары не маглі дакладна вызначыць характар захворвання. Звужэнне страўніка, а затым зімовая прастуда, якая сказалася на правым лёгкім, паскорылі набліжэнне смерці. Прадчуваючы канчыну і пакутуючы ад нявыплачаных даўгоў, ён паспеў прадаць коней і пакінуў рэштку ўбогай маёмасці, каб разлічыцца з тымі, каму заставаўся вінен.
15 студзеня 1887 г. ён сфатаграфаваўся разам з сябрам (відаць, А. Зверавым?) у майстэрні віленскага фатографа Чыжа. A 26 студзеня 18 ў поўнай свядомасці Аляксандр Троіпкі памёр. Пахаваны ён быў у Падбярэззі 29 студзеня ля ўсходняй сцяны алтарнай часткі царквы. Прыхаджане вырашылі ў складчыну тіабудаваць добры помнік свайму пастыру і ў той жа дзень сабралі каля 50 рублёў, перадаўшы іх на захаванне падбярэзскаму валасному пісару.
Зробленае Аляксандрам Троіцкім у галіне беларускай фалькларыстыкі і этнаграфіі перажыло цэлае стагоддзе, але і сёння выкарыстоўваецца сучаснай навукай, бо зберагло для яе каштоўныя звесткі лра быт і паэзію нашага народа з аддаленых цяпер ужо часоў. I калі нашу цікавасць выклікае «Уклад» ■—адзіная пакінутая А. Троіцкім праца, то не можа не цікавіць і асоба яе стваральніка.
,8 У некаторых выпадках «Літоўскія епархіяльныя ведамасці» (1887, № 14—15) называюць 27-е чысло днём смерці Троіцкага.
Аляксандр Пшчолка
J1 1І а мяжы мінулага і нянсрашняга стагоддзяў на старонках шматлікіх губернскіх і сталічных газет і часопісаў вельмі часта можна было сустрэць апавяданні, этнаграфічныя нарысы, вершы, артыкулы на юрыдычныя і сельскагаспадарчыя тэмы, падпісаныя адным і тым жа імем: Аляксандр Пшчолка. Яму, бадай, як нікому з літаратараў, што жылі ў той час на Беларусі, пашчасціла і з асобнымі выданнямі ўласных твораў. Часта выходзіла тое ці іншае апавявяданне або нарыс у выглядзе танюткага сшытка, але неаднаразова сачыненні Пшчолкі складалі і досыць ладныя па аб’ёму зборнікі, якія вытрымлівалі нават не па аднаму выданню Нягледзячы на такую пладавітасць, Пшчолка як пісьменнік вядомы сёння нямногім, хоць у яго супярэчлівай творчасці, належным чынам не перагледжанай і не ацэненай яшчэ сучасным літаратуразнаўствам, можна знайсці нямала такога, што і сёння не страціла свайго ідэйна-мастацкага гучання. Азнаямленне з творамі пісьменніка магло б даць больш поўнае ўяўленн'е пра літаратурны працэс на Беларусі ў пачатку стагоддзя. Ды зрэшты і сама асоба Пшчолкі ■— жыццеапісанне, грамадска-палітычны светапогляд (не менш супярэчлівы, чым яго творы) рэдка і аднапланава асвятляецца нашым літаратуразнаўствам.
Аляксандр Раманавіч Пшчолка нарадзіўся ў 1869 г. у в. Чарсцвяты Лепельскага павета
1	Піцелко A. Р. Очеркп нз жнзнн белорусской деревнн. Внтебск, 1899; Ен жа. Очеркн н рассказы нз белорусской жнзнн. Вптебск, 1903. Вып. 2; Ен жа. Очеркн н рассказы нз жнзнн. Сб. 2. Вятебск, 1910. 2-е нзд., перераб. н доп. і інш.
(сённяшняя тэрыторыя Ушацкага раёна) Віцебскай губерні 2. Бацька яго служыў дзячком мясцовай царквы. Усяго ў сям’і гадавалася пяцёра дзяцей. Працаваць, як і ўсе сялянскія дзеці, хлопчык пачаў рана — з шасцігадовага ўзросту ён пасвіў вясковых гусей, за што атрымліваў тры пуды жыта за лета (у сталым веку пры выпадку Пшчолка ўспамінаў, як аднойчы на яго жах усе давераныя яму гусі ўзняліся з выгану і паляцелі, аднак, напалохаўшы пастушка, неўзабаве спакойна прызямліліся ў вёсцы). Яму было каля дзевяці год, калі маці аддала хлопца ў бурсу, затым ён працягваў сваё навучанне ў Віцебскай духоўнай семінарыі. «... Па заканчэнні семінарыі 1 год служыў у Маркавым манастыры, потым псаломшчыкам нёс цяжкі крыж 3 гады, 3 гады чытаў агародніцтва і садаводства ў сельскагаспадарчай школе, 3 гады быў народным настаўнікам і толькі ў 1900 г. трапіў ва Універсітэт»,— пісаў A. Р. Пшчолка Я. Ф. Карскаму3. Пасля заканчэння ў 1907 г. юрыдычнага факультэта славутага Юр’еўскага (цяпер Тартускага) універсітэта яму давялося працаваць настаўнікам, адвакатам у Віленскай, Курляндскай і Эстляндскай губернях. Калі пачалася 1-я сусветная вайна, Пшчолка з сям’ёю перабраўся ў мястэчка Гарадок Віцебскай губсрні, дзе ўладкаваўся ў павятовы аддзел народнай адукацыі, а таксама выддадаў гісторыю ў народнай школе. Пасля пераезду ў 1918 г. у Полацк ён заняў пасаду адваката пры губернскім судзе і працаваў выкладчыкам геаграфіі і пазней — беларускай мовы ў лясным тэхнікуме. Сюды да яго прыязджаў для абмеркавання этнаграфічнай карты Беларусі Я. Ф. Карскі, нярэдка завітваў зямляк Пшчолкі Б. I. Эпімах-Шыпіла, які наведваўся ў Полацк для вывучэння абразоў Сафійскага сабора. 3 ім у Пшчолкі ўзнікалі сур’ёзныя нязгоды. Пшчолка лічыў, што беларуская мова, уведзеная ў афіцыйныя органы, будзе незразумелая шырокім масам. Ён наогул асуджаў дзяржаўную палітыку беларусізацыі, якая праводзілася ў рэспубліцы ў 20-я гады, выступіўшы з рэакцыйным лістом «Вражда нз-за языка»
2 У адной з друкаваных крыніц месцам нараджэння А. Пшчолкі называецца сяло Арэхаўна. Усе біяграфічныя звесткі пра пісьменніка падаюцца паводле яго ліста, звернутага да Я. Ф. Карскага, a таксама са слоў сына — Сяргея Аляксандравіча Пшчолкі, які зараз жыве ў Ленінградзе.
3 Карскнй Е. Ф. Белорусы. Пг., 1922. Т. 3. С. 143.
(1926). Гэты ганебны факт з біяграфіі Пшчолкі лёг бруднай плямай на ўвесь яго воблік, закрыўшы нават тое станоўчае, што магло б быць па заслугах ацэнена. Купалава характарыстыка — «Акоў паломаных жандар» — назаўсёды звязалася з імем чалавека не без здольнасцей, які ў адказны для свайго народа час страціў пачуццё нацыянальнай свядомасці4. Выязджаў Пшчолка і ў Мінск па запрашэнню У. М. Ігнатоўскага, які быў у той час наркомам асветы. Недзе каля 1927 г. пісьменнік перабіраецца ў пасёлак Старая Таропа, што недалёка ад Вялікіх Лук, і там аж да самага выхаду на пенсію ў 1933 г. служыць адвакатам у мясцовым судзе. Там жа A. Р. Пшчолка і памёр у цяжкі час ваеннага ліхалецця — у 1943 г.
У гэтае слова пра A. Р. Пшчолку свядома не ўваходзіць агляд усёй яго літаратурнай спадчыны, нават застанецца па-за ўвагай асноўны яе раздзел — мастацкая творчасць, паколькі наша цікавасць да Пшчолкі абмежавана толькі фальклорна-этнаграфічнай тэмай, да якой ён не раз звяртаўся ў сваіх сачыненнях. Напісаныя з добрым разуменнем справы этнаграфічныя нарысы Пшчолкі сведчылі, што народнае жыццё ён ведаў вельмі глыбока і не толькі па кніжках. Паводле ўспамінаў, кожны свой адпачынак ці канікулы ён праводзіў у падарожжах па роднаму краю. Страсць да вандровак„ сустрэч з простымі людзьмі прарываецца ў яго творах: «... я палічыў сябе шчаслівейшым чалавекам, калі аднойчы, кінуўшы са злосці ўсе свае канцылярскія пісанні, уцёк у Полацкі і Лепельскі паветы да сялян. Якая глуш, цішыня, раскоша!..»5 Спыняўся Пшчолка заўсёды толькі ў сялян і ніколі — у паноў, што з боку мясцовых улад выклікала парою падазроныя позіркі. Назіранні пад час падарожжаў абавязкова занатоўваліся ім у дзённіках. Запісы гаворак, фальклорных сюжэтаў Пшчолка пераносіў у спецыяльную тоўстую кнігу.
Энергічнасць натуры пісьменніка праяўлялася не толькі ў вандроўках па краю і незлічоных публікацыях. Яму былі ўласцівы і не абы-якія арганізатарскія здольнасці. У Полацку, напрыклад, ён стварыў беларускі тэатр, рэпертуар для якога складаў сам, беручы творы бе-
4 Гл.: Бяляцкі Алесь. Да гісторыі адной палемікі // Маладоснь. 1989.. № 11. С. 152—158.
5 Піцелко A. Р. Город н деревня. Внтебск, 1905. С. 6.
ларускіх пісьменнікаў і ўласныя, арганізаваў хор, які выконваў беларускія народныя песні «Чаму ж мне не пець», «Бульба» і інш. Абодва калектрівы давалі канцэрты ў школах, дзіцячых дамах перад дзецьмі-оеларусамі6. Песні часта выконваліся і дома хатнім ансамблем. Яшчэ раней шырокі рэзананс і неадназначную ацэнку атрымаў упершыню праведзены (па ініцыятыве Пшчолкі) у Вільні ў 1908 г. беларускі вечар, на якім артысты выступалі ў сапраўдных нацыянальных строях, гучала беларуская народная музыка ў выкананні дудара і цымбаліста, сам Пшчолка прачытаў па-беларуску сваё апавяданне «Індыкі»7, была паказана таксама яго ж п’еса «Наняліся» («Подряднлнсь»). Менавіта яна з-за хісткасці аўтарскай пазіцыі і выклікала нападкі з боку некаторых гледачоў, нават Е. Р. Раманава. Сапраўды, Пшчолку не заўсёды ўдавалася адчуць тую мяжу, за якою ўсмешка над селянінам пераходзіла ў абразу, і гэта, натуральна, выклікала часам незадаволенасць. у яго паказе сялянскіх хібаў нярэдка адсутнічала аўтарскае пачуццё меры, што скажала аб’ектыўны паказ псіхалогіі простага народа. Нездарма Максім Гарэцкі пісаў: «Творы Пшчолкі, як і сам здольны пісьменнік, былі яшчэ добрай засланкаю для ганебнай справы ворагаў беларускага народа і яго адраджэння» 8. Але ў няроўнан творчасці Аляксандра Пшчолкі адначасова трапляюцца сачыненні, напісаныя з непадробным болем за народ, спачуванне ў іх ледзь не даходзіла да абурэння саньіяльным ладам: «Вы не бачылі мужыцкай палоўкі. He бачылі? А столькі красамоўнічаеце наконт народа, наконт самакіравання сялянскага. Гэта сумесь мякіны з зярнятамі, якія ў агульнай масе ледзьве можна знансці [ 1 можна здзіўляцца, як удаецца бабам выпякаць з гэтага месіва хлеб. Хлеб — чорны, як вугаль. Вы, панове не асмеліліся б узяць кавалак у рот. He разжаваць яго вам, у горле стане, як костка. Нават сабака ваш не будзе есці. Вы ўразіцеся, як гэта чалавечае горла можа яго праглынуць, як гэта сялянскі страўнік яго перавар-