• Газеты, часопісы і г.д.
  • Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

    Збіральнікі

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 189с.
    Мінск 1991
    54.37 МБ
    28 Внленскнй вестннк. 1903. № 160.
    29 Там жа. № 152.
    лым дурням малыя гарэзы». Берман расказвае, як дзеці, дурэючы, закручвалі заломы з прыгаворам:
    Кручу ў лапакі (навыварат), Каб не было ні круп, ні мукі, А ў аборы — кароў,
    А ў хаце — мужыцкіх галоў!30
    У пераліку іншых «чарадзейскіх» сродкаў называецца «зачараванае яйка», якое вешалася ў коміне; «перапіў» — напой, прыгатаваны з высушанай ядавітай змяі, перацёртай у парашок. Славіліся вясковыя цемрашалы і ўменнем зачароўваць сляды любога чалавека, адбіраць малако ў кароў. Апошняе наогул лічылася вышэйшай праявай майстэрства ведзьмы і ведзьмака, ім прыпісвалася здольнасць прабірацца ў хлявы не пад сваім абліччам.
    У артыкуле паведамляецца таксама пра сродкі супрацьдзеяння злым намерам чараўнікоў. Як правіла, яны нічым не ўступалі ім па сваёй прымхлівасці. Супраць чараўніцтва, паводле сведчанняў Бермана, народ дзейнічаў з асаблівай стараннасцю ў купальскую ноч.
    Звала Купала Іллю на ігрышча: — Хадзі, Ільішча, ка мне на ігрышча. — He маю часу, Купалічка, У гэту ночку мне не спаці, Нада жыта ўсяго пільнаваці, Каб змяя заломаў не ламала, У жыце карэнняў не капала, У кароў малака не адбірала, Адбяры, Божа, таму ручкі-ножкі, Выдзеры, сава. сабе вочкі, Каб не відзеў, не чараваў, Каб не хадзіў, а прапаў.31
    Для гэтага артыкула Бермана, як, дарэчы, і для ўсіх яго этнаграфічных сачыненняў, характэрны вялікі ахоп звестак, прычым такіх, што пры збіранні не ляжаць на паверхні і адразу не кідаюцца ў вочы. Выяўленне іх, несумненна, патрабавала доўгага часу і пэўнай аўтарскай падрыхтаванасці і само са'бою — непадробнага кантакту з простымі людзьмі. Літаральна ўсім працам Бермана ўласціва добрая арыентацыя ў народным матэрыяле.
    30 Внленскпй вестннк. 1903. № 158.
    31 Там жа. № 160.
    уменне дакладна яго класіфікаваць, знайсці стройную, навукова абгрунтаваную кампазіцыю. Зразумела, час ад часу яго меркаванні ці высновы маглі здавацца крыху наіўнымі і сведчылі пра недастатковую тэарэтычную падрыхтаванасць аўтара. Аднак добрае веданне і разуменне народнага жыцця, псіхалогіі селяніна («Тутэйшыя сяляне па натуры добрыя і працавітыя, але пакутуюць ад недамысленасці і нерухомасці, яшчэ досыць мала пасунуліся па шляху паляпшэння свайго быту з часу сялянскай рэформы»,— пісаў Берман 32) дазвалялі хай сабе і з рэлігійна-асветніцкіх пазіцый, але адносна неперадузята прадстаўляць фальклорны і этнаграфічны матэрыял.
    Постаць Іаана Бсрмана стаіць у гісторыі фалькларыстыкі некалькі адасоблена, паколькі закранутыя ім тэмы вырашаны ў вельмі арыгінальным ракурсе, а асобныя пытанні, як вядома, толькі ім і былі асветлены. Прынцыпова важным з’яўляўся яго погляд на народныя веды ў галіне прыроды. Яго працы раскрываюць не толькі багаты духоўны свет селяніна. Імі ён заклікаў тагачасную навуку ўважліва прыглядацца і вывучаць народ, каб усё лепшае, чым ён валодае, актыўна і свядома выкарыстоўваць, ну а тое, што з’яўляецца вынікам забітасці і перашкаджае руху наперад, перамагчы асветай.
    Такім чынам, дзесяцігоддзе, праведзенае Берманам у вёсцы, сярод простага люду, адыграла рашаючую ролю ў яго жыцці і літаратурнай дзейнасці.
    У 1868 г. ён назаўсёды вяртаецца ў родную Вільню. Спачатку айцец Іаан пачынае служыць у нанова адчыненым Прачысценскім саборы (дарэчы, у тым самым, дзе праз якога паўстагоддзя нрацаваў рэгентам Рыгор Раманавіч Шырма і дзе вянчаўся з Леанілай Чарняўскай Максім Гарэцкі). Затым, у розныя часы, знаходзіўся на пасадзе законанастаўніка Замкавага і Зарэчнага вучылішчаў, 1-га дзіцячага прытулку, а таксама школ 1, 2, 3, 4-й батарэй 27-й артылерыйскай брыгады, Віленскай прагімназіі і Марыінскага вышэйшага жаночага вучылішча. 3 апошняй установай, дзе ён адначасова быў і настаяцелем царквы, звязаны ўсе апошнія гады жыцця Бермана.
    Вяртанне Бермана амаль супала з узнагародай Рускага геаграфічнага таварыства і запрашэннем удзель-
    32 Лнт. епарх. ведомостн. 1881. № 3/.
    нічаць у напісанні прац па этнаграфіі беларуска-літоўскага краю. Аднак падтрымаць такое запрашэнне. аказалася ўжо няпроста. Багатыя назіранні выліліся ў асобныя артыкулы, але адсутнасць новых уражанняў, цесных кантактаў з вяскоўцамі не давала магчымасці ствараць што-неб\дзь зноў у гэтым напрамку. Пераехаўшы ў губернскуіо сталіцу, Берман яшчэ некаторы час рэалізоўваў свае фальклорна-этнаграфічныя набыткі, а затым фактычна перастаў служыць краязнаўству. Усё было выказана, вычарпана. Магчыма, у асабістым архіве захоўваліся яшчэ нейкія запісы накшталт «Чараўнікоў і знахароў...», але пра гэта нам нічога не вядома.
    Натуральна, у Вільні заставалася менш вольнага часу: неабходна было зарабляць на мнагалюдную сям’ю. Трэба заўважыць, што постаць Бермана як рэлігійнага дзеяча таксама вызначалася на фоне свайго часу, пра што сведчылі не толькі ўрадавыя і сінодскія ўзнагароды, але перш за ўсё яго выступленні ў друку. Ен актыўна працягваў сваю літаратурную дзейнасць, хоць ужо ў іншай якасці. На працягу некалькіх год BepMan вёў царкоўна-рэлігійны раздзел у «Віленскім календары», шмат яго артыкулаў па надзённых епархіяльных праблемах, нататкаў, прамоў да бягучых праваслаўных свят ці пры адпяванні высокіх духоўных асоб змяшчалася ў «Літоўскіх епархіяльных ведамасцях» і «Віленскім весніку».
    Вясковае жыццё яшчэ часам нагадвала пра сябе ў выступленнях Бермана («Думкі і мары пра пад’ём матэрыяльнага быту сельскіх прыхаджан», «3 успамінаў з нагоды рэкруцкага набору»). Бадай, яшчэ адзін яго артыкул можа выклікаць увагу сённяшняй фалькларыстыкі — «Адносна пякучых пытанняў сучаснага пастырства» 33. Сярод іншых праблем, закранутых у ім, знаходзіцца і аўтарская ацэнка беларускага вясельнага абраду, тым больш цікавая, паколькі сямепныя рытуалы, як вядома, не ўваходзілі раней у поле яго зроку. У аўтарскай пазіцыі адчуваецца спрэчка Бермана-свяшчэнніка з Берманам-этнографам. У першым выпадку ён абураны традыцыйным правядзеннем вяселляў напярэдадні нядзелі, калі замест таго, каб ісці ў храм, людзі ўсчынаюць папойку і пяюць не тое, што наканавана царквою. I разам з тым ён не хавае, што «ў гэтых звычаях ёсдь шмат кра-
    33 Лнт. епарх. ведомостп. І880. № 6, 9, 13, 15.
    нальнага і нават поўнага глыбокай пашаны, напрыклад, калі збіраюцца заквасіць каравай, мясіць яго, пасадзіць у печ, стрыгчы валасы нявесце і жаніху і да т. п., тады сяляне пяюць песні, якія дыхаюць альбо набожным зваротам да падацеля дабрабыту, альбо блізкімі сэрцу матывамі роднага быту... He мы адны вынеслі, што падобныя песні сялян поўныя павучальнасці і лірызму, а некаторыя бытавыя звычаі іх — глыбокага драматызму; і не дзіва, што ўсё гэта ў вышэйшай ступені дорага іх сэрцу»34. У гэтым матэрыяле, прадстаўленым на старонках епархіяльнага друку, Берман праводзіць думку пра тактоўнасць, якую неабходна праяўляць да нацыянальных традыцый, калі яны не супадаюць з патрабаваннямі свяшчэнніка,— іначай слушнымі будуць нараканні з боку сялян: «Усё, маўляў, жыццё працуем, не ведаем ніякіх панскіх задавальненняў. У якую пару выбраліся згуляць вяселле — і нам нельга яго згуляць так, як гулялі яго даўней, як заведзена светам. Як жа без песень рашчыняць каравай, мясіць каравай і г. д. У гэтым уся наша бацькаўшчына!» Берман з разуменнем згаджаецца, што звычай спраўляць дзявочы вечар спрадвечны ў народзе і гэта замацавана нават у песнях, радкі якіх ён прыводзіць: «Сабірайцеся ўсе дзевачкі ў суботу, загадае вам Настуля работу».
    Каб не абражаць нацыянальныя пачуцці, Берман раіць калегам звярнуць лепш увагу на ачышчэнне народных звычаяў ад п’янства і бясчынстваў; ён перакананы, што менавіта ў іх, а не ў песнях, не ў абрадах крыецца бяда, якая губіць народ. Даводзінь таксама, што пасля вянца вяселле павінна ехаць не ў карчму, як гэта нярэдка здаралася, а ў родную хату. Нягледзячы на сваё рэзка адмоўнае стаўленне да карчмы, як «пачынку ўсякага зла», Берман вымушаны пагадзіцца, што яна — фактычна адзінае месца грамадскага ўвесялення сялян: «Тут іх клуб, тэатр, біржа, гулянне, сходкі і г. д.» I зноў Берман падкрэслівае, што выратаваннем ад усіх бедстваў з’яўляецца асвета: «Хіба толькі пашырэнне пісьменства адцягне просты люд да больш разумных увесяленняў».
    Берман не вызначаўся моцным здароўем, але да апошніх дзён, пакуль яго не падкасіў удар, ён старанна выконваў належныя абавязкі. Пры ўсёй сваёй вядомасці
    34 Лнт. епарх. ведомостн. 1880. № 9. С. 77.
    ён, як неаднойчы гаварылі сучаснікі, быў надзвычай сціплы чалавек, таму нават свае сачыненні, якія не датычыліся непасрэдна яго духоўнага сану, ён друкаваў рэдка. Сціпласць ён захаваў да канца. Згодна з яго воляй, ніякіх слоў і прамоў не было сказана над яго труною (памёр Іаан Берман у сябе дома 16 студзеня-1893 г.), хаця ледзь не ўся Вільня на чале з губернатарам прыйшла з ім развітацца і труну па ўсёй Вострабрамскай вуліцы да самых могілак неслі на руках.
    Аляксандр Троіцкі
    у
    ф сяго адной толькі працай пакінуў след у гісторыі беларускай фалькларыстыкі і этнаграфіі Аляксандр Троіцкі. Зробленае ім не згубілася, не адсеена ўсемагутным часам як не заслужанае ўвагі. Аднак да самой яго асобы ніколі і нікому яшчэ звяртацца не даводзілася.
    Нарадзіўся Аляксандр Троіцкі ў 1844 г. у Пскоўскай губерні ў сям’і свяшчэнніка. Скончыўшы багаслоўскі клас Пскоўскай семінарыі, ён трапіў у Паўночна-Заходні край у 1864 г. і быў прызначаны на пасаду настаўніка ў Вілунцкае народнае вучылішча Трокскага павета. Праз два гады адбыўся яго перавод у мястэчка Радашковічы, дзе Троіцкі быў пасвечаны дыяканам мясцовай цаірквы 1 і адначасова спалучаў службу з настаўніцкай працай. У 1872 г. прыйшло новае прызначэнне: ён накіроўваецца настаяцелем Георгіеўскай царквы ў сяло Гняздзілава Віленскага павета 2. Прыход, дзе служыў Троіцкі, ахопліваў некалькі вёсак: Буйвы, Селішча, Прахадолі, Вароны, Анісьеўка, Глінішча, Мацвееўцы, Крыпулі, Дзехцяры, Адрубкі, Жары, Бублы, Анкудзінава, Струкі, Астравец і Лібераўшчына. Тут, у Парафіянаўскай воласці (дарэчы, сам Троіцкі лічыў гэтую назву паланізаванай і выводзіў яе не ад слова «парафія», а ад імя Парфен, спасылаючыся не на афіцыйную, а на народную назву: «Парфенава» 3), ён пражыў значную частку свайго нядоўгага жыцця, тут ён праводзіў свае этнаграфічныя назіранні.