Збіральнікі
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
Наогул памінальныя дні ў асенні перыяд адбываліся неадначасова. Першыя Дзяды адзначаліся ў чацвер пасля Змітрава дня, другія — у суботу, трэція — у нядзелю. чацвёртыя — у суботу перад каляднымі заговінамі. Паводле сведчання Бермана, «кожная вёска, нават кожная сям’я мае свой дзень гэтых тэрмінаў, які адзначаец ца кожны год неадменна».
3 працы Іаана Бермана добра відаць, што святы мелі ў народзе строгую залежнасць з іншымі разнастайнымі датамі, нібыта асобныя вузлы, злучаныя правадамі, као скласці адзіную складаную схему. Аналагам такон схемы выглядае народны каляндарны год. . Цікава, што гады вызначаліся сялянамі таксама не лічбамі, а прымяркоўваліся да найбольш памятных прыродных, сацыяльных ці сямейных падзей.
у асобвым раздзеле Берман апісвае вылічэнне народам часу паводле квадраў месяца. Асаблівая, нават прымхлівая пачцівасць узнікала ў сялян перад маладзіком. Забачыўшы, яго віталі словамі: «Малады маладзічок, вялікі князь, паздраўляй нас, дай нам здароўе, спосаб^і паду да жыцця сабе на прыбытак, а нам на спасенне» У маладзіковыя тыдні стараліся пазбягаць парушэнняу свят бо гэта лічылася недаравальным грахом («Ю ж маладзіковая нядзеля»,-нагадвалі парушальніку). 3 маладзіком звязвалі таксама метэаралагічныя пры-
11 Зап. НРГО по отд-нкю этнографнн. С. 28—29.
12 Там жа. С. 34.
кметы. Згодна з квадрамі месяца, сяляне размяркоўвалі свае заняткі. Калі ён браўся на рост —прынята было ставіць вуллі, прышчапляць дрэвы, і наадварот, у поўню сіараліся калоць кабана, саджаць птушак на яйкі садзіць агарод, сячы лес на пабудову і закладваць хату’ 1\алі ж месяц ішоў на спад, на гэты час, «веташком» таксама падбіралі патрэбныя справы: гналі глісты вы’ водзілі шкодных насякомых і г. д.
Час вызначалі і па нябесных свяцілах. Калі на Піліпавых заговінах сітцо (сітцо і рэшатня — сузор’е Пляяд) будзе ўжо на поўдні, то трэба ўставаць, калі трымаецца на ўсходзе можна і паспаць яшчэ. Удзень час вызначауся па вышыні сонца над гарызонтам і даўжыні ценяў.
Народныя прадказанні надвор’я засноўваліся на шматвяковых назіраннях сялян за навакольным светам прыроднымі з’явамі (туман, воблакі, грымоты, шэрань’ захад і ўзыход сонца, яркасць зорак), паводзінамі жывелы, асаблівасцямі росту раслін. Гэтыя назіранні замацоуваліся ў прыкметах: «Зязюля ўпершыню кувае на KJp я, і тады лічыцца сапраўдная вясна», «На Мацея дарога пацее, на Саракі дрэвы адпушчаюцца, на Аляксея рыба хвастом лёд ламае, а на Благавешчанне прылятае бусел...» Вельмі часта народныя прыкметы гучаць закончана, выглядаюць досыць паэтычна, вобразна, становячыся, па сутнасці, малымі фальклорнымі жанрамі і вельмі цесна змыкаюцца з прыказкамі: «У марце зіма не пне, у апрэлі трава не расце», «Варвара варыць, Мікола гвоздзіць», «Да Міколы не сей грэчкі, не стрыжы авечкі», «Да Прачыстай сяўба чыста» (найбольш спрыяльны час для сяўбы азімых), «Варвара дня ўрвала a ночы прытачыла», «Да Святога Духа не скідай кажуха, а па Святым Духу — у тым самым кажуху», «Май — ва’ лам дай, а сам на печку ўцякай», «Барысе! Сам бараніся.» (бо на гэты дзень, як і на Іллю, у народзе чакаюць дажджу), Каляндар з’яўляецца і свайго роду паказчыкам працавітасці, гаспадарлівасці, што таксама знайшло месца ў народных афарызмах: «Хто мае корм, у таго вясна позняя, хто не мае —ранняя» ці «На Юр'я каб сена было і ў дурня»,
Хаця Берман і пісаў па-руску, усё ж у выказваннях: сялян захоуваў найбольш каларытныя фанетычныя і лексічныя асаблівасці беларускай мовы. Уважліва ўслухоуваўся ён у гаворку, нярэдка ўжываў трапныя народныя выразы, прыказкі: «Што край, то абычай», «На
запускі па два кускі» (г.зн. перад заговінамі добра паесці), «Піва рабіць — сына жаніць, гарэлку гнаць — дачку замуж даць»... Берман улічваў магчымасць непадрыхтаванасці чытача да разумення асобных беларускіх слоў і фразеалагізмаў і даваў пераклад ці тлумачэнне, напрыклад: «Каляды, хаця і язычніцкі выраз, ужываецца ў сэнсе «святкі». Калядаваць — славіць. Каляду даць — адарыць у гонар свята каўбасою, хлебам, лапатачкаю» І3. Часам побач з тлумачэннямі Берман выказвае свае меркаванні адносна паходжання пэўнага народнага слова ці наогул з’явы: «Ыазва Каляда засталася ад старадаўняга славянскага язычніцкага свята, гэта таксама, як і Купала. Гэта два святы на роўных адлегласцях адно ад другога, псршае святкавалася ў гонаір павелічэння дня і разам з тым для задавальнення духаў цемры. Ці не таму ў некаторых мясцінах Гродзенскай губерні дні святак завуць папросту «свічкі» і ці не затым, каб надаць, як у даўніну, гонар святлу дзеля памяншэння ночы» 14.
Аснову працы «Парадак народнага вылічэння часу па святах і ўшанаванне іх у Паўночна-Заходняй Русі» склалі назіранні Бермана, зробленыя ў асноўным у Валожыне ў 1867 г.15
Перш чым вярнуцца назаўсёды ў родную Вільню, айцец Іаан служыў адзін год памочнікам свяшчэнніка ў свайго цесця Ф. Гарбацэвіча ў Троіцкай царкве сяла Антопаль Кобрынскага павета 16 (цяпер Драгічынскі раён). Гэты год, як можна меркаваць з публікацый, не прайшоў для Бермана як фалькларыста і этнографа бясследна. На працягу ўсёй працы валожынскі змест істотна дапаўняецца палескімі паведамленнямі. Аўтар нават робіць спробы параўнання ўкладу жыцця насельніцтва абедзвюх мясцовасцей, часам магчыма з вялікай доляй суб’ектыўнасці: «У Гродзенскай губерні сяляне раскошней ядуць, чым у Віленскай, але бядней апранаюцца і ездзяць». Указваючы на карчму, куды сяляне ідуць праводзіць святочныя і наогул волыіыя часіны, як на месца, дзе чалавек траціць сваё аблічча, дзе гарэлка ператварае адпачынак селяніна ў бойкі, Берман адзначае, што «ў Гродзенскай губерні на святкі сяляне больш збіраюцца пацешыцца не ў карчму, а ў адну болын прасторную
13 Зап. ІІРГО по отд-нню этнографнн. С. 17.
14 Внленскнй вестннк. 1869. № 12. С. 47.
13 ЦДГА ЛітССР, ф. 605. воп. 2, спр. 2339. л. 18—19.
10 Там жа, л. 150—151.
хату. Такія зборышчы завуцца вячоркамі. Музыка, танцы, жарты і складчына хлопцаў на гарэлку заманьваюць туды дзевак» 17.
Цікавасць выклікаюць назіранні аўтара над святкаваннем народных і рэлігійных свят у Кобрынскім павеце. У Вербную нядзелю, напрыклад, у царкву прывозілі вярбу цэлым дрэвам, з карэннямі, і пасля асвячэння ламалі з яе галіны. Пры апісанні Вялікадня Берман пераказвае ўласцівыя для гэтага дня гульні: «Пад шапку кладзе адзін партнёр яйка ўздоўж ці поперак — гэта сакрэт, а зверху шапкі другі партнёр кладзе палачку, стараючыся пакласці ў тым жа напрамку, як ляжыць яйка— таксама ўздоўж ці ўпоперак. Калі патрапіць пакласці палачку — выйграе яйка, не патрапіць — сваё аддае» ‘8. На Благавешчанне, з якім звязваўся прылёт буслоў, у Кобрынскім павеце пяклі так званыя галіёпы — прасяныя пірагі накшталт буслоў у паўтара фунта, з чубком, крыламі, нагамі і хвастом. «3 такімі галіёпамі дзеці радасна сустракалі прылёт буслоў, заклікаючы іх: «Бусля, бусля, на табе галіёпу, а мне дай жыта копу!» 19 На Юр’я дзяўчаты пяклі вялізны каравай і разам з хлопцамі ўрачыста неслі яго над галовамі, заходзілі да ганаровых гаспадароў і віншавалі, каб атрымаць пачастунак і ўзаемнае добрае пажаданне на наступны год не хадзіць з караваем, а выйсці замуж.
Характэрнымі былі для таго кутка Палесся, дзе апынуўся Берман, і своеасаблівыя дні правядзення памінак. Радуніцы, пашыранай на тэрыторыі амаль усёй Беларусі, тут адпавядаў Наўскі чацвер, які адзначаўся ў Велікодны тыдзень. Тлумачыць назіральнік і сам тэрмін «наўскі»: «Нябожчыкі, паводле народнага выразу, жывуць у «наві» (на тым свеце) і чакаюць Наўскага дня як свайго Вялікадня: таму гэты памінальны дзень называюць Наўскі (нябожчыкаў) Вялікдзень» 20. Асеннія Дзяды спраўляліся ў суботу, напярэдадні свята Міхаіла. Наогул Берман, як і многія беларускія фалькларысты і этнографы, падкрэсліваў, што «мясцовы просты люд ставіцца з удзячнай адданасцю да памяці памёршых. Скончыўшы палявыя работы, сяляне перш-наперш лічаць неабходным памянуць не толькі ўсіх родных і
17 Впленскнй вестннк. 1869. № 12. С. 47.
18 Там жа. № 7. С. 28.
‘9 Там жа. № 12. С. 48.
20 Там жа. № 34. С. 140.
продкаў, але і тых старонніх для сябе нябожчыкаў, чыім потам і працаю была апрацавана гэтая зямля, якою яны карыстаюцца. Ці ёсць гэта прыкмета таго, наколькі глыбока ўшаноўваюць сяляне тых дабрачынцаў, якім. абавязаны яны сваёй карміцелькай-зямлёй?» 21
Прадказанні палешукамі надвор’я таксама не засталіся па-за ўвагай Бермана: «Калі буслы збіраюцца ў палёт перад Спасам —зіма надыдзе раней, будзе марозная, а вясна цяплейшая, калі перад Прачыстай — зіма. позняя, вясна халодная. Калі за 15 тыдняў перад Калядамі, то і вернуцца праз 15 тыдняў пасля Каляд»; «Калі. мянтуз на нерасце перад Піліпавымі запустамі, дык чакаюць вясны ранняй, калі перад асеннім Юр’ем — дык познян»1 .
Для сённяшняга чалавека, асабліва аддаленага ад прыроды, ад зямлі, усе падгледжаныя народам узаемасувязі і ўзаемазалежнасці падзей у навакольным свеце могуць здацца малацікавымі, недакладнымі ці наогул застацца пустым гукам. Селяшну ж мінулых часоў усе святы і прысвяткі патрэбны былі і як арыенціры ў розных справах штодзённай працы. I ўвесь багаты запас ведаў народных несла ў сабе праца Іаана Бермана. Праз некалькі год, адабраўшы з яе ўсе палескія звесткі і абмежаваўшыся толькі валожынскімі матэрыяламі, аўтар зрабіў нязначныя праўкі, неабходныя пры скарачэнні, і перавыдаў сваю працу пад назваю «Каляндар па народных паданнях у Валожынскім прыходзе (Віленскай губерні Ашмянскага павета)», надрукаваную ў «Запісках' Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства па аддзяленню этнаграфіі» ў 1873 г. А крыху раней, у 1867 г„ Іаан Берман быў удастоены Рускім геаграфічным таварыствам бронзавага медаля «за паведамленне ўзбагачанага цікавымі дадзенымі артыкула. «Народны дзённік жыхароў Ашмянскага павета Віленскай губерні»24. Хутчэй за ўсё гэта яшчэ адна назва, яшчэ адзін варыянт той жа самай працы.
21 Внленскнй вестннк. 1869. № 34. С. 140-
22 Там жа. № 39. С. 160.
23 Асобнае выданне: Берман й. Календарь по народным преданням в Воложннском прнходе Внленской губерннп Ошмянского уезда. СПб., 1874.
24 Отчет Географнческого обшества за 1907 год. Алфавптнын спнсок лнц, удостоенных ЙРГО co временн его основання по 1905 г. включнтельно. 1907. С. 193.