Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

Збіральнікі

Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
54.37 МБ
4°904S члякаГ' Dzie!a wszystkie. Wroclaw—Poznan, 1965. T. 64.
O. Z J 1 O U o.
Але шматтомнік ніколі не меў бы такой вагі, калі б не ўключаў ускраінныя і еумежныя з Польшчаю тэрыторыі, сярод якіх была і Беларусь.
Том, прысвечаны Беларусі і Палессю, выпушчаны ў нашы дні на падставе архіўных папак (№ 28, 29), якія змяшчалі матэрыялы Піншчыны, Гродзеншчыны, Міншчыны і Віцебшчыны. Палвскія публікацыі выходзілі яшчэ пры жыцці Кольберга 3, але спыняцца на іх наўрад ці мэтазгодна, паколькі ўсе яны да апошняга слова ўвайшлі ў 52-гі том «Беларусь—Палессе» (1968) 4, дзе ўпарадкаваны ў адпаведнасці з агульнапрынятым для ўсяго шматтомніка планам размяшчэння матэрыялаў.
Кольберг наведаў Беларусь толькі аднойчы, у 1837 г., калі настаўнічаў у Мітаве. Неаднаразова выказвалася меркаванне пра магчымасць фальклорна-этнаграфічных запісаў Кольберга пад час таго падарожжа. Аднак, на жаль, ніякія дакументы не пацвярджаюць гэта, ды і пачаткам сваёй збіральніцкай працы Кольберг называў пазнейшую дату. Верагодней за ўсё запісы рабіліся Кольбергам ад беларусаў-перасяленцаў не напачатку, а калі ў збіральніка ўзнікла жаданне ўслед за цэнтральнымі раёнамі Польшчы манаграфічна прадставіць і яе ўскраіны. (Да самастойных Кольбергавых запісаў з тэрыторыі сучаснай адміністратыўнай Беларусі звычайна далучаюць толькі тыя, што былі зроблены на Брэсцкім Па-
Асноўную чаётку беларускіх матэрыялаў у папках складалі выпіскі з публікацый Галамбёўскага, Зянькевіча, Рыпінскага, Тышкевіча, Крашэўскага, Баброўскага, Ажэшкі. Узбагацілі зборы Кольберга. таксама паведамленні, дасланыя яго карэспандэнтамі. Кольберг не паспеў давесці да канца задуманыя па Беларусі і Палессю тамы, у выніку чаго асвятленне многіх фактаў вызначаецца аднабокасцю, адсутнасцю паўнаты.
52-гі том Збору прац О. Кольберга пачынаецца з агляду прац пра Палессе і Піншчыну, напісаныхпапярэднікамі — Крашэўскім, Бернатовічам, Снядэцкім, Зянькевічам, Камінскім і інш. Праз публікацыі гэтых аўтараў і адбывалася знаёмства з Беларуссю. Яе гісторыка-
3 Kolberg Oskar. Basni z Polesia // Zbior wiadomosci do antropologii krajowej. Krakow, 1889. T. 13. S. 200—207; Ен жа. Zwyczaje i obrzedy weselne z Polesia//Там жа. C. 208—245.
4 Kolberg Oskar. Dziela wszystkie. Bialorus—Polesie. Wroclaw—Poz­nan, 1968. T. 52.
этнаграфічнае апісанне ў асноўным раскрываецца ў томе на паўднёва-заходніх матэрыялах. Характарыстыка Пінска і Пінскага Палесся засноўвалася на творах Крашэўскага і Ажэшкі. Наваколле Слонімшчыны, у прыватнасці Жыровіцы, прадстаўлена вытрымкамі з прац А. Кіркора.
У раздзеле «Народ» змешчаны матэрыялы пра жыццё і сацыяльнае становішча сялян. Выкарыстаная па гэтаму пытанню Кольбергам літаратура (Галамбёўскі, Ажэшка) змяшчае звесткі з розных куткоў Беларусі — ад Пінскага Палесся да Віцебшчыны. Фрагменты знаёмяць з адзеннем сялян і іх стравамі, спосабам вядзення гаспадаркі, хатнімі заняткамі, земляробчымі працамі, транспартам і гандлем.
Народныя каляндарныя звычаі размешчаны ў томе ў храналагічнай паслядоўнасці пачынаючы з Новага гбда. 14 калядак і шчадровак гаспадару і іншым членам сям’і, а таксама апісанне ваджэння «казы» ўзяты з кнігі Р. Зянькевіча «Народныя песні, сабраныя на Піншчыне...» Кольберг імкнуўся не прапусціць ніводнага святкавання, звязанага з календаром беларускага селяніна. У залежнасці ад мясцовых традыцый пэўныя звычаі на роЗ’ ных тэрыторыях адзначаліся па-свойму адметна, з большым ці меншым выкарыстаннем мастацкіх элементаў. У некаторых адначасова з агульнараспаўсюджанымі існавалі свае лакальныя абрады.
Цыкл веснавых і летніх свят і абрадаў адабраны з публікацый Зянькевіча (Вялікдзень, Куст), П. Баброўскага (карагоды, Купалле), М. Чарноўскай (Радаўніца), Л. Галамбёўскага (русалкі). Зразумела, найбольшую каштоўнасць маюць не перадрукі чужых крыніц, а тыя этнаграфічныя і фальклорныя матэрыялы, сабраныя карэспандэнтамі і самім Кольбергам, якія да выхаду тома не былі нідзе надрукаваныя. Артыкул Кольберга «Звычаі і абрады» аказаўся разбіты на фрагменты і растварыўся ў томе. У раздзел «Шчодры вечар» трапілі з яго некалькі радкоў пра абрад калядавання, тэксты адной шчадроўкі, запісанай у в. Барова (Баравая). і дзвюх калядак (мяркуючы па асаблівасцях дыялекту, усе яны паходзяць з Піншчыны). 3 нотамі прадстаўлены адзін беларускі тэкст «А за пастушкамі каляда бяжыць», узяты з рукапісу невядомага аўтара пад назваю «Беларуская каляда, спяваная ў Віцебскай і Магілёўскай губернях».
Згадвае Кольберг і пра валачобны абрад (у неадзначанай мясцовасці ён існаваў пад назван «Хрэст», «Хрэшчык»), пра «нядзелю правадную», у якую кабсты неслі ў двор фарбаваныя яйкі, пра дзень св. Вонцеха (на гэтую ж дату прыпадае ў католікаў святкаванне св. Ежы Георгія і характар яго правядзення нагадвае Юр е у праваслаўных), калі сяляне прыносяць на поле пірог^велічынёй з шапку, качаюць яго са словамі: «Божа, дан такі каласочак, як той піражочак». Абрад «Куст» святкавауся некалі на вельмі абмежаванай тэрыторыі, і ашсанні яго (гэтаксама, як і тэксты адпаведных песень) з яуляюцца вялікай каштоўнасцю сярод фальклорна-этнаграфічных набыткаў. Цікавыя дэталі паведамляе Коль берг аб правядзенні рэдкага звычаю: д...Адну з дзяўчат прыбіраюць « за куста»... ускладаюць ёй на галаву вянок з бярозы, а яе ўсю абвешваюць аерам ці іншым зеллем. Так прыбраную ў зеляніну, яе праводзяць іншыя дзяучаты і маладзіцы па вёсцы. Падыходзячы да двара і да кожнай хаты, спяваюць...» Апісанне гэтае праілюстравана 11 тэкстамі куставых песень, сярод якіх сустракаюцца і прымеркаваныя і менавіта такія, што выраслі непасрэдна з абраду:
Выйдзі, пане, з пакою I пані з табою, Пазволь нашаму кусту стаці, Перад вамі пагуляці, Па шырокай граніцы I ў тваёй святліцы...
Мы хадзілі пад гай зялёны, Збіралі цвет кляновы.
Убіралі кусток маладзенькі, Шчоб вырас буйненькі.
Убралі куста ў барвінак, Нарабілі яму кпінак, Пазвольце ж кусту гуляці, А саракоўку дайце кусту заплаты.
Асаблівасці правядзення народам аднаго з самых таямнічых, рамантычных свят — Купалля зафіксаваны Кольбергам у фрагменце «Св. Ян Хрысціцель. Купала». «На свята тут затыкаюць асвечаныя травы ў падстрэшшы хат і прывязваюць на рогі каровам, каб адпужвалі ведзьмаў (чараўніц). Вечарам запальваюць. н.ад вадою агні і скачуць праз іх».
Апошнян этнаграфічнай замалёўкай летніх абрадаў якая прыпісваецца Кольбергу, у каляндарным цыкле бы’ лі дажынкі разам з дзвюма тыповымі песнямі «Наш пан маладзенькі» і «Ужэ сонца нізенька», зафіксаванымі хутчэм за усе ў наваколлі Пінска і Пружан: «Калі на полі пасля дажынак з пакінутага напаследак збожжа зроояць так званую бараду — гэта значыць, два снапы ці нязжатыя пукі, звязаныя з сабою зверху стужкаю,— першая са жней дзеўка павінна прасунуцца праз адтуліну, пакінутую між тых снапоў, прычым жнеі, што стаяць вакол барады, не шкадуюць ёй дубцоў. Пасля гэтага яна оярэ вянок і ідзе да двара». Акрамя тэкстаў палескіх жніуных песень і апісання, у гэтым раздзеле з уласных рукапісаў Кольберга выкарыстаны дажынкавая мелодыя, пачутая на Міншчыне, у Люцынцы, а таксама разам з нотамі запісаная пад Вільняю, на Лідскім тракце, песня Ліажалі жыта, пажалі ярку, пойдзем да пані аж да ■фальварку», у лексіцы якой выразна адчуваецца ўплыў польскай мовы.
Сямейная абраднасць беларусаў прадстаўлена не поўнасцю —без радзінных абрадаў і песень. 3 16 уключаных груп вясельных матэрыялаў толькі чатыры ўзяты непасрэдна з рукапісаў Кольберга, тры з іх паходзяць з Пінскага Палесся. Яны падрабязна раскрываюць усе асноўныя этапы вяселля, багата змяшчаюць песень (адпаведна^І, 24, 55 тэкстаў). Другі фрагмент наогул амаль пазбаўлены этнаграфічных каментарыяў, уключае толькі песні з кароткімі рэмаркамі пра час і месца іх выкарыстання. Падабенства палескіх вясельных матэрыялаў Кольберга і Р. Зянькевіча адзначана ўкладальнікамі 52-га тома.
Чацвёрты фрагмент вяселля паходзіць з мясцовасЦі, дзе сам Кольберг ніколі не быў, «між Віцебскам і Ііолацкам, каля Дубовіка, Улы». Цяжка меркаваць, кім былі зроблены запісы — ці самім збіральнікам ад выхадцаў з паўночна-ўсходняй часткі Белаірусі, ці кім-небудзь з карэспандэнтаў. Гэтая падборка складаецца з 11 вясельных мелодый, адзначаецца іх прымеркаванасць да канкрэтных абрадавых этапаў: «На заручыны», «Калі маладую на пасад садзяць і расплятаюць косу», «Марш, як едуць у царкву браць шлюб», «Калі вяртаюцца з царквы, іграюць у дарозе марш пад назваю «Напалеон» (над лклодыяй Кольберг пакінуў заўвагу: «Перакручаны польскі марш — напэўна, апынуўся тут з польскім вой-
скам у 1812 г.»), «Дадому», «Калі маладая не мае бацькі і маткі, сірата», «Калі маладую спаць кладуць» і інш. У падборцы мелодый прыведзены толькі адзін тэкст сірочай песні:
Рана-раненька кукавала Зязюленька ў садочку. Ест бацек многа і матак, Раднога ні аднаго.
Некаму парадзінкі даць. Благаславіце мяне, Маладую княгіню, У свянцоны дом уступіці.
3 чатырох невялікіх фрагментаў пахавальных абрадаў адзін быў зроблены на сучасным беларуска-ўкраінскім паграніччы—у наваколлі Пінска і Любяшова. Нягледзячы на невялікі памер апісання, у ім адлюстраваны своеасаблівыя дэталі гэтага абраду: «Пахаванне адбываецца тут, як звычайна ў беднага люду, надзвычай сціпла. Труна скалочана з чатырох простых дошак, часцей дармовых. Дрэва на труну, аднак, некаторыя рыхтуюць загадзя. Калі ж узнікае патрэба ў дрэве, прыходзяць да пана і просяць пра «дэрэво на вічну хату».
Вялікі раздзел у томе ўтварылі песні (іх звыш 170), яны падзелены на народныя і шляхецкія з мяшчанскімі. Далёка не ўсе з іх можна залічыць да беларускага фальклору — некаторыя пазначаны выразнай рускай, украінскай або польскай моўнай афарбоўкай (асабліва шляхецкія). Большасць песень належыць да пазаабрадавай лірыкі. У томе вылучаны наступныя песенныя групы: Даханне (Залётныя песні. Вернасць. Згода. Бясшлюбнасць. Жаданне і нежаданне ажаніцца. Смутак. Страта вянка. Дакор. Скарга. Расстанне. Шкадаванне.) Замужжа. Сям’я. Балады. Войска. П’янства. Карчма. Цяжарнасць. Роды. Розныя. Дзядоўскія песні. Рэлігійныя песні. Як і для іншых раздзелаў тома «Беларусь— Палессе», шмат было ўзята з працы Р. Зянькевіча «Народныя песні, сабраныя на Піншчыне...» (каля 80 узораў). У адносінах да агульнай колькасці ўласна беларускіх песень вельмі мала. Гэта запісы з-пад Вільні, Гродна, Ліды, Нясвіжа, Слоніма, і ўяўляюць яны ў асноўным варыянты даволі пашыраных сюжэтаў: «Валы мае, валы, два паловыя», «Эй, пагнала дзяўчынанька ягнятачка ў