Збіральнікі
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
Глогеру належыць звыш 1000 уласных запісаў песень. Ен вельмі любіў народную песню, разумеў і цаніў яе больш, чым які іншы музычны жанр. Менавіта ёю здавальнялася часта яго страсць да старажытнасцей: «У песні захоўваецца тое, што заснула ў магілах, на якіх параслі ўжо старыя дубы. I як няма народа, што не меў бы сваіх песень, так няма славянскага племені, якое б не любіла родныя песні. Пазбаў славяніна песні, і ён перастане быць славянінам»4. Глогер са шкадаваннем адзначаў, што адыходзяць у мінулае звычаі збірацца разам дзе-небудзь за вёскаю і спяваць даўнейшыя песні, што не відаць вешчых дзядоў, якія хадзілі калісьці па вёсках з ліраю ці гуслямі.
3 Syska Н. Zygmunt Gloger. S. 125.
4 Starodawne dumy i piesni / Zebral Zygmunt Gloger. Warszawa, 1887.
S. 2.
Высока цаніў Глогер лірыку і сам абрад буйнейшага народнага свята — вяселля: «Як дзень без сонца, як цела мёртвае без душы, так нашы святы вясельныя былі б без старых песень і грання, без старадаўняга танца і вясельнага каравая. Таму што гэты наш спрадвечны сялянскі звычай быў устаноўлены і асвечаны согнямі пакаленняў нашых продкаў на працягу незлічоны.х стагоддзяў. Так было, так ёсць і так быць павінна» 5.
Свой нарыс «Ці спявае яшчэ польскі народ?» (1905) Глогер прысвяціў тагачаснаму лёсу айчыннага фальклору. У ім ён расказаў пра некаторых збіральнікаў вуснапаэтычнай народнай творчасці, асаблівай увагаю адзначыўшы пры гэтым 0. Кольберга. Падзяліўся аўтар і асабістым фалькларыстычным вопытам, паведаміў гісторыю ўласных фальклорных выданняў — кніг «для народа, якія змяшчалі ў сабе зборы лепшых старых песеньмелодый, паданняў, прытчаў, звычаяў і г. д., адным словам, усяго таго, што... павінна застацца назаўсёды ў вуснах народа як абавязковы задатак да духоўнай творчасці наступных пакаленняў». Глогер перакананы, што актыўным выданнем фальклорных твораў можна спыніць іх заняпад і аднавіць народныя традыцыі абрадаў і спеваў. Аўтар нарыса падкрэсліваў, што, выдаючы свае шматлікія фальклорныя зборнікі, ён дамагаўся, каб яны былі даступныя для шырокіх і бедных слаёў вясковага насельніцтва.
Асобнае месца займае сабраны Глогерам зборнік «Польскі год у жыцці, традыцыі і песні» 6. Кніга ўяўляе сабой звод мастацкіх твораў (вершаваных і празаічных), этнаграфічных апісанняў і нататкаў, у якіх прасочваецца гадавы цыкл каляндарных абрадаў — як земляробчых, так і царкоўных. Адпаведна чатыром порам года кніга мае чатыры раздзелы: зіма, вясна, лета, восень. Нярэдка ў кнізе можна сустрэць сярод аўтараў імёны, звязаныя з Беларуссю: Сыракомля, Адам Міцкевіч, Эліза Ажэшка, Міхал Федароўскі, Марыя Радзевіч. Амаль да кожнага свята пасылае свае нататкі і сам Глогер. У пераважнай большасці іх фактычны матэрыял кампілятыўны, аднак, пададзены ўзнёсла і займальна, для шыро-
5 Gody weselne. 394 piesni і spiewek weselnych polskich z ust ludu i zrddei etnograficznych drukowanych / Zebra! Zygmunt Gloger. Warszawa, 1880. S. 1.
6 Rok Polski w zyciu, tradycji i piesni / Przedstawil Zygmunt Gloger. Warszawa, 1900. Wyd. 2-e.
кага чытача ён меў вялікую цікавасць. Кніга багата праілюстравана гравюрамі і малюнкамі многіх мастакоу.
На самым пачатку 70-х гадоў Зыгмунт Глогер пераязджае з жонкаю Аляксандраю — дачкою сванго сябра,. беларускага пісьменніка Аляксандра Ельскага на Падляшша, каб прыняць у спадчыну ад бацькі фальварак Яжэва, што знаходзіўся пад Беластокам, пры Варшаўскім тракце, у 12 кіламетрах ад станцыі Ланы. 3 гэтым кутком, які ўяўляў сабою этнічны ўзмежак Беларусі і Польшчы, звязана ўсё наступнае жыцце вучонага. Адсюль ён пасылаў свае шматлікія артыкулы, падарож ныя і гістарычныя нарысы, успаміны ў рэдакцыі розных. газет і часопісаў: «Przegl^d Polski», «Biblioteka Warszawska» «Tygodnik Ilustrowany», «Gazeta Polska», «Gazeta eandlowa», «Kronika rodzinna», «Wieniec», «Kwiaty» i інш Удалечыні ад гарадской мітусні вучонаму лягчэн працавалася. Аднак і тут ён не адчуваў ізаляванасці сустрэчы з сябрамі і калегамі не спыняліся у Яжэве да канца жыцця Глогера. Сюды прыязджалі тон жа Федароўскі Кольберг, Ян Карловіч, Генрык Сянкевіч (апошні.знаёмы з Глогерам яшчэ па Школе Глуунан, наведвауся да яго ў фальварак перад напісаннем сванго славутага «Патопу», каб азнаёміцца з гістарычнымі паданнямі, неабходнымі для стварэння ў рамане гераічных вобра^ заў) Прыязджаў у Яжэва брат Аляксандра Ельскага скрыпач Міхал Ельскі, які даў некалькі канцэртау у наваколлі і тут жа ад сялян запісаў шмат народных мелодый Весці актыўную працу воддаль ад навуковых цэні раў дапамагала Глогеру багатая хаткяя б.бліятэ^ Р Аднак лічыць Глогера кабінетным вучоным памылкова. Лёгкі на пад’ём, заўсёды ў пошуках новых і новь. матэрыялаў, вандраваў ён па Р0*на7 X? пУза мешто за ўвесь свой век Глогер ні дня не пабыу па-за ме жамі славянскага свету. He дзіўна, што эшгр афамд 4-томнай «Старапольскан энцыклапедыі» ен паста у словьк «Чужое ведаць-добра, свае
лады хлопец з-пад Нарэва з шырокім летам і палымя^ ным сэрцам ахапіў усю зямлю польскую і вырйс у ста чага мужа зрок якога не ўпусціў ніводнага закутка Апчыны»,— пісаў пра Глогера краязнауца Аляксандр ^НІСярод цікавых яго вандровак было падарожжа у Бе-
7 Цыт. па кн.: Syska Н. Zygmunt Gloger. S. 108.
лазежскую пушчу вясною 1881 г. разам з Генрыкам Сян/ ЯЫНІКХ на стаР°нках «Тыгодніка Польскага» (18У9) з явіўся цікавы нарыс, які затым пабачыў свет ^собнай кнігай. Мясцовае насельніцтва, за выключэннем жыхароў некалькіх вёсак мазавецкага паходжання, Глогср назьіваў русінамі, а не бела-, чорна-, мала-, чырвонарусамі, таму што, паводле яго слоў, народ пушчы нів°Днай з^прыметнікавых назваў не ведае і, называючы сябе, не ўжывае іх ніколі: «Мы спрадвеку тутэйшыя — паведамляе народ»8. Аднак сярод гаворак Глогер указвае на дзве: беларускую і ўкраінскую (маларускую), у апошняй вылучае некалькі дыялектаў. Так званае дзеканне, характэрнае для беларусаў, устанаўліваецца вучоным у паўночным напрамку ад Белавежскай пушчы. J цэлым праца ўяўляе гісторыка-геаграфічны нарыс^ праілюстраваны фотаздымкамі і малюнкамі. Вобразна і эмацыянальна апавядаецца пра белавежскія лясы: «Малады лес усёю сілаю імклівага руху прагне прабіцца да святла, як народ тут кажа, «каб' пагаманіць з небам» 9. Расказвае аўтар таксама пра зуброў, іх норавы і сумны лес у Белавежскай пушчы. У прыватнасці, прыгадвае факт мінулага, калі папа рымскі Леў X, дазнаўшыся, што зубры яшчэ існуюць на зямлі, загарэўся займець хаця б чучала рэдкай жывёлы, Каб задаволіць жаданне папы, Радзівіламі быў дадзены загад адлавіць звера. Плоцкі біскуп пасрэднік паміж папам і магнатамі ў сваю чаргу даручыў сакратару даць паэтычнае апісанне звера. Вынікам з’явілася славутая «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага, якая пабачьіла свет у Кракаве ў 1523 г.
Нярэдка падарожныя дзённікавыя запісы Глогера ператвараліся ў цыклы нарысаў. У адным з іх, апублікаваным у газеце «Край» пад рубрыкай «Лісты з правінцыі», Глогер расказаў пра сваё наведванне Ляхавіч, дзе захаваліея рэшткі муроў старажытнай крэпасці і замка.Заехаў ён і ў праслаўленае Паўлюком Багрымам мястэчка Крошын, што знаходзілася паблізу ў трох мілях. He мог, вядома, не заўважыць і не ацаніць знаўца народнай культуры пакінуты легендарным паэтам шэдэўр кавальскага майстэрства — жырандоль, якая вісела ў мясцовым касцёле. У дэталёвым разглядзе мястзчка Глогер спыняе ўвагу на могільніку, дзе была пахавана родная сястра і
8 Gloger Z. Bielowieza. Warszawa, 1907. S. 12.
9 Там жа. С. 16.
крэўныя Ігната Дамейкі— сябра Адаііа Міцкевіча, расказвае і аб прыездзе ў гэты край незадоўга перад тым самога Дамейкі разам з паэтам А. Адынцом і пасадцы імі двух дубкоў у знак вернасці іх філарэцкай дружбе. Паведаміў у сваіх нататках Глогер таксама пра археалагічныя здабыткі ў Крошыне. Больш падрабязна спыніўся на цікавым этнаграфічным звычаі «Кудзельніца», або «Маланка», які адзначаўся на Запусты крошынскімі мяшчанамі: «Было гэта шэсце, у якім удзельнічалі і мястэчка і двор. На чале яго ехаў прыбраны рыцар, за ім на кані баба, што прадстаўляла сабою старую папрадуху; далей ехалі звязаныя разам санкі, на іх вяроўкамі была ўмацавана вертыкальная жордка як мачта, на жордку насаджана кола ад воза, а на коле сядзеў хлопец, прыбраны ў маладую папрадуху з верацяном і кудзеляй у руцэ. Стоячы на санках, чародка моладзі падтрымлівала жордку і спявала» 10. Шкада, што пры апісанні назіральнікам не прыведзены песенныя тэксты.
Цікавае ўвасабленне ў творчасці Глогера знайшло яго падарожжа па рэках роднага краю: Нёману, Вісле, Бугу і Бобры — у працы «Далінамі рэк» н, прадмОву да якон напісала Эліза Ажэшка. У раздзеле «Падарожжа па Нёмане на лодцы» аўтар расказаў нра адметнасці надрэчных жыхароў, у прыватнасці, адзначаў, што ў Ганьчы Белай усе гавораць між сабою «на беларускім дыялекце», што ў параўнанні з мазурам «русін» амаль заўсёды пануры і спявае на сумнай ноце. 3 захаваннем асаблівасцей мясцовага вымаўлення прыводзіць Глогер узор беларускай вясельнай песні:
Наехала госцікаў поўны двор, Ай, зазнай, пазнай, каторы твой? Што ў зелені, што ў чэрвені, то не мой, Што ў сівеньку, на вараненьку, то-то мой, Што за столікам і з пахолікам, то-то мой...
Акрамя «дум», што часцей «ідуць з засмучанага сэрца дзяўчыны», наднёманцы маюць і песні жартоўныя, і Глогер далей цытуе тэкст зусім іншага характару:
Казалі: сват пан, пан, А на нём саломен жупан, Лукам аперазаўся,
10 Kraj. 1889. № 43, S. 15.
11 Dolinami rzek. Opisy podrozy wzdluz Niemna, Wisly, Bugu i Biebrzy / Przez Z. G. Warszawa, 1903.
За шляхціца пісаўся, А нагавіцы з кастрыцы, А рукавіцы з мятліцы...
Жартоўны матыў гучыць і ў дажынкавай песні, спяванай сялянамі перад панскім домам пры паднясенні вянка:
А наша паня не рада госцям, Схавалася з ягамосцем, Плён нясём, плён... 12
У раздзеле «Буг» Глогер таксама заставаўся цікавым субяседнікам чытача. Даючы гістарычныя звесткі пра наваколле, ён прыпыняўся ля кожнага колькі-небудзь значнага помніка, падрабязна аналізаваў яго. He абмінуў вучоны этнаграфічных паведамленняў, дакладна ашсваючы жытло, адзенне, заняткі, характар мясцовага люду. Кшга была праілюстравана фотаздымкамі, а таксама малюнкамі мастака Юльяна Машынскага, які ў падарожжы па Бугу склаў Глогеру кампанію. Вар’та адзначыць, што зрэдку друкаваліся і ўласныя замалёўкі Глогера.