• Газеты, часопісы і г.д.
  • Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

    Збіральнікі

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 189с.
    Мінск 1991
    54.37 МБ
    2	. Зак. 662
    17
    поле», «Гуляць, хлопцы, гуляць», «Не пайду з карчомкі, гарэлкі не піўшы», «А ў бару сасна калывалася» і г. д. Асобна з чарнавых і чыставых рукапісаў Кольберга прадстаўлена 19 мелодый без тэкстаў, запісаных пад Кобрынам, Мінскам, Мазыром, Полацкам, Віцебскам і Магілёвам.
    Некалькі кольбергаўскіх запісаў поруч з іншымі матэрыяламі трапіла ў раздзел «Вераванні». Мяркуецца, што тры кароценькія апавяданні пра буслоў былі складзены ў наваколлі Пружан. У першым з іх расказваецца пра тое, як шляхціц прымацаваў птушцы нашыйнае кальцо з лацінскім надпісам, што азначаў: «Гэты бусел нарадзіўся ў Польшчы». Зімою, калі бусел трапіў на поўдзень, адзін чалавек, убачыўшы акальцаваную птушку, загадаў зрабіць ёй ашыйнік, упрыгожаны жамчужынамі і каштоўнымі каменнямі, і на ім выгравіраваць: «Пасылаем бусла з дарамі Арабіі». Бусел вярнуўся да ранейшага шляхціца з дарункамі. У другім апавяданні паведамляецца, як пан, злавіўшы бусла, пасадзіў яго ў печ„ каб прыгатаваць да стала. Бусліха ж праз расчыненыя дзверы заляцела ў хату і прама ў печ, дзе згарэла разам з буслам. Трэцяе апавяданне змяшчае гісторыю пра тоег як пастухі жартам падклалі ў буслінае гняздо лебядзіныя яйкі. Калі ж з іх вылупіліся невядомыя птушаняты, буслы сабраліся на сход, абкружылі бусліху і вынеслі свой прысуд, пасля чаго тая ўзляцела ўгору і з вышыні,. склаўшы крылы, як камень, упала на зямлю.
    У многіх вусных апавяданнях звяры, птушкі і нават расліны надзяляліся таямнічымі чарадзейнымі здольнасцямі. Нават ірэальны, казачны свет у народных уяўленнях набываў канкрэтныя, жыццёвыя ўласцівасці. Так, напрыклад, зараза (мор, эпідэмія) малявалася фантазіяй народа ў вобліку маладой дзяўчыны, апранутай у белае, якая ходзіць ад сяла да сяла, а часам ператвараецца ў белага сабаку. Каб адагнаць заразу, трэба ставіць на рагах вуліц, у полі тапалёвыя крыжы ці асінавыя калкі на брамах і платах. Даволі дасціпна выглядае ў народным пераказе і партрэт д'ябла: «...гэта немец у чорным фраку, каб ззаду прыкрыць хвост, а спёраду куца, на галаве трохкутны капялюш, каб прыкрыць рогі...» Здараецца, уяўляюць д’ябла ў вобразе чорнага птаха.
    На Палессі былі зроблены два запісы старажытнейшага фальклорнага жанру — замоў. Аднак прыведзены яны па-польску. Раздзел «Вераванні» змяшчае шмат ці-
    кавых матэрыялаў, праўда, усе яны з'яўляюцца выпіскамі з раней апублікаванага.
    Пэўную каштоўнасць у томе «Беларусь—Палессе» мае раздзел «Паданні. Казкі. Прыказкі» ўжо таму, што пад некалькімі творамі пазначана: «Мясцовы запіс Оскара Кольберга». Але значэнне іх магло быць яшчэ большым, калі б збіральнік быў паслядоўным пры фіксацыі моўных асаблівасцей фальклору беларуска-ўкраінскага пагранічча. Некаторыя казкі надрукаваны на літаратурнай польскай мове, і толькі 6 сюжэтаў захавалі аўтэнтычную мову палескага дыялекту. Сярод іх «Пра папа, які есці слугам не даваў». «Пастух і царэўна», «Дачка і падчарыца» (у двух варыянтах), «Разумны дурань», «Пра анёла і змея». У кожным з твораў аднолькава і вельмі агульна вызначана месца запісу: «Палессе». Казкі «Пра Пакацігарошка», «Пра пеўня», «Пра папа і дзяка», «Яўрэй і селянін», запісаныя ў вёсцы Ямна Кобрынскага павета і ўзятыя з рукапісаў Кольберга, пераказаны польскаю моваю.
    Фальклорная частка тома завяршаецца невялічкай падборкай выслоўяў і прыказак, сабраных на Піншчыне. Сярод 33 нумароў сустракаюцца цікавыя парэміяграфічныя ўзоры, напрыклад скорагаворка «Як з Пракопам, так без Пракопа. А з Пракопам, кабы з попам»; прыкмета «Як зіма марозна і вясна цяпленька, то й азіміна і ярына харашэнька»; выслоўе «Каб да панскага розуму і хітрасць мужыцка, то мужык прапаў бы. Але шчоб да хітрасці мужыцкай розум панскі, то ўжэ зоўсім добра было мужыку»; прыказкі-назіранні: «Калі гарэлку зажываеш, то і грошы не збіраеш», «Няма хаткі без звадкі», «Сатварыў Бог душу ні ў пень, ні ў грушу» і г. д.
    Заключны раздзел тома, прысвечаны мове народа, які насяляе беларускі край, цалкам узяты з вядомай працы П. Баброўскага «Гродзенская губерня».
    Матэрыялы беларускага паходжання трапілі таксама ў 53-ці том кольбергаўскага збору «Літва» 5. Аднак тут яны ў большай ступені, чым у томе «Беларусь—Палессе», аказаліся запазычанымі з разнастайных крыніц (пераважна друкаваных). У адным з рукапісаў певядомага аўтара зафіксаваны дзве пададзеныя ў арыгінале замовы — ад зубоў і ад гадзіны:
    5 Kolberg Oskar. Dziela wszystkie. Litwa. Wroclaw—Poznan, 1966.
    «Малады маладзік, чы баляць мерцвяцом зубы? — He баляць, не шавяляць. Няхай і мне не баляць».
    «Выймі сваю ярасць, бо калі не выймеш, то я пайду да святога Міхала Арханіла і да Святога Духа; будзе вас выбіраць жалезніца... Вым свае ярасці...»
    Тытанічная дзейнасць 0. Кольберга разглядалася ў дадзеным артыкуле пераважна ў дачыненні да беларускай фалькларыстыкі. Было б несправядліва папракаць яго працы ў празмернай кампілятыўнасці, у невялікай колькасці ўласна беларускіх матэрыялаў (запісаныя на Палессі з большым правам можна аднесці да Украіны): па-першае, яго асноўныя зацікаўленні былі звязаны з Польшчаю, а па-другое, праца па беларусістыцы не была ім завершана.
    Калі ж падсумоўваць вынікі ўсяго сабранага ім, то зноў трэба звярнуцца да лічбаў, якія красамоўна сведчаць пра навуковы' подзвіг стваралыііка «Люду...» Гэты бяспрыкладны збор налічвае каля 25 тысяч польскіх і славянскіх песень і танцаў з мелодыямі, каля 2 тысяч казак і іншых народных апавяданняў, каля 18 тысяч прыказак, загадак, праклёнаў і г. д., багацейшы матэрыял па народнай міфалогіі і дэманалогіі, па народнай медыцыне, звычаях і абрадах палякаў і іх суседзяў. Шырока прадстаўлены ў апісаннях фізічныя і псіхічныя асаблівасці народа, яго паходжанне, будаўніцтва, матэрыяльная і духоўная культура.
    Оскар Кольберг сваёй самаадданай шматгадовай збіральніцкай і выдавецкай дзейнасцю склаў у гісторыі польскага народазнаўства цэлую эпоху. Імя Кольберга называецца ў ліку слаўнейшых сыноў яго Айчыны.
    Зыгмунт Глогер
    ворчая спадчына Зыгмунта Глогера ўжо нават пры першапачатковым азнаямленні з ёю ашаламляе і сваімі бязмежнымі памерамі, і разнастайнасцю аўтарскіх інтарэсаў. Галоўнымі рысамі гэтага чалавека была звышнатуральная, здавалася, працаздольнасць і непахісная мэтанакіраванасць. Сам Глогер прызнаваўся, што ніводнай гадзіны ў жыцці не патраціў на гульню ў карты, не быў ні разу на скачках, балях, маскарадах, на маёўках, задавольваўся долькі пяццю гадзінамі сну ў суткі («Ці дома, ці ў падарожжы — я заўсёды паслухмяны пеўню»).Усё жыццё Глогера падпарадкоўвалася толькі справе, толькі працы, 1 разам з тым нельга не падзівіцца дзесяткам кніг і зборнікаў, сотням артыкулаў, манументальнаму выданню «Старапольскай энцыклапедыі», створаных усяго адным чалавекам. Кола спецыяльнасцей, якімі валодаў Глогер, надзвычай шырокае: гісторыя, краязнаўства, геаграфія, этнаграфія, фалькларыстыка, археалогія, мовазнаўства, мастацтвазнаўства, літаратуразнаўства, эканоміка, сельская гаспадарка, статыстыка... Нават спецыяльныя даследаванні, прысвечаныя Глогеру, не столькі па віне аўтараў, колькі з-за агромністасці прадмета даследавання выглядаюць беглымі, бо грунтоўны агляд яго твораў сам мог бы скласці не адзін том. Наша задача — спыніцца пры разглядзе дзейнасці вучонага на тым, што было непасрэдна звязана з Беларуссю, з вуснай паэзіяй яе народа.
    Зыгмунт Глогер парадзіўся 3 лістапада 1845 г. у маёнтку Каменка Падляская Аўгустоўскага павета ў сям’і Яна Глогера і Міхаліны Война. Адукацыя хлопчыка пачалася рана, з навучання музыкай. Акрамя нанятых настаўнікаў па розных прадметах з сынам займаўся бацька •—чалавек надзвычай шырокіх ведаў (валодаў некалькімі мовамі і дакладнымі навукамі, разбіраўся ў мастацтве), яго здольнасці несумненна перадаліся сыну. Хатнюю навуку, якая працягвалася да 1858 г., дапоўніў прыватны пансіянат Ляшчынскага ў Варшаве. Затым была Школа Глуўна (1865—1867). У гэты перыяд адбылося знаёмства Глогера з пісьменнікам Адамам Плугам (А. Пяткевічам), на кватэру якога, празваную жартам яе наведвальнікамі «караван-сараем», збіраліся цікавейшыя людзі свайго часу і тыя, хто прынёс славу айчыннай навуцы і культуры пазней. Сярод іх Міхал Федароўскі — будучы стваральнік манументальнага шматтомніка «Люд беларускі» і мастак Андрыёлі, з якімі затым Глогер шчыра сябраваў і супрацоўнічаў. Да раніцы зацягваліся тут дыспуты гісторыкаў, мастакоў, вучоных. Вечары ў Плуга сталі сапраўдным універсітэтам для маладога Глогера. Ен, паводле слоў Федароўскага, у топ час «вясёлы, стройны юнак у сівой мазавецкай шапцы на правым вуху», стараўся не прапускаць магчымасці наведвацца ў таварыства, якое, па сутнасці, фарміравала яго інтарэсы і міжволі вызначала далейшы жыццёвы шлях. Невыпадковым стаў яго выбар у Кракаўскім універсітэце, куды ён паступіў у 1868 г., такіх дысцыплін, як гісторыя і археалогія.
    Побыт і вусная паэзія народа цікавілі Глогера яшчэ ў маладыя гады. 3 16-гадовага ўзросту ён пачынае запісваць народныя песні і паданні. Першыя яго працы, надрукаваныя ў «Бібліятэцы Варшаўскай», прысвечаны паданням і абрадам з ваколіцы Тыкоціна. У1869 г. Глогер выкарыстоўвас бацькаву датацыю і выдае кнігу «Вясельныя ўрачыстасці» Пераважная большасць выпушчаных экземпляраў падпісана псеўданімам Прускі, узятым аўтарам з родавага герба 2. Кніга мела вялікую каштоўнасць таму, што змяшчала падрабязна распісаны ход вясельнага абраду на ўсёй тэрыторыі Польшчы. Бе-
    1 Obchody weselne przez Pruskiego. Krakow. 1869. Cz. 1.
    2 Пра паходжанне рода Глогераў гл.: Syska Н. Zygmunt Gloger. Warszawa, 1963. S. 7—10.
    ларускія матэрыялы запазычаны Глогерам з прац Р. Зянькевіча, Я. Тышкевіча, Я. Чачота. Асаблівую значнасць надавалі зборніку апісанні і фрагменты абрадаў, сабраныя самім складальнікам у наваколлі Ломжы, Тыкоціпа, Беластока, Вельста, Сувалак, Пружан — у многіх з гэтых мясцін этнаграфічныя звесткі да таго часу ніколі не фіксаваліся.
    На працягу свайго жыцця Глогер яшчэ не аднойчы выпускаў пеСенныя зборнікі. Да найбольш значных адносяцца «Старадаўнія думы і песні», куды ўвайшлі песні пра каханне, баладныя, вясельныя, купальскія, гульнявыя, калядныя, «Скарбчык», «Кракавякі», «Куявякі, мазуркі», «Штогадовыя звычаі», «Вясельныя свят.ы». У апошнім цяжка вылучыць песні з беларускамоўнай тэрыторыі, паколькі ўсе яны перададзепы складальнікам па-польску. Гэта не адзінае непатрэбнае ўмяшальніцтва Глогера ў тэксты. Даследчык яго навуковай дзейнасці Г. Сыска піша: «У глогераўскай апрацоўцы песні страчвалі часта ўласцівую ім арыгінальнасць, паколькі аўтар бесклапотна выкрэсліваў і змяшчаў у друку пэўныя фрагменты, аб’ядноўваў лёгкай рукою некалькі песень у адзінае цэлае, згладжваў важнейшыя рысы гаворак, падганяючы пад літаратурную мову і г. д.» 3 Моўная нівеліроўка была выклікана грамадска-асветнымі мэтамі, якія ставіў перад сабой аўтар, каб папулярныя выданні атрымаліся зразумелыя ва ўсіх кутках Польшчы.