Збіральнікі
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 189с.
Мінск 1991
Усе святы, што адзначаюцца ў народзе, падзяляюцца на рухомыя (у залежнасці ад дня святкавання Вялікадня) і нязменныя (паводле народнага выразу, «аднаго тыдня пільнуюць»). У адпаведнасці з гэтым падзелам Берман разглядае народны каляндар у два кругі, спыняючыся спачатку на рухомых святах. Дзень, на які прыпадзе Вялікдзень (пункт адліку), самім народам не можа быць вызначаны, аднак заўважана, што ён заўсёды святкуецца пасля поўні, «веташом», а заговіны перад Вялікім постам — заўсёды маладзіком. Працягласць Мясаеда, як было прыкмечана ў народзе, адзін год — 6 тыдняў, на наступны — 9, затым —толькі 7 тыдняў. Аўтар адзначае, што на Масленіцу ніякіх забаў, як у рускага народа, у беларусаў няма, у самім жа Валожыне ў гэты дзень рабіўся аднадзённы кірмаш, на які з ажыўленнем з’язджаліся ўсе сяляне ад малога да вялікага. Сярод страў, ужываемых перад заговінамі, называецца верашчака, кішкі, налітыя крывёю заколатага кабана, запечаныя з крупамі, сяканка і г. д. У час посту на стале ў селяніна можна было бачыць даволі немудрагелістыя стравы: капусту, буракі. бульбу, бабы, гарох, аўсяны кісель. Зрэдку — сушаную ў печы на саломе рыбу і мёд. Замест алею заціралася сырое канаплянае семя.
4 Внленскнй вестннк. 1869. № 6. С. 24.
3 асаблівых страў упамінаюцца пірагі ў выглядзе гаспадарчых прылад — сахі, касы, сярпа, бараны і нават пугі (рабілася на 4-ы тыдзень посту).
У Вербную нядзельку валожынскія хлопцы сцябалі адзін аднаго галінкамі вярбы, прыгаворваючы: «Не я б’ю, вярба б’е, за тыдзень — Вялікдзень». I ў першы раз выганялі скаціну ў поле таксама вербачкаю. У Чысты чацвер, паводле народных павер’яў, хто асмеліцца пакупацца ў палонцы на марозе, той не будзе хварэць цэлы год. Берман расказвае, што ў былыя часы, яшчэ перад паўстаннем, на Вялікдзень пад вокнамі хадзілі цэлыя хоры валачобнікаў, якія спявалі песні і за гэта атрымлівалі святочную плату. У артыкуле прыводзяцца ў якасці ілюстрацыі 4 тэксты песень: гаспадару і гаспадыні, хлопцу і дзяўчыне. Валачобнікі выдатна разумелі: чым больш уславяць яны гаспадароў, тым лепшы пачастунак атрымаюць. Пра шчодрасць зычэнняў можна мець уяўленне нават па адным урыўку з песні, праспяванай гаспадару:
Пойдзе ў поле жыта глядзець —
На гары пахілілася,
У даліне ў трубы павілася.
Часта-густа на небе звёзды, Часцей-гусцей на ніве копкі.
О дай, Божа, у добрым здароўі Дадому звазіць, у торпы злажыць. О дай, Божа, у торпе прыкладна, На таку малотна, у арудзе прысыпна, У млыне лрымольна, у дзяжы падыходна, У печы румяна, на стале сытна, у сям’і зладна. 5
У песнях, звернутых да моладзі, гучаць яўныя намёкі на будучае вяселле— выканаўцы ведалі, чым дагадзіць кожнаму. На Вялікдзень гулялі ў розныя гульні; качалі з горак яйкі, разбівалі іх адно аб адно ў руках, гойдаліся на арэлях.
Некаторыя з наступных дзён таксама не былі пазбаўлены ў народзе традыцый і павер’яў, якія патрабавалі ад сялян пэўнага, хай сабе і нязначнага, адметнага правядзення. Так, напрыклад, серада Велікоднага тыдня называлася Градаваю, у гэты дзень не працавалі, каб уберагчыся на будучае ад граду. Вялікую ўвагу народ надаваў Радуніцы — дню памінання мёртвых. Вечар другога дня Сёмухі лічыўся «пастушковым святам»: па-
5 Внленскнй вестннк. 1869. № 7. С. 28.
стухі, выпрасіўшы ў гаспадароў на начлег яйкі, пірагі гарэлку, рабілі «балёк» і такім чынам адзначалі свой дзень.
і ііараўнанні з рухомымі нерухомых свят колькасна значна болен. Берман заўважае: «Нягледзячы на тое што свяшчэннік заўсёды аб’яўляе пра дзень важных падзен, але ў галаве ў селяніна дні гзтыя маюць свае супастауленні, а залежна ад іх супастаўляюцца менш важныя дні прысвяткаў. Народ не ведае, па якіх чыслах месяца япы маюць адбыцца, але вызначае тэрмін іх па тым, якога тыдня пільнуюць па Калядах, і сяляне ведаюць загадзя наперад, колькі яшчэ тыдняў да такога і такога свята. А ў які дзень яно здарыцца, пра гэта мяркуюць па днях леташняга ліку, яны памятаюць, што такое і такое свята летась было, напрыклад, у панядзечак значыць, сёлета будзе ў аўторак...» в Папраўкі ў падлікі’ ўносілі высакосныя гады, аднак і гэтае ўскладненне ў суаднесенасці свят і прысвяткаў, прымеркаванасці іх да канкрэтнага дня тыдня таксама пераадольвалася сялянамі без асаблівых цяжкасцей. Прыкмечана, што дзень. тыдня, на які прыйшліся Каляды, супадае з Новым годам, днем Агаф і і, калі год не высакосны, з веснавым і восеньскім Юр’ямі, Спасам і Пакровам. Па маладзіку на Каляды вызначалі і працягласць Мясаеда...
Вось як убачыў Берман каляднае святкаванне — пачатак кола рухомых свят: «На ігрышча збіраюцца пераважна парабкі, хлопцы і дзеўкі ў корчмы, дзе пад нястрыманае піліканне скрыпкі моладзь адтэпвае свае самыя немудрагелістыя танцы, у якіх хлопец выказвае увесь свом размах і ўдаласць выкідваннем ног, ангажыраваная ж больш сціпла, пад такт, з нагі на нагу то падымаецца, то апускаецца, як качка»7 Для большай яскравасці апавядання аўтар артыкула прыводзіць калядную песню «Пайшла Каляда калядуючы». Напярэдадні Новага года абавязковым заняткам для дзяўчат была варажба: яны кідалі сабакам аладкі і глядзелі чыя будзе з едзена першая; набіралі бярэма дроў і падлічвалі цот ці лішка; вытрасалі пыл з чаравікаўслухалі пад вокнамі, што спачатку скажуць у хаце — «быван» ці «пасядзі».
На Агаф ю (тры дні пасля Грамніц) асвячалі хлеб з соллю, які начэплівалі карове на рогі, каб не баялася
° ЗапЙРГО по отд-нню этнографнн СПб ' Там жа. С. 18.
1873. Т. 5. С.
16.
ўрокаў. У выпадку пажару кідалі гэты хлеб у агонь, каб патух, ці ў чыстае поле, каб вецер скіраваў полымя туды. На Саракі хлопцы перакідвалі праз страху 40 трэсак і, калі ўдала, верылі, што знойдуць птушыныя гнёзды.
Напярэдадні Юр’я вечарам песнямі сустракалі вясну: «Дапамажы, Божа, вясну засп$іваці і лета заклікаці» 8. Цікава, што ў гэты дзень кожная сям я неабходным лічыла пасціцца за жывёлу. 3 раніцы сяляне абыходзілі нівы з пірагом, гарэлкаю, селядцом. Мужчыны ўтыркалі ў мяжу косткі, прыхаваныя з велікоднага стала. Маладзіца, якая першы год была замужам, мусіла пакрываць жытнёвыя палеткі палатном, дзяўчаты спявалі песні ў гонар апекуна гаспадарак і статкаў:
Юрый, уставай рана,
Адмыкай зямлю, выпускай расу На цёплае лета, на буйнае жыта, На ядрыстае, на каласістае, Людзям на здароўе, панам на змірэнне...9
Пасля гучала віншаванне ніве: «Здрастуй, ніва святая! Паздраўляю з хлебам-соллю і святым Юр’ем, каб Бог найвышшы і Юрай пацешыў пагодаю, уродаю і здароўем».
He мог, вядома, не заўважыць Берман адно з самых рамантычных і паэтычных старажытных свят — Купалле. У ноч, якая папярэднічала яму, распальваліся кастры, моладзь скакала цераз вогнішча, танцавала, вакол гучалі песні (паводле сведчання самога народа.галоўным чынам «брандзюжкі»). Аўтар падкрэсліваў, што гэтая ноч мае міфічную абаяльнасць. Пастугювы адыход абраду Берман звязаў з распаўсюджаннем пісьменства і адменай прыгону. Неўзабаве пасля Купалля святкаваўся ў народзе Пятрок. Да яго пасланы дзве народпыя песні «Божа мой, ды ў гародзе гардавіца...» і «Божа мой, Пятрова ночка невялічка...»
Пры пералічэнні ўсіх больш-менш значных хрысціянскіх свят летнс-асенняга перыяду Берман таксама ўказвае на асаблівасці іх святкавання, калі яны толькі мелі месца; побач з афіцыйна-царкоўнаю назваю дае народныя найменні свят: «Гаспажа», «Спленне», «Прачыстая», «Гаспожка», «Звіжанне», «Іван Галавасек»... Услед за народным падлікам Берман перадае суаднясен-
8 Зап. НРГО по отд-нпю этнографіш. С. 21.
9 Там жа.
не свят у часе, напрыклад: «Пакровы... у той жа дзень тыдня, што і мінулыя Каляды, калі не высакосны год. Ад Пакроваў да Каляд— 12 тыдняў і 6 тыдняў да Пі'ліпавага посту. Ад Пакрова да 1-й Параскі — 2 тыдні без аднаго дня, а ад гэтай Да 2-й Параскі— таксама 2 тыдні». Альбо: «Ад Кузьмы-Дзям’яна праз тыдзень святкуецца Міхайлаў дзень, ад Міхайлава дня праз тыдзень без дня — заговіны... На 2-м тыдні Каляднага посту асабліва ўшаноўваецца дзень Юр’я асенняга... На 5-м дні пасля. Юр’я — дзень Андрэя...» 10 Сапраўды, няпроста спасцігнуць усе хітраспляценні, паслядоўнасці і адхіленні. Складаная сістэма памятных дзён падмацоўвалася прыкметамі, павер ямі, якія напаўнялі дні ў гонар таго ці іншага святога асаблівым зместам. У дзень Андрэя, напрыклад, дзяўчаты пасціліся да захаду сонца і ўстрымліваліся ад гаворак, пасля абеду «сеялі» каноплі і ,лён на «парубцы» ці калодзежы, прыгаворваючы: «Дан, Божа, знаць, з кім век каратаць», пасля чаго ча-калі, што ім прысніцца.
Ледзь не кожнаму святому прыпісвалася пэўная функцыя, якая распаўсюджвалася на лад жыцця " або вядзенне гаспадаркі, і таму, каб дагадзіць незямным сілам, сяляне ўлагоджвалі і ўслаўлялі іх, стараліся пазбягаць у тыя дні некаторых сваіх будзённых заняткаў. He надаць належнай увагі святому азначала прагнявіць яго, пазбавіцца ягб спрыяння, засцярог ад рознага ліха. Гак, дзень Варвары святкаваўся асабліва шчыра надрэчнымі сёламі, каб дзеці і скаціна не ўваліліся ў ваду і не патапіліся. У гэты ж дзень, які прыпадаў на сярэдзіну посту, елі варэнікі з цеста з макам, мёдам і канаплёю, вараныя ці печаныя.
У ліку іншых «вузкапрафесійных» свят, як згаданага вышэй пастушковага, існавалі дні млынароў, якія адзначаліся двойчы на год — у красавіку і кастрычніку. Святкаваліся яны нескладана: млынары на жорнах пілі гарэлку.
Змітраўская субота была агульнай для ўсходніх славян датай, калі і ў праваслаўных цэрквах і па хатах народ памінаў сваіх продкаў. Ля храмаў і на могілках збіраліся жабракі, якія за міласціну маліліся па нябожчыках. Берман прыводзіць імправізацыю жабрака, запісаную свяшчэннікам Антоніем Адамовічам. У не пазбаў-
10 Зап. НРГО по отд-нню этнографші. С. 27—28, 31—32.
леным паэтычнай вартасці творы, як і ў велічальных песнях валачобнікаў, прысутнічаў комплекс найлепшых пажаданняў, толькі тут адначасова — і душы мёртвага, і тым, каго ён пакінуў на гэтым свеце. Калі лепшым месцам знаходжання для душы лічыўся «рай светлы», «неба святое», то жывым наказ даваўся такі.
А ты, чалавеку, Ва ўсім тваім веку Будзь міласцівым, Усягды справядлівым. Будзь к дабру скорым — He будзеш хворым’ He спі й даўжэнька, Уставай раненька, Хадзі ў царкву часценька, Малісь гарачэнька...11