• Газеты, часопісы і г.д.
  • Збіральнікі  Уладзімір Васілевіч

    Збіральнікі

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 189с.
    Мінск 1991
    54.37 МБ
    Калі ў папярэдніх публікацыях прадказанне надвор’я нрадстаўлена Берманам у сувязі з народнымі абрадамі і святамі, то яго наступны артыкул «Назіранні нашага лаўночна-заходняга сялянства адносна надвор’я і ўраджаю»25 прысвячаецца выключна сялянскай метэаралогіі. Тэма не проста цікавіла Бермана як аматара-этнографа, яна хвалявала яго як грамадзяніна, бо за ёю стаялі жыццёвыя клопаты сялянства, якое ён добра зведаў за гады жыцця на перыферыі. Ен глыбока адчуваў эканамічны і сацыяльны аспект дадзенага пытання. Няўдалы на надвор’е год нёс з сабою заняпад у сельскай гаспадарцы, рост цэн, хваробы, голад. I тут уменне прадбачыць нечаканасці прыроды магло б шмат у чым карэкціраваць працу земляроба, што ў сваю чаргу дало о больш станоўчыя вынікі. У складаных прыродных сітуацыях на падмогу павінна прыходзіць не толькі навука з яе дакладнымі звесткамі пра змены тэмпературы, ціску і колькасці ападкаў, але і шматвяковы вопыт сялян. «Праводзячы амаль увесь дзень на полі ці ў лесе, ці на двары хаты пад паветкаю (майструючы што-небудзь), а ноч—на начлезе, ля коней, ці ў дарозе і знаходзячыся такім чынам усё жыццё пад адкрытым небам, селянін мае вялікую магчымасць набыць запас назіранняў, па якіх чуццём угадвае спрыяльныя і неспрыяльныя ўмовы для сваёй гаспадаркі» 26. Берман добра разумее, што да вывадаў непасрэднага вопыту прымешваецца і нямала забабонаў, аднак навуковая праверка можа адсеяць непатрэбнае і актыўна выкарыстаць каштоўныя запасы народных ведаў. Прыкладам такога ўважлівага зацікаўленага падыходу да вывучэння народнай метэаралогіі з’яўляецца ў першую чаргу праца самога Бермана. Калі ў папярэдніх публікацыях канкрэтнае свята суадносілася з іншымі ў плане часавым, то ў наступным допісе Берманам паказана метэаралагічная залежнасць ■аднаго дня ад другога ці нават цэлых пор года.
    Сялянскія назіранні за надвор'ем на працягу года аўтар падае ў храналагічнай паслядоўнасці пачынаючы ад зімы, ад Каляд: «Якое надвор’е на Каляды, такое і ў загсвімы перад Вялікім постам і на Вялікдзень», «Калі на Грамніцы не будзе адлігі — лета сухое, калі «певень вады нап’ецца» — лета будзе непагоднае, мокрае» («Ка-
    2 Внленскпй вестннк. 1870. № 130 132
    26 Там жа. № 130. С. 494.
    лі на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, то на Юр’я вол лад’есць травіцы»), Зноў, як і ў -папярэднім артыкуле, згодна з народнымі прыкметамі, аўтар выстаўляе разнастайныя святы вехамі, з якіх вядзецца адлік: Каляды, куцця, Грамніцы, 40 пакутнікаў, Юр’я («Снег на Юр’я — значыць, будуць белыя палі ад грэчкі»),
    3 надыходам вясны паказчыкамі надвор’я на цэлы сезон станавіліся абуджаныя ад зімовага сну дрэвы. Калі бяроза распусціцца раней за вольху, а дуб зазелянее раней, чым ясень, павінна быць сухое лета. У адваротных выпадках чакалі непагадзі. Тое ж абяцала запозненае распуоканне лістоў ясеня. Жывёльны свет таксама даваў магчымасць прадказваць надвор’е: «На суш з роем пчол вылятае адна матка, на макрэчу — некалькі».
    і лета — пара цвіцення, завязі, ураджаю — змяшчала ў сабе прыкметы надвор’я на будучае. Калі на рабіне не спеюць ягады — не чакалася ні добрага лета, ні цёплай восені. Адсутнасць на Іллю звычнага дажджу палохала засухаю. Дзень Палікарпа, які ў народзе завуць Палікопам, пагражаў спякотаю ці дажджом, у выніку чаго хлеб у копах мог ці асыпацца, ці прарасці: «Палікопы — не твае ў полі копы».
    Добрае надвор’е пад час Пакрова («бабіна лета», якое спрыяе жаночым заняткам) нібыта існуе ў прыродзе затым, каб даць магчымасць прыбраць з агародаў. Восень у асноўным паказвае на характар будучай зімы. Багаты пакос і цёплая восень — значыць, чакаецца працяглая зіма і выкарыстанне ўсіх кармоў: «Калі выкасіш усе завонькі (багну), то выпрачаш і ўсе застаронкі (апаражніш гумно)». Пасля лета, багатага на ягады,— жорсткая зіма. Няцяжка заўважыць, што перад суровымі выпрабаваннямі зімы прырода нібыта дае магчымасць чалавеку набыць запасы, каб лягчэй перанесці голад і холад. Ранні адлёт птушак у вырай сведчыў пра заўчасны надыход халадоў, суровую зіму і цёплую вясну. Напрамак ветру на Пакроў, як заўважана, меў важнае значэнне: калі дзьмула з усходу — зімою чакалася мала снегу, калі з поўдня — павінна надысці гнілая зіма, з захаду — снежная, з поўначы — суровая. Калі ў Міхайлаў дзень сцісне (мароз), то ў Міколін адпусціць.
    Па характару зімы сяляне стараліся ўгадаць, якімі павінны быць наступныя вясна і лета, якога плёну можна чакаць на полі і ў агародзе. Неўраджай прадказвалі такія прыкметы: калі год багаты на рыбу («Калі рыбна,
    to i голадна»); калі зарань запяе жаваранак, калі зязюля закукуе на голым яшчэ дрэве, калі пчала вылеціць з вулля перад Благавешчаннем; калі бусел выкіне яйка ці тым больш птушаня (яўная аналогія: лішні рот). і наадварот, на ўраджай, верылі, паказваюць такія з’явы ў прыродзе: «Калі грыбна, тады і хлебна», «Калі пыл на баране, тады і блін на рэшаце», «Цёплы апрэль, мокры май — будзе жыта, як гай», «Калі рой выйшаў перад Іванам, будзе земец панам», «Калі на Пятра не йдзе дождж, будзе жыта, як хвошч».
    Берман у артыкуле прыводзіць таксама багата народных прыкмет пра змену надвор’я. Тут ледзь не кожная, амаль не заўважальная праява прыроды магла чалавеку служыць паказчыкам. Няўважліваму воку нічога не скажа нізкі палёт ластавак над зямлёй ці спеў снегіра зімою. А чаму сабака пачынае раптам кусань траву? Чаму рыба плешчацца на паверхні вады? На цяпло ці на холад заводзяць шматгалосы спеў жабы, а мухі і камары робяцца асабліва назойлівымі? Затое глыбокае веданне таямнічай няпісанай кнігі прыроды дазваляла з. упэўненасцю сцвярджаць, што, напрыклад, першыя грымоты вясною прынясуць цяпло, што наготкі з раніцы распускаюць венчыкі на пагоду, а каля паўдня — на непагоду.
    Надвор’е можна было прадказайь па вільготнасці розных прадметаў, па сіле гуку, па воблаках, ветры, нябесных свяцілах, па разнастайных фізічных і атмасферных з’явах. Найбольшым даверам карыстаўся месяц. Лічылі, што маладзік заўсёды нясе атмасферныя перамены. Калі з маладзіком пачынаў ісці доўгачаканы дождж, народ па-свойму ўспрымаў гэта: «Дзякаваць Богу! Маладзік наш нарадзіўся і ўжэ ахрысціўся».
    Берман не раз выказваў шкадаванне, што адначасова з багатымі ведамі народу ўласцівы забабонныя ўяўленні пра свет, вера ў знахароў, у іх шэпты і дзеянні, якімі нібыта можна змяніць надвор’с. Такія прыклады таксама прыводзяцца ў артыкуле. Вось некаторыя з іх: каб пайшоў лёгкі дожджык, трэба кінуць у калодзеж моху, моцны — выкінуць на двор лапату, качаргу і памяло; каб прайшла суш, трэба ўсыпаць у раку маку і г. д.
    Берман заклікаў сіноптыкаў адначасова з паказчыкамі прыбораў рэгістраваць такія з’явы, як час прылёту птушак, распускання пупышак, цвіцення раслін, з’яўлен-
    ня ягад, нераставання рыб і жаб, супастаўляць дні летняга і зімовага перыядаў і такім чынам сабраць як мага болей звестак для вызначэння надвор’я,
    Апошняя з пакінутых Іаанам Берманам этнаграфічных прац і вядомых нам сёння — «Чараўнікі і знахары заходнерускага простага люду» — аказалася апублікаванай толькі праз 10 год пасля смерці аўтара 27. Прадмет даследавання ў артыкуле сваім зместам, па сутнасці, супрацьстаіць таму, пра што Берман расказваў раней. Калі ў папярэдніх публікацыях ім асвятляўся карысны вопыт народнай практыкі, то цяпер на суд вынесены вынікі забітасці народа, выяўленыя ў шматлікіх забабонах. Прычыну адсталасці народа, маруднае пранікненне асветы ў ніжэйшыя слаі грамадства Берман звязвае з «дрымучым лесам забабонаў і павер’яў і жывой загараддзю чараўнікоў і знахароў», па яго словах, «нязводных жрацоў язычніцтва». Аўтар перакананы, што на пэўным этапе свайго развіцця народ абавязкова павінсн стварыць для сябе такое саслоўе, каб было ў каго шукаць парады ў пытаннях выхавання, лячэння, у бедствах. Калі парада давалася ўдала ці, прынамсі, вынік справы сам па сабе не пярэчыў той парадзе, тады вера ў чараўніка расла, слава яго шырылася, уплыў узмацняўся. Разам з тым і сам ён адчуваў сябе выбраннікам, выключнай асобай, да якой усе ставяцца пачціва, з бояззю абразіць. Народ, нягледзячы на сваю веру ў чараўнікоў, тым не менш не любіў іх, прыпісваючы ўласцівыя ім здольнасці «нячыстай сіле».
    Знахарства лічылася менш небяспечным, веды ў гэтай галіне набываліся галоўным чынам перад смерцю блізкага родзіча-знахара і пры ўмове захавання строгай тайны. «Нячыстая сіла» тут удзелу не прымала. Наз;ральнік адзначаў, што чараўніцтва паступова знікае, знахарства ж, закліканае ў асноўным вылечваць хваробы, трывала існуе паўсюдна. Аднак на справе яны вельмі часта мала чым адрозніваліся.
    Шматлікія звесткі для артыкула Берман занатаваў ад хлопчыка, які знаходзіўся ў яго на службе. «Любіў я іншы раз,— пісаў ён,— завесці з ім гаворку, таму што ён быў надзвычай наіўны, цікаўны і гаваркі хлопчык. Калі гаворка заходзіла пра цёмную галіну чараўніцтва, тады ён гаварыў упэўнена... нібыта лічыў сябе асобай
    27 Впленскнй вестннк. 1903. № 152, 158, 160, 164.
    больш, чым я, кампетэнтнай у гэтым прадмеце. Ён часта ездзіў на начлег і там набыў усе веды»
    Сутнасць «паганага майстэрства» заключалася ў тым, каб сурочыць позіркам, словам або дзеяннем. Падрабязнаму апісанню ўсіх разнастайных форм чараўніцтва Берман прадпасылае тэкст гумарыстычнай народнай песні аб прываражэнні дзяўчынай пісара, які разлюбіў яе:
    ... Накапала карэння з-пад белага камення:
    Перамыла на рацэ, паставіла на малацэ;
    Прыставіла да жару: «Кіпі, корань, памалу!» Яшчэ корань не кіпеў, ужо пан пісар прыляцеў. — А чаго ты прыляцеў, калі любіць не хацеў? — А як жа мне не лятаць, калі ўмееш чараваць! 29
    Затым Берман пераказвае некалькі «рэцэптаў» любоўнага прывароту. Да чараўнікоў, вядома, звярталіся пры розных патрэбах: пры хваробах, няшчасным каханні, перад наборам у рэкруты, каб пазбегнуць службы, напярэдадні выпасу жывёлы і г. д. Паводзіны і словы чараўнікоў, нягледзячы на амаль пастаянную сваю бессэнсоўнасць, здаваліся цёмнаму чалавеку абавязковымі і проста неабходнымі для таго, каб справа пайшла на лад. Нават калі абяцанні чараўнікоў не спраўджваліся, вера ў іх не знікала.
    3 агульнай масы «нячыстых» сродкаў чараўнікоў Берман вылучае некалькі груп: урокі позіркамі, урокі словам; залом, ці «кукла». Гэтак называўся вузел жытніх сцяблін, звязаны нядобразычліваю рукою, які нібыта наклікаў бяду, задуманую чараўніком,— таму жнеі стараліся пакінуць залом некранутым, а потым прасілі свяшчэнніка абясшкодзіць яго малітваю. Самому BepMany не раз даводзілася чуць падобныя просьбы. Пастырскі абавязак патрабаваў ад яго змагацца з такой відавочнай забітасцю: «Таму і вяжуць іх вам, бо вы баіцеся гэтага, а калі б ніхто не баяўся заломаў ды смела рваў бы іх, то, павер мне, гэты звычай хутка зусім бы вывеўся»,— пераконваў ён селяніна. «Прыхаджанін мой і сам смяяўся пасля над сваёй трывогаю. Але ці не смешна тое, што такую трывогу задаюць часам дарос-